У пошуках Цмока: на шляху экспедыцыі сталі 57 зуброў! (фота, відэа)

Глеб Лабадзенка, интернет-сайт "BUDZMA.ORG", 10.10.2013

Аўтамабіль Ford Kuga для вандроўкі прадстаўлены партнёрам экспедыцыі "У пошуках Цмока" -- дылерам Ford у Беларусі, кампаніяй "Атлант-М Баравая".


Вандроўкі "У пошуках Цмока" працягваюцца! Мы ўжо наведалі Наваградчыну (РАЗ, ДВА), Веткаўшчыну (РАЗ, ДВА), Глыбоччыну з Браслаўшчынай (РАЗ, ДВА), Ваўкавышчыну (РАЗ, ДВА), знайшлі ўнікальны Змееў камень пад Новалукомлем ды зуб маманта ў Юравічах. У Лепелі даведаліся ўсе акалічнасці пра першы ў Беларусі помнік Цмоку, пад Полацкам знайшлі Стоўнхендж. Але хто б мог падумаць, што нас чакае ў Белавежскай пушчы...

Сядзіба Залессе: рай для аматараў птушак!

…А пятай раніцы мы прачнуліся ў экасядзібе Залессе, якая месціцца на ўскрайку Белавежскай пушчы.



Гаспадар сядзібы Сяргей Сідарук ужо запарваў каву.

-- Як спалася? – спагадліва пацікавіўся Сяргей.


А спалася фантастычна! Сапраўдная вясковая хата ў легендарнай Пушчы, якую цяжка знайсці нават з GPS-навігатарам. У экасядзібу яна пераўтвораная максімальна далікатна: камфорт для турыстаў створаны дастатковы, пры гэтым антураж і атмасфера абсалютна не пацярпелі.

Сяргей Сідарук – арнітолаг. Ён сустракае нас разам са сваім сябрам і калегам, арнітолагам Дзянісам Кіцелем.

Разам мы ўрачыста прымацоўваем на экасядзібу "Залессе" нашую славутую шыльду "Тут жыве беларускі Цмок!".


(Каб ужо праз некалькі дзён знайсці ў фэйсбуку Дзяніса такія вось "цмачыныя фотачкі").

Далее читайте, смотрите фотографии и видео на сайте оригинала ЗДЕСЬ


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта