Зноý жывая Немяржанка. Мясцовая жыхарка здолела ýдыхнуць ý бесперспектыýную вёсачку новае жыццё

Iнтэрнэт-сайт "21.by", 17.11.2009

Невялічкая, усяго сем дамоý, вёсачка схавалася ý самым сэрцы Белавежскай пушчы. Векавыя дубы і сосны нашэптваюць ёй казкі-былі, крыштальная рэчка з крыніцамі цешыць прахалодай, лясныя птушкі спяваюць на ноч калыханкі, а паветра такое чыстае, што аж галава кружыцца. І назва ý вёсачкі паэтычная, лагодная, як журчанне ручая, — Немяржанка. Яшчэ 10 гадоý таму Ала Пажарыцкая прыгледзела гэтую вёсачку. Яна ýжо тады амаль пустая была. Купіла два дамы і, задумаýшы стварыць тут аграсядзiбу, вырашыла паýдзельнічаць у конкурсе праектаý у рамках Праграмы ААН "Еýрарэгіён "Белавежская пушча". Неспадзявана для сябе стала яго пераможцай і здолела ýдыхнуць у вёсачку жыццё.

"Гэта лепшае месца ý свеце..."

Тут імгненна забываюцца ýсе праблемы, некуды знікаюць стомленасць, незадаволенасць, панурасць. Чалавек, завітаýшы сюды з гарадской мітусні і шуму, як бы раптоýна перараджаецца. Ну проста цуд нейкі ý гэтым пушчанскім куточку адбываецца. Не верыце? Праверце!— Для мяне гэта найлепшае месца ý свеце, — з натхненнем гаворыць гаспадыня аграсядзібы Ала Пажарыцкая. — Вы толькі паглядзіце, якая тут прыгажосць! Толькі выйдзеш улетку з хаты, можаш акунуцца ý лясную рачулку, напіцца крынічнай вады, нарваць палявых кветак і нават сустрэць аленя ці казулю. Дарэчы, восенню яны прыходзяць у сады паласавацца спелымі яблыкамі і грушамі. Да змяркання пяе цэлы птушыны хор. Словам, лепшага месца для рэлаксацыі і натхнення не прыдумаць.Калі яна нечакана для сябе самой стала пераможцай конкурсу і зразумела, што мае мары наконт аграсядзібы рэальныя, радасці было!— Прыехала да мяне камісія з Мінска, праверылі, ці сапраýды маецца ý мяне ýсё тое, пра што я пісала ý праекце. Адобрылі, пахвалілі і выдзелілі неабходныя грошы для ажыццяýлення маіх задумак. Вось тады я закасала рукавы і ýзялася за работу. Абадрала ý хатах усе сцены, вымыла пабелку і пакрыла іх спецыяльным саставам з дабаýленнем пчалінага воску і праполісу. Чуеце, які тут пах? Ён ужо назаýсёды такім захаваецца, — запэýніла гаспадынька.Сапраýды, у хатах стаіць такі цудоýны, непаýторны пах, які хочацца ýдыхаць і ýдыхаць. Менавіта так пахне ý старэнькіх хатах, сцены якіх не кранулі ні фарба, ні шпалеры. Можа, таму нашы прашчуры былі здаравейшымі за нас, што жылі ý такіх дамах?Усё, што тут так цешыць вока, зроблена рукамі руплівай гаспадынькі. Заходзіш у хату, і здаецца, што трапіý у далёкае мінулае. Жалезныя ложкі засланы стракатымі пакрываламі, на сцяне даýнейшае люстэрка, драýляныя крэслы, паліцы і палічкі з кубачкамі, збаночкамі, іншымі глінянымі вырабамі. Старадаýняя печ пабелена, адрамантавана, і калі хто з гасцей хоча паспрабаваць стравы прама з печы — калі ласка. Гаспадынька частуе сваіх наведвальнікаý беларускай бабкай, смажанай каýбасой, духмяным баршчом, смачнымі пірагамі. Маюцца ýсе ýмовы для таго, каб і самім гасцям прыгатаваць страву. Ёсць, дарэчы, і ýсе неабходныя сантэхнічныя выгоды.

Людзi едуць за асалодай

Для большай зацікаýленасці і эстэтычнай асалоды сваіх гасцей гаспадыня ператварыла старую адрыну ý беларускі музей. Чаго тут толькі няма! У вялікіх каваных куфрах сабраны вышытыя абрусы, тканыя посцілкі, вязаныя сурвэткі і настольніцы. Ёсць тут нават старадаýняя шлюбная сукенка, спадніцы і мужчынскія порткі, што насілі нашы продкі. Калаýрот, дзяжа, даýнейшыя ліхтары, посуд, чоýны, маслабойка, канапа, якой, мабыць, ужо гадоý сто, насценны гадзіннік з боем і шмат чаго іншага — вочы разбягаюцца, хочацца да ýсяго дакрануцца, удыхнуць у сябе пах даýніны.На вуліцы ýмелымі рукамі майстра і першага памочніка Алы Міхайлаýны Мікалая Засіменкі збудаваны прыгожы камін. Побач — месца, дзе можна смажыць шашлыкі, варыць юшку. Дарэчы, юшку тут гатуюць з рыбы, якую самі і ловяць у празрыстай лясной рачулцы. А гэта ж двайная асалода!Ала Міхайлаýна вядзе нас да той рачулкі, расказвае, з якім задавальненнем штораніцы ýлетку, калі застаецца тут начаваць, прыходзіць сюды і акунаецца ý чысцюткую ваду. Ідзём далей. Вось непадалёку бабры змайстравалі хатку. Яны тут нікога і нічога не баяцца. Трошачкі вышэй па рацэ ціха журчыць невялічкі вадаспад. Здаецца, што трапіý у другое вымярэнне, дзе жывецца i дыхаецца лягчэй. Таму і едуць сюды людзі з усіх куткоý Беларусі, з Расіі і з замежжа. Гасцілі датчане, немцы, палякі. І тыя, хто наведаýся адзін раз, становяцца пастаяннымі кліентамі. Прыязджаюць цэлымі сем’ямі, гасцююць творчыя людзі, набіраючыся натхнення. А яшчэ гэты прыгожы куточак аблюбавалі маладажоны. Яны прыязджаюць сюды, каб правесці некалькі мядовых дзён і начэй. Гэта ж так рамантычна і незабыýна! Калі ý каго з наведвальнікаý ёсць жаданне пахадзіць па лесе, назбіраць грыбоý, таксама няма праблем. Знойдзецца надзейны праваднік па пушчанскіх сцяжынках. Без яго ý лес лепш не хадзіць, пушча — гэта не жартачкі, згубіцца можна лёгка, дзе потым шукаць таго "блуднага" госця. Карацей кажучы, куды ні глянеш, усё прыцягвае сваёй прыгажосцю, некранутасцю, чысцінёй. Душа адпачывае!Як добра, што не асірацела гэтая старэнькая вёсачка, не засталася пакінутай і нікому не патрэбнай у лясной глушы. Як цудоýна, што знайшоýся чалавек, які падарыý ёй другое жыццё, і цяпер мы можам пахваліцца такім гасцінным, такім чароýным куточкам.Вас зацікавіла? Тады збірайцеся і наведайце маленькую вёсачку Немяржанку, схаваную ý самым сэрцы Белавежскай пушчы. Яна зноý жывая.

(Оригинал статьи Народная газета )


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта