
Ліхаманка Заходняга Ніла апошнія месяцы не пакідае стужкі інфармацыйных агенцтваý. З пачатку ліпеня па 31 жніýня на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі быý зарэгістраваны 231 лабараторна пацверджаны выпадак ліхаманкі Заходняга Ніла, у тым ліку 6 смяротных. Самая вялікая колькасць інфіцыяваных (87 працэнтаý ад агульнай колькасці) была выяýлена ý Валгаградскай вобласці. Пры гэтым арэал распаýсюджвання інфекцыі ахоплівае 12 раёнаý вобласці. 30 захварэлых былі выяýлены ý Растоýскай вобласці, асобныя выпадкі інфекцыі фіксаваліся на працягу лета ý Астраханскай і Варонежскай абласцях, у Краснадарскім краі і Калмыкіі. Расіяне ý паніцы. Адкуль у іх з'явілася інфекцыя з такой экзатычнай назвай? Трэба сказаць, што прыкладна 10 гадоý таму такія ж панічныя настроі, выкліканыя наступам новай інфекцыі, ахапілі і жыхароý Еýропы.
Між іншым, навукоýцам вірус ліхаманкі Заходняга Ніла вядомы ýжо даволі даýно: упершыню ён быý выдзелены ý крыві хворай жанчыны, якая пражывала ý вытоках Ніла, яшчэ ý 1937 годзе. Адсюль пайшла і яго назва. Ліхаманка Заходняга Ніла (ЛЗН) — гэта прыродна-ачаговая арбавірусная інфекцыя. Прасцей кажучы, інфекцыя, якая перадаецца праз укус членістаногіх, у асноýным крывасосных камароý, і якая цяжка паддаецца эпідэміялагічнаму кантролю. Пры дапамозе пералётных птушак вірус ЛЗН здольны пераносіцца на вялікія адлегласці, таму ён паспяхова асвоіý ужо не толькі афрыканскі кантынент, але і краіны Азіі, Еýропы, Амерыкі. У ЗША ліхаманка Заходняга Ніла ахапіла ý 1999 годзе такі мегаполіс як Нью-Ёрк і яго наваколле, а крыніцай распаýсюджвання інфекцыі сталі камары.
Беларусы здзівяцца, напэýна, яшчэ больш за расіян, але вірус ліхаманкі Заходняга Ніла выдзяляецца штогод таксама і ý камароý на тэрыторыі Беларусі. Першая экспедыцыя па выяýленні невядомых раней арбавірусаý была арганізаваная Беларускім навукова-даследчым інстытутам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі яшчэ напрыканцы 60-х гадоý хх стагоддзя. Але ý той час была навукова ýстаноýленая цыркуляцыя на тэрыторыі нашай краіны толькі віруса клешчавага энцэфаліту, хоць у суседніх краінах (Польшчы, Літве, Украіне) выдзяляліся ýжо і іншыя арбавірусы. А першы штам віруса ЛЗН быý атрыманы толькі ý 1985 годзе пры даследаванні ýнутраных органаý пералётных птушак: усяго былі даследаваныя 62 біяпробы, здабытыя ýздоýж штучных вадаёмаý рыбгаса "Трэмля", што ý Петрыкаýскім раёне. Пазней штам віруса ЛЗН быý выдзелены ý камароý роду Aedes, адлоýленых на тэрыторыі Белавежскай пушчы, і ý крыві хворага, які таксама пражываý на тэрыторыі Белавежскай пушчы.
Паколькі вірус ліхаманкі Заходняга Ніла цеплалюбівы, то ý нашай краіне Гомельская і Брэсцкая вобласці з'яýляюцца найбольш спрыяльнай кліматычнай зонай для цыркуляцыі там віруса ЛЗН. На тым жа Беларускім Палессі маюцца ýсе ýмовы для стварэння там стабільных прыродных ачагоý ліхаманкі Заходняга Ніла. Хоць у зону цыркуляцыі віруса ЛЗН уваходзіць уся тэрыторыя Беларусі, спецыялісты сцвярджаюць, што прычын для панікі ý беларусаý няма, але і недаацэньваць небяспеку нельга, бо камары-разносчыкі віруса ЛЗН жывуць у непасрэднай блізкасці ад чалавека: месцамі іх размнажэння становяцца прыбярэжныя забалочанасці рэк, прыродныя і штучныя вадаёмы, якія стварае чалавек (ямы, канавы, кар'еры, цыстэрны, бочкі з дажджавой вадой, падвалы жылых будынкаý, хлявы і свірны).
Зразумела, што ёсць у Беларусі і людзі, якія перахварэлі на "афрыканскую" ліхаманку, не пакідаючы яе межаý. Антыцелы да віруса ЛЗН выяýляліся ý крыві жыхароý усіх абласцей Беларусі. Але для таго, каб паставіць такі дыягназ, неабходна лабараторна яго пацвердзіць. Увогуле большасць арбавірусных інфекцый праходзяць у медыцынскай справаздачнасці пад іншымі дыягназамі — "вострая рэспіраторная вірусная інфекцыя", "неýрыт тварнага нерва", "пнеýманія", "серозны менінгіт" і г.д., паколькі іх клінічная карціна сцёртая, а сімптомы ЛЗН нагадваюць сімптомы прастуды. Па сучасных звестках каля 80 працэнтаý выпадкаý інфіцыявання ЛЗН працякаюць увогуле бессімптомна або ý лёгкай форме, таму рэальная колькасць інфіцыяваных у той жа Валгаградскай вобласці невядомая. І толькі каля 20 працэнтаý людзей праз 3-14 дзён пасля ýкусу інфіцыяванага камара адчуваюць пад'ём тэмпературы цела, дрыжыкі, галаýныя, мышачныя і сустаýныя болі. Зрэдку да гэтых сімптомаý далучаюцца млоснасць і ваніты, у хворых павялічваюцца лімфатычныя вузлы, а на целе з'яýляецца сыпка. Чалавек адчувае сябе як пры захворванні на грып ці іншыя вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі. Такі стан можа доýжыцца ад некалькі дзён да (радзей) некалькіх тыдняý, пасля чаго паступова знікае.
Толькі ý аднаго з прыкладна 150 інфіцыяваных вірус пранікае ý цэнтральную нервовую сістэму з развіццём так званай нейраінвазіýнай формы захворвання. Пры гэтым можа пашкоджвацца як сам мозг (энцэфаліт), так і яго абалонкі (менінгіт). Пры гэтай форме інфекцыі моцная гарачка суправаджаецца выражанымі неýралагічнымі сімптомамі, інтэнсіýным галаýным болем, дэзарыентацыяй, мышачнай слабасцю, сутаргамі, зніжэннем адчувальнасці, парушэннямі свядомасці аж да комы. Зрэдку — пашкоджаннем сасудзістай абалонкі і сятчаткі вачэй аж да поýнай страты зроку.
На жаль, але пры інфіцыяванні ЛЗН магчымы і лятальны зыход. Цяжкасць працякання хваробы і лятальнасць напрамую залежаць ад узросту чалавека і стану яго імуннай сістэмы. Па звестках Расспажыýнагляда, большасць захварэлых на ліхаманку Заходняга Ніла ý гэтым годзе звязваюць сваё інфіцыяванне з працай на прысядзібным участку або з адпачынкам на прыродзе. Дзяржаýны санітарны ýрач Расійскай Федэрацыі Генадзь Анішчанка звязаý успышку ліхаманкі Заходняга Ніла гэтага года з анамальна цёплым надвор'ем, якое стварыла спрыяльныя ýмовы для размнажэння камароý — пераносчыкаý віруса. Адразу пасля ýспышкі валгаградская абласная санэпідслужба пачала рапартаваць аб дэзінсекцыі вадаёмаý і затопленых падвалаý, што дапамагло знізіць колькасць камароý, якая цяпер ужо не перавышае шматгадовыя паказчыкі.
Аднак паколькі пацяпленне клімату назіраецца ýжо не першы год, а камары пераносяць не толькі вірус ліхаманкі Заходняга Ніла, то ý прафілактыцы "камарыных інфекцый" насельніцтву трэба спадзявацца і на ýласныя сілы. Галоýная прафілактыка заключаецца ý зніжэнні кантакту з крывасмокамі. Для гэтага трэба рэгулярна апрацоýваць адкрытыя ýчасткі цела рэпелентамі, а на вокнах і фортках устанавіць маскітныя сеткі. Акрамя таго, уладальнікі загарадных участкаý могуць дапамагчы скараціць колькасць камароý, лічынкі якіх пладзяцца ý стаячай вадзе. Для гэтага трэба трымаць басейны, бочкі і іншыя ёмістасці з вадой закрытымі, не дапускаць на сваіх участках працяглага існавання лужын і своечасова прачышчаць вадасцёкі.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта