АРхив: Январь 2001

06.01.2001 «Звязда» №6 Белавежская пушча будзе аб’ядноўвацца
Можа здарыцца так, што ўжо ў самым недалёкiм будучым Белавежская пушча, калiсьцi падзеленая памiж Беларуссю i Польшчай, стане першым у Еўропе раўнiнным сухапутным трансгранiчным бiясферным запаведнiкам.

Прынамсi, пагадненне аб пачатку работы па стварэнню такога запаведнiка было дасягнута на нядаўна праведзенай у iспанскiм горадзе Памплона мiжнароднай сустрэчы экспертаў з удзелам прадстаўнiкоў ЮНЕСКО.

На думку спецыялiстаў, гэта дасць штуршок развiццю сумеснай навукова-даследчай рабоце i больш эфектыўнай прыродаахоўнай дзейнасцi ў запаведных лясах.
Iван Кукса, БЕЛТА