архив: февраль 2003
28.02.2003
Валянцiна КАЗЛОВIЧ «Народная Воля» №39
Кнiга пра Белавежскую пушчу
«Белавежская пушча ў трэцiм тысячагоддзi» такую назву мае кнiга, якая выйшла з друку ў прыватным выдавецтве брэсцкага прадпрымальнiка Сяргея Лаўрова.
Як расказаў у iнтэрв'ю БелаПАН член рэдакцыйнай калегii, адзiн з аўтараў выдання кандыдат бiялагiчных навук Георгiй Казулька, гэтая кнiга «вынiк трохбаковага супрацоўнiцтва памiж вучонымi Беларусi, Польшчы i Нiдэрландаў».
У 1998 годзе, расказаў Казулька, пушчу наведаў галандскi вучоны i натуралiст Она дэ Брайн, якi працуе ў грамадскай арганiзацыi «Натурманументэн». Уражаны ўбачаным, ён прапанаваў аб'яднаны праект трансмежавага супрацоўнiцтва дзвюх частак пушчы польскай i беларускай.
У 2000 годзе ў рамках праекта ў пушчы прайшла навуковая канферэнцыя, на якой абмяркоўвалiся пытаннi стратэгii кiравання паркамi, захавання прыроды, вядзення ўстойлiвай лясной гаспадаркi, кiравання воднымi рэсурсамi i iншыя актуальныя праблемы. У кнiгу ўвайшлi прадстаўленыя на канферэнцыi даклады па захаваннi бiяразнастайнасцi, ахове прыроды i захаваннi культурнай спадчыны Белавежскай пушчы.