Гон сярод ракетных ангараý

Анатоль Кляшчук, газета "Звязда", № 197, 08.10.2010

Цяпер ім тут воля, ніякіх перашкод. І вось фотаздымак, зроблены некалькі дзён таму, падштурхнуý да даýняе задумы. На ім адлюстраваны палёт аленя ý момант уцёкаý са старога ангара, у якім некалі стаяла баявая ракета. Знаходзячыся побач, я пачуý мітуслівае цоканне капытоý па бетоннай падлозе, угледзеýся ý цемру і ý далёкім кутку, за добрых паýсотні крокаý, пазнаý сілуэт аленя. Прыйшлося чакаць, калі малады самец наважыцца пакінуць сваё сховішча, і, на шчасце, гэта цягнулася нядоýга. А магло адбыцца і ý прыцемках, і тады зрабіць рэдкі кадр шансаý не было.

Чаму алень у палёце? На шляху ýцекача былі чорныя рэшткі старога вогнішча, якія палохалі жывёлу. Адзін моцны штуршок — і 4-5 метраý небяспекі алень пераадольвае ý паветры. Але пытанне, чаму ён апынуýся ý пустым памяшканні, застаецца да канца не высветленым. Звычайна жывёлы заходзіць у падобныя пасткі не рызыкуюць. Адна з версій — малады рагуль, верагодней за ýсё, знайшоý тут сховішча ад воýчай пагоні. Задняе сцягно і частка жывата ý аленя былі парваныя і крывавілі, што добра відаць на іншых фотаздымках. Адзін з вопытных егераý, паглядзеýшы фотакадры, пацвердзіý: гэта ваýчыны почырк.

— Гэткіх ран ад свайго суперніка-аленя ý час гону жывёла атрымаць не магла, гэта справа толькі воýчых зубоý, — вынес вердыкт егер. — Ракетны ангар выратаваý нашага аленя.

Амаль кожную восень, з дазволу кіраýніцтва Белавежскай пушчы, наведваю шарашоýскі вальер, каб зрабіць фотаздымкі аленяý у час гону. Калі нескладана перахітрыць стомленага аленя-самца, вылічыць ягонае знаходжанне па гучным рове, падкрасціся на адлегласць у дваццаць-трыццаць метраý. У гэты час жывёлы "заклапочаныя" і не надта асцярожныя. Яшчэ прасцей чакаць іх на паляýнічай вышцы каля кармавой пляцоýкі. Але тады трэба мець моцнае цярпенне, каб выседзець 5-6 гадзін запар. У вальеры ýзведзены з добры дзясятак моцных вышак-хатак. Жывёлы любяць каля іх трымацца, бо заýсёды знойдуць тут чым падсілкавацца. Алені і дзікі даýно вызначылі для сябе самыя "смачныя" пляцоýкі. Жывуць у вальеры і лось, і казуля, якіх прывабіць ласункамі немагчыма. Водзіцца барсук. Вальер быý створаны ý 1998 годзе і доýгі час з'яýляýся самым вялікім у Еýропе — тры тысячы гектараý (цяпер самы вялікі — 5 тысяч гектараý — вальер у Прыпяцкім нацыянальным парку).

Амаль усе віды распаýсюджаных беларускіх біятопаý спрыяюць захаванню папуляцыі жывёл: хваёвыя, яловыя, сфагнавыя і змяшаныя лясы, верхавыя балоты, пясчаныя пагоркі, лясныя рэчкі. Няма толькі возера. Яго ý нечым замяняюць бабровыя запруды. Тэрыторыя вальера абнесена сеткавай агароджай з дроту даýжынёю амаль у 38 кіламетраý. Самым цікавым і дагэтуль загадкавым месцам вальера застаецца былы ракетны дывізіён, ад якога акрамя васьмі ракетных ангараý і трох паýразбураных бетонных укрыццяý нічога не засталося. Да цаглінкі разабраныя салдацкія казармы, афіцэрскія дамы, гаспадарчыя пабудовы. Нібы тыя , жыхары навакольных вёсак у пошуках дарагой медзі выкапалі з паýтараметровай глыбіні ýвесь кабель. За час сыходу ракетчыкаý на тэрыторыі дывізіёна вырас сапраýдны хвойнік, сярод якога толькі бетонныя дарогі-палосы і пляцоýкі перад агромністымі ангарамі, у якіх, па словах шарашоýцаý, стаялі ракеты "СС-20" з баявымі галоýкамі. Дывізіён з'яýляýся першай лініяй абароны на заходніх рубяжах колішняй звышдзяржавы. Патрапіць на ягоную тэрыторыю было немагчыма — далёка на подступах ляжалі замаскіраваныя загароджы з блытанага дроту, некалькі радоý нацягнутай "калючкі" з высокай напругай.


Бывалі выпадкі гібелі людзей на гэтых агароджах, не кажучы ýжо пра жывёл. Дрот і дагэтуль сустракаецца сярод чарнічніку, урос у хваёвыя камлі. Калі пачынаýся гон, алені імкнуліся да дывізіёна, як замбіраваныя. Чаму? Напэýна, іх вяла сюды генетычная памяць, тут спрадвеку адбываліся аленевыя паядынкі за валоданне гарэмамі. Цяпер у старых, парослых лесам ракетных ангарах — кармавая база для вальерных жывёл: буракі, сена, збожжа. Алень і дзік любяць схавацца на гэтых ангарах, успрымаюць іх за натуральныя пагоркі. Амаль штодня егер Генадзь Гроцкі (на фотаздымку) загружае ý невялікі трактар корм і вязе яго ад пляцоýкі да пляцоýкі. Часам дзікі, пачуýшы гук, бягуць навыперадкі за трактарам. Егер ведае ýлюбёныя месцы дзённага адпачынку аленя, так званыя купалкі, і любіць паназіраць за вольналюбівымі асцярожнымі жывёламі. На кожнай вышцы ім вядзецца журнал уліку жывёл. Але беспадстаýна турбаваць іх нельга, таму ýваход і знаходжанне пабочных людзей у вальеры без спецыяльнага дазволу забаронена. Амаль як у часы, калі дывізіён дзейнічаý.


Мне вельмі падабаецца ýрочышча за дывізіёнам — Поцераб, дзе ý час гону адбываюцца частыя начныя двубоі паміж самцамі. Пасля іх няцяжка знайсці ý траве зламаны рог ці камякі поýсці. Сёлета я патрапіý толькі на завяршэнне гону: лес быý маýклівы, і зрабіць цікавых фотаздымкаý не ýдалося. Да таго ж цяпер побач з вальерам будуецца аб'язная дарога вакол Белавежскай пушчы, і з-за позніх будаýнічых работ аленевыя бойкі, як раней, назіраць не давялося. Прыйдзецца чакаць гэтых імгненняý яшчэ адзін год. А магчыма, і болей.



Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта