Камянецкі клімат. Чым вабіць інвестараý Белавежскі край?

Iнтэрнэт-сайт "21.by", 21.10.2009

Камянецкаму раёну, слаýнаму Белавежскай пушчай, відаць, проста наканавана рабіць стаýку на развіццё не вялікіх прамысловых прадпрыемстваý, а малого высокатэхналагічнага бізнесу, здольнага добра "ýпісацца" ý мясцовыя краявіды. Прадпрымальніцтва і сапраýды тут добра развіваецца. Аднак яго будучыня залежыць не толькі ад мясцовых улад, але і ад рашэнняý на агульнарэспубліканскім узроýні.

Попыт на будаýнікоý і турыстычныя паслугі

У раёне 115 малых прадпрыемстваý, яшчэ звыш 500 індывідуальных прадпрымальнікаý. Для Камянеччыны, дзе насельніцтва складае каля 40 тысяч чалавек, гэта сапраýды шмат.Як і ý цэлым па Беларусі, у раёне каля 30 працэнтаý малых прадпрыемстваý заняты ý прамысловасці, яшчэ прыкладна столькі ж — у гандлі і грамадскім харчаванні. Асаблівасць Камянеччыны — прыкладна трэцяя частка прыходзіцца на сельскую гаспадарку: у раёне каля 35 фермераý."Мы зацікаýлены, каб актыýна развіваліся турызм, прыдарожны сервіс, ствараліся будаýнічыя кампаніі", — падказвае намеснік старшыні Камянецкага райвыканкама Мікалай Антончык, куды патэнцыяльныя інвестары могуць накіраваць сродкі.

Каму выгадныя ільготы?

Ільготы, прапанаваныя бізнесменам у малых гарадах і сельскай мясцовасці, прыносяць плён і на Камянеччыне. За няпоýны бягучы год у раёне пачалі работу каля дзесяці новых прадпрыемстваý.Фірмы, створаныя яшчэ раней, актыýна развіваюцца. Напрыклад, прадпрыемства "Аграпрадукт", якое займаецца перапрацоýкай насення рапсу, па маштабах вытворчасці ýжо даганяе аналагічную віцебскую фабрыку. "Ільготы на "Аграпрадукце" дазволяць толькі сёлета сэканоміць каля 500 мільёнаý рублёý", — адзначае Мікалай Антончык. І гэтыя грошы, відавочна, у першую чаргу ідуць на развіццё вытворчасці, дапамагаюць прабіцца на рынак, дзе канкурэнцыя за апошнія гады значна вырасла.Нягледзячы на значныя ільготы, прадпрымальнікі працягваюць спраýна папаýняць мясцовы бюджэт. Іх унёсак складае каля 9—10 працэнтаý. І гэта значыць, што прапанаваныя прэферэнцыі — выгадныя. І прадпрымальнікам, і дзяржаве.

Спрасціць нельга забараніць

Частыя змены ý айчынным заканадаýстве — гэта заýсёды стрэс для бізнесменаý. Аднак і без далейшай шліфоýкі прававых дакументаý ніяк не абысціся.Напрыклад, у свой час было прынята рашэнне, якое спрасціла працэдуру адчужэння новым гаспадарам дзяржаб’ектаý, што выкарыстоýваюцца неэфектыýна. Аднак маёмасць сельгаскааператываý і акцыянерных таварыстваý засталася па-за межамі гэтай навацыі."У нас ёсць сельгас-прадпрыемства ý статусе акцыянернага таварыства, — узгадвае праблему Мікалай Антончык. — Да яго далучылі іншае, дзе быý свабодны будынак, якім зацікавіліся польскія інвестары". Замежнікі былі згодныя заплаціць добрыя грошы, стварыць каля 50 працоýных месцаý, заняцца лесаперапрацоýкай і значную частку прадукцыі накіроýваць на экспарт. Аднак, як высветлілася, маёмасць акцыянаваных сельгаспрадпрыемстваý па спрошчанай працэдуры прадаваць нельга. Прыйшлося абвяшчаць аýкцыён, правесці шмат узгадненняý. У выніку палякі будынак набылі. Але пры гэтым і інвестары, і не менш зацікаýленыя мясцовыя ýлады страцілі некалькі каштоýных месяцаý.У другім выпадку праблему пакуль што вырашыць не атрымалася. Сабраліся добраýпарадкаваць міні-рынак у Камянцы. Правялі конкурс, вызначылі пераможцу. Здаецца, забірай зямельны ýчастак у ранейшага гаспадара і перадавай новаму ý адпаведнасці з дзеючым зямельным заканадаýствам, няхай той рэалізоýвае праект. Але з гэтым якраз і ýзніклі неспадзяваныя праблемы, абумоýленыя неканкрэтнасцю трактоýкі ý зямельным заканадаýстве. Мясцовыя ýлады звярталіся за дапамогай у Мінск. Аднак праблема пакуль што не вырашана. Міні-рынак чакае добраýпарадкавання.

Агульны інтарэс

На Камянеччыне можа быць рэалізавана яшчэ нямала інвестпраектаý. Напрыклад, ужо нават вызначаны зямельны ýчастак, дзе па дарозе да сядзібы Дзеда Мароза можа размясціцца матэль, іншыя аб’екты прыдарожнага сервісу.Інвестары з Чэхіі плануюць стварыць вытворчасць па шліфоýцы шкла і выпуску вітражоý.Паспяховасць рэалізацыі гэтых ды іншых праектаý у значнай ступені будзе залежаць ад таго, ці не ýзнікнуць на іх шляху якія-небудзь "падводныя бюракратычныя камяні". А між тым дзейнасць прыватнага бізнесу вызначае не толькі прыбытак яго ýладальнікаý. Для мясцовых жыхароý новае прадпрыемства — гэта працоýныя месцы і заробак. Для мясцовага і рэспубліканскага бюджэту — падаткі. Калі ýсе зацікаýлены, то, можна спадзявацца, што і перашкоды на шляху развіцця бізнесу будуць хутка пераадольвацца?

"Народная газета" (оригинал новости)


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта