Как это было

Амаль усе віскулёýскія рарытэты прадалі за мяжу

Дзмітрый ПАДБЯРЭЗСКІ, газета "Народная воля", 14.12.2010

У Беларусі засталася толькі «Oрtіmа» з «перабітымі» нумарамі.

Кожная падзея мае сваіх сведкаý. Няхай сабе і матэрыяльных. З часам менавіта такія сведкі робяцца здабыткам гісторыі і, нягледзячы на сваю маýклівасць, могуць распавесці шмат. Нядаýна я даведаýся пра тое, як механічная друкарка "Optima" спрычынілася да знікнення з карты свету Савецкага Саюза...

Гісторыю гэту распавёý мне чалавек, які быý сведкам лёсавызначальнай сустрэчы ý Віскулях. Сяргей (назаву яго так) у той час працаваý у Нацыянальным парку "Белавежская пушча" і быý непасрэдным сведкам падзеі. Вось што ён мне расказаý.

Пасля саміту кіраýнікоý трох дзяржаý у 1992 годзе ý фоталабараторыі апынуліся некаторыя матэрыяльныя сведкі падзеі, сярод якіх былі відэакамера, якой здымаліся сустрэчы, а таксама некалькі друкарак. На адной з іх і друкаваліся дакументы аб ліквідацыі СССР. У той час у Нацыянальным парку рыхтавалася да выдання кніга пра гісторыю Белавежскай пушчы. Абмінуць факт сустрэчы ý Віскулях было немагчыма, а таму намеснік дырэктара па навуковай працы Вячаслаý Сімакоý папрасіý зрабіць для кнігі здымак адной з друкарак, падкрэсліýшы, што менавіта яна адыграла пэýную гістарычную ролю.

Менавіта тады ý паветры лётала ідэя стварэння музея, прысвечанага падзеям у Віскулях. І тая машынка павінна была зрабіцца адным з галоýных экспанатаý. Але час ішоý, ідэя стварэння музея так і заставалася ідэяй, таму сябры Сяргея вырашылі пайсці на падман, разумеючы, што "Optima", з’яýляючыся гістарычнай каштоýнасцю, можа з часам проста знікнуць. Дзеля гэтага яны проста памянялі месцамі інвентарныя нумары дзвюх аднолькавых друкарак! І — як у ваду глядзелі. Неýзабаве адзін чалавек з Расіі (Сяргей сказаý — нібыта пісьменнік нейкі) пажадаý выкупіць у дырэкцыі парку тую друкарку. І выкупіý. Неабходна адзначыць, што неверагодная тагачасная інфляцыя хутка "забівала" аднаго за адным змешчаных на папяровых грошах белавежскіх звяроý. Вось чаму друкарка дасталася расіяніну, можна сказаць, амаль за нішто. "Тысяч за 50 тагачасных грошай, здаецца", — згадаý Сяргей. Расіянін заплаціý, канешне ж, нават не за саму машынку, а за змешчаны на ёй інвентарны нумар. Нумар і дагэтуль сапраýдны, "гістарычны", а вось сама друкарка, атрымліваецца, — не сапраýдная...

Цікава, што мясцовым жыхарам гістарычныя рэліквіі не прадавалі. Сяргей сказаý, што паляýнічая зброя, якой карысталіся вядомыя дзеячы тых часоý, таксама была выстаýлена на продаж. Але міналі два-тры тыдні, і рэчы гэтыя ішлі за межы Беларусі па куды меншых ад пачатковых коштах...

Сяргей прызнаýся, што была задумка выдаць і асобную кнігу-фотаальбом, прысвечаную апошнім дням і гадзінам існавання СССР. Для гэтага нават пачалі закупляць і некаторыя ілюстрацыі. Менавіта з імі звязаны яшчэ адзін ледзь не анекдатычны эпізод. Для ілюстравання гэтай кнігі былі закуплены ý БЕЛТА здымкі падпісання пагадненняý у Віскулях. Фотаздымкі былі памерам 9х12 сантыметраý, але падчас праверкі галоýны бухгалтар асабіста памерала карткі і высветліла, што іх памер па суме старон быý меншы на 4 міліметры. Што зрабілася падставай для вымовы фатографу, якога за гэта спрабавалі нават звольніць з працы. Так што і на ідэі выдаць кнігу-дакумент была пастаýлена кропка...

Ішоý час, музей ліквідавання СССР так і не быý створаны, на змену друкаркам прыйшлі камп’ютары. І здарылася так, што ýсе "Оптымы", якія меліся ý дырэкцыі парку, былі перададзены ý іншыя мясцовыя ýстановы. Ды, здаецца, не ýсе.

Вобразна кажучы, "перабіýшы" нумары, Сяргей і ягоныя сябры не дапусцілі таго, што гістарычная рэліквія пакінула межы Беларусі. "Гісторыя не прадаецца, яе неабходна зберагаць", — упэýнены мой знаёмы. І калі я пацікавіýся, дзе ж цяпер можа знаходзіцца тая "Optima", ён загадкава ýсміхнуýся і адказаý так: "Думаю, у надзейным месцы..."


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта