Белавежскiя зубры i войны

Аляксей БУНЕВІЧ, интернет-сайт "Каменец. Навiны Камянеччыны", 04.06.2010

У час войнаý гінуць не толькі людзі. Дзве сусветныя вайны аказаліся фатальнымі і для волатаý Белавежскай пушчы – зуброý. У красавіку 1919 года была забіта апошняя вольнажывучая зубрыха. І затым 10 гадоý пушча заставалася без зуброý.

Аднаýленне знішчанай папуляцыі гэтых жывёл пачалося палякамі ý 1939 годзе. (Тады ýся тэрыторыя Белавежскай пушчы знаходзілася ý межах Польшчы). У надлясніцтве "Звярынец", дзе "за цара" знаходзіýся зубровы звярынец, быý пабудаваны зубрапарк. Да восені 1939 года частка пушчы аказалася ý межах Беларусі. Тады ý зубрагадавальніку налічвалася 16 зуброý (7 белавежскага і 9 – белавежска-каýказскага паходжання). У снежні таго ж года пушча была аб’яýлена запаведнікам. І навуковым супрацоýнікам даручылі распрацаваць актуальную для таго часу тэму "Экалагічнае вывучэнне зуброý". На пачатак нямецкай акупацыі на тэрыторыі пушчы (23 чэрвеня 1941 г.) у зубрагадавальніку налічвалася 19 зуброý. Іх не напаткаý сумны лёс зубрынага статку ý першую сусветную. І вось чаму. Важную ролю тут адыграла асаблівая ýвага да пушчы блізкага Гітлеру Германа Герынга, які быý галоýным паляýніцтвазнаýцам і маршалам рэйха. Герынг марыý стварыць тут лепшую ý Еýропе паляýнічую гаспадарку з цэнтрам у царскім палацы мястэчка Белавежа. Таму, нягледзячы на вайну, ён, як заýзяты паляýнічы і вопытны лесавод, імкнуýся абараніць пушчу ад браканьерства, выпасу жывёлы і магчымых дзеянняý партызан. І пасля поýнай нямецкай акупацыі мара Герынга аб "сваім" першабытным лесе пачала ýвасабляцца ý жыццё. У снежні 1941 г. Белавежская пушча афіцыйна была аб’яýлена паляýнічай гаспадаркай рэйха, якая непасрэдна падпарадкоýвалася ýладам у Берліне. На ахову пушчы быý выдзелены спецыяльны атрад (каля 700 чалавек), куды ýваходзілі егерскі і лясны атрады, а таксама атрад самаабароны з мясцовых жыхароý. Аднак, развядзенню зуброý акупанты ýдзялялі мала ýвагі – іх асноýная мэта заключалася ý ахове ляснога масіва і ізаляцыі яго ад партызан. За перыяд вайны загінула частка зуброý, у асноýным, ад недакорму, браканьерства і хвароб. Адстрэл жа быý забаронены.

Калі савецкія войскі пачалі вызваленне краіны ад гітлераýцаý, тыя планавалі вывезці зуброý у Германію. Але аб гэтым стала вядома савецкай разведцы. І ý маі 1944 г. у тыл ворага быý накіраваны партызанскі атрад з асабовым даручэннем. У музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ý Мінску захоýваецца гістарычны дакумент, які пацвярджае факт спробы выратавання зуброý ад нямецкіх акупантаý. Прывяду яго ý арыгінале: "Командиру отряда имени Богдана Хмельницкого тов.Бакума В., начальнику штаба отряда тов.Шевченко В. По имеющимся в штабе бригады сведениям, фашисты собираются вывезти из пущи зубров или уничтожить их во время отступления. Приказываю разработать план операции по их освобождению. За исполнение несёте особую ответственность. Поручите это доверяемым товарищам. В группу обязательно включите М.Тимченко, противотанковое отделение Бучукова и местного партизана Охримука. О ходе выполнения докладывайте еженедельно. Комбриг Мартынов. 09.05.1944 г." Пад прозвішчам Мартынаý падпісаýся М.Янкоýскі – камандзір брыгады, якая дзейнічала ý Гайнаýскім раёне. Выконваючы гэты загад, амаль два з паловай месяцы (да 17 ліпеня 1944 г.) да прыходу наступаючых сіл 65-й арміі генерала П.І. Батава, партызанскі атрад не выпускаý з поля зроку звярынец з зубрамі. Перад адступленнем немцы выпусцілі зуброý з загонаý на волю…

Ахову Белавежскай пушчы пасля яе вызвалення з 18 па 28 ліпеня 1944 г. узяла на сябе спецыяльна выдзеленая рота на чале з капітанам А.Муратавым. Нягледзячы на строгі загад аб ахове, як піша ý сваёй кнізе ýспамінаý "У паходах і баях" генерал Павел Батаý, адбыýся толькі адзін прыкры выпадак: камандзір артылерыйскай брыгады палкоýнік Прохараý забіý зубра. Камандуючы фронтам запатрабаваý аддаць палкоýніка пад суд ваеннага трыбуналу. Але Батаý пашкадаваý храбрага афіцэра, сказаý, што прызначыý следства па справе. Праз некалькі дзён артылерыйская брыгада Прохарава вызначылася ý баях, і тады ýдалося абмежавацца вымовай.

Пасля вайны, а дакладней – 16 жніýня 1945 г., згодна з савецка-польскім дагаворам, праз Белавежскую пушчу прайшла дзяржаýная граніца. Зубрагадавальнік, у які былі змешчаны выпушаныя на волю зубры, апынуýся на польскім баку. Беларуская частка пушчы засталася без зуброý. І толькі 18 ліпеня 1946 г. з Польшчы прывезлі 5 пушчанскіх волатаý для аднаýлення рэліктавых жывёл. Там, дзе цяпер сядзіба Дзеда Мароза, быý пабудаваны зубрагадавальнік. Пачалася карпатлівая праца па аднаýленню зубрынага статка. Цяпер іх налічваецца каля 390, а яшчэ больш за 200 былі вывезены для стварэння новых цэнтраý іх развядзення ý Беларусі і за яе межамі.

Аляксей БУНЕВІЧ,
старшы навуковы супрацоýнік НП "Белавежская пушча",
кандыдат біялагічных навук
Фота аýтара


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта