АРхив: январь 2002

17.01.02 Вадим ЖУРАВЛЕВ «Биржа информации» №205 Гады чешуйчатые и пихта белая
«Антропогенная динамика ландшафтов и проблемы сохранения и устойчивого использования биологического разнообразия» — тема научно-практической конференции, в течение трех дней проходившей в Минске на базе педагогического университета им. М. Танка.

— Это первая конференция, — говорит доцент-биолог Гродненского университета им. Я. Купалы Виктор Бахарев, — когда проблемы изменения ландшафтов Беларуси, обусловленные хозяйственной деятельностью человека, рассматривались комплексно, а не под углом зрения частного научного или прикладного интереса…

Сам же В. Бахарев докладывал на конференции о потенциале использования биоразнообразия герпетофауны Беларуси (о ресурсах, которыми располагают голые и чешуйчатые гады: жабы, жерлянки, змеи…) Их возможности не только многогранны, но в ряде случаев и чудодейственны. Например, отдельные фракции ядов, извлекаемых из гадов, блокируют пагубные воздействия повышенных доз радиации на человека.

Завершим информацию «анекдотом» об умении делать деньги на ботанических редкостях. Как-то в Беловежскую пущу наведались туристы из Польши. Они, кроме всего, с особым прилежанием любовались там редчайшей популяцией пихты белой, а спустя годы сами стали… торговать саженцами (20 долларов за растение высотой 10 сантиметров). По словам Виктора Бахарева, те саженцы пошли от семян пихты белой, некогда вывезенных предприимчивыми поляками из белорусского сектора Беловежской пущи. А вот «наши» не догадались…

26.01.02 «Звязда» №16 Адкрытае пісьмо Намеснiкa Кiраўнiка спраў Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь В.М.Судасa
Апошнiм часам дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» стала аб’ектам пiльнай увагi сродкаў масавай iнфармацыi, якiя, прычым па-свойму, трактуюць «прынцып прыродакарыстання» ў гэтым найстаражытнейшым лясным масiве. Паводле заключэння вучоных i спецыялiстаў, засушлiвыя ўмовы ў 1992—1994 i 2000—2001 гадах садзейнiчалi актыўнаму размнажэнню шкоднiкаў лесу, у тым лiку караеда-тыпографа, якiя прывялi да пашкоджання i гiбелi лясных насаджэнняў на значных плошчах у рэспублiцы, у тым лiку i ў ДПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча».

Для ацэнкi стану лясоў у гэтай прыродаахоўнай установе працавалi камiсii, у склад якiх былi ўключаны высокаквалiфiкаваныя вучоныя i спецыялiсты розных мiнiстэрстваў, ведамстваў i ўстаноў. У перыяд з чэрвеня па кастрычнiк 2001 года ўзнiкла больш як 300 ачагоў караеда-тыпографа. Агульны запас пашкоджанай драўнiны на пнi склаў больш як 60 тыс. куб.метраў. Улiчваючы гэта, намечаны комплекс мерапрыемстваў па барацьбе са шкоднiкамi (устаноўка ферамонных пастак, выкладка лоўчых дрэў, выдаленне пашкоджаных i сухастойных дрэў). На правядзенне гэтых мерапрыемстваў урадам у 2001 годзе выдзелены дадатковыя бюджэтныя сродкi ў суме 35 млн. рублёў, або 22,2 тыс. долараў ЗША.

Аднак праводзiмыя мерапрыемствы неадназначна ўспрыняты сродкамi масавай iнфармацыi, асаблiва недзяржаўнымi. З’явiўся зварот беларускай грамадскасцi ў Савет Еўропы «Не нашкодзь!». У iм нi слова не гаворыцца аб пашкоджаных насаджэннях шкоднiкамi лесу. Санiтарныя высечкi насаджэнняў, якiя пашкоджаны i ўсохлi, у рэкрэацыйнай зоне i зоне рэгулюемага выкарыстання трактуюцца як высечка жывога лесу. Характэрна, што сярод прадстаўнiкоў грамадскасцi, якiя падпiсалiся, няма нiводнага спецыялiста-лесавода, амаль усе адносяцца да апазiцыi. А некаторыя, як дацэнт В.М.Яцухна (у тэксце звароту значыцца як прафесар В.М.Яцухна) сцвярджаюць, што не падпiсвалi такога звароту.

Не ведаю, якiмi матывамi кiравалiся тыя, хто падпiсаў гэты зварот, але я расцэньваю яго з чалавечага пункту гледжання як адсутнасць сапраўднай грамадзянскай пазiцыi ў адносiнах да сваёй краiны, таму што Белавежская пушча — гэта набытак не толькi Беларусi, а Еўропы i ўсяго свету.

Я з усёй адказнасцю заяўляю, што нiякай прамысловай нарыхтоўкi жывога лесу ў дзяржаўнай прыродаахоўнай установе «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» не вядзецца. Гэта могуць пацвердзiць 15 журналiстаў розных сродкаў масавай iнфармацыi, якiя прынялi ўдзел у арганiзаванай намi выязной прэс-канферэнцыi. Тут iм была прадастаўлена магчымасць асабiста азнаёмiцца са станам спраў у нацыянальным парку, наведаць яго розныя мясцiны, уключаючы самую запаведную частку. Матэрыялы апублiкаваны ў розных выданнях.

У мэтах знiжэння эканамiчнага ўрону, нанесенага шкоднiкамi лясных насаджэнняў, частка пашкоджаных i засохлых дрэў перапрацоўваецца лесапiльным цэхам у вёсцы Камянюкi, якi размешчаны за межамi нацыянальнага парку.

Цяпер спецыялiстаў непакоiць праблема барацьбы з караедам-тыпографам i захавання i абароны яловых насаджэнняў. Распрацаваны комплекс мерапрыемстваў па барацьбе з iм. Мы звяртаемся ў мiжнародныя арганiзацыi, у тым лiку ў Савет Еўропы i прадстаўнiцтва Сусветнага банка, за аказаннем магчымай дапамогi ў вырашэннi экалагiчных праблем.