Белавежская пушча

В.Малініч, газета "Приднепровская нива", 09.11.2012

Тысячы год непрыкметна прайшлі,
Тысячы змен навакол адбыліся,
Ды першабытныя крокі Зямлі
На Беларусі нашчадкам знайшліся.

Дыхаюць сонна ў пушчы вятры,
Хвойкі з купальніцай к сонцу імкнуцца,
Срэбра з глыбінных крыніц п’юць зубры,
Казкі званочкаў вякам застаюцца.

Сцежкай карэністай ходзяць вяпры
На вадапой да лясное рачулкі,
I вечарамі змаўкаюць вятры,
I мурашы запаўзаюць ў шыпулькі.

Сонейка вочы над пушчай пратрэ —
Зноў закіпае жыццё ў сонных нетрах,
Зноў перасмешніца горла дзярэ,
Носіцца голас яе па ўсіх ветрах.

Тут касачы, распусціўшы хвасты,
На пракаветнай палянцы таўкуцца,
Дзіву даюцца з такой пекнаты
Нашы сучаснікі: ціха смяюцца.

Нават паветра не тое зусім,
Бо без дабавак з Чарнобыльскай зоны.
П’еш — не нап’ешся. Цікава ва ўсім.
Тут у жыцця не такія законы.

Пушча — смарагд у зялёным вянку
Нашага роднага мірнага краю.
Трэба хоць раз пабываць на вяку
ў гэтым куточку Зямлі, дзікім раю.

В.МАЛІНІЧ,
в.Сідаравічы.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта