Бізнэс-імперыя прэзідэнта

Віталь Несцераý, iнтэрнет-сайт "21.BY", 20.07.2010

Нацыянальныя паркі, офісы, латарэі - такому набору пазайздросціý бы мільярдэр.

http://www.belsmi.narod.ru/photo/minsk/37.JPG

Кіраýніцтва справаý прэзідэнта Беларусі - арганізацыя, якая жыве сама па сабе. Яе кіраýнікі, у народзе іх завуць «прэзідэнцкія заýхозы», трымаюць на нітках самыя прыбытковыя галіны эканомікі. І па тых самых нітках перакачваюць мільённыя прыбыткі падкантрольных арганізацый. Камусьці тое ýдавалася лепш, камусьці, як сумнавядомай Галіне Жураýковай, у якой выявілі растрату $3,6 мільёна, - горш.

Што ж уваходзіць у гіганцкую імперыю, падкантрольную асабіста кіраýніку дзяржавы? Па афіцыйных падліках, ажно 80 арганізацый маюць грувасткі давесак да назвы, які ýказвае на гаспадара, - «Кіраýніцтва справаý прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Сайт Кіраýніцтва справаý адзначае, што набор «птушанят»-небарак пад прэзідэнцкае крыло пачаýся ý сярэдзіне 90-х, калі шэраг прадпрыемстваý культурніцкага профілю былі стратнымі. Мэта была адна - захаваць прадпрыемствы для будучыні. Фабрыкі мастацкіх вырабаý, кераміка, сувеніры - сапраýды, падтрымка ім была неабходная. Але не адной керамікай жыло ýпраýленне справамі. Гандаль ад імя дзяржавы - вось асноýная крыніца прыбытку.

Кампанія пад някідкай назвай «Беларусьгандаль» дае такі абарот грошай, што іншым і не снілася. Імпарт алкаголю, цыгарэт і лесу - шматмільярдны заклад паспяховасці аптовага прадпрыемства. І такія арганізацыі яшчэ і атрымліваюць зніжкі «для бедных»! Напрыклад, увоз «Беларусьгандлем» каменнага вугалю ý краіну ý гэтым паýгоддзі нават не будзе абкладацца падаткамі.

Адпачынак пасля доýгай, напружанай працы

Кіраýніцтва справаý прыбрала да рук санаторыі за межамі краіны, якія дасталіся ý спадчыну ад БССР. Туапсэ, Друскенікі, Ялта, Сочы, Юрмала… Гаворка аб іх продажы не заводзілася нават у часы самай нястачы. Пра санаторыі і дамы адпачынку ýнутры Беларусі і казаць не варта. «Юнацтва», «Баравое», «Сосны» - раней сюды ездзілі лячыцца па дармовых пуцёýках прафсаюзнікі, цяпер - стомленыя ад турэцкіх і егіпецкіх пляжаý расіяне.

Турыстычны аператар «Цэнтр-Курорт» вызначае, ці выдзеліць ахвотным пуцёýкі ý пералічаныя вышэй санаторыі. Таксама арганізацыя валодае больш за дзесяццю аптэкамі ý сталіцы.

РУП «Беларускія латарэі» застаецца найбуйнейшым гульцом латарэйнага бізнэсу, прапануючы дваццаць гульняý. Галоýны брэнд «Ваша лато» працягвае змаганне з «Суперлато» Дзмітрыя Лукашэнкі, але ý кампаніі ёсць яшчэ іншыя гульні, і тыражныя, і імгненныя.

Нацыянальныя прэзідэнцкія паркі

У краіне налічваецца пяць нацыянальных паркаý - «Белавежская пушча», «Нарачанскі», «Прыпяцкі», «Бярэзінскі» і «Браслаýскія азёры». Усе гэтыя ýнікальныя прыродныя аб’екты ý сярэдзіне 90-х трапілі пад кантроль КСП. Кіраýнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка любіць паýтараць, што паркі былі перададзеныя Кіраýніцтву справаý своечасова. Маýляý, толькі так удалося захаваць іх у першасным чыстым выглядзе.

Так ці не, але карупцыя у парках квітнее. З таго часу колькасць арыштаваных кіраýнікоý паркаý пастаянна расце. У адным толькі Браслаýскім нацпарку трое прызначаных дырэктароý па чарзе ішлі пад суд. Усіх іх - прызначаных асабіста прэзідэнтам - абвінавачвалі ý перавышэнні службовых паýнамоцтваý. План па вырубцы ý Белавежскай пушчы, адстрэл зуброý - усё гэта таксама факты апошніх гадоý.

«Прэзідэнт-гатэль». У гасцях у прэзідэнта

На цяперашні момант КСП валодае трыма сталічнымі гатэлямі. Самы прэстыжны - чатырохзоркавы «Мінск», які стаіць на самой плошчы Незалежнасці. «Планета» і «Юбілейная» маюць «усяго» тры зоркі, дый знаходзяцца далей ад цэнтра. Кампенсаваць недахоп зорнасці мусіць «Прэзідэнт-гатэль», які ýзводзіцца ýдарнымі тэмпамі ý суседнім квартале з рэзідэнцыяй кіраýніка дзяржавы. З іншага боку ад яго размяшчаецца «лечкамісія» - элітная бальніца на чале з Ірынай Абельскай.

…Будаýнічыя трэсты, эксперыментальныя калгасы, гандлёвыя цэнтры - вось няпоýны спіс таго, што засталося па-за нашай увагай. А ёсць жа яшчэ і Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці, які вырашае, ці мае права патраціць якія-кольвечы грашовыя пераводы з-за мяжы…

А якія прыбыткі прыносяць офісныя будынкі па ýсім Мінску, якія Кіраýніцтва справаý у свой час забрала сабе амаль у поýным складзе. Есці не просяць, а арэнду прыносяць.

Для параýнання, пад кантролем упраýлення справамі прэзідэнта Украіны налічваецца 50 арганізацый. У агромністай Расіі - 105 арганізацый, але дзясятак з іх - гэта дзіцячыя садкі.

Сапраýдныя гандлёвыя абароты беларускай бізнэс-імперыі ніколі не абнародваліся. Па сведчаннях былога заýхоза Івана Ціцянкова, нават у яго часы, у канцы 90-х, прыбыткі ішлі на мільярды даляраý.

Прэзідэнцкія «заýхозы»

Іван Ціцянкоý 1994–1999 - уцёк у Расію
Уладзімір Ганчарэнка 1999–2001 - былы міністр сувязі
Галіна Жураýкова 2001–2004, была асуджаная судом, але памілаваная прэзідэнтам
Генадзь Лаýранкоý 2004–2005
Аляксандр Кулічкоý 2005–2008 - былы міністр гандлю
Мікалай Дамашкевіч 2008–2009 - былы кіраýнік Міншчыны
Мікалай Корбут з 2009 года.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта