Куфар з палескім скарбам

Людміла МІНКЕВІЧ, газета "Народная Газета", 21.09.2010

Пранесеныя праз стагоддзі сакрэты бортніцтва, лоýлі рыбы і варкі медавухі раскрыý першы адкрыты фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" ý Ляскавічах.

Пад’язджаючы да вёскі, бачу — мясцовая паляшучка мые на беразе Прыпяці бялізну, палошча яе ý хвалях ракі. Чаýны, здалёку — маленькія сподачкі, прывязаныя да дрэва, чакаюць гаспадароý-рыбакоý. А на плоце ля драýлянай хаты вісяць, грэюць пад сонцам бакі гліняныя гаршчкі. Усё тут нацэлена на тое, каб у палескіх Ляскавічах праводзіць фестываль этнакультурных традыцый. Ідэя правесці фестываль традыцыйнай культуры на Палессі ýзнікла ý Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі падчас наведвання Прыпяцкага рэгіёну. Ён ініцыяваý Дзяржаýную праграму па развіцці Прыпяцкага Палесся на 2010—2015 гг. Правядзенне фестывалю — адзін з пунктаý гэтага дакумента.

Адкрываючы "Кліч Палесся", прэм’ер-міністр Сяргей Сідорскі ýдакладніý, што Праграма прадугледжвае каля 3,8 трыльёна рублёý інвестыцый у розныя праекты. У выніку прамысловая і сельскагаспадарчая прамысловасць павялічыцца ý 1,8 раза, а жыццё мясцовага насельніцтва выведзецца на новы ýзровень. Фестываль павінен паýплываць на ажыццяýленне гэтых планаý, падкрэсліць самабытнасць і ýнікальнасць рэгіёну ý культурных і этнічных адносінах.

Як расказаý старшыня аргкамітэта фестываля "Кліч Палесся" намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Іван Бамбіза, у правядзенні фестывалю ёсць і своеасаблівая меркантыльная мэта — прыцягнуць інвестараý для развіцця гэтага кавалачка Палесся, а яшчэ — турыстаý. Этнакультурны фэст можна лёгка сумясціць з турыстычным накірункам. Ужо на першы фестываль былі запрошаны 29 турфірм з Мінска, Брэста і Гомеля — для закладкі новай турыстычнай сцежкі.

І мёд у калодах...

З чым можна параýнаць Ляскавічы ý дні фестывалю? Хіба з вялікім куфарам, які адкрываеш — а там... песні, прыпеýкі, народныя абрады, сакавітая палеская мова, вышываныя і тканыя ýборы, вырабы з лазы і дрэва, духмяныя дранікі і засмажанае парася, мочаныя яблыкі з бочкі і мёд у калодах... Усяго і не пералічыць. Было чым паласавацца і што паглядзець і маладому, і старому.

Шпарка, хоць і трымаючыся за ýнучку, убраную ý нацыянальны строй, ля галоýнай сцэны ішла бабуля. Дзіýна: у такім узросце і на фэст прыйшла! Як аказалася, 90-гадовая Алена Гаýрылаýна — маці Сцяпана і Мікалая Бамбізаý, дырэктараý Нацыянальнага парка "Прыпяцкі" і Белавежскай пушчы адпаведна.

— Выдатны фестываль, — радуецца Алена Гаýрылаýна. — Успомніла маладосць: як ткала, вышывала, а за працай спявала народныя песні. У палешукоý — моцныя традыцыі.

— Нацыянальны парк — унікальны прыродны комплекс, які складаецца з ракі Прыпяць, яе поймы з лясамі, — кажа Сцяпан Бамбіза. — Такую прыгажосць, здаецца, не знойдзеш больш у Еýропе. Зразумела, гэта тэрыторыя мае і будзе мець вялікае значэнне не толькі ý захаванні прыроды, але і яе развіцці, паказе людзям месца, адкуль яны выйшлі.

Палескія рарытэты

Прагульваючыся па падворках, прадстаýленых на фестывалі сямю палескімі раёнамі Гомельшчыны і трыма Брэстчыны, можна было столькі цікавых рэчаý знайсці, як у бабулі на гарышчы.

Напрыклад, скульптуры, высечаныя адной сякерай. Майстар такой справы Іван Супрунчык паходзіць з вёскі Цярэблічы Столінскага раёна. Усе сцены ý дзяцінстве вуглём былі абмаляваныя: так хацеý быць мастаком. Потым і за сякеру ýзяýся — выразаý скульптуры ýсіх 16 родаý, якія некалі жылі ý яго вёсцы. Вучыць свайму спосабу разьбярства Супрунчык ездзіць нават у Польшчу. А які з яго выдатны гісторык! Стварыý у роднай вёсцы этнаграфічны музей. Прэзідэнт Беларусі быý там на экскурсіі год таму. Так натхніýся творчасцю майстра, што нават падарунак даслаý — сякеру.

— Гэтай калодзе не менш за 250 гадоý, — паказвае мне на вялікае бервяно з адтулінай пчалавод з 24-гадовым стажам Анатолій Глушко. — Гэта галоýны атрыбут у бортніцтве — старажытным рамясле беларусаý. Калода высока падымалася на дрэва, дзе працавалі пчолы. Затым бортнік падстаýляý астрогу — палку з сукамі, узбіраýся на дрэва і забіраý мёд. Сёння мала знойдзеш людзей, што займаюцца бортніцтвам: вельмі цяжкі занятак.

Дыплом для парасяці

— Гэй, пачакай. А зараз цягні, ну! — толькі і чуваць з возера Ляскавіч.

Тут для гасцей фестывалю арганізавалі конкурс рыбалкі. Дзесяць аматараý з вудачкамі разыходзяцца па беразе возера. Даецца гадзіна на тое, каб налавіць карпаý: іх тут спецыяльна разводзяць. Намінацыі тры: за самага вялікага, за найбольшую колькасць і за "лысага" — так тут называюць люстранога карпа. За ýдзельнікамі пільна сочыць куратар Аляксандр Туруцін, рыбак з дзяцінства.

— У мяне і бацька, і дзед лавілі рыбу, — расказвае Туруцін. — Яны і навучылі прамудрасцям рыбалкі. Напрыклад, рыба не клюе ý маладзік і не любіць нізкага паветранага ціску.

Іду далей. Фальклорныя песні дзесьці ýдалечыні перапыняе гук... бензапілы. Новае спаборніцтва, ужо сярод рабочых лясной гаспадаркі.

— Сярод задач удзельнікаý — дакладны распіл бервяна, колка дроý, мантаж-дэмантаж пілы, нешта падобнае да збору аýтамата, — расказвае дырэктар ЭЛОХ "Ляскавічы" Васіль Лахвіч. — Камандзе-пераможцы — бензапіла коштам 13 мільёнаý!

Своеасаблівыя спаборніцтвы былі і паміж палескімі раёнамі. Лепшым прызнаны падворак Жыткавіцкага раёна; лепшай нацыянальнай стравай — аýцюкоýскае парася, фаршыраванае блінамі, Калінкавіцкага райпо. Пераможцы атрымалі дыплом і прызы і ад "Народнай газеты".

— Вельмі прыемна, што прэса столькі ýвагі надае падобным фестывалям, — на радасцях расказвае Святлана Парамонава з Калінкавіцкага райпо. — Было цяжка рыхтавацца да свята, начамі не спалі. Вывучалі старажытныя рэцэпты — каб быць у "традыцыйнай" тэме.

Як запэýнілі арганізатары фестывалю, "Кліч Палесся" абавязкова стане традыцыйным. Будзе праводзіцца штогод. Магчыма, прапіска зменіцца: на Палессі столькі багатых мясцін. А можа, замацуецца за Ляскавічамі, як "Славянскі базар" — за Віцебскам.

Рэцэпт ад Калінкавіцкага райпо "Парсючок — засмажаны бачок"

Парася маладое (што не слухала гаспадыню), якое вырасла, морква — 4 шт., цыбуля — 5 шт., грыбы — як каласок назбіраý, сала — трошачкі,алей — кухлік, блінцы — 10 шт., прыправы — у тры пальцы.
Падліва: клюква — малая банка, вада — на вока.
Выхад: усё, што засмажыла, маё.
Парася фаршыруецца рулетамі з бліноý. Начынка рыхтуецца з морквы і цыбулі, грыбоý.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта