Чаму ý вёсцы на Драгічыншчыне размаýляюць з падляскім акцэнтам.
У адным з нумароý «Варшаýскага маста» мы расказвалі пра беларуска-польскую фальклорна-этнаграфічную экспедыцыю, якая праходзіла на Берасцейшчыне ý пачатку жніýня. Арганізавалі тую даследчыцкую вандроýку аддзел традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра і грамадскае аб’яднанне з польскага горада Бельск-Падляскі «Музей малой Бацькаýшчыны ý Студзіводах». Сёння набыткі падарожжа трансфармуюцца ý нотныя запісы і харэаграфічныя малюнкі, лазерныя дыскі і нататкі.
Адным з вынікаý экспедыцыі можна назваць уваскрашэнне гісторыі вёскі Гнілец, што знаходзіцца каля Хомска. Прадстаýляем слова кіраýніку праекта з польскага боку Дарафею Фіоніку.
Калі ýважліва ýгледзімся ý карту заходняй часткі Белавежскай пушчы XX стагоддзя (сучасная тэрыторыя Польшчы), убачым на ёй населеныя пункты, якія сёння не існуюць. Напрыклад, вёску Гнілец. Знаходзілася яна ý пушчы Лядскай, паміж Барысаýкай і Бярнацкім мастом. Паводле царкоýнай прыналежнасці ý сярэдзіне ХІХ стагоддзя Гнілец адносіýся да прыходу ý Старым Ляýкове. Тут гнільчане хрысцілі дзяцей і вянчаліся. У метрычных кнігах ляýкоýскага прыходу знойдзем пацвярджаючыя запісы.
Хаця вёска стаяла ý лесе, пры даліне пушчанскай рэчкі Гнільчык, месца не лічылася глухім. Непадалёку праходзіý тракт, які злучаý Нараýку з сядзібай бельскага лясніцтва ý Лядах ды самім Бельскам. Шляхам гэтым праязджалі розныя асобы. Недзе ý сярэдзіне ХІХ стагоддзя завітаý сюды духоýны дэпутат Кобрынскага павета. І сталася так, што згубіý тут сваю пячатку. Толькі праз паýтара стагоддзя знайшлі яе аматары даýніны. Пячатка захавалася вельмі добра. Яе памеры — 34,25 х 39,3 мм. Вакол выявы двухгаловага арла ідзе надпіс «Печать Депутата Духовнаго въ Уязду Кобринском».
Духоýным дэпутатам у царскай Расіі быý заýсёды адзін з найвыдатнейшых святароý павета. У яго абавязкі ýваходзіý удзел у асветных і епархіяльных з’ездах духавенства ды ýдзел у паседжаннях земстваý і гарадскіх дум (самаýрадаý). Сёння мы можам толькі здагадвацца, па якіх справах прыехаý дэпутат у Гнілец, што знаходзіцца за 80 км ад Кобрына. Можа, хацеý наведаць знакамітага святара з Ласінкі а. Венедыкта Тэлякоýскага? А што ж здарылася з самім Гнільцом? Сёння такой вёскі на тэрыторыі Усходняй Польшчы не знойдзем. На зломе ХІХ і ХХ стагоддзяý у рамках парадкавання лясной гаспадаркі ý Белавежскай пушчы царскія чыноýнікі вырашылі перасяліць некалькі пушчанскіх вёсак. Пад гэта рашэнне падпалі Гнілец і Нямержа, што знаходзілася на ýсход ад Масева. Іх жыхарам было прапанавана прыняць землі ý паýночнай частцы Кобрынскага павета, на месцы даýніх маёнткаý.
Так каля 1905 года гнільчане зрабіліся жыхарамі Палесся. Перанеслі на новае месца не толькі свае драýляныя будынкі і нажытае дабро, але і назву вёскі. Цяпер гандлёвымі цэнтрамі былі для іх не Нарва і Бельск, а Хомск і палескі Драгічын. У Хомску знаходзілася прыходская царква. Як новыя пасяленцы, гнільчане яшчэ доýга жылі крыху адасоблена ад тутэйшых палешукоý. Спраýлялі шлюб пераважна ý сваёй вёсцы.
Не паспелі абжыцца на новым месцы, як вайна прымусіла іх стаць бежанцамі. Вярнуліся не ýсе. У 1921 годзе Гнілец налічваý толькі 15 хат і 91 жыхара. На працягу дваццаці наступных гадоý насельніцтва вёскі павялічылася ý пяць разоý.
Сёння ý Гнільцы пад Хомскам каля 70 хат і крыху больш за 100 жыхароý. І хаця мінула звыш ста гадоý з часу перасялення, не забыліся гнільчане пра свае карані. 82-гадовая Надзея Радзіванюк успамінае, што яе бацька Іосіф нарадзіýся ý Гнільцы і быý хрышчаны ý ляýкоýскай царкве. Маці — Алеся з роду Антанюкоý — паходзіла з Гайнаýкі. Вёскі Барысаýка, Ласінка ці Ляýкова заставаліся доýга ý іх памяці. У міжваенны час хадзілі туды пехатою на святы да сваякоý. А гэта каля 120 кіламетраý!
Мова сённяшніх жыхароý Гнільца захавала свае асаблівасці з пушчанскіх часоý. Калі жыхары Хомска ці Леснікоý гавораць па-палеску — «робыты», «ходыты», «мэнэ», дык гнільчане кажуць так: «робіці», «ходзіці», «мане» (як у Ляýкове).
Гнільчане памятаюць край сваіх дзядоý і прадзедаý і хацелі б яго пабачыць. А можа, арганізаваць ім паездку ý пушчанскую старонку, Ляýкова, Нараýку? Цікавая ідэя.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта