За 6 месяцаў сёлета ад укусаў кляшчоў на Брэстчыне пацярпелі 2193 чалавекі, у тым ліку 724 дзіцяці

Нэлі Гіндзюк, газета "Народная трыбуна", 22.07.2015

Калі клешч з’яўляецца носьбітам клешчавага энцэфаліту або Лайм барэліёзу, то пры ўкусе ўзбуджальнікі могуць са спіной трапіць у арганізм чалавека. Праблема ў тым, што чым больш часу клешч знаходзіцца ў целе, тым вышэй небяспека заражэння інфекцыяй. А заразіцца можна амаль ўсюды: у лесе, на, дачы, беразе ракі і нават у горадзе або вёсцы. Прыроднай крыніцай і пераносчыкам інфекцыі ў першую чаргу з’яўляюцца мышы, а таксама дробныя пушныя звяркі.

Кляшчы могуць трапіць у жыллё чалавека з букетам кветак, “дарамі лесу”, хатнімі жывёламі. Пра гэта варта памятаць і аглядаць не толькі сябе пасля вяртання з прагулкі ці вандроўкі ў лес.

Заражэнне клешчавым энцэфалітам часцей адбываецца пры наведванні актыўных ачагоў хваробы, якія рэгіструюцца на тэрыторыях Белавежскай і Ружанскай пушч, у Маларыцкім раёне, на Броннай Гары Бярозаўскага раёна, у Косаўскай зоне Івацэвіцкага, а таксама на тэрыторыі Брэсцкага, Жабінкаўскага, Кобрынскага, Баранавіцкага і Ляхавіцкага раёнаў.

Акрамя таго, заражэнне магчыма пры ўжыванні ў ежу сырога малака коз, радзей – малака кароў.

Колькасць укусаў кляшчамі вырастае ў пахмурныя дні, перад дажджом, раніцай і ўвечары. Найменш актыўны насякомыя ў спякотнае надвор’е і моцны дождж.

Па выніках даследавання кляшчэй за 6 месяцаў 2015 года кожны трэці з іх інфіцыраваны ўзбуджальнікам Лайм барэліёзу. Таму па-ранейшаму застаецца актуальнай інфармаванне насельніцтва і напамін аб прафілактыцы.

Каб засцерагчы сябе ад укусаў кляшчоў, трэба:

– захоўваць элементарныя правілы асабістай прафілактыкі: апранаць адзенне, якое максімальна прыкрывае ўчасткі цела, пажадана светлых адценняў (каб лягчэй заўважыць кляшча): кашулю са шчыльна зашпіленым каўняром, доўгімі рукавамі трэба запраўляць ў штаны, іх – у шкарпэткі і гумавыя боты, на галаву – хустку або капюшон;

– выкарыстоўвайце рэпеленты, якія можна купіць у аптэках або магазінах і прымяніць у адпаведнасці з інструкцыяй;

– калі бераце з сабой сабаку, надзявайце яму ашыйнік ад кляшчоў і апрацоўвайце поўсць спецыяльнымі спрэямі;

– праводзьце кожныя 2 гадзіны знаходжання ў лясной зоне і вярнуўшыся дадому сама- і ўзаемаагляды адзення і адкрытых участкаў цела. Як правіла, кляшчы хаваюцца ў складках адзення – пад каўняром, поясам, у швах, таму адзенне трэба аглядаць як звонку, так і са зваротнага боку. Усіх знойдзеных крывасмокаў неабходна вытрасці (не давіць) і пажадана іх спаліць;

– не бярыце ў лес дзяцей. У час прагулак у парку, скверах, знаходжання на садова-дачных участках каляску з дзіцём пастаўце на светлую прасціну або пакрывала далей ад кустоў і дрэў;

– праводзьце агляд прынесеных у дом “дароў лесу”;

– не дапускайце выпас коз на неакультураных пашах, а малако піце толькі кіпячоным;

– не забывайце вясной і восенню праводзіць мерапрыемствы па барацьбе з грызунамі (пераносчыкамі кляшчэй) на сваім падворку, дачным участку і іншых месцах, захоўвайце іх у чысціні і парадку, своечасова прыбірайце бытавое смецце, скошвайце траву.

Калі заўважылі на целе кляшча, то яго трэба тэрмінова выдаліць!

Знімаць насякомае трэба асцярожна, каб не раздушыць і не адарваць хабаток. Каб клешч лягчэй адчапіўся, змажце скуру каля яго насычаным растворам кухоннай солі (не выкарыстоўвайце алей, крэм, бо яны паскараюць працэс інфіцыравання раны!), акуратна зачапіце пінцэтам галоўку кляшча як мага бліжэй да хабатка і, паварочваючы супраць гадзіннікавай стрэлкі, выкруцьце насякомае. Калі хабаток застаўся ў целе, выдаліце яго абпаленай іголкай або полкай аднаразовага шпрыца, як звычайна выдаляецца стромка. Месца ўкусу змажце ёдам або іншым спіртавым растворам.

Пры немагчымасці самастойна пазбавіцца ад кляшча або калі застаўся хабаток, звярніцеся, не адкладваючы, у любую ўстанову аховы здароўя.

Насякомых можна, пры жаданні, даставіць для даследавання на наяўнасць узбуджальнікаў інфекцыйных клешчавых барэліёзаў у адзін з цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі (у Брэсце, Баранавічах, Кобрыне, Пінску, Пружанах), а наяўнасць вірусу інфекцыйнага клешчавага энцэфаліту можна ўстанавіць у вірусалагічнай лабараторыі абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя (г. Брэст, пл. Свабоды, 8).

Пасля укусу кляшча сачыце за станам свайго здароўя. Пры пагаршэнні самаадчування, неадкладна звярніцеся да доктара!

Нэлі Гіндзюк,

галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Брэсцкай вобласці


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта