

Белавежская пушча — адзін з найбуйнейшых і старажытных лясных запаведнікаý Еýропы. Паводле сведчання гісторыка Паýла Шпілеýскага, такую назву пушча атрымала ад старажытнага мураванага замка з прыгожымі белымі вежамі, які ýзвёý у ХІІІ ст. яцвяжскі князь у цэнтры ляснога гушчару. Аднак гэта толькі адна з версій — да канца гэта пытанне не высветлена і па нашыя дні.
З XIV ст. пушча стала месцам палявання вялікіх князёý літоýскіх. Вядома, што сюды неаднойчы наведваýся Вітаýт Вялікі. Менавіта ý пушчы ý 1409 г. напярэдадні Грунвальдскай бітвы сустракаліся гаспадар Літвы з каралём польскім Ягайлам-Уладзіславам. Паляванне было яркім дадаткам да афіцыйнага мерапрыемства — Берасцейскай сустрэчы, дзе браты-манархі дамовіліся аб ваеннай кампаніі, так званай “Вялікай вайне” 1409 — 1411 г.г. з Тэýтонскім ордэнам. Імі было таксама загадана весці ý Белавежскай пушчы нарыхтоýку мяса для шматлікага польска-ліцвінскага войска. Мяса салілі ý дзежкі і па рэках Нараý і Вісла на барках сплаýлялі ý Плоцк на запас для будучай вырашальнай вайны з крыжакамі. Да таго ж для папаýнення конніцы адлоýлівалі тарпанаý. Другі раз Ягайла наведаýся ý Белавежскі край разам са сваім вялікім дваром у 1425 г., хаваючыся ад эпідэміі. Ад тых пор усе польскія каралі і вялікія князі літоýскія рабілі сюды пастаянныя паляýнічыя ваяжы на зуброý, тураý, аленяý. Бывалі часы, што лясныя шаты рабіліся ý небяспечныя часы прытулкам-сховішчам для розных людзей — манархаý, шляхецкіх сем’яý, сялян-уцекачоý і разбойнікаý.
Кіраýнікі дзяржаý разумелі, што безгаспадарчыя і толькі спажывецкія адносіны да пушчы хутка знішчаць яе. Таму дзеля рэгулявання пушчанскай гаспадаркі выдаваліся спецыяльныя дакументы. Законы ý першую чаргу тычыліся каштоýных парод звяроý — зубраý і баброý. Напрыклад, першы звод законаý ВКЛ — Судзебнік Казіміра IV Ягелончыка 1468 г. прадпісваý аберагаць баброý, а статут 1588 г. прыраýніваý забойства зубра да сур’ёзнага крымінальнага злачынства. Пры Жыгімонце І у 1538 г. быý прыняты закон “Аб захаванні лясоý і палявання”, распараджэнне Уладзіслава IV ад 1640 г. забараняла высечку пушчанскага лесу.
Прыезды манархаý у пушчу заýсёды з’яýляліся неардынарнай падзеяй. Канечне, такія асобы жадалі не толькі паляваць, але і ýтульна адпачываць. Тым больш, што наведваліся яны сюды са знатнымі гасцямі і прыдворнымі.
Так, адным з першых у пачатку XVІ ст. пабудаваý у пушчы драýляны палац вялікі князь літоýскі Аляксандр для сваёй жонкі Алены Іванаýны Маскоýскай. Аднак, паводле крыніц, праіснаваý ён нядоýга, — пасля 1554 г. на будынак напалі раз’юшаныя зубры і разбурылі яго.
Новы раскошны паляýнічы палац з флігелямі і белымі вежамі з’явіýся на ýзвышшы каля мястэчка Нараýка пры Жыгімонце І Старым. Лічыцца, што менавіта пры ім у 1541 г. Белавежская пушча набыла статус паляýнічага заказніка. Дарэчы, гэта быý першы падобны прэцэдэнт у Цэнтральнай і Усходняй Еýропе.
У 1581 г. кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый непадалёку ад Старога Белавежа, дзе стаяý палац Жыгімонта, узвёý новы замак Biala wieza, які таксама меý белыя вежы-прыгажуні. Пры Баторыі каля вытокаý р. Ялянка ýзнік першы каралеýскі паляýнічы звярынец і так званая Баторыева Гара. Пры ім жа ý канцы XVI ст. пушча стала мець уласнае кіраýніцтва на чале з галоýным ляснічым і спецыяльную варту, што змяшчаліся ý асноýным у фальварку Ямна каля паселішча Каралеýскі Мост.
Цікава, што зямля Пружаншчыны, на тэрыторыі якой і цяпер знаходзіцца значная частка масіву Белавежскай пушчы, захавала шмат сведчанняý па гісторыі старадаýняга лесу. Вядома, што ý самых Пружанах у XVІ — XVІІ ст.ст. існаваý драýляны двор, дзе спыняліся манархі, што ехалі на паляванне, тут жа змяшчаліся некаторыя адміністратары пушчы. Падобны аб’ект існаваý у Шарашове. З пушчай звязваюць некаторыя назвы геаграфічных аб’ектаý раёна. Вось толькі некаторыя з іх. Як сведчыць мясцовая легенда, назва вёскі Стараволя ідзе ад слова “воля”, якую тут атрымалі старыя вартаýнікі пушчы, што ахоýвалі Вялікі гасцінец — гандлёвы шлях з Кракава ý Вільню. Тапонім Роýбіцк нібыта ýтвораны ад імя Роýба. Падобным словам называлі аднагодкаý, равеснікаý, роýных ростам. Вёска ýпамінаецца пад 1559 г. у “Рэвізіі пушчаý і звярыных пераходаý”, дзе запісана, што Роýбіцкі жрэбій (свабодны ýчастак) быý адда-дзены Жыгімонтам ІІ Аýгустам для пражывання 10 сем’яý стралкоý лясной варты, якія ахоýвалі пушчу і займаліся падрыхтоýкай каралеýскіх паляванняý.

Новы ýздым будаýніцтва ý пушчы назіраýся пры каралі польскім і вялікім князі літоýскім Аýгусце ІІІ Саксонскім у сярэдзіне XVIII ст. Быý значна перабудаваны і пашыраны ранейшы каралеýскі звярынец, які атрымаý назву Аýгустаý сад. На яго тэрыторыі ýзвялі альтанкі для манарха і яго світы. З’явіýся новы паляýнічы замак на ýзвышаным беразе р. Нараýка. Ён быý абкружаны прыгожым паркам і лугам з вялікімі дубамі. Рэзідэнцыя была разлічана на прыём вялікіх гасцей — мелася вялізная зала з камінам, па баках ад якой месціліся ýтульныя з высокамастацкай аздобай пакоі для адпачынку. Аýгуст ІІІ некалькі разоý прыязджаý на паляванне ý пушчу. У гонар аднаго з паляванняý ý 1752 г. на правым беразе Нараýкі недалёка ад замка быý пастаýлены памятны знак з белага пяшчаніку ý выглядзе трохкутнікавай піраміды ý 6 аршын вышынёю з надпісам аб тым, што кароль з каралеваю і 2 сынамі забілі 42 зубры, 13 ласёý і 2 серны. Указана была вага самага буйнога са знішчаных зуброý — 36 пудоý 10 фунтаý.
Пры Станіславе Аýгусце Панятоýскім у 1784 г. у Аýгуставым садзе быý узведзены яшчэ адзін драýляны трохпавярховы палац-павільён. На ніжнім паверсе ý ім размяшчаліся слугі, у сярэднім знаходзілася вялікая зала для караля, а верхні ýяýляý сабой адкрыты балкон, з якога прыдворныя маглі назіраць за паляваннем. Некалькі разоý прыязджаý у старадаýні лес апошні манарх Рэчы Паспалітай, аднак вынішчаý не ý такой колькасці, як яго папярэднікі.
Крыніца: Газета для вас
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта