

"Пайшоý дзід у грыбы, а баба ý сунычкы, прыйшоý дзід без штаноý, баба без спаднычкы", — старэнькая Вольга Сухаверхая, якая прыехала на свята "Покліч Палесся" з Пінскага раёна, ведае вельмі шмат розных прыпевак. І заводзіць іх на ýласцівым толькі пінскім палешукам меладычным дыялекце, які пераклікаецца з украінскай мовай.
Прынамсі, тут у кожнага з прадстаýнікоý рэгіёнаý можна было пачуць свае асаблівасці вымаýлення, а тое і зусім незразумелыя словы... А Вольгу Цімафееýну ýжо не спыніць: "Тры дыды тры дыды, палюбілі бабу, а чацвёрты малюсенькі прычапіýся взаду". Пра сэнс можна толькі здагадвацца, хаця быццам бы і зразумела без шматкроп'я. На ýсякі выпадак: "тры дыды" азначае — "тры дзяды".
Яны, палешукі, вельмі розныя. Адно зразумела: яны зусім не саромеюцца таго, што іх далёка не ýсе "рускамоýныя" разумеюць і пастаянна перапытваюць. Праýда, тыя ж прыезджыя ý Ляскавічы Петрыкаýскага раёна з задавальненнем ласуюцца ýсім, што прыгатавана ý вялікай колькасці на падворках — імправізаваных сядзібах палешукоý з васьмі раёнаý Гомельскай вобласці (Жыткавіцкага, Петрыкаýскага, Нараýлянскага, Мазырскага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Ельскага, Хойніцкага) і трох — Брэсцкай (Столінскага, Лунінецкага, Пінскага). Калі толькі крышачку паспрабаваць прысмакаý на кожным з падворкаý — і няблага пад'ясі.
Але ж вочы разбягаюцца не толькі ад колькасці такіх прысмакаý. Тут прадстаýлены сапраýды самабытныя промыслы, якія, акрамя іншага, маюць і патаемны, сакральны сэнс. Расказвае дырэктар Пруткоýскага сельскага дома культуры Мазырскага раёна Наталля Прус:
— Вось шлюбны ýбор з рознакаляровымі стужкамі. Па ім можна сказаць, што дзяýчына заможная і мела маці і бацьку. А вось такую вопратку насіла жанчына, якая карміла немаýлятка. Тут сарочка вышывалася спецыяльнымі абярэгамі — каб захаваць ад сурокаý. Зусім іншы касцюм удавіцы — калі ý вышыванні былі ýведзены яркія чырвоныя кветкі, гэта казала пра тое, што прайшоý пэýны час і яна можа браць новы шлюб. А вось гэта касцюм цяжарнай жанчыны — на ім калючыя ружы з бутонамі — каб захаваць будучую маці і дзіцятка ад сурокаý. Тут аб'яднана паганства (калючая ружа — каб "накалоць" ведзьмаý) і хрысціянства (рукаý вышываýся ружамі ý форме крыжа). Бо для працавітай жанчыны галоýнае — рука. Багата ýпрыгожваліся вышываннем грудзі — каб было шмат малака. Усё зроблена рукамі майстроý з народнага аматарскага аб'яднання нашага Пруткоýскага дома культуры. У мяне ёсць маленькая вышывальшчыца Маша Каменская, тут прадстаýлена і сарочачка, якую яна вышыла сваімі ручкамі.
Багатыя традыцыі Палескай зямлі і не вельмі вядомая вялікай грамадскасці гісторыя гэтага краю з яе ýнікальнай самабытнасцю могуць зрабіць фестываль "Покліч Палесся" пэýнай з'явай у культурным жыцці Беларусі.
На працягу многіх стагоддзяý на гэтых землях развівалася беларуская этнічная самасвядомасць і складваліся агульнаславянскія этнакультурныя традыцыі. Першая стаянка першабытных людзей таксама знаходзіцца ý гэтым рэгіёне. Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі адкрывае новы фестываль на Палессі і нагадвае:
— Падзеі, апісаныя Іванам Мележам у яго знакамітай "Палескай хроніцы", сталі сапраýднай гісторыяй Палесся. Сёння Палескі край прадстаýлены прыгажэйшымі населенымі пунктамі з сучаснай інфраструктурай. Тут беражліва ставяцца да прыроднай спадчыны, захоýваюць традыцыі сваіх продкаý. Жыхары Палесся заýсёды адрозніваліся шчодрасцю і гасціннасцю, дабратой і працавітасцю. Як пісаý Іван Мележ, "гэта сапраýды цудоýны край і яшчэ больш цудоýныя яго людзі — палешукі". Унікальнасць прыпяцкага Палесся ý тым, што дзякуючы натуральным геаграфічным умовам, матэрыяльнай і духоýнай культуры гэтага краю, дойлідству, фальклору, дыялектам, народна-прыкладному мастацтву захаваліся многія рэліктавыя рысы, якія ýзыходзяць да глыбокай старажытнасці. Фальклорная традыцыя Палесся з'яýляецца своеасаблівым эталонам аднаýлення агульнаславянскага фальклорнага фонду. Менавіта ý палескім рэгіёне і сёння існуюць дахрысціянскія абрады — такія, як "Ваджэнне куста", "Провады русалак" і іншыя. Матэрыяльная культура Палесся прадстаýлена шматлікімі і яркімі лакальнымі асаблівасцямі.
Некаторыя з конкурсаý асабліва падабаюцца гледачам, якія практычна адразу ператвараюцца ý актыýных удзельнікаý. Як не паспытаць удачу ý выглядзе жывой рыбіны і не злавіць яе за хвост — сваімі рукамі. Задавальненне ад працэсу атрымліваюць усе, відаць, акрамя ахвяры воднага палявання. Незаýважна, ад падворка да падворка, ад конкурсу да конкурсу, ад песні да прыпеýкі можна было не раз прайсці паýтара кіламетра ýздоýж канала да Прыпяці, дзе і разгарнулася ýсё дзейства першага фестывалю этнакультурных традыцый "Покліч Палесся". Калі стаміліся, можна было і праехаць — на карэце або дыліжансе — каму што падабаецца. І катар, які з ветрыкам катаý ахвотных па Прыпяці, быý не лішнім, бо людзей прыехала ý Ляскавічы з навакольных раёнаý — не пералічыць колькі! І вельмі шчыра палешукі радаваліся сустрэчы са знакамітымі "Песнярамі", якія, адказваючы ýзаемнасцю, праспявалі ýсе свае хіты, у тым ліку і "Жураýлі на Палессе ляцяць". Дарэчы, ёсць меркаванне, што гэтая песня можа стаць своеасаблівым гімнам фестывалю, які мае ýсе шанцы стаць штогадовым і нават міжнародным. Палессе ёсць жа не толькі ý Беларусі, але і ý Расіі, ва Украіне, Польшчы. Так што палешукоý значна больш, чым здаецца на першы погляд. Свае карані не забываюць і тыя з іх, хто даýно вылецеý з роднага гнязда і сёння жыве зусім далёка. На радзіму цягне ýсё роýна. Вядома, што ý Ляскавічах у ХІХ- ХХ стагоддзях былі майстры па пляценню элементаý іканастасаý, царскіх брамаý, акладаý з саломкі. Побач з Ляскавічамі існавала старажытная школа вырабу куфараý. Далей, на поýнач, былі распаýсюджаныя ткацтва і шорны промысел мотальскіх кажухоý... Цэнтрам рамёстваý і мануфактурнай вытворчасці Радзівілаý былі Целяханы, дзе працавалі мануфактурныя арцелі, вядомыя не толькі ý Беларусі і Польшчы, але і ý іншых рэгіёнах сучаснай Еýропы.
Кожны куток Палесся прыгожы па-свойму. Гэта край лясоý, балот (яго яшчэ называюць "лёгкімі Еýропы"). Толькі тут, у Нацыянальным парку "Прыпяцкі" і Белавежскай пушчы, сустракаюцца дубы, якім па некалькі соцень гадоý. Яшчэ адзін маленькі дубок быý пасаджаны ганаровымі гасцямі непасрэдна падчас адкрыцця фестывалю — ён павінен пакласці пачатак своеасаблівай фестывальнай алеі. Парода дрэва выбрана невыпадкова — палескаму фестывалю прагназуюць доýгае і працяглае жыццё.
Дарэчы, пераканацца, які дуб трывалы, мог кожны асабіста. Чоýны палешукі традыцыйна выраблялі менавіта са ствала гэтага дрэва — каб хапіла на сто гадоý і яшчэ нашчадкам у спадчыну дасталася. Нашчадкі захавалі гэтае рэдкае сёння майстэрства і дзяліліся яго сакрэтамі з жадаючымі. Можна было і паспрабаваць праплыць на чоýне.
Ідэя, якая нарадзілася непасрэдна падчас правядзення фестывалю "Покліч Палесся" — стварыць у Петрыкаýскім раёне этнаграфічную палескую вёску. Яе можна будзе не толькі паглядзець, а і пажыць — ва ýмовах, максімальна набліжаных да старажытнага часу.
Каб знайсці іншыя — на фестываль былі запрошаны кіраýнікі амаль 30 турыстычных фірмаý з Мінска, Гомеля і Брэста, якія рабілі свае высновы аб перспектыýнасці развіцця такога эколага-этнаграфічнага кірунку турыстычнай дзейнасці. Адказ на пытанне — чым заманіць турыста — можна было, безумоýна, знайсці на кожным з падворкаý — на любы густ, смак і нават водар. Напрыклад, на тым, што падрыхтавалі гаспадары — Нацыянальны парк "Прыпяцкі" — усім прапанавалі пакаштаваць сапраýднай самагонкі, якая з вялізнага апарата выцякала на вачах гледачоý. Ляснік Кірыла Тарнаýскі даваý прадукт, каментарыі і рэцэпты бясплатна:
— Сюды заліваецца вада, пара пайшла па трубе, сюды заліваецца брага. Традыцыйная брага рабілася з соладу. Бралася прарошчанае зерне, потым яно сушылася, малолася — атрымліваýся солад. Можна рабіць і з пшаніцы, і з жыта. Такія вось "прыборы", як гэты, звычайна ýстанаýліваліся ý лесе. Якасць вызначаецца на смак — звычайна не менш за 45-50 градусаý.
За два дні на галоýнай сцэне свята самабытнай культуры "Покліч Палесся" выступіла амаль тысяча прафесійных і самадзейных артыстаý. Свае традыцыі, мастацтва і промыслы прадставілі дзясяткі населеных пунктаý рэгіёна. Часам здавалася, што тутэйшыя жыхары сышлі з фотаздымкаý пазамінулага стагоддзя. Памятныя прызы і дыпломы ýдзельнікам фестывалю ýручыý намеснік міністра культуры Тадэвуш Стружэцкі:
— Фестываляý многа не бывае. Калі яны ладзяцца з канкрэтнай мэтай, калі арганізатары ведаюць, чаго хочуць дасягнуць. Гэты новы фестываль этнакультурных традыцый не павінен паýтараць іншае. Вельмі ýважліва мы павінны падыйсці да таго, каб паказаць самабытнасць і традыцыйнасць.
Так, бо яны сёння каштуюць даражэй за ýсё — людзям ва ýсім свеце надакучыла штучнасць. Вельмі хочацца сапраýднасці, а не падробкі. Як адзначыý віцэ-прэм'ер, старшыня аргкамітэта фестывалю "Покліч Палесся" Іван Бамбіза, Палессе наша — унікальнае, такога ý свеце больш няма нідзе:
— Мы ганарымся, што ёсць такая цудоýная тэрыторыя, і яна заслугоýвае таго, каб развівацца. Мы хочам падняць эканоміку гэтага краю і на яе базе стварыць добрыя ýмовы для тых, хто тут жыве, і для тых, хто сюды будзе прыязджаць. Для тых, хто хоча ýбачыць унікальную прыроду, адчуць сябе свабодным чалавекам у такім цудоýным кутку палескай зямлі. Мы плануем у будучыні пашырыць геаграфію фестывалю, прыцягнуць да ýдзелу і нашых суседзяý-палешукоý з Украіны, Расіі... Можна завозіць сюды больш турыстаý — тым больш, што ý Нацыянальным парку "Прыпяцкі" для гэтага ёсць усе ýмовы. Вядома, нам патрэбна многа дапрацаваць — магчыма, з прыцягненнем і грамадскасці, і навуковых колаý. Але ж самае галоýнае тое, што этнакультурныя традыцыі Палесся мы павінны захаваць. Трэба, каб падцягваýся бізнэс і вырашалася, якім чынам рэалізоýваць турыстычныя магчымасці рэгіёна.
Самая важная падзяка — ад саміх палешукоý, якія на сваёй зямлі даýно не бачылі такога маштабнага свята з вядомымі артыстамі і нават феерверкам. І вераць, што такі фэст стане традыцыйным. Людміла Куневіч прыехала ý Ляскавічы з вёскі Камаровічы — гэта 50 км ад роднага населенага пункта. Кажа, усё спадабалася, усё — вельмі цікава:
— Наш народ цудоýны, таленавіты. Мы дома сядзім і нічога не бачым — а тут так хораша. Трэба выбірацца часцей, такое свята не забудзеш доýга.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта