Сем цудаý Беларусі: Камянецкае памежжа

Руслан АНАНЬЕВ, "Народная Газета", № 210, 03.11.2009

Прыгожы край ля мяжы з Польшчай заýсёды быý у віры падзей. Праз яго пралягалі шляхі з Брэста ý Гародню і з Кракава ý Вільню.

Тут польскі кароль Ягайла прымаý паслоý Папы Рымскага. На гэтай зямлі нашы продкі рыхтаваліся да важнай Грунвальдскай бітвы. На Камянеччыне была пастаýлена і апошняя кропка ý гісторыі Савецкага Саюза. Гэта зямля вытрывала ýсё, як прастаяла шэсць стагоддзяý і мясцовае дзіва — запаветная Белавежская пушча. І, як векавы лес, яна пусціла парасткі — тое і тых, што славяць сёння не толькі Камянеччыну, але і ýсю Беларусь.


Камянецкая вежа

Прыкладна на 30 метраý узвышаецца над наваколлем гэты цагляны слуп, размешчаны на высокім ýзгорку ля паýнаводнай калісьці рэчкі Лясной. Бы шахматная ладдзя, Камянецкая вежа ý мінулыя стагоддзі шмат разоý станавілася важнай фігурай у палітычных гульнях за кантроль над мясцовым краем. Але разам з гэтым, як і ладдзя Уладзіміра Караткевіча, гэтая вежа аддавала даніну адвечнасці і лучыла мінуýшчыну з сучаснасцю. Такія слупы, якія яшчэ называюць данжонамі, будавалі непадалёк ад феадальных замкаý на выпадак аблогі ворагаý. Шматлікія напады вытрымалі не ýсе вежы, у Еýропе іх захаваліся адзінкі. Камянецкая вежа, пабудаваная, згодна з паданнем, у XIII стагоддзі майстрам па імені Алекса, цяпер адзіны данжон у Беларусі. Зразумела, што феадалы цяпер у вежы не жывуць. З 60-х гадоý мінулага стагоддзя ý ёй размясціýся музей. Узняýшыся па вінтавой лесвіцы, можна паглядзець экспанаты — помнікі даýніны, які лучаць нас з продкамі і накіроýваюць на адвечным шляху ý будучыню.

Падвоенае ткацтва

У некаторых хатах на Камянеччыне можна ýбачыць дзіýныя дываны. Іх называюць падвоенымі. Спецыялісты кажуць, што сакрэты гэтага мастацтва захаваліся толькі ý гэтым краі. Кожны дыван нібы складзены з дзвюх асобна тканых двухколерных тканін, з’яднаных між сабой у месцах узору і ýздоýж яго краёý. Прадзеныя ýручную ваýняныя ніткі надаюць дывану пэýную пругкасць, а ýзорам — рэльефнасць. Можна не ва ýсім вытрымліваць старажытную тэхналогію і ткаць з фабрычных нітак. Амаль што страчанае майстэрства на Камянеччыне спрабуюць аднавіць. Напрыклад, у Падбельскім селькім Доме культуры сваімі сакрэтамі ткацтва дзеліцца Надзея Грыцук.

Сядзіба Дзеда Мароза

Сядзіба беларускага Дзеда Мароза, размешчаная ý Белавежскай пушчы, бы магніт прыцягвае гасцей не толькі з розных куткоý нашай краіны, але і замежжа.


Чароýнае выратаванне жыхароý вёскі Ражкоýка

Ікону Маці Божай з дзіцем, якая ýжо больш за паýстагоддзя абараняе Ражкоýскую царкву, многія лічаць цудадзейнай. Менавіта яна, лічаць вернікі, захавала храм ад разбурэння ý савецкі час. Калі б не заступніцтва Маці Божай, то і самой вёскі сёння магло б і не быць, яе мог напаткаць пакутны лёс Хатыні. "Мы апынуліся каля глыбокай ямы, — так узгадвала падзеі верасня 1942 года відавочца Марыя Пратасевіч. — Немцы аддалі загад стаць усім на калені паýкругам. З супрацьлеглага боку карнікі падрыхтавалі да стральбы чатыры кулямёты на танкетках. Мы ý роспачы пачалі шаптаць малітвы". І збавенне прыйшло з неба. На самалёце прыляцеý нямецкі афіцэр, які аб’явіý аб памілаванні. Каб аддзячыць святой заступніцы, у вёсцы яшчэ да зімы пабудавалі царкву. На яе адкрыццё спецыялна прыехаý той нямецкі афіцэр і падарыý ікону, на якой быý адзначаны памятны дзень: "28.9.1942".

Першы прэзідэнт Акадэміі навук Усевалад Ігнатоýскі

Як у Белавежскай пушчы дрэвы-волаты сваімі каранямі надзейна трымаюцца за камянецкую зямлю, так і жыццё многіх славутых асоб было непарыýна звязана з гэтымі мясцінамі. Шмат карыснага для Камянеччыны і ýсёй Беларусі зрабіý першы прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі Усевалад Ігнатоýскі. Ён нарадзіýся 19 красавіка 1881 года ý вёсцы Такары ý сям’і народнага настаýніка. Усевалад Ігнатоýскі пражыý толькі паýстагоддзя, але паспеý пакінуць пасля сябе багатую спадчыну — звыш 30 навуковых работ. Як навуковец і грамадскі дзеяч ён адыграý значную ролю ý развіцці беларускай гістарычнай навукі, рэалізацыі палітыкі беларусізацыі і ýзбуйнення БССР.

Санаторый "Белая вежа"

Гэты санаторый для ветэранаý вайны, працы і інвалідаý у пэýным сэнсе ýнікальны для Беларусі. І не толькі па сваім профілі. "Белая вежа" — гэта сапраýдны аазіс у індустрыяльным свеце. У радыусе 40 кіламетраý ад яго няма ніводнага прамысловага прадпрыемства.


Белавежская пушча

Рэліктаваму лясному масіву, у якім запаветны рэжым быý аб’яýлены яшчэ шэсць стагоддзяý таму, зайздросцяць жыхары многіх краін Еýропы. Белавежская пушча перажыла шмат выпрабаванняý, але дзякуючы клопату добрых людей і сёння працягвае жыць і здзіýляць, як здзіýляе і вабіць сапраýдны гаспадар Белавежы — зубр.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта