Новы абзор фотаздымкаў з Белавежскай пушчы! Натхняйцеся і даведвайцеся новыя факты з жыцця жывёл у запаведным лесе!
Верасень — час рова аленяў на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». Менавіта на гэты месяц выпадае пік актыўнасці. Такім чынам самец шукае самку і пазначае сваё ўладарства на тэрыторыі. Цікава, калі знойдзе сваю «другую палову» наш герой? Жадаем яму поспехаў у «амурных справах» і чакаем навін з Белавежскай пушчы!
Малінаўка! Чарговае птушынае «сэлфі» у нашу калекцыю «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». Гэтыя птушкі ядуць розных казурак. Магчыма, пошукі ежы на абед і прывялі малінаўку да аўтаматычнай камеры, «вока» якой знешне выглядае як дупло. У выніку ежы тут птушка не знайшла, але сфатаграфавалася нам на радасць! Як думаеце, хто наступны?
Вось і наша ўласная «Аліса ў краіне цудаў»: пунктуальны заяц! І, дарэчы, рэдкі госць «Канала дзікай прыроды з Белавежскай пушчы». На першым фотаздымку заяц некуды спяшаецца і перабягае мосцік, і (звярніце ўвагу на час!) амаль праз гадзіну вяртаецца назад. Што рабіў, дзе быў?..
Даведка: у пушчы жывуць абодва віды, але бяляк — толькі на поўначы. Колькасць зайцаў у лясах пушчы невялікая, бо русак аддае перавагу адкрытым прасторам, а арэал беляка толькі закранае Белавежскую пушчу.
Мастацкі здымак уладара пушчы! Звярніце ўвагу на рогі зубра: яны невялікія, таму што сцёрліся ад часу... Колькі год жывёле?
- У зуброў няма пашпартоў, таму даведацца іх узрост можна ў першую чаргу па рогах, — адзначае эксперт па зубрах, супрацоўнік нацпарка «Белавежская пушча» Аляксей Буневіч. – Лепш, калі жывёла стаіць не ў профіль, але і па гэтым фотаздымку можна вызначыць. Па рогах, па корпусе і па габарытах можна сказать, што гэтаму зубру – 17-18 гадоў!
Наколькі паважны такі ўзрост? Даследчыкі кажуць, што ўсе зубры пасля 14 гадоў – «пенсіянеры». Каго турбуюць плямы на целе жывёлы – супакоім: зубр такім чынам «пераапранаецца» з летняй поўсці ў зімовую.
Так вось які ты, ураджай восені на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Пакуль жывёлы назапашваюць тлушч, давайце падлічым: у вас колькі кабанчыкаў атрымалася? У нас – 8!
Гэты фотаздымак сям’і дзікіх кабаноў можа стаць самым масавым у гісторыі нашых публікацый. На жаль, зараз у дзікоў няпростыя ўмовы існавання. І справа нават не ў паляванні: для прафілактыкі чарговай хвалі свіной чумы, якая адзначаецца ў краінах-суседзях, у паляўнічых гаспадарках нашай краіны выконваецца праграма па знішчэнні папуляцыі… Спадзяемся на лепшае і сочым за сітуацыяй разам!
Ваўкі, у адрозненні ад кабанчыкаў, пакуль не дораць нашаму «Каналу дзікай прыроды з Белавежскай пушчы» масавыя фотаздымкі: яшчэ не час! Зараз у лесе жывёлы ходзяць паасобку. Бліжэй да зімы ваўкі будуць збірацца ў зграі: так прасцей выжыць. Зграя фарміруецца па асаблівых законах і звычайна складаецца з 6-8 асобінаў: пара мацёрых, пара пераяркаў (ваўкоў з мінулагодняга вывадка) і некалькі маладых ваўкоў гэтага года.
Чакаем снежныя ваўчыныя прывітанні пад новы год!
«Зорныя войны» — не толькі ў кінатэатрах, але і на «Канале дзікай прыроды з Белавежскай пушчы»! Гэтая бойка малых – гульня. А вось бойкі за лепшую «жонку» паміж самцамі-сякачамі сапраўды жорсткія. Але сур'ёзна ніхто не пацерпіць, паклапацілася прырода: на спіне і грудзях да пачатку гону ўтворыцца своеасаблівая бронекамізэлька — "калкан", з якім не справяцца не толькі вострыя зубы суперніка, але і куля паляўнічага!
Яшчэ дэталь. Здымак зроблены ў апошні дзень верасня, але кабанчыкі такія малыя: что адбылося? Відаць, яны нарадзіліся не вясной, а летам. Зараз збой тэрмінаў магчымы па прычыне дэфіцыта самцоў: для прафілактыкі чарговай хвалі свіной чумы, якая адзначаецца ў краінах-суседзях, у паляўнічых гаспадарках нашай краіны выконваецца праграма па знішчэнні папуляцыі…
Амаль узорнае фота для пашпарта, толькі чагось не хапае... Заўважылі? У гэтага прадстаўніка сямейства высакародных аленяў усяго адзін рог. Няўжо ў Белавежскай пушчы водзяцца аднарогі?
Насамрэч гэты алень зусім малады: напрыканцы першага года жыцця ў самцоў пачынаюць развівацца рогі, якія не маюць разгалінаванняў, такіх жывёл смешна называюць «спіцак». Наш герой, як і яго браты, павінен скідваць рогі вясной. Але адзін абламаўся датэрмінова: відаць, рогі не вельмі моцныя, адзін не вытрымаў...
Дарэчы, такую акалічнасць заўважыць самка і не захоча ствараць пару с такім аленем. Але даследчыкі кажуць, што ў Белавежскай пушчы крыху іншая сітуацыя: у папуляцыі значна больш самак, таму прыйдзецца зжаджацца і на такога «кавалера»…
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта