Пакуль жыву, спадзяюся

Дар’я ГУБАР, Ірына СЯМЧОНАК, газета "Навiны Камянеччыны", 25.12.2012

І ласку, і веды, і клопат, і жыццёвую мудрасць да найпрыгажэйшага кутка роднай зямлі нясе Ганна Вітальеўна Дзянгубенка, якая на працягу дваццаці апошніх гадоў вядзе летапіс Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Як гаворыць сама біёлаг, вывучэннем прыроды захаплялася з дзяцінства: вясковая палеская дзяўчынка збірала гербарыі, назірала за насякомымі, земнаводнымі. Выбар прафесіі быў зроблены раз і назаўжды: яна стала студэнткай факультэта прыродазнаўства тагачаснага Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Калі выкладчыкі прапанавалі паехаць на Памір, адразу згадзілася. І неўзабаве стала працаваць у Памірскім біялагічным інстытуце. Там і была напісана кандыдацкая дысертацыя, аснову якой склала апісанне флоры аднаго з горных хрыбтоў гэтага рэгіёна, а таксама раслін, яшчэ не вядомых навукоўцам. А далей лёс вяртае Ганну Вітальеўну дадому. Разам з мужам Вячаславам Васільевічам Семаковым пераязджаюць на радзіму, у Беларусь, і становяцца навуковымі супрацоўнікамі НП "Белавежская пушча". Вучоныя працуюць з натхненнем, сямейнае шчасце дапаўняецца агульнасцю інтарэсаў. Муж Ганны Вітальеўны (на жаль, пайшоў з жыцця ў росквіце сіл) не толькі займаўся навуковай працай, але і быў нястомным папулярызатарам ведаў пра гэты ўнікальны куток прыроды, выдатным экскурсаводам, кіраўніком і дарадчыкам навуковага таварыства вучняў і выдаў многа навукова-папулярных кніг пра Белавежскую пушчу. Калі ў Нацыянальным парку было створана Памесце беларускага Дзеда Мароза, Вячаслаў Васільевіч, вытрымаўшы немалы конкурс, стаў галоўным персанажам навагодняга свята, захавальнікам традыцый пушчанскага ляснога казачніка.

Над многімі выданнямі Вячаслаў Васільевіч і Ганна Вітальеўна працавалі разам, збіралі матэрыял у дзяржаўных і прыватных архівах не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі, Польшчы. Шмат зрабілі гэтыя адданыя пушчы людзі па падрыхтоўцы навуковай дакументацыі, што стала адной з падстаў для ўключэння НП "Белавежская пушча" ў спіс Сусветнай спадчыны чалавецтва, для надання Нацыянальнаму парку статусу біясфернага запаведніка і атрымання Дыплома Савета Еўропы. А паўсядзённую працу біёлагаў, якую часам і не заўважаем, ацэньваюць шматлікія турысты, што вандруюць па экалагічных маршрутах запаведнага лесу.

Сёння Ганна Вітальеўна, як і дваццаць гадоў таму, надзвычай сціплая жанчына. Яна працягвае даследаванні ў пушчы, вядзе летапіс прыроды, курыруе работу метэастанцыі. Яе даследаванні знайшлі адлюстраванне ў папулярных выданнях. І дом біёлага – непаўторны куток прыроды з мноствам кветак, рэдкіх раслін і сотнямі кніг, у якіх – мудрасць вякоў і праўда прыроды.

"Dum spiro spero" – любіць па-філасофску паўтараць Ганна Вітальеўна, што ў перакладзе з латыні азначае "пакуль жыву, спадзяюся". А свае спадзяванні адданая запаведнай пушчы жанчына ўскладае на мудрасць прыроды, на чалавечнасць людзей. Як пісаў паэт, "лепшай мне не трэба ўзнагароды, ёсць жыццё, я на любой вярсце пакланюся мудрасці прыроды і яе суровай прастаце". І нам таксама верыцца, што, дзякуючы прафесіяналізму і вернасці роднаму краю такіх людзей, наша родная зямля будзе квітнець, і яе багацці захаваюцца для нашчадкаў.

Дар’я ГУБАР, Ірына СЯМЧОНАК, старшакласніцы Камянюцкай СШ, члены гуртка "Юны карэспандэнт".

Фота Рыты Падлескай.



Комментарии под статьей на сайте оригинала на 11.01.2013г.

Андрэ: 04.01.2013 в 10:05 дп

Как быстро все забывается… А ведь не так давно Денгубенко была пособником Бамбизы, помогая ему уничтожать пущу. И вряд ли благодаря этому человеку «…наша родная зямля будзе квітнець, і яе багацці захаваюцца для нашчадкаў», скорее наоборот. Информации об этом (ситуации в пуще, ее уничтожении, приспешниках) в интернете масса. Все таки надо быть более избирательными и честными хотя бы перед собой, члены гуртка "Юны карэспандэнт", тем более что живете вы в Каменюках и знаете о том, что и как происходило не понаслышке, а видели своими глазами…

Николай: 08.01.2013 в 9:18 дп

Откуда школьницы могут знать, какой на самом деле это человек? Они еще слишком молоды чтобы разбираться в людях. Они еще не знают что такое коварство, подлость, лицемерие… Эта «сцiплая жанчына» — огромный снежный ком негативных качеств человека. Она — энергетический вампир. Девушкам рекомендую обходить ее стороной, иначе потом будут сильно жалеть.

alex: 08.01.2013 в 2:15 пп

да что вы на детей набросились. ну понравилась она им, может и правда мало знают её. а скорее всего руководитель кружка дал задание написать о каком нибудь известном работнике пущи. вот нашли её

--------------------

Справка редактора сайта "БП-21"

На сайте Международного социально-экологического союза имеется страница, датированная мартом 2004 года (http://www.seu.ru/projects/belovezha/heroes.htm):
Родина должна знать своих "героев"
Доска национального позора
Эти люди внесли НАИБОЛЬШИЙ ВКЛАД в уничтожение заповедного первобытного леса Беловежской пущи

…….
Денгубенко Анна Витальевна - заместитель гендиректора по науке. Кандидат биологических наук.
Возраст - 55 лет.
На совести этого человека: научное обоснование и прикрытие антизаповедной и противоправной деятельности гендиректора; публикация статей в прессе, одобряющих и покрывающих противоправные действия администрации нацпарка по уничтожению заповедного леса; пропаганда антизаповедной политики администрации нацпарка.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта