Сербскі амбасадар раскрыý тайну белавежскіх пагадненняý

Зміцер Лукашук, интернет-сайт "TUT.BY", 09.08.2010

Срэчка Джукіч напісаý кнігу пра адзін дзень у Віскулях. У інтэрв’ю Еýрарадыё дыпламат распавёý, як дача ý Белавежскай пушчы звязаная з былой Югаславіяй, чым яго твор адрозніваецца ад астатніх і чаму пра Віскулі неабходна зняць фільм і паставіць спектакль.

— Што вас падштурхнула да таго, каб напісаць пра падзеі, якія адбываліся ý 1991 годзе ý Белавежскай пушчы?

— Шмат кніг напісана пра развал Савецкага Саюза. Толькі ý маёй бібліятэцы такіх 60 ці 70. Аýтары іх — былыя грамадзяне СССР альбо замежныя дыпламаты, навукоýцы, палітыкі і гэтак далей. Але сярод гэтых кніг няма ніводнай, якая спыняецца толькі на 8 снежні 1991 года, калі дэ-факта быý ліквідаваны Савецкі Саюз. Яшчэ ý той дзень, калі я працаваý дыпламатам у Сафіі і мне паведамілі, што ý Віскулях сабралася каманда, якія ліквідавала Савецкі Саюз, у мяне з’явілася цікаýнасць да таго, як гэта ý той дзень усё адбывалася. І я як дыпламат, які шмат дзесяцігоддзяý займаецца Савецкім Саюзам, захацеý спыніцца на гэтым дні. І кніга прысвечаная гэтай даце — 8 снежня 1991 года.

— Уся кніга — падзеі аднаго дня?

— Кніга так і называецца: “Тайны Белавежскай пушчы. Віскулі — апошні дзень у жыцці СССР”. Яна складаецца з трох частак. Пралог — як драматычны расповед, потым дзеянне і, безумоýна, эпілог. І каб патлумачыць, што адбывалася 8 снежня, што там адбывалася і якія адносіны былі паміж Ельцыным, Краýчуком, Шушкевічам і іх камандамі, трэба было спыніцца на падзеях усяго 1991 года. Пачынаючы з рэферэндуму па Савецкім Саюзе, на Новаагароýскім працэсе, на дакументах па трансфармацыі Савецкага Саюза, на жнівеньскім путчы, каб потым акцэнтаваць кнігу на падзеях 8 снежня.

— Як вы збіралі матэрыял? Ездзілі ý Віскулі, каб пранікнуцца духам гэтага месца? Сустракаліся з Ельцыным, Краýчуком, Шушкевічам і іх камандамі?

— Віскулі я наведаý у 2004 ці 2005 годзе і менавіта тады канчаткова вырашыý, што напішу кнігу пра 8 снежня. Гэтую кнігу я пісаý як дыпламат. Я адразу сказаý, што я не гісторык і таму не буду падыходзіць да напісання кніг як навуковец. А дыпламат мусіць аперыраваць дакладнымі катэгорыямі. Я не магу карыстацца непацверджанымі звесткамі. Матэрыялы для сваёй кнігі я браý з таго, што ýжо апублікавана ý кнігах, інтэрв’ю і, натуральна, у размовах з тымі, хто браý удзел у сустрэчы ý Віскулях. Мэта маёй кнігі — каб яна ýзбудзіла цікаýнасць да гэтай даты ý гісторыкаý, навукоýцаý і яны надалі ёй больш увагі.

— Вы лічыце, што, нягледзячы на вялікую колькасць напісаных пра развал СССР кніг, падзеям у Віскулях не нададзена належнай увагі?

— Пра тое, што адбывалася ý Віскулях, пра канкрэтна 8 снежня паýсюль напісана фрагментарна. Мая кніга — першая і адзіная, якая прысвечана менавіта гэтай даце. Але менавіта тады ýсё знаходзілася на мяжы правалу альбо поспеху. Менавіта 8 снежня стала момантам, калі ýсе падзеі пайшлі ý іншым накірунку.

— Дарэчы, падчас адной з маіх размоý з Шушкевічам пра падзеі 8 снежня ён сказаý, што незалежнасць Беларусі і Украіны была больш патрэбная ý той момант Ельцыну, чым самім Беларусі і Украіне. А вы як ацэньваеце вынік рашэнняý таго дня?

— Праз 10 год пасля тых падзей могуць быць выказаныя высновы, якія не нарадзіліся праз 5 гадоý пасля Віскулёý. Гэта нармальная гістарычная эвалюцыя поглядаý. А што казаць, калі прайшло 20 гадоý? Сабраліся новыя факты, і людзі на ýсё глядзяць па-іншаму. Зразумела, што там ішла вялікая гульня паміж, перш за ýсё, Расіяй і Украінай, Ельцыным і Краýчуком. А Шушкевіч адыграý важную балансуючую ролю паміж гэтымі дзяржавамі і паміж гэтымі, я б нават сказаý, сапернікамі — Ельцыным і Краýчуком. Пры тым, што ý Ельцына была больш складаная сітуацыя — у яго за плячыма быý Гарбачоý і Савецкі Саюз.

— Вы сказалі, што пісалі кнігу як дыпламат. Але ці робіце вы там нейкія высновы? Як гэты дзень, да прыкладу, паýплываý на сусветную дыпламатыю, на Югаславію?

— Не. Такія высновы былі зробленыя раней, у шматлікіх іншых кнігах. Таму ý мяне высноваý няма. Дарэчы, я размаýляý пра сваю кнігу з сербскімі калегамі-дыпламатамі, з пісьменнікамі, драматургамі. У мяне ёсць ідэя, каб у нас у Сербіі напісалі драму, спектакль паводле падзеяý таго дня ý Віскулях. Я лічу, што тады адбываýся вялікі тэатральны спектакль. Тое, што адбылося ý Віскулях практычна цягам сутак, заслугоýвае таго, каб паводле тых падзеяý знялі фільм і каб быý напісаны драматычны твор, і каб спектакль паказвалі ý тэатрах.

— А сцэнар да спектакля альбо фільма вы напішаце?

— Я гэтым не буду займацца. Думаю, што ý Сербіі знойдуцца драматургі, якія паводле гэтай кнігі могуць стварыць выдатны тэатральны твор. І ý нас знойдуцца выдатныя акцёры, якія змогуць паказаць галоýных герояý таго дня і тых падзей. Ніхто не ведае, што такое Віскулі. Пра Белавежскую пушчу ý Еýропе ведаюць, але ніхто не ведае, што гэта за Віскулі. А гэтая дача цікавая яшчэ тым, што яе пабудавалі пасля таго, як Хрушчоý вярнуýся з Югаславіі, дзе сустракаýся з Ціта. Тады ён пабачыý такія дачы ý лясах Югаславіі і даý каманду пабудаваць такую ж. Але дачу ý Віскулях пабудавалі не такую, як у Ціта, і таму Хрушчоý пабываý там толькі раз. Вось такая сувязь Віскулёý і Югаславіі. Да таго ж паралельна ý Югаславіі адбывалася тое ж, што ý той жа час адбывалася з Савецкім Саюзам. Прыйшоý час, я лічу, паказаць гэтую гісторыю ý тэатрах!

— Кніга выйшла ý Сербіі. А ці ёсць планы перакласці і выдаць яе ý Беларусі, Украіне, Расіі?

— Калі шчыра, я не думаý пра гэта. Але калі выдавец захоча гэта зрабіць і выдаць кнігу на беларускай, рускай, украінскай мовах — я гатовы. Калі ад мяне нешта будзе патрэбна, я гатовы супрацоýнічаць.

— Кніга выйшла, калі вы знаходзіліся ý Мінску. Вы яе бачылі?

— Так. І вельмі задаволены. Да таго ж мне паведамілі, што ý самай папулярнай сербскай газеце “Палітыка” ý хуткім часе будуць друкавацца ýрыýкі з маёй кнігі.

Зміцер Лукашук, "Еýрапейскае радыё для Беларусі"


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта