АРхив: февраль 2002

23.02.02 Владимир САЛАСЮК, «Советская Белоруссия» №57 Охота, которой не было
В корпункт позвонили из колхоза «Озеры» Гродненского района и тревожным голосом сообщили, что браконьеры застрелили зубриху.

18 зубров было завезено сюда 5 лет назад из Беловежской пущи. Размещением (их содержали первоначально в просторных вольерах), кормлением и охраной животных занимается охотохозяйство колхоза. Когда лесные гиганты привыкли к новому месту, их выпустили в лес — здесь леса обширные, густые, но егеря подкармливали исполинов. В прошлом году, например, зубрам было скормлено 55 тонн кукурузного силоса, в их рационе — сено, капуста, яблоки. За неполных 5 лет зубриное поголовье увеличилось более чем вдвое. И до сих пор не было ни одного случая браконьерства зубров. Неужели это произошло сейчас?

Ясность внес главный ветеринарный врач района Петр Чигирь.
— Животное умерло от болезни, — сказал Петр Анисимович. — И произошло это около месяца назад, но обнаружили его только сейчас. Следов браконьерства не найдено. Ветеринары взяли материал для лабораторного исследования на предмет исключения инфекции бешенства или сибирской язвы.

27.02.02 Валянцiна КАЗЛОВIЧ «Народная Воля» №38 У Белавежскай пушчы новыя тарыфы
Па рашэннi адмiнiстрацыi дзяржаўнага нацыянальнага парку (ДНП) «Белавежская пушча» тут уведзены новыя тарыфы на турыстычныя паслугi.

Экскурсiя ля вальераў каштуе 2,5 тысячы рублёў на аднаго чалавека, а трохгадзiнная экскурсiя па нацыянальным парку на мiкрааўтобусе — ад 8 да 10 тысяч.

Да нядаўняга часу гуляць ля вальераў можна было бясплатна. Новаўвядзеннi ў парку тлумачаць праблемамi з кармленнем жывёл, многiя з якiх апошнiм часам утрымлiвалiся выключна за кошт спонсарскiх ахвяраванняў. Што тычыцца аўтамабiльных экскурсiй па пушчы, то яны працяглы час каштавалi ў межах адной тысячы рублёў. Можна было падарожнiчаць i на асабiстым транспарце разам з гiдам. Зараз жа па пушчы ў суправаджэннi гiда дазваляецца ездзiць толькi на мiкрааўтобусе. Калi мiкрааўтобус асабiсты, за экскурсiю трэба заплацiць 8 тысяч рублёў з чалавека; калi транспарт прадастаўлены нацыянальным паркам — 10 тысяч.

У адмiнiстрацыi ДНП БелаПАН адмовiлiся патлумачыць, на падставе якiх разлiкаў уведзена такая плата. Разам з тым ананiмны супрацоўнiк нацыянальнага парку выказаў здзiўленне наконт новаўвядзенняў. «Савет Еўропы, — сказаў ён, — у канцы студзеня прадоўжыў пушчы дыплом, якi сведчыць аб навуковых, прыродаахоўных i турыстычных дасягненнях у ДНП. У рэкамендацыях, якiя атрыманы паркам ад еўрапейскiх экспертаў, рэкамендавана павялiчыць колькасць гiдаў i развiваць турызм. У апошнiя гады сапраўды шмат было зроблена для развiцця турызму: распрацаваны пешыя, конныя i аўтамабiльныя маршруты; да нас прыязджалi нават велатурысты. Апошнiм часам у турыстаў узнiклi праблемы з наведваннем Вiскулёў: туды забаранiлi экскурсii — з тым тлумачэннем, што Вiскулi — рэзiдэнцыя прэзiдэнта. А новыя цэны наогул не будуць садзейнiчаць развiццю турызму ў пушчы. Яны адпудзяць турыстаў».

28.02.02 «Биржа информации» №211 «Пушча без межаў»
У красавiку гэтага года грамадскае аб’яднанне «Цэнтар «Трэцi сэктар» у Гродне плануе правесцi форум грамадскiх арганiзацый рэгiёну Белавежскай пушчы.

Гэтай падзеi будзе прысвечаная працоўная сустрэча, якая пройдзе 9 сакавiка ў Гродне. Сустрэча адбудзецца ў рамках мiжнароднага праекта «Пушча без межаў», якi супольна ладзяць грамадскiя арганiзацыi «Ахова птушак Беларусi» (з беларускага боку) i Паўночна-падляскае таварыства аховы птушак (з польскага боку). Праект фiнансуецца са сродкаў Дацкага агенцтва аховы навакольнага асяроддзя DANCEE i каардынуецца Праграмай Развiцця ААН (ПРААН). Мэта праекта — iнiцыяванне i падтрымка грамадскай дзейнасцi па абодва бакi беларуска-польскай мяжы дзеля ўстойлiвага развiцця рэгiёну Белавежcкай пушчы. Удзельнiкi сустрэчы змогуць атрымаць больш падрабязную iнфармацыю пра праект, а таксама запоўнiць анкету, звесткi з якой будуць надрукаваныя ў «Даведнiку грамадскiх арганiзацый рэгiёну Белавежкай пушчы». Жадаючым прыняць удзел у сустрэчы неабходна скантактавацца з адмiнiстратарам праекта Вiктарам Фенчуком (fenchuk@tut.by)

28.02.02 Надзея НІКАЛАЕВА «Звязда» №39 Cмерч у Белавежскай пушчы
Вечарам перад здачай нумара ў друкарню ў рэдакцыю патэлефанаваў галоўны спецыяліст-паляўнічы Нацыянальнага парка Белавежскай пушчы Аляксандр Кіслейка і паведаміў, што ў другой палове дня па Белавежскай пушчы пракаціўся смерч, які пакінуў за сабой прасеку шырынёй метраў трыста, якая цягнецца на некалькі кіламетраў. Гром, які суправаджаў смерч, нагадваў гул цэлай эскадрыллі авіяцыі. Аляксандр Кіслейка не змог прыгадаць за ўсе гады сваёй працы такой стыхіі.