УДК 630*15

Рэакліматызацыя зубра ý заходнім рэгіёне Украіны

Бандарэнка В. Д., Хаецкі П.Б.
Украінскі дзяржаýны лесатэхнічны універсітэт, г. Львоý, Украіна

Гісторыя сведчыць, што ý мінулым зубр (Bison bonasus L.) быý звычайным і шматлікім прадстаýніком фауны Украіны. У вынiку гаспадарчага асваення зямель і палявання колькасць зубраý значна зменшылася. З запісаý Д. Кантэміра (1717 г.) вядома, што да пачатку XVII ст. зберагалася горна-карпацкая форма зубра. І. Туранін (1972 г.) адзначае, што ý Мармарошскіх Карпатах астатняга зубра забілі ý 1814 г., але гэта паведамленне застаецца без доказаý. Па больш дакладных звестках астатнi зубр у Карпатах быý упаляваны ý 1762 г. (Нахлік, 1992).

Спробы рэакліматызаваць зубра на ýкраіне рабіліся ý 1902 годзе (Асканія Нова), у 1913 і 1937 гг. (Крым). Завяршыць гэту справу не ýдалося. За час грамадзянскай і другой сусветнай войн звяры былі знішчаны. У 1965 г. у Цуманскую паляýнічую гаспадарку было завезена 15 зубраý (6 самцоý і 9 самак), у Клеванскую паляýнічую гаспадарку - 8 (3/5), у паляýнічую гаспадарку «Майдан» - 10 (4/6). У наступныя гады праведзены выпускі ý паляýнічых гаспадарках: Букавінскай (1970) – 19 (8/ 11), Залескай (1976) – 8 галоý (4/4), Данеýскай (1980) – 13 (6/7), а таксама ý іншых лесакамбінатах і лясгасах. Акрамя гэтага ý 1976 г. з Окскага дзяржаýнага заказніка ва ýгоддзі Надварнянскага лесакамбіната – урочышча «Страгора» – завезена 8 зубраý каýказска-белавежскай лініі (4 самцы і 4 самкі). Для папаýнення стада ý 1978 г. сюды дадаткова завезены з Прыокска-Тэрраснага заказніка дзве зубрыцы 1976 г. нараджэння, а ý 1982 г. - яшчэ восем жывёл. Усяго з двух названых заказнікаý завезена 18 зубраý. Зубры, якія былі пераселены з іншай кліматычнай зоны ý кастрычніку месяцы, не змаглі за кароткі час адаптавацца ý новых умовах. Сваю ролю адыграла і транспартаванне жывёл. 10.12.1976 г. ад паралічу сэрца, які ýзнік ад інтаксікацыі арганізма хранічнай бронхапнеýманіяй, загінуý першы зубр. На працягу лютага – сакавіка загінула яшчэ тры жывёлы. Ветэрынарнай экспертызай вызначана, што прычынай гібелі было поýнае фізічнае знемажэнне, пнеýманія, таксікоз, сардэчная недастатковасць, фасцыялёз. З 1980 г. праследжваецца захворванне ýсіх самцоý на загніванне рэпрадукцыйных органаý або гнойны баланапасціт. Адна з прычын, што прывяла да гібелі жывёл - неадпаведна выбранае месца выпуску (густанаселены раён вобласці), гібель жывёл ад сутычак з транспартам (цягніком), высокі антрапагенны прэс у месцы знаходжання стада. Пэýную ролю адыграла пашырэнне ý стадзе інфекцыйных хвароб, прычыненых гноеýтвараючымі актынаміцэтамі, стафілакокамі, неадпаведнае фармаванне груп для ýвоза (блізкія родзічы), ад чаго вынікла рэзкае падзенне генетычнай зменлівасці (адносна генаý стойкасці да хвароб). Узровень інбрыдынгу,што перавысіý 40%, характэрызаваý у два разы вышэйшы ýзровень дапушчальнага кровазмяшэння. Рэзкаму падзенню колькасці жывёл спрыялі таксама цяжкія зімы, багатыя снягамі і зацяжнымі маразамі. На 1.01.1997 г. у Івана-Франкоýскай вобласці налічвалася 11 зубраý, з якіх 10 дарослых самак і цяля. На 1.01.1998 г. налічана 8 галоý - 7 самак і малады самец.

Па Львоýскай вобласці на 1.01.1999 г. налічваецца 41 зубр, у тым ліку 15 самцоý і 26 самак. Імі асвоена на ДМГ «Розлуч» каля 5300 га, ДМГ «Сколе» – каля 3500 га, ДМГ «Стыр» – 6000 га. У выніку цяжкіх кліматычных умоý у зімовы перыяд (снегавое покрыва 70-130 см) у горных умовах назіраецца гібель маладняка. Існуе недакладнасць пераліку ý час міграцыі часткі жывёл з тэрыторыі ДМГ «Розлуч» на тэрыторыю ДМГ «Сколе» і наадварот. У ДМГ «Стыр» назіраецца міграцыя асобных жывёл за межы гаспадаркі ý Роýненскую і Тэрнопальскую вобласці.

Зубры сустракаюцца ý 9 абласцях Украіны. Адна з найбольшых папуляцый зубраý утварылася на Валыні. У 1997 г. тут налічана 131 жывёліна. Але ý параýнанні з мінулым перыядам адбываецца змяншэнне колькасці стада: 1992 - 202 гал., 1993 - 176 гал., 1994 - 171 гал., 1995 - 170 гал., 1996 - 151 гал., 1997 - 131 галава. Колькасць зубраý у Чарнавіцкай вобласці перавышае 200 галоý, але гібель зубраý адбываецца і тут. Агульная колькасць зубраý на Украіне перавышае 500 галоý.

Набыты на Украіне вопыт сведчыць, што зубр (белавежска-каýказская лінія) добра прыстасоýваецца да ýмоý акультуранага ландшафта. Але за астатні час узровень гэтага віда пачаý змяншацца. Для выпраýлення становішча па рэакліматызацыі неабходна пашыраць вывучэнне экалогіі зубра, умоý яго пражывання ý раёнах з інтэнсіýнай гаспадарчай дзейнасцю. Неабходна вывучаць пытанні аптымальнай густаты засялення жывёламі ýгоддзяý розных тыпаý, аптымальнай велічыні асобных папуляцый (мікрапапуляцый), утварэння новых і ýтварэння ізаляванасці існуючых месц рассялення зубраý, узаемаадносін з іншымі капытнымі, рэжыма лесагаспадарчай дзейнасці і тэхналогіі ý месцах пражывання зубраý, селекцыйнай работы, рэгулярнага выкарыстання (селекцыйны адстрэл, адлоý для перасялення матачнага пагалоýя). Асаблівая ýвага павінна ýдзяляцца ахове зубраý ад браканьерства. У горных умовах патрабуе актывізацыі, адпаведна з папярэднім вопытам, падкормка зубраý і пастаянны нагляд за імі ý зімовы перыяд.

Опубликовано на стр. 251-253.

Оглавление