Пушчанскі пярсцёнак

Святлана ЯСКЕВІЧ, газета "Звязда", 16.12.2010

Вакол Белавежскай пушчы пракладваецца аб'язная дарога

Пра будаýніцтва аб'язной дарогі вакол нацыянальнага парку "Белавежская пушча" ýпершыню было аб'яýлена леташняй восенню на святкаванні 600-годдзя запаведнага рэжыму пушчы. Тады ж было сказана, што на льготных умовах інвестары атрымаюць зямельныя ýчасткі побач з населенымі пунктамі, каб стварыць на іх інфраструктуру, якая здолее прыцягнуць турыста любога рангу. А напрыканцы вясны выйшаý указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі аб будаýніцтве па перыметры Белавежскай пушчы на беларускім боку аб'язной аýтадарогі.

І вось работа ýжо кіпіць. А як яшчэ можна сказаць пра дзейнасць дваццаці дарожна-будаýнічых арганізацый, якія ýзяліся ýзводзіць трасу? У ролі генпадрадчыкаý выступаюць два магутныя прадпрыемствы Брэстчыны — "Брэстаблдарбуд" і "Брэстаýтадар". Ім дапамагаюць дарожна-будаýнічыя фірмы Мінска, Брэста, Гродна, Магілёва, іншых гарадоý. Мостаатрады шчыруюць на будаýніцтве мастоý, іх па новай трасе будзе шэсць. Самы вялікі мост узводзіцца цераз раку Лясную недалёка ад Камянца.

Агульная працягласць дарогі вакол запаведніка складае каля 185 кіламетраý. З іх 140 кіламетраý пройдзе па Брэсцкай вобласці. Большая частка з гэтага адрэзка прыпадае на Пружанскі раён — 88 кіламетраý. Пад дзясятак вёсак Сухопальскага сельсавета аказаліся па суседстве з новай дарогай, якая абяцае змяніць іхняе жыццё. Пра тое, якіх перамен чакаюць жыхары прыдарожных вёсак, захацелася распытаць у іх саміх.

Першымі суразмоýцамі на гэту тэму сталі супрацоýніцы пошты з вёскі Крыніца Людміла Краýчук, Зінаіда Пілюцік, Надзея Данілюк. Жанчыны аднадушна ýхвалілі ідэю такой дарогі наогул. Яны спадзяюцца, што жыццё іх вёсак стане больш напоýненым, весялейшым: адчыняцца новыя крамы, прадпрыемствы харчавання, паедуць да іх людзі, а, значыць, месцічы атрымаюць работу.

Старшыня Сухопальскага сельсавета Наталля Крывіцкая глядзіць на справу з энтузіязмам: "Для нашых жыхароý гэта вельмі добра. Па-першае, для нас у прамым сэнсе адкрываюцца дарогі на Гродна і Брэст, а раней трэба было ехаць на Пружаны і рабіць шмат лішніх кіламетраý. А па-другое, мы спадзяёмся, што ý тутэйшыя мясціны прыйдуць інвестары і пабудуюць прыстойную інфраструктуру. Нават калі разгарнуць будоýлю не з такім размахам, як Мікалай Бурнас у Клятным, а ýкласці куды больш сціплы капітал, ёсць надзея, што пераýтворацца і Роýбіцк, Сухопаль, Радзецк, Андрыянаýка, Галены, Белы Лясок, шмат іншых вёсак паблізу".

Ураджэнец вёскі Клятное, расійскі бізнэсмен Мікалай Бурнас цяпер — тутэйшая знакамітасць. Ужо некалькі гадоý ён укладвае немалыя сродкі ý абнаýленне сваёй роднай вёскі, нібы прадбачыý, што яна апынецца ля гэтай акружной дарогі і тым самым атрымае перспектыву. Клятное сёння можна было б залічыць да вёсак, якія ýстойліва выміраюць, каб не зямляк, які паступова ператварае яе ý райскі куточак.

На самым пачатку Мікалай Аляксеевіч побач з бацькоýскай хатай пабудаваý шыкоýны трохпавярховы дом. Суседзі думалі, што зямляк узводзіць дом для летняга адпачынку сваёй сям'і, братоý і сясцёр з дзецьмі. Так яно і было па першым часе. Маці бізнэсмена Вера Мікалаеýна з радасцю чакае дзяцей, унукаý кожнае лета, але сама так і засталася жыць у сваёй хаце, хоць у новым доме для яе таксама ёсць пакой. А сын добраýпарадкаваý не толькі тэрыторыю вакол дома, але ачысціý невялікі забалочаны вадаём, які ператварыýся ý прыгожае возера. На вадзе плёскаецца рыба. Да сярэдзіны возера пракладзены масток з невялікай вежай. На яе ýзнімаешся — і воку адкрываецца цудоýны краявід на прыроду і новыя драýляныя домікі турыстычнай вёскі.

Дзевяць драýляных домікаý ýзведзены літаральна нядаýна. Кожны з іх разлічаны на адпачынак сям'і або невялікай кампаніі. Там ýсё прадумана да дробязяý, нават стол і крэслы на верандзе, якая выходзіць на возера, зроблены ý вясковым стылі і нагадваюць звычайны воз. Далей па вуліцы ýжо стаяць арыгінальны будынак рэстарана, лазня, заканчваецца ýзвядзенне спартыýнага комплексу. Адразу кідаюцца ý вочы кантрасты: побач з рэстаранам, напрыклад, месціцца зусім старэнькая хата. Вяскоýцы расказалі, што гаспадар турыстычнай вёскі купляе гэтыя старыя хаты пад знос. Але адну, пакуль невядома якую, ён хоча пакінуць і ýладкаваць пад музей, каб было відаць, што было і што стала.

Жанчына сталага веку, якая назвалася Нінай, сказала:

— Добры чалавек наш Коля, дай яму Бог здароýя. Пра нашу вёску ніхто ýжо, пэýна, не ýспомніý бы. А так — самі бачыце... Некалі, пару гадоý таму, ён паставіý нам усім тэлефоны бясплатна. І цяпер землякоý не забывае, перад Калядамі ýсіх чыста старых прывеціý, кожнаму прадуктовы падаруначак перадаý.

Турысцкі комплекс у Клятным можна лічыць першай ластаýкай прыдарожнага сэрвісу новага аýтамабільнага шляху. А ýсяго запланавана толькі па Брэсцкай вобласці будаýніцтва 41 аб'екта ý гэтай зоне: з іх тры гандлёвыя, 11 устаноý харчавання, чатыры гасцініцы, 14 аýтазаправак, чатыры аýтастаянкі. Стаянкі асабліва актуальныя на гэтым участку дарогі. Яна і будуецца, каб разгрузіць ад транспарту самую пушчу. Таму, хто захоча пабачыць векавы лес, трэба будзе выйсці з аýтобуса ці машыны і накіравацца ý пушчу на веласіпедзе, пехатою, на кані, а ý будучыні і на электрамабілі. Для гэтага мяркуецца дадаткова зрабіць два-тры агульнадаступныя ýезды ý пушчу.

Святлана ЯСКЕВІЧ. Фота аýтара.
Пружанскі раён.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта