Калі Чэк – даўгавязы спартыўны амэрыканец – вёў нас яшчэ на адну «сваю» кропку – у Цэнтар наведнікаў штатнага парка (штат Вермонт), я звярнуў увагу на доўжэзную дроўніцу пры дарозе. «Тут, – патлумачыў ён, – мы нарыхтоўваем дровы на вогнішча для нашых наведнікаў. Кожны, хто хоча распаліць у лесе касцёр, мусіць купіць у нас ахапку ці дзве дроў і выпраўляцца на ўлюбёнае месца».
“У лес – са сваімі дровамі?” – запытальна канстатаваў я. “Менавіта так”, – адказаў Чэк.
Міжволі ўспамінаю ці ня самы паказальны эпізод свайго дамашняга “ураўнаважваньня інтарэсаў” прыроды, грамадзкасьці і новай улады: 1996 год, цыркуляр з адміністрацыі А.Лукашэнкі на дазвол нарыхтовак руднічнай стойкі ў нацыянальных парках і Бярэзінскім запаведніку, Зварот грамадскіх аб’яднаньняў Беларусі да прэзыдэнта як “гаранта Канстытуцыі”... Усё яшчэ толькі-толькі пачыналася.
Іінтэрв’ю В.Дранчука тэлекампаніі RеnТV, люты 2003
(КОРРЕСПОНДЕНТ). Что происходит в Беловежской пуще?
(В.ДРАНЧУК). Меня пытались не пустить сегодня в Пущу, оказать на меня давление, отсечь всяческие альтернативы. Но я, как видите, тут, хотя и не был на пресс-конференции. Меня об этом сразу уведомила так называемая служба охраны Пущи, передо мной закрывали двери.
На Пущу, таким образом, вешают замок. Разыгрывается спектакль с участием мало осведомленных или лояльных.
Но фасад обязательно откроется. Как бы тщательно ни закрывали в нем щели. Он уже приоткрылся. Журналисты кое-что увидели. Пуща – очень большой лес, чтобы все увидеть на уровне глаз и сразу. Да еще в таком сопровождении.
Когда фасад упадет окончательно, мы увидим и ужаснемся, каковы масштабы потерь. Искать виновных будет поздно. Власть это предчувствует и всячески маскируется.
![]() |
Згодна з правіламі, падняць галінку на ахоўнай тэрыторыі, наведнік лясной сьцяжыны ня мае права. Ён карыстаецца іншым правам -- бачыць жывую прыроду і цешыцца зь яе, як мага зьмяншаючы ўрон багацьцю.
![]() |
У Йелаўстонскім нацыянальным парку. Вось дзе ўсясьветная крыніца для нарыхтоўкі «руднічнай стойкі»! Як сказаў бы незабыўны Іван Ціцянкоў, па золаце ходзіце, амэрыканцы.
(Увага рубрыкі: руднічная стойка -- жэрдзе ў якасцi падпорак на руднiках).
Здымак зроблены праз акно аўтобуса.
![]() |
Дыстанцыйна кіраваны гід у Цэнтры наведнікаў (сядзіць справа) інфармуе візіцёраў зь Беларусі, што за ахапку паленцаў трэба заплаціць тры даляры.
Кантрапункт* – гэта адначаснае спалучэнне двух або некалькіх матываў, галасоў.
(Здымкі аўтара).
(Первоисточник информации «http://www.charter97.org/rus/news/2005/07/15/dranchuk»)
У папярэдніх сюжэтах я ўжо згадваў пра культ паваленага дрэва, які мы назіралі падчас вандроўкі, -- у нацыянальных парках ці іншых прыродных рэзэрватах, а часам у гарадах і мястэчках можна бачыць побач дарог, будынкаў, на зялёных падстрыжаных лужках непрыбраныя выпетраныя дрэвы-карчакі.
Але кінулася ў вочы яшчэ адна падарожная паралель з жыцця чалавека і дрэва. Вельмі жывая і нават балючая, бо акурат, ад’язджаючы за акіян, я схапіўся з цэлай плоймай айчынных прыроданенавісьнікаў, якія спілавалі ў маім менскім двары на Іванаўскай больш за дзясятак дрэваў, сярод якіх і старую, бадай, гістарычна-рэліктавую вярбу з моцным, у тры абхваты камлём і вельмі прыгожаю, на паўнеба, зялёнаю кучараваю кронай. Ёй стаяць як найменш паўстагоддзя, а можа і болей, а яе так нялітасьціва прыбралі -- як лопух, як пустазёл, адным махам пілы.
Я параўноўваў: няўжо ўвесь свет пачаў так баяцца дрэваў, як у нас у Беларусі? Так званае “добраўпарадкаванне тэрыторый”, ініцыяванае быццам бы А.Лукашэнкам, нагарнулася на зялёны шчыт нашых селішчаў цэлай бядой, абладай-нашэсьцем, нейкай, сказаў бы, дрэвафобіяй. Не абцяжараныя адказнасьцю людзі з камунальных службаў, баючыся няміласьці, пачалі яра выпілоўваць старыя, а значыць, “патэнцыйна небясьпечныя” дрэвы (на здымках).
Сьведчу не на карысьць Айчыны. Ні ў Вашынгтоне, ні ў Джэксанвіле, ні ў старадаўнім горадзе Сьвятога Аўгусьціна, дзе я прабавіўся з карысьцю для душы, сустрэць старое, часам казачна вялікае дрэва не было складанасьцю. Яны расьлі побач будынкаў, ахінаючы гольлем веранды, балконы, дахі. У Вашынгтоне, дарэчы, мяне ўразіла дужа ўцешнае суседства вавёрак. Прывулічна, зусім каля ног. Нічога дзіўнага, падумаў. Тут іхні схоў, дрэвы, трава, жывая зямля. Аднойчы раніцай, калі не праспаў дзяньніцу і выйшаў на авеню насустрач сонцу, у векавым разгалістым дрэве над плоймай сонных легкавікоў пачуў вухканьне савы.
Зрэшты, я не зьдзіўляўся. Хутчэй засмучаўся сваім параўнаньням. Сёньня мая Радзіма -- краіна хворых загадаў. І сьветла радаваўся ўспамінаючы: на другі дзень, як сьпілавалі вярбу на Іванаўскай, дзеці з ваколічных дамоў зладзілі зялёны пікет. Яны адчулі сябе закладнікамі вар’ятаў.
![]() |
…Я здымаў не Белы дом, а гэтае вялікае дрэва побач яго
![]() |
Горад Булдзінгтон, штат Вермонт
![]() |
У адным зь мястэчкаў штата Фларыда
![]() |
![]() |
![]() |
Менск. Дзіцячы пікет на месцы спілаванай Вярбы. Травень 2005
![]() |
Спілаваны дуб у двары сельскага савета. Мястэчка Вішнявец (гістарычная Гавязна), Стаўбцоўскі раён. Чэрвень 2005
Кантрапункт* – гэта адначаснае спалучэнне двух або некалькіх матываў, галасоў.
(Здымак аўтара).
(Первоисточник информации «http://www.charter97.org/rus/news/2005/07/26/dranchuk»)