
Для народаý Польшчы, Беларусі, Літвы і Украіны гэта вялікае свята. Водгулле той гістарычнай бітвы не заглухла ý вяках. 15 ліпеня 1410 года войскі Польшчы і Вялікага Княства Літоýскага ýшчэнт разбілі армію Тэýтонскага (Нямецкага) вайскова-манашаскага рыцарскага ордэна дзяржавы ý Паýднёвай Прыбалтыцы. У выніку ліквідавана пагроза нападаý агрэсіýных крыжакоý на нашу дзяржаву ВКЛ, землі заходніх і ýсходніх славян.
...У другой палове ХІІ стагоддзя Тэýтонскі ордэн, які спачатку дзейнічаý у Палесціне, стварыý на тэрыторыі ад нізоýяý Віслы да мяжы Жамойціі (заходняя і цэнтральная часткі цяперашняй Літвы) і да Мазовіі на поýдні сваю дзяржаву, падпарадкаваную германскаму імператару. Мэта гэтай дзяржавы — заваёва новых зямель і хрышчэнне апошніх язычнікаý у Еýропе — жыхароý Прыбалтыкі, а таксама падпарадкаванне зямель Польшчы і ВКЛ.
Частка балцкага племені прусаý на тэрыторыі Тэýтонскага ордэна была знішчана, частка анямечана, частка ратавалася ýцёкамі ý лясістыя раёны на землях цяперашніх заходніх рэгіёнаý Беларусі. Потым, разам з балтамі і яцвягамі, уцекачы паступова ýвайшлі ý склад ліцвінскай (пазней беларускай) народнасці.
Полацкаму княству ýдалося адбіць наступ з поýначы другога крыжацкага ордэна — мечаносцаý. Тады гэты ордэн аб’яднаýся з Тэýтонскім і стаý яго паýночным аýтаномным аддзелам — Лівонскім ордэнам.
Другая палова XIII—XIV стагоддзяý — гэта перыяд пастаянных войнаý літоýскай (беларускай) дзяржавы з крыжакамі — тады шмат цярпелі ад пастаянных набегаý крыжакоý нашы землі. У 1382 годзе тэýтонцы ýсё далей паглыбляліся на ýсход, захапілі значную частку Жамойціі. Такім чынам тэрыторыі Тэýтонскага ордэна і Лівоніі былі злучаны, а гэта павялічыла небяспеку для нашага Вялікага Княства.
Адначасова Тэýтонскі ордэн вёý агрэсіýную палітыку ý дачыненні да Польшчы, захопліваючы яе землі. Гэта аб’ектыýна стварала ýмовы для заключэння дзяржаýнага саюза паміж Вялікім Княствам Літоýскім і Польшчай.
14 жніýня 1385 года ý замку ý беларускім мястэчку Крэва вялікі князь літоýскі Ягайла (Якаý) у прысутнасці польскіх паслоý выдаý акт аб уніі (саюзе) паміж Вялікім Княствам і Польшчай. Ягайла дамовіýся аб шлюбе з польскай каралевай Ядвігай і, перайшоýшы з праваслаýя ý каталіцтва, станавіýся каралём Польшчы і абавязваýся хрысціць па-каталіцку язычнікаý. Варта адзначыць: акт Крэýскай уніі быý толькі папярэднім актам пра наступныя адносіны Літвы, а не актам злучэння абедзвюх дзяржаý.
Зацверджаны быý 2 лютага 1386 года на з’ездзе прадстаýнікоý абедзвюх дзяржаý у Любліне і фармальна ýвайшоý у сілу. Далейшыя палітычныя падзеі прымусілі караля польскага Уладзіслава ІІ (Ягайлу) і вялікага князя літоýскага Вітаýта ýрэшце аб’яднаць свае сілы. У канцы снежня 1408 года падчас сустрэчы ý Наваградку на патаемнай нарадзе Ягайлы з Вітаýтам было вырашана вярнуць назаýсёды Літве Жамойцію, захопленую крыжакамі.
У канцы мая 1409 года ý Жамойціі, якая на той час знаходзілася пад кіраýніцтвам нямецкага войска, узнялося паýстанне. Вітаýт падтрымаý паýстанне, Ягайла і польскія феадалы таксама сталі на бок паýстанцаý, неафіцыйна ім дапамагаючы.
Ягайла прапанаваý Тэýтонскаму ордэну вырашыць спрэчныя пытанні трацейскім судом і запатрабаваý, каб рыцары не нападалі на Жамойцію. Пасольства Ягайлы перадало вялікаму магістру ордэна гэтыя ýмовы і заявіла, што ý выпадку іх непрыняцця Польшча падтрымае Вялікае Княства Літоýскае. У адказ вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген заявіý, што пачне ý такім выпадку вайну з Польшчай...
Фармальна вайна была абвешчана 6 жніýня 1409 года ý сталіцы ордэнскіх зямель Мальборку (Марыенбургу). Так пачалася “Вялікая вайна” паміж Тэýтонскім ордэнам рыцараý-крыжакоý з аднаго боку і Польшчай ды Літвой — з другога. Ваенныя дзеянні разгарнуліся ýжо 16 жніýня. Тэýтонцы напалі на Добжынскую зямлю і атакавалі там польскія пазіцыі. Крыжацкае войска разбіла на тэрыторыі Новай Маркі (ля ракі Одры) паспалітае апалчэнне. Са свайго боку, войскі Вітаýта ýступілі ý Жамойцію, каб дапамагчы паýстанцам.
У снежні 1409 года Ягайла і Вітаýт сустрэліся ý Берасці. Там быý распрацаваны план летняй кампаніі 1410 года, заснаваны на аб’яднанні польскага войсковага досведу з літоýскай і татарскай стратэгіяй і тактыкай. Быý выбраны і тэатр ваенных дзеянняý з тэрыторыі Мазовіі як асновы вайсковых аперацый. План прадугледжваý паход на сталіцу Ордэна — Марыенбург і правядзенне вырашальнай бітвы на ордэнскай тэрыторыі дзеля знішчэння ýсіх узброеных сіл Ордэна, а затым заключэнне выгаднага міру з аслабленай дзяржавай крыжакоý. Жамойція лічылася другарадным тэатрам ваенных дзеянняý, і туды былі накіраваны нязначныя вайсковыя сілы.
Напачатку войскі Вітаýта за некалькі тыдняý ачысцілі Жамойцію ад рыцарскіх залогаý. Адбываліся ваенныя дзеянні і ý Польшчы на мяжы з Ордэнам. У верасні 1409 года вайсковыя аперацыі былі спынены, а паміж Польшчай і Ордэнам было падпісана перамір’е, якое мела сілу да дня святога Яна Хрысціцеля (24 чэрвеня 1410 года). Перамір’е, на жаль, не тычылася Літоýскай дзяржавы.
Вырашальнай была летняя кампанія 1410 года. Абодва бакі рыхтаваліся да яе сур’ёзна. Тэýтонскі ордэн выкарыстаý перамір’е, каб у краінах Еýропы набыць зброю, гарматы, харчаванне. Наймаліся вайсковыя атрады ý розных краінах, склікалася мясцовая апалчэнне.
Рыхтаваýся і польска-літоýскі бок. Збіраліся рыцары абедзвюх дзяржаý, атрады баяраý (сярэдніх і дробных феадалаý), вайсковых людзей. У Белавежскай пушчы было праведзена паляванне, каб нарыхтаваць для паходу засоленае мяса.
У кампаніі 1410 года ýдзельнічала галоýная армія Тэýтонскага ордэна пад камандаваннем самога вялікага магістра У.фон Юнгінгена. Яна складалася з 51 харугвы — агульным лікам 21 тысячы конных рыцараý, 6 тысяч пехацінцаý і артылерыстаý, а таксама каля 5 тысяч чэлядзі ý абозе. Армія крыжакоý была лепш узброена і мела добры баявы досвед. Яна ýключала рыцараý і наёмнікаý з Германіі, Англіі, Францыі, Швейцарыі і іншых краін Еýропы.
Армія саюзнікаý — Польшчы і Вялікага Княства Літоýскага — налічвала 31.500 чалавек, не лічачы ýзброенай чэлядзі ý абозе, артылерыстаý і татарскіх атрадаý з Літвы — з ваколіц Вільні, Гародні, Ліды і іншых мясцовасцяý (да 2 тысяч чалавек). Польская рыцарская конніца складала 18 тысяч чалавек, а пяхоты 2 тысячы. Літоýская (беларуская) конніца — 11 тысяч, пяхота — 500 чалавек. У складзе польскага войска былі і чэшска-мараýскія атрады.
Саюзнае войска складалася з 90 харугваý. З іх 50 харугваý — у польскім войску, у тым ліку 7 украінскіх (з Галіцыі, што ýваходзіла тады ý склад Польскага каралеýства). 40 харугваý налічвала войска ВКЛ, у тым ліку — 28 літоýскіх, 8 украінскіх і 4 з памежжа, дзе нашы продкі складалі значную частку насельніцтва.
У расійскай і савецкай гістарычнай літаратуры памылкова згадваюцца тры “рускія” — смаленскія харугвы (палкі) як “расійскія”. Між тым слова “рускія” на пачатку XV стагоддзя не азначала тое, што цяпер. Гэта зараз Смаленск знаходзіцца пад маскоýскай уладай, а тады ён не ýваходзіý у склад Маскоýскага вялікага княства. Падчас бітвы пад Грунвальдам Смаленск быý у складзе Вялікага Княства Літоýскага і Рускага (такая яго афіцыйная назва, як і ý пачатку 1919 года, пры ýтварэнні БССР). І жылі на Смаленшчыне нашчадкі крывічоý, такіх жа, як у цяперашняй Беларусі, і гаварылі на такой жа — крывіцкай (беларускай) — мове.
Да таго ж толькі ý хроніцы Яна Длугаша з апісаннем Грунвальдскай бітвы названа спачатку адна Смаленская харугва (пры пераліку войска, у 10-й і 11-й кнігах хронікі). Потым, падчас апісання ходу бітвы, Длугаш гаворыць ужо пра тры харугвы “рыцараý рускіх з Смаленска”.
Мсціслаýскі князь Сымон Лугвен Альгердавіч камандаваý у Грунвальдскай бітве, па-сучаснаму кажучы, беларускімі палкамі, у тым ліку з Мсціслава, Оршы і Смаленска (трыма смаленскімі палкамі, згаданымі Длугашам). Паколькі ý гэты час ён быý таксама і князем Вялікага Ноýгарада, то прывёý з сабой і атрад адтуль. Аднак у іншых крыніцах гаворыцца то пра мсціслаýска-смаленскія харугвы, якімі камандаваý князь Сымон Лугвен Альгердавіч, то пра тры полацка-смаленскія палкі. Таму іх характар не выклікае сумненняý.
Тлумачыцца захапленне з боку расійскіх гісторыкаý згадкай пра смаленскія палкі, каб залічыць іх у склад расійскіх воінаý (дарэчы, у пачатку XV стагоддзя не было і самой назвы “Расія”).
Ян Длугаш гаворыць пра склад харугваý войска Вялікага Княства Літоýскага і пра іх сцягі. “Амаль кожная з іх мела ý гербе на чырвоным полі ýзброенага мужа, які сядзіць на белым, на чорным альбо на рудым ці стракатым кані і патрасае руку з мечам”. Гэта — апісанне герба “Пагоня”, што быý на сцягах Вялікага Княства на Грунвальдскім полі. Толькі дзесяць харугваý мелі іншы герб і адрозніваліся ад астатніх трыццаці. Былі на іх на чырвоным полі намаляваныя знакі, якімі Вітаýт звычайна адзначаý сваіх коней. Гэта былі гербы літоýска-жамойцкай галіны дынастыі Гедыміна.
Ян Длугаш пералічвае харугвы (але не ýсё) войска Вялікага Княства Літоýскага і Рускага. “Называліся ж тыя харугвы адны ад назваý зямель літоýскіх: троцкая, віленская, гарадзенская, ковенская, лідская, медніцкая, смаленская, полацкая, віцебская, кіеýская, пінская, наваградская, берасцейская, ваýкавыская, драгічынская, мельніцкая, крамянецкая, старадубская, іншыя ж насілі назвы ад асобаý князёý літоýскіх, якіх Вітаýт вызначыý як камандуючых, а менавіта: Жыгімонта Карыбута, Сымона Лугвена, Юрыя”. Дарэчы, Длугаш двойчы называе харугву Жыгімонта Карыбута — у польскім войску (як 51-ю) з гербам “Пагоня” (“на чырвоным полі муж у зброі, які сядзіць на кані”) і ý ліцвінскім. А гэта адна і тая ж харугва пляменніка Ягайлы — Жыгімонта Карыбута Дзмітрыевіча.
Гісторыкі і пісьменнікі спрабавалі называць харугвы з розных месцаý ВКЛ, аднак дакументаý не захавалася. Таму найбольш пашыраны назвы па маёнтках ці княствах, якімі валодалі князі ý войску Вялікага Княства Літоýскага.
Пасля адпаведнай падрыхтоýкі ý апошнія дні мая 1410 года ý Гародні пачалі збірацца палкі літоýскіх зямель і княстваý. Адсюль войска Вітаýта канчаткова сабралася ля вытокаý ракі Нараý, а адтуль ужо праз мазавецкія землі выйшлі да Чэрвеньска на Вісле, дзе і сустрэліся з польскім войскам (гэта адбылося на пачатку ліпеня). Далей саюзнае войска рушыла на тэрыторыю Тэýтонскага ордэна. Урэшце 15 ліпеня 1410 года на полі каля вёскі Грунвальд і сустрэлася з войскамі нямецкіх рыцараý...
На полі бою конніца Вялікага Княства Літоýскага і Рускага складалася, як і польская, з феадалаý-баяраý, ваенна-служылых людзей — баяраý путных (а не ýсіх жыхароý дзяржавы — гэта было не ýсеагульнае апалчэнне). Таму і войска было не такім вялікім у параýнанні з усім насельніцтвам дзяржавы. У складзе войска былі і стральцы — лучнікі і простыя воіны-пехацінцы. Вітаýт быý намінальным камандуючым, яго намеснікам быý вядомы палкаводзец князь Сымон Лугвен Альгердавіч. Камандавалі групамі харугваý Манівід, Пётр Гаштольд, князь Іван Жадзівід, а татарамі — Джэлал-ад-Дзін.
Саюзнікі сшыхтаваліся ý тры лініі на фронце за 2 кіламетры на поýдзень ад Таненберга да Людвіксдорфа. На левым крыле саюзнага войска стаялі польскія харугвы. Правае крыло складалі ліцвінскія харугвы і татарская конніца. Пры гэтым у цэнтры, ля правага флангу польскіх харугваý, стаялі віленская, троцкая і тры смаленска-мсціслаýскія харугвы.
Крыжакі таксама сшыхтаваліся ý тры лініі, але потым, каб пашырыць фронт на 2,5 кіламетра, перашыхтаваліся ý дзве лініі паміж Грунвальдам і Таненбергам. Перад крыжацкай конніцай была пастаýлена пяхота і бамбарды (артылерыя). А на самым перадзе былі выкапаны ямы, зверху прыкрытыя фашынамі і прысыпаныя зямлёй, каб перашкодзіць атацы конніцы праціýніка.
У 9 гадзін раніцы 15 ліпеня 1410 года першай у бой пайшла першая лінія літоýскага войска — лёгкая конніца, якая ýдарыла на левы фланг крыжакоý, дзе стаялі 15 харугваý на чале з вялікім маршалам Фрыдрыхам фон Валенродам. Частка ж войска Вітаýта засталася ý рэзерве.
У бой уцягнулася значная частка нямецкіх сіл. Некаторыя з ліцвінскай конніцы трапілі ý пасткі-ямы, дзе многія былі паранены ці забіты, бо ý ямах былі ýбіты ý зямлю завостраныя калы. Але агульны націск гэтай конніцы быý такі моцны, што былі захоплены бамбарды крыжакоý. У хроніцы Быхаýца пра гэты этап бітвы гаворыцца: “І пачалася бітва спачатку паміж немцамі і літоýскімі войскамі, і шматлікая колькасць воінаý з абодвух бакоý — літоýскіх і нямецкіх — загінула”.
У бітву ýступілі другая і трэцяя лініі войска Вялікага Княства Літоýскага. На працягу цэлай гадзіны адбываýся бой паміж лёгкай конніцай Вітаýта і цяжкай конніцай крыжакоý. Пад націскам свежых сіл крыжакоý лёгкія конныя аддзелы Вітаýта адступілі да Любенскага возера, прыцягваючы да сябе ворагаý. Гэта была звычайная тактыка літоýскіх і татарскіх атрадаý — змучыць цяжкую конніцу праціýніка нібыта пагоняй, парушыць яе баявыя парадкі, а потым вярнуцца на поле бою. Астатнія атрады войска Вітаýта (а іх было большасць) працягвалі бітву побач з польскімі атрадамі, якія стрымлівалі, а потым і атакавалі галоýныя сілы крыжакоý.
Асабліва напружана разгортвалася бітва на левым крыле арміі Вітаýта. Тут пад камандаваннем мсціслаýскага князя Сымона Лугвена Альгердавіча мужна змагаліся тры смаленска-мсціслаýскія харугвы (або інакш “гуфы”). Ян Длугаш пра гэта запісаý: “Хоць пад адною харугваю іх высеклі жахлівым чынам, а сцяг іх быý утаптаны ý зямлю, аднак у дзвюх астатніх, змагаючыся з вялікай мужнасцю, як належыць мужам і рыцарам, выйшлі пераможцамі і далучыліся да аддзелаý польскіх”. Дарэчы, у іншых хроніках, у адрозненне ад Длугаша, гэтыя палкі не згадваюцца як толькі смаленскія. М.Стрыйкоýскі піша пра гэты эпізод бітвы інакш: “Смаленская, троцкая шляхта, віленская з гроднянамі, бачачы ýжо літоýскі шыхт слабы і змешаны, цешачы адзін другога, адразу перайшлі да справы, і з крыжакамі зноý пачалі бой крывавы”.
На другім этапе бітвы польскае войска пачало цяжкі бой з правым флангам рыцараý (20 харугваý на чале з вялікім комтурам Куна фон Ліхтэнштэйнам). Быý момант, калі ýпаý вялікі каралеýскі сцяг. Рыцары, што вярнуліся з пагоні за лёгкай конніцай Вітаýта, ужо рыхтаваліся святкаваць перамогу, але польскія харугвы разам з войскам Вітаýта працягвалі весці зацяты бой.
У бітву былі ýведзены новыя польскія аддзелы, якія знаходзіліся ý рэзерве. Да іх далучыліся аддзелы Вітаýта, якія вярнуліся на поле бою. Гэтыя сілы акружылі і знішчылі частку нямецкіх рыцараý, што вярнуліся з пагоні за літоýскімі атрадамі. Над полем гучаý радасны вокліч саюзнікаý: “Літва вяртаецца!” Тым не менш гэта быý крытычны момант.
У апошняй фазе бітвы саюзнікі ахоплівалі галоýныя сілы крыжакоý і іх другую лінію на чале з самім вялікім магістрам ордэна Ульрыхам фон Юнгінгенам. Польскія харугвы з левага боку, літоýскія і ýкраінскія — справа збівалі нямецкіх крыжакоý з іх пазіцый і знішчалі.
У баі адзін з простых воінаý Вітаýта, наблізіýшыся да вялікага магістра, усадзіý у яго сваю рагаціну і скінуý з каня... Смерць галоýнага кіраýніка ордэна акрыліла саюзнікаý. Шэсць крыжацкіх харугваý на чале з вялікім шпітальнікам Вернерам фон Тэтынгемам кінуліся ýцякаць. Сотні рыцараý здаваліся ý палон. Былі забіты ý баі кіраýнікі і палкаводцы ордэна вялікі маршалак Фрыдрых фон Валенрод, вялікі комтур Куна фон Ліхтэнштэйн, загінулі амаль усе кіраýнікі акругаý і большасць войтаý Тэýтонскага ордэна. Рэшткі крыжацкага войска пасля шасцігадзіннага бою пачалі хутка адыходзіць да свайго ýмацаванага лагера — Валенбурга, а шмат хто ý паніцы ýцякаý з поля бою.
У 7 гадзін вечара 15 ліпеня 1410 года бітва пад Грунвальдам скончылася ýзяццем польскай і літоýскай пяхотай Валенбурга ля Грунвальда. Тэýтонскі ордэн быý разгромлены. Конніца саюзнікаý да самай ночы даганяла недабіткаý...
След у стагоддзях гэтай бітвы мае і вайсковы, і палітычны аспект. Вайсковае значэнне яе цяжка пераацаніць.
Гісторыкі лічаць, што пад Грунвальдам (у нашых летапісах — каля Дуброýны) загінула 18 тысяч нямецкіх рыцараý-крыжакоý, воінаý і абознай чэлядзі, 14 тысяч было ýзята ý палон. Былі захоплены ýсе бамбарды і 52 крыжацкія харугвы. Выратавалася ýсяго крыху болей за 1400 чалавек, якім удалося ýцячы ý Марыенбург.
Палітычнае значэнне Грунвальдскай бітвы яшчэ большае. Была спынена агрэсія крыжакоý на Польшчу і Літву.
Набегам нямецкіх рыцараý на нашы землі быý фактычна пакладзены канец. Для нашых народаý праблема захавання была вырашана. Цяпер ім не пагражала вынішчэнне альбо анямечванне.
У эканамічным жыцці Вялікага Княства таксама наступіý пералом.
Былі адкрыты шляхі праз Балтыйскае мора да еýрапейскіх гандлёвых гарадоý, што паýплывала на гаспадарчае развіццё тэрыторый, бліжэйшых да мора.
Пасля Грунвальдскай бітвы пачаýся палітычны ýпадак Тэýтонскага ордэна, які ýжо не здолеý займаць такое міжнароднае становішча, як раней.
...Пасля разгрому ордэнскага войска пачаліся перамовы аб міры. 1 лютага 1411 года ý Торуні ён быý заключаны. Паводле яго Тэýтонскі ордэн павінен быý вярнуць Польшчы Добжынскую зямлю (на паýночны захад ад Варшавы), Ягайлу і Вітаýту вяртаý Жамойцію (праýда, пакуль што ý іх пажыццёвае ýладанне) і выплачваючы пераможцам кантрыбуцыю — 100 тысяч коп грошаý пражскіх (капа — 60 сярэбраных грошаý, кожны па 2,7—2,9 грама серабра).
Усё гэта было нашмат менш таго, на што разлічвалі пераможцы, бо ý вайсковым лагеры пры аблозе Марыенбурга ý ліпені 1410 года кароль Уладзіслаý ІІ (Ягайла) адмысловым актам перадаваý Вітаýту і Вялікаму Княству Літоýскаму і Рускаму Жамойцію да самага Балтыйскага мора, таксама ýсходнія землі прусаý разам з Кёнігсбергам (Караляýцом), гэта значыць — усю цяперашнюю Калінінградскую вобласць.
Тым не менш Тэýтонскі ордэн быý аслаблены, а ý 1525 годзе спыніý сваё існаванне як дзяржава. Яго тэрыторыя стала васальным герцагствам Прусія ý дачыненні да польскага караля.
Дарэчы, гэты ордэн хоць і цяпер існуе, але амаль ніхто не ведае пра гэтую арыстакратычную царкоýна-дабрачынную арганізацыю...
Перамога пад Грунвальдам мела далёкасяжныя наступствы. Пяцьсот гадоý нямецкія жаýнеры не прыходзілі на тэрыторыю сучаснай Беларусі — да самай Першай сусветнай вайны.
Пры Вітаýце наша сярэдневяковая дзяржава выйшла на сусветна-міжнародную арэну, стала еýрапейскай дзяржавай, з якой лічыліся каралі, германскі імператар і рымскі папа. Умацаваліся яе культурныя сувязі з Еýропай.
Бітва пад Грунвальдам апісана ý айчынных летапісах. Яна была працягам усталявання нашых вайсковых традыцый, прыкладам чаго з’явілася славутая бітва пад Оршай 8 верасня 1514 года і перамога над ворагам падчас Лівонскай вайны.
Анатоль ГРЫЦКЕВIЧ, доктар гістарычных навук, прафесар
Источник: Белорусская социал-демократическая партия (Грамада)
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта