Каменны век у Стаýповісках

Канстанцін АНТАНОВІЧ, интернет-сайт "kimpress.by", 12.11.2010

Падарожжа па шляху першабытнага чалавека

Адным з важных элементаý турыстычнай інфраструктуры Нацыянальнага парку "Белавежская пушча" ý бліжэйшы час мусіць стаць новая акружная аýтатраса, даýжыня якой складзе звыш 180 км, а яна сама пройдзе па тэрыторыі Камянецкага і Пружанскага раёнаý Брэсцкай і Свіслацкага раёна Гродзенскай абласцей.

Адной з тэм нядаýняй рабочай паездкі Кіраýніка дзяржавы ý Пружанскі раён стала якраз будаýніцтва аб'язной дарогі вакол Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". Прэзідэнт звярнуý асаблівую ýвагу на тое, што неабходна не толькі якасна пабудаваць саму дарогу, але і добраýпарадкаваць прылеглыя да яе тэрыторыі і аб'екты, абсталяваць з'езды. Беларускі Лідар нагадаý, што неабходна развіваць дарожную інфраструктуру не толькі вакол Белавежскай пушчы, але таксама паблізу ýнікальных прыродных аб'ектаý на Нарачы, Прыпяці, у рэгіёне Браслаýскіх азёр і па ýсёй краіне ý цэлым. Пра гэта паведаміла Прэс-служба Кіраýніка дзяржавы.

Зразумела, будаýніцтва шашы закранае не толькі існуючыя прасёлачныя дарогі, - пракладваюцца і цалкам новыя. Менавіта іх будучую тэрыторыю надзвычай важна даследаваць гісторыкам на прадмет выяýлення яшчэ не ýлічаных аб'ектаý археалогіі, рэштак жыццядзейнасці першабытнага чалавека на тэрыторыі Пушчы. Як распавёý загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вадзім Лакіза, сёлета пасля ýзгаднення з Дзяржпрадпрыемствам "Белгіпрадар" і Нацыянальным паркам распачалася разведка новых і даследаванне вядомых помнікаý, а таксама "выратавальныя" раскопкі ý месцах, дзе немагчыма было змяніць трасу. Правесці навуковую частку даследаванняý было даручана аспіранту Інстытута гісторыі Алег Ткачоý, які ýжо больш за год працуе над тэмай кандыдацкай дысертацыі, звязанай са старажытнасцямі каменнага веку на тэрыторыі Пушчы.

Да таго ж, у сёлетніх даследаваннях удзельнічалі і больш вопытныя археолагі. У прыватнасці - Вадзім Лакіза, які займаецца познім неалітам і бронзавым векам, Вадзім Белявец, якому пашанцавала знайсці помнікі жалезнага веку, а т а к с а м а А л я к с а н д р Б а ш к о ý , спецыяліст па п е р ы я д з е Сярэднявечча.

Як жа вызначылі месцы жыццядзейнасці нашых продкаý? Па словах Вадзіма Лакізы, вынікам маштабнага даследавання Нацыянальнага парку ý 2007 - 2008 гг. стала стварэнне археалагічнай карты, дзе былі пазначаны помнікі, іх памеры, вызначана папярэдняя храналогія. Так склалася, што каля вёскі Стаýповіскі Камянецкага раёна траса закранала ýнікальныя помнікі археалогіі, у тым ліку паселішчы каменнага, жалезнага і бронзавага вякоý. Вырашалася пытанне: ці змяняць маршрут дарогі, ці аператыýна праводзіць раскопкі? Пасля перамоý з будаýнікамі было вырашана дзейнічаць паводле другога варыянту. А таму цягам літаральна ýсяго лета вяліся археалагічныя работы, плошча якіх перавысіла 800 кв. м.

Таксама Вадзім Лакіза распавёý, што пад час сёлетніх работ ля вёсак Навіцкавічы і Голы Барок зафіксаваны і рэшткі сярэднявечных паселішчаý. На жаль, культурны пласт тут быý практычна знішчаны яшчэ раней ý працэсе гаспадарчай дзейнасці, таму стацыянарныя раскопкі не праводзіліся, і гісторыкі абмежаваліся знойдзенымі на паверхні артэфактамі і перыядычным археалагічным наглядам.

Былі пытанні і з участкам трасы каля вёскі Лыскава Пружанскага раёна. Зараз вельмі важна захаваць там унікальны касцёл ХVІІІ ст., уключаны ý Дзяржаýны спіс гісторыка-культурных каштоýнасцей. Падобная сітуацыя склалася яшчэ на этапе праектавання і каля вёскі Грыцкі ý вытоках Свіслачы на Гродзеншчыне. Існавала пагроза разбурэння выяýленых у 1995 г. археалагічных помнікаý. Аднак пасля візуальнага даследавання гэтых аб'ектаý высветлілася, што яны не трапляюць у зону інтэнсіýных земляных работ.

Як адзначыý Алег Ткачоý, пра вынікі раскопак казаць яшчэ рана: трэба прааналізаваць артэфакты. У прыватнасці, каля вёскі Стаýповіскі быý выяýлены шэраг аб'ектаý, паходжанне якіх пакуль яшчэ дакладна не вядома, і сярод вучоных дагэтуль вядуцца спрэчкі. Гэтыя аб'екты маюць памер 2 - 2,5 метра і акружаны невялікім ровам. Спачатку меркавалася, што гэта былі пахаванні, бо трапляліся рэшткі спаленых костак, кераміка. І ýсё ж, хутчэй за ýсё, гэта - пабудовы для непрацяглага па часе жылля, кшталту буданоý.

Гісторыкі пабудавалі паэтапную схему засялення мікрарэгіёна цягам некалькіх тысяч гадоý: з ХІІ тысячагоддзя да нашай эры да ХVІ - ХVІІ стст. Гэта велізарны пласт мінуýшчыны са сваімі лёсамі асобнага чалавека і традыцыямі прадстаýнікоý пэýных эпох. Рэкі Заходні Буг, Лясная былі ý свой час тымі шляхамі, па якіх перамяшчаліся першабытныя людзі. Пачынаючы з эпохі фінальнага палеаліту праз тэрыторыю пушчы праходзілі шматлікія плямёны і спрыялі засяленню іншых рэгіёнаý нашага краю. Цяпер можна ýпэýнена сказаць, што першыя людзі на тэрыторыі Белавежскай пушчы былі звязаны з культурай лінгбі перыяду фінальнага палеаліту. Потым на гэтай тэрыторыі жылі людзі свідэрскай палеалітычнай культуры. Першабытны чалавек быý прадстаýлены ý Белавежскай пушчы і ý перыяд мезаліту, таксама, як і пад час прыпяцка-нёманскага ранненеалітычнага, а затым і ýласна нёманскага неалітычнага этапаý гісторыі, перыяду распаýсюджвання традыцый культуры шнуравой керамікі, з якой звязаны першыя індаеýрапейцы, што рассяляліся на прасторах Еýропы ý 3 тыс. да н.э. і пакінулі пасля сябе каменныя свідраваныя сякеры.

На кожным з археалагічных помнікаý былі атрыманы розныя па часе матэрыялы- ад крамянёвых да ганчарных вырабаý. Некаторыя з іх пасля апрацоýкі трапілі ý Музей прыроды Белавежскай пушчы, у якім увасобіліся і пэýныя ідэі "жывой археалогіі". Такім чынам, Нацыянальны парк цяпер паказаны і праз прызму гісторыі. Невыпадкова гасцей музея сустракае не толькі зубр, але і паляýнічы на паýночнага аленя з крамянёвай зброяй.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта