

В.Ф.Гаýрын нарадзiýся 1 сакавiка 1918 г. у былой Кастрамской губернii Расii. Пасля заканчэння васьмiгодкi паступiý у Iванаýскi сяльгасiнстытут, адкуль праз год перавёýся ý Маскоýскi пушна-футравы iнстытут, на факультэт паляýнiцтвазнаýства. Як пiсау пазней Васiль Фёдаравiч у аýтабiяграфii, «гэты крок я зрабiý свядома, бо рос паляýнiчым i аматарам прыроды». У лiпенi 1941 г. В.Ф.Гаýрын скончыý навучанне ý iнстытуце i адразу ж быý мабiлiзаваны на службу у армiю. Нагадаем, што ý гэты час iшла Вялiкая Айчынная вайна. Пасля чатырохмесячнай падрыхтоýкi на курсах Артылерыйскай акадэмii нядаýнi студэнт быý накiраваны на фронт, дзе неаднаразова прымаý удзел у баявых дзеяннях да самай Перамогi.
3 кастрычнiка 1946 г. В.Ф.Гаýрын быý прызначаны старэйшым навуковым супрацоýнiкам, а са снежня 1949 г. - намеснiкам дырэктара запаведнiка «Белавежская пушча» па навуковай працы. Менавiта ý гэты перыяд даследчая праца ý залаведнiку была разгорнута ý самых шырокiх маштабах, i адной з першых задач стала вывучэнне фауны i бiялогii птушак гэтага рэгiёну. Для складання па магчымасцi поýнага спiсу белавежскай арнiтафауны пачаýся планавы збор калекцыйных матэрыялаý. Нагадаем, што палявых вызначальнiкаý птушак у той час не было, i, згодна з агульнапрынятай метадалогiяй арнiталагiчнай фаунiстыкi, збор калекцыi лiчыýся неабходнай часткай арнiталагiчных даследаванняý. Адначасова былi (упершыню для Беларусi) распачаты планавыя работы па улiку колькасцi птушак I вывучэння iх мiграцый. Сучаснiк i непасрэдны удзельнiк тых падзей У.А.Дацкевiч апiсвае iх так: «Першачарговая задача арнiталагiчных даследаванняу - (iнвентарызацыя арнiтафауны Белавежскай пушчы - пачала вырашацца дастаткова хутка I паспяхова. Калекцыйны адстрэл птушак вёýся супрацоýнiкамi навуковага аддзелу, таксiдэрмiстамi музея i леснiкамi-егерамi. Iснавала сувязь з мясцовымi паляýнiчым1i што жылi ý ваколiцах пушчы; яны за невялiкую узнагароду дастаýлялi ý навуковы аддзел здабытых iмi птушак. Увесь калектыý запаведнiка лiчыý сваiм абавязкам падбiраць птушак, што разбiлiся аб правады цi загiнулi з iншых прычынаý. Такiм чынам, да сярэдзiны 50-х гадоý было сабрана больш за 2 тысячы асобiн птушак, што адносiлiся больш чым да 200 вiдаý. У кожнай здабытай птушкi здымалiся морфаметрычныя паказчыкi, якiя заносiлiся ý спецыяльную картку.
...Для колькасных улiкаý дробных вераб'iных птушак па галасах былi закладзены 34 пастаянныя пляцоýкi па 1 га кожная. Для улiку больш буйных птушак (драздоý, соек, галубоý, дзятлаý, авяльгi i iнш.) заклалi 18 пляцовак па 25 га, падзеленых на маршрутныя сцежкi. Для ýлiку цецеруковых, а пазней i ýсiх вiдаý, па ýсiх ляснiцтвах пушчы былi пракладзены 26 пастаянных маршрутаý агульнай працягласцю 126 км, што праходзiлi праз усе бiятопы.
3 удзелам ýсiх работнiкаý лясной аховы i навуковага аддзелу былi праведзены ýлiк i мапаванне гнёздаý дзённых драпежных птушак, буслоý i крумкачоý. Акрамя збору ý навуковым аддзеле дадзеных па гэтых вiдах, на схемах i ý пашпартах ýсiх лясных абходау адзначалiся гнёзды з мэтай iх аховы, пастаяннага адсочвання iх занятасцi птушкамi, назiрання за разбурэннем старых i з'яýленнем новых гнёздаý для збору рэштак ежы i пагадак пад iмi.
Для вывучэння размеркавання птушак па бiятопах у перыяд гнездавання i ý сезонным аспекце выдатным дадат-ковым матэрыялам з'яулялiся карткi назiранняý, на якiх рэгiстравалася дата, стан надвор'я, месца сустрэчы птушкi, яе апiсанне, характар паводзiн. Карткi пастаянна запаýнялiся ýсей лясной аховай (каля 100 чалавек).
Феналагiчныя назiраннi праводзiлiся ý поýным аб'ёме адным супрацоýнiкам навуковага аддзелу на стацыянарных пляцоýках i маршрутах i, акрамя таго, усёй лясной аховай па спецыяльных бланках-праграмах. Некаторыя феналагiчныя вынiкi, куды ýваходзiлi i арнiталагiчныя назiраннi, змяшчалiся ý летапiсах прыроды запаведнiка (да 1960г.).
Шырока было разгорнута кальцаванне птушак, што праводзiлася супрацоýнiкамi навуковага аддзелу з дапамогай лясной аховы i студэнтаý-практыкантаý. Усяго да сярэдзiны 50-х гадоý было акальцавана каля 17 тысяч птушак. Да гэтага ж часу праз цэнтральнае бюро кальцавання пачалi паступаць звесткi па вяртаннi кольцаý».
Iнiцыятарам i непасрэдным кiраýнiком усiх гэтых работ стаý В.Ф.Гаýрын. У гэты ж перыяд (з 1952 г.) ён быý залiчаны ý завочную аспiрантуру iнстытута заалогii Акадэмii навук Казахстана i пачаý працу над падрыхтоýкай кандыдацкай дысертацыi. Для завяршэння гэтай справы В.Ф.Гаýрын быý часова вызвалены ад абавязкаý намеснiка дырэктара запаведнiка i пераведзены на пасаду старэйшага навуковага супрацоýнiка. Да сканчэння тэрмiну аспiрантуры дысертацыя на тэму «Экалогiя цецеруковых птушак Белавежскай пушчы» была падрыхтавана i ý 1956 г. паспяхова абаронена на пасяджэннi вучонага савета Iнстытута заалогii АН Казахстана (Гаврин В.Ф. Экология тетеревиных птиц Беловежской пущи. - Автореферат диссертации канд. биол, наук Гаврина В.Ф. (АИ Казахской ССР Институт зоологии) Алма-Ата, 1956, 16). Да гэтага ж часу вучоны паспеý надрукаваць шэраг навуковых прац, прысвечаных як прадстаýнiкам атраду курыных, так i iншым птушкам Белавежскай пушчы i яе ваколiц: пра рассяленне канарэечнага ýюрка, пра незвычайны выпадак асенняга гнездавання крумкача на тэрыторыi пушчы, пра сезонныя мiграцыi птушак... Аднак гэтыя невялiкiя артыкулы былi толькi маленькай крупiцай ý параýнаннi з вялiзным аб'ёмам арнiталагiчных звестак, што былi сабраны за акрэслены, параýнальна кароткi перыяд.
Цяжка нават уявiць аб'ём каштоýных звестак, якiя маглi б быць сабраны ý ходзе той маштабнай працы, I што былi распачаты у Белавежскай пушчы ý канцы 40-х - першай палове 50-х гадоý XX стагоддзя, i цяжка ацанiць iх магчымае навуковае i практычнае значэнне, калi б усе гэтыя даследаваннi працягвалiся да нашых дзён. Аднак жыццё распарадзiлася iнакш.1957-1958 гг. аказалiся цяжкiмi i ý многiм вызначальнымi для далейшага лёсу Белавежскай пушчы. 9 жнiýня 1957 г. распараджэннем Савета Мiнiстраý СССР запаведнiк «Белавежская пушча» быý рэарганiзаваны ý залаведна-паляýнiчую гасладарку. Гэта вызначыла i абсалютна iншую мэтавую накiраванасць новаýтворанай структуры - стварэнне максiмальна высокай колькасцi паляýнiчых жывел, у першую чаргу капытных, для арганiзацыi рэгулярных паляванняý для розных высокапастаýленых асобаý. Егерская ахова I такадэрмiчная майстэрня: былi вылучаны з навуковага аддзела, ляснiцтвам сталi даводзiцца нормы планавай нарыхтоýкi драýнiны. Праца навуковага аддзела была пераарыентавана ý асноýным на вывучэнне жывёл - аб'ектаý палявання. Былi спынены ýсе вiды ýлiкаý лтушак, акрамя ýлiку глушцоý, цецерукоý, слонак i качак, адменена запаýненне картак назiранняý i вядзенне палявых дзённiкаý. Па сутнасцi, арнiталагiчныя даследаваннi, разлiчаныя на дзесяцiгоддзi, былi спынены адмiнiстрацыйным шляхам. Калi супаставiць факты i даты, можна меркаваць, што менавiта з прычыны такога неспрыяльнага ходу падзей В.Ф.Гаýрын быý вымушаны пакiнуць Белавежскую пушчу. Месцам яго новай працы стаý Казахстан.
За 11 гадоý працы ý пушчы Васiль Фёдаравiч сабраý вялiкi аб'ём матэрыялаý пра птушкак гэтага ляснога масiву i яго ваколiцаý. Аднак задуманая iм капiтальная праца «Птушкi Белавежскай пушчы» так i не была надрукавана. Незакончаны рукапiс гэтай манагфафii (з недапiсанымi характарыстыкамi часткi вiдаý атраду вераб'iнападобных) у выглядзе навуковай справаздачы быý перадрукаваны на пiшучай машынцы ý некалькiх экзэмплярах. Адзiн з iх застаýся ý бiблiятэцы Белавежскай пушчы, адкуль бясследна знiк ужо ý канцы мiнулага стагоддзя, другi быý перададзены ý Мiнск, у аддзел заалогii i паразiталогii Акадэмii навук.

Яшчэ адзiн iстотны складнiк навуковай спадчыны В.Ф.Гаýрына, якi не страцiý свайго значэння да нашага часу, - гэта сабраная пад яго кiраýнiцтвам калекцыя птушак Белавежскай пушчы ý выглядзе стандартных калекцыйных «тушак». На жаль, кэлекцыя была вывезена за межы Беларусi i перададзена ý Маскву, дзе сёння захоýваецца ý заалагiчным музеi Маскоýскага дзяржаýнага унiверсiтэта. Па нашых падлiках, у фонды гэтага музея паступiла ý той час больш за тры тысячы птушак з Белавежскай пушчы. На сёння гэта - найбольшы па аб'ёму збор птушак з заходнiх абласцей Беларусi.
Самастойнае навуковае значэнне мае збор картак бiялагiчнага апiсання здабытых птушак; кожная картка змяшчае шматлiкiя звесткi пра ýмовы здабычы экзэмпляра, яго масу, памеры, змесцiва страýнiка, наяýнасць паразiтаý i iншае. Каля тысячы такiх картак разам з калекцыяй тушак захоýваюцца ý заалагiчным музеi МДУ, аднак вядома, што iх было значна больш.
Далейшы лёс В.Ф.Гаýрына з 1958 па 1964 г. быý звязаны з Казахстанам, дзе ён у прыватнасцi прыняý удзел у напiсаннi вядомай 5-томнай працы «Птушкi Казахстана». Потым кароткi час працаваý у г. Iркуцку, затым у г. Кiраве, займаýся ý асноýным пытаннямi навуковай арганiзацыi паляýнiчай гаспадаркi. 3 1968 г. В.Ф.Гаýрын заняý пасаду дырэктара Цэнтральнай навукова-даследчай лабараторыi паляýнiчай гаспадаркi Расiйскай Федэрацыi, дзе працаваý да канца жыцця i адначасова з'яýляýся членам рэдкалегii вядомага часопiса «Паляванне i паляýнiчая гасладарка». Адмiнiстрацыйная праца ý гэты перыяд не дазваляла шмат увагi ýдзяляць непасрэдным заняткам навукай, аднак высокi творчы патэнцыял вучонага дазволiý яму i ý гэты час напiсаць шэраг прац па прыкладной заалогii i экалогii. Агульная колькасць надрукаваных прац В.Ф.Гаýрына дасягае 100, у тым лiку не менш як 15 прысвечаны птушкам Белавежскай пушчы. У памяцi сучаснiкаý, якiм давялося асабiста ведаць В.Ф.Гаýрына, ён застаýся абаяльным, вясёлым i жыццярадасным чалавекам, для якога захапленнi прыродай i паляваннем былi злiты ý адзiнае цэлае з яго прафесiйным заняткам... Яго жыццё трагiчна абарвалася пад час купання ý спякотны летнi дзень 27 чэрвеня 1975 г. ля горада Краснаярска.