

Ёсць на Беларусі помнік прыроды, які даýно і па праву лічыцца адным з найбольш старажытных і самых тытулаваных запаведнікаý у свеце — Белавежская пушча — унікальны прыродны аб’ект міжнароднага маштабу.
Пушча — таямнічая, такая вядомая і яшчэ зусім нязведаная. Гэта рэгіён, з якім звязана багацейшая гісторыка-культурная спадчына нашага народа. Вялікі ýклад у вывучэнне гэтай спадчыны ýносяць супрацоýнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Сёння мае субяседнікі Аляксандр КАВАЛЕНЯ — дырэктар Інстытута гісторыі і Вадзім ЛАКІЗА — загадчык аддзела першабытнага грамадства інстытута.
— Аляксандр Аляксандравіч, вучоныя Інстытута гісторыі дакладна ýстанавілі, што пачатак запаведнай справе на тэрыторыі Белавежскай пушчы пакладзены ý 1409 годзе. Раскажыце, як працавалася?
— Па заказу дырэкцыі Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" у пачатку 2006 года вучоныя нашага інстытута пачалі комплекснае даследаванне гістарычнага мінулага гэтай запаведнай тэрыторыі. На аснове апублікаваных крыніц і выяýленых архіýных матэрыялаý было ýстаноýлена, што ýжо ý канцы XIV стагоддзя, у перыяд праýлення Вітаýта у Вялікім княстве Літоýскім, за Белавежскай пушчай замацаваýся статус дзяржаýнага ýладання. Менавіта дзякуючы дзейнасці гэтага вялікага князя, пачалі фарміравацца асновы прыродаахоýнага рэжыму на тэрыторыі пушчы. І ýжо ý пачатку XV стагоддзя інтэнсіýна праводзіліся мерапрыемствы па арганізацыі паляýнічай гаспадаркі, а таксама па ýладкаванні правоý на лясныя ýгоддзі. У гэты перыяд толькі вялікі князь літоýскі Вітаýт і кароль польскі Ягайла мелі права паляваць у Белавежскай пушчы. Першае пісьмовае ýзгадванне такога палявання адносіцца да 1409 года. Тады, пасля з’езду ý Бярэсці (дзе Ягайла і Вітаýт пакляліся сумесна змагацца супраць Тэýтонскага ордэна), Ягайла нарыхтоýваý у пушчы правіянт для свайго 100-тысячнага войска, якое затым прымала ýдзел у Грунвальдскай бітве.
— Як вядома, гэтыя высновы навукоýцаý атрымалі адабрэнне міжнароднай навуковай грамадскасці і сталі асновай для святкавання ý 2009-м годзе 600-годдзя ýстанаýлення запаведнасці ý Белавежскай пушчы.
— Іменна так. А адбылося гэта 24 лістапада 2006 года на беларуска-польскай навуковай нарадзе, дзе ý выніку навуковых дыскусій і пры дапамозе пераканаýчых дакументальных крыніц было пацверджана, што пачатак фарміравання запаведнасці на тэрыторыі Белавежскай пушчы — 1409 год.
Менавіта на гэтай нарадзе была падтрымана ідэя больш грунтоýнага даследавання Белавежскай пушчы: выяýленне і абследаванне археалагічных помнікаý, вывучэнне гістарычнага лёсу пушчы — ад старажытнасці да сучаснасці. Быý распрацаваны інавацыйны навукова-даследчы праект "Вывучаць гісторыка-культурную спадчыну Нацыянальнага парка "Белавежская пушча" і выпрацаваць канкрэтныя рэкамендацыі па практычным выкарыстанні гэтай спадчыны".
Праект рэалізоýваýся ý рамках дагавора Інстытута гісторыі НАН Беларусі з Упраýленнем справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы Дзяржаýнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь.
Быý створаны часовы высокакваліфікаваны навуковы калектыý, у які ýвайшлі гісторыкі, археолагі і этнографы на чале з намеснікам дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаславам Даніловічам.
— І пачаýся новы этап даследавання Белавежскай пушчы?
— За 2007—2008 гады навукова-даследчым калектывам праекта праведзена маштабная крыніцазнаýчая работа. Выяýлена і апрацавана больш 800 архіýных спраý. Вучоныя працавалі ý архівах Беларусі, Літвы, Украіны. У выніку пошукавых работ устаноýлена, што па прадмеце даследавання існуе шмат малавывучаных дакументаý розных часоý. Упершыню не толькі ý айчыннай, але і ý замежнай навуцы праведзены глыбокі навуковы гісторыяграфічны, крыніцазнаýчы, археалагічны аналіз праблем гісторыка-культурнай спадчыны Белавежскай пушчы. Распрацаваны рэкамендацыі па фарміраванню і папаýненню фондаý музея нацыянальнага парку, прапановы па музеефікацыі помнікаý археалогіі на тэрыторыі Белавежскай пушчы. Упершыню прадстаýлены праект навукова-мастацкага і дызайнерскага рашэння ýнікальнага навукова-музейна-турыстычна-экалагічнага комплексу ý пушчы, які ý будучым будзе ýключаць этнаграфічную вёску. Выяýленыя дакументы і матэрыялы годныя быць упрыгожваннем экспазіцыі самых вядомых музеяý свету.
Хачу падкрэсліць, што ýсё гэта адбылося, дзякуючы ýзаемадзеянню і супрацоýніцтву Прэзідыума НАН Беларусі і яго старшыні Міхаіла Мясніковіча, Дзяржаýнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Упраýлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ЮНЭСКА, Міністэрства прыродных рэсурсаý і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Нацыянальнага парку "Белавежская пушча", польскага Белавежскага нацыянальнага парку. Вялікі дзякуй усім.
Атрыманыя вынікі комплекснай навукова-даследчай працы прадстаýлены ý калектыýнай манаграфіі "Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць", якая ý гэтым годзе выйшла ý выдавецтве "Беларуская навука".
Работа па вывучэнню спадчыны Белавежскай пушчы будзе працягвацца.
— Вадзім Леанідавіч, вы з калегамі вывучалі археалагічную спадчыну Белавежскай пушчы. Якія вынікі?
— За два гады мы правялі даволі шырокія даследаванні, выявілі дзесяткі тысяч новых археалагічных артэфактаý, пачынаючы са старажытнасці і да нашага часу. Самыя цікавыя археалагічныя знаходкі перадалі ý музей прыроды Белавежскай пушчы.
Некаторыя экспанаты ýжо знайшлі адлюстраванне ý экспазіцыі. Такім чынам вучоныя Інстытута гісторыі ýнеслі значны ýклад у стварэнне музея. Цяпер у музеі прыроды мы бачым не толькі флору і фаýну Белавежскай пушчы, але і гісторыю яе прыроды. Тут і першыя паляýнічыя, якія будавалі свае стаянкі на ýзбярэжжы рэчак Лясная Правая, Нараýка і інш., іх паляванні на паýночнага аленя і заканчваючы сучасным развіццём нацыянальнага парку. Цяпер уся экспазіцыя музея пранізана гістарычнымі падзеямі. Бо гісторыю сваёй краіны мы павінны ведаць і выхоýваць на яе прыкладах маладое пакаленне. А гісторыка-культурная спадчына Белавежскай пушчы вельмі насычаная і паказальная ý справе патрыятычнага выхавання, выхавання гонару за багацце гісторыі Беларусі і прыгажосці нашай прыроды.
— Вашы знаходкі — толькі маленечкая частка таго, што яшчэ хавае Белавежская пушча. Наперадзе новыя адкрыцці?
— Да 2007 года на тэрыторыі пушчы праводзіліся толькі спарадычныя даследаванні. А 2007 год стаý сваеасаблівым пачаткам новай эры ý вывучэнні гісторыка-культурнай, гісторыка-археалагічнай спадчыны Белавежскай пушчы. Аказалася, што яна настолькі багатая і разнастайная, што сапраýды мы толькі ý пачатку новых адкрыццяý. Знойдзена вялікая колькасць новых археалагічных аб’ектаý, якія зараз патрэбна мэтанакіравана і шырокамаштабна даследаваць. Магчыма, удасца рэалізаваць нашу ідэю стварэння музея пад адкрытым небам — археалагічна-этнаграфічную вёску.
— Вось аб гэтым, калі ласка, падрабязней.
— Стварэнне такога аб’екта стане вельмі важнай вехай у развіцці нацыянальнага парку, у першую чаргу, у турыстычным напрамку. Мы прапануем ствараць яго каля вёскі Камянюкі, у ваколіцах якой у час нашых даследаванняý знойдзена 12 археалагічных аб’ектаý, пачынаючы з першабытных стаянак і заканчваючы так званым гарадзішчам Мілаградскага тыпу жалезнага веку.
Гэта будзе ýнікальны аб’ект, якога пакуль няма на тэрыторыі Беларусі. Тут можна будзе паказаць усю гісторыю Белавежскай пушчы ý развіцці — ад першых жытлаý, праз усе эпохі, да этнаграфічнай вёскі XVIII-XIX стагоддзяý. І ýсе гэтыя пабудовы павінны дзейнічаць. У Беларусі ёсць майстры, якія займаюцца гістарычнай рэканструкцыяй — кавальскай справай, ганчарствам, дрэваапрацоýкай, саломапляценнем… Сюды можна запрашаць і рыцарскія клубы. Акрамя таго, у гэтых рэканструяваных жытлах можна зрабіць міні-гасцініцы, міні-кафэ, карчму, дзе будуць падавацца стравы, прыгатаваныя па старадаýніх рэцэптах. Іх мы таксама шмат адшукалі за час даследаванняý. Прызнацца, ідэя стварэння такой вёскі жыве ý мяне нават у сне. Спадзяюся, яна спраýдзіцца.
— І крыху пра калектыý, які працаваý над рэалізацыяй праекта ý 2007-2008 гадах.
— Вялікі ýклад у навуковае даследаванне гісторыка-культурнай спадчыны Белавежскай пушчы і выпрацоýку канкрэтных рэкамендацый па яе практычным выкарыстанні ýнеслі вучоныя Рагнеда Аляхновіч, Вадзім Белявец, Ірына Варанкова, Валянцін Голубеý, Аляксандр Доýнар, Марат Жылінскі, Эдвард Зайкоýскі, Алена Калечыц, Анастасія Скеп’ян, Любоý Собалева, Сяргей Траццяк, Валянціна Яноýская, Уладзімір Пашкевіч і інш. Кіраýнік праекта — Вячаслаý Даніловіч і, зразумела, наш дырэктар Аляксандр Каваленя, які ýсё каардынаваý і натхняý нас на новыя здзяйсненні.
Вельмі дапамагала ý рабоце і кіраýніцтва Нацыянальнага парку "Белавежская пушча". За ýвесь час мы не пачулі ніводнага адказу ні ад дырэктара Мікалая Мікалаевіча Бамбізы, ні ад яго намеснікаý. Ганна Вітальеýна Дзенгубенка курыравала нашы даследаванні і таксама ва ýсім дапамагала. За гэта — вялікі ім дзякуй. Вялікі дзякуй і ýсім лесаводам і жыхарам Белавежскай пушчы, якія вельмі чула адносіліся да нас, а таксама ляснічаму Бялянскага лясніцтва Аляксандру Гардзені. Бо без іх дапамогі мы, безумоýна, не зрабілі б так многа.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта