У мастацкім музеі паказваюць дзікае жыццё ý Беларусі

Раман Тумашык, "Еýрапейскае радыё для Беларусi", 12.10.2009

Сяргей Плыткевіч

Фатограф Сяргей Плыткевіч, каб знайсці яго, лазіý па дрэвах і блукаý у лесе

Фотавыстава "Дзікае жыццё ý цэнтры Еýропы" адразу чапляе сваёй двухсэнсоýнай назвай. Аýтар Сяргей Плыткевіч кажа, што гэта — нашая перавага над астатняй Еýропай. Маýляý, там яшчэ трэба пашукаць месца, дзе не адчуваецца прысутнасць чалавека, а ý нас…

Сяргей Плыткевіч: У нас засталося шмат такіх мясцінаý, якія па-сапраýднаму дзікія. У параýнанні з астатняй Еýропай мы маем у гэтым перавагу. У той жа Польшчы ці Нямеччыне немагчыма ýявіць, што можна плысці па рэчцы — спыніцца ý любым месцы, распаліць вогнішча, адпачыць. Там гэта немагчыма, бо ýсё культурненька, абсталявана…

Аснову выставы складаюць здымкі дзікіх жывёлаý і некранутай прыроды. Тут можна пабачыць дзікоý, ласёý, алянёý, ваýкоý, драпежных птушак. На адным са здымкаý ваýкі раздзіраюць на кавалкі ýпаляваную казулю. Наколькі бяспечна здымаць такія сцэны?

Сяргей Плыткевіч: У лесе могуць быць самыя розныя экстрэмальныя сітуацыі. Тая ж дзікая свіння, абараняючы парсючкоý, можа альбо ýцякаць, альбо напасці на вас. А паранены дзік — страшнейшы за мядзьведзя!..

Спадар Сяргей распавядае смешны і адначасова вусцішны выпадак — калі сава з усяго маху дзеýбанула ягонага сябра ý галаву…

Сяргей Плыткевіч: Прыязджаем да дрэва, дзе гняздзіцца тая сава — ён і праýда надзявае матацыклетны шлем. Лезе, лезе, лезе… Потым сава сапраýды злятае так трошкі ýбок, разварочваецца — і яму ý галаву: тынь!!! А ён у дрэва галавой: бом! Уніз на мяне: "Ах ты, я табе казаý — папярэдзіць!.." А я сабе думаю: "Крыкнуý бы я "Ігар!", ён бы павярнуýся — і сава дала б яму не ý патыліцу ý гэты шлем, а ý лоб ці вока…

Каб зрабіць гэтыя картачкі, Сяргей Плыткевіч правёý у лесе дзесяткі гадзінаý. Напрыклад, дзеля таго, каб удала сфатаграфаваць арла-змеяяда, аýтар праседзеý на дрэве тры дні. А ý большасці выпадкаý здымкі дзікіх жывёлаý вымагаюць максімальнай канспірацыі: спадар Плыткевіч будуе шалаш з галля і хвояý, робіць там невялікую адтуліну, і сядзіць з фотаапаратам, ловячы доýгафокусным аб'ектывам найцікавайгыя сцэны. Апроч будавання шалашоý, кажа Плыткевіч, у лесе трэба ýмець і шмат чаго іншага.

Сяргей Плыткевіч: Ты ідзеш па лесе — ты ý любы момант можаш заблукаць. Я вось даýно не блукаý, аднак месяц таму па-сапраýднаму заблукаý у Белавежскай пушчы. Пайшоý за аленямі. У іх якраз перыяд гону, яны шукаюць самак альбо высвятляюць адносіны на рагах. Я падкрадаýся так за імі гадзінкі чатыры. І заблукаý!.. Агледзеýся: ёлкі-палкі, дзе ж гэта я!.. Аднак выйшаý неяк...

Выстава Сяргея Плыткевіча "Дзікае жыццё ý цэнтры Еýропы" праходзіць ý Нацыянальным мастацкім музеі ý Мінску да 18 кастрычніка.

Дрэва жыцця. Карэліцкі раён
Рака Акмяніца
Цецярукі. Бярэзінскі запаведнік
Ваýкі. Расонскі раён
Арлан-белахвост. Расонскі раён
Аляні. Латвія
Скапа. Расонскі раён
Ваýкі. Расонскі раён

Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта