Сумесныя праекты — аснова збліжэння Беларусі і Еýрасаюза

Марына Рахлей, "БелаПАН", 12.09.2009

Еўрасаюз — набуйнейшы донар тэхнічнай дапамогі Беларусі, і сферы нашага супрацоўніцтва вельмі разнастайныя. Беларускія ўлады не ўтойваюць сваёй зацікаўленасці ў падтрымцы з боку Еўрасаюза — і тэхнічнай, і фінансавай. Паводле звестак МЗС Беларусі, у рамках Праграмы тэхнічнай дапамогі краінам СНД (ТАСІС) у Беларусі ў 1991—2006 гадах пры фінансавай падтрымцы Еўракамісіі было рэалізавана 320 праектаў на суму каля 204 мільёнаў еўра. У 2007 годзе гэтую праграму змяніў Еўрапейскі інструмент добрасуседства і партнёрства (ENPI).

Згодна з Нацыянальнай індыкатыўнай праграмай для Беларусі на 2007—2010 гады, ЕС у межах ENPI аказвае тэхнічную дапамогу па двух прыярытэтных кірунках: сацыяльнае і эканамічнае развіццё; дэмакратычнае развіццё і эфектыўны кірунак. Бюджэт для Беларусі быў вызначаны ў памеры 5 мільёнаў еўра штогод, але з 2009 года быý павялічаны ýдвая — да 10 мільёнаý еýра.

У Еýрапейскі інструмент добрасуседства і партнёрства ýваходзяць шэраг праграм: тэматычныя, індывідуальныя для кожнай краіны; рэгіянальныя праграм для дзвюх краін-суседзяý; міжрэгіянальныя праграмы; праграмы для трансмежавага супрацоýніцтва краін ЕС з сумежнымі дзяржавамі.

Праекты па праграмах, у якіх бярэ ýдзел Беларусь, выбіраюцца на аснове адкрытага або закрытага конкурсу, у залежнасці ад тэматыкі. Напрыклад, інфармацыя аб атрымальніках грантаý па праектах падтрымкі дэмакратыі — непублічная. Асноýныя атрымальнікі тэхдапамогі з ліку дзяржаýных структур — Мінпрыроды, МУС, Дзяржаýны пагранічны і Дзяржаýны мытны камітэты, а таксама Камчарнобыль, Белгідрамет і абласныя выканаýчыя камітэты. У праектах таксама бяруць удзел беларускія няýрадавыя арганізацыі, універсітэты, навукова-даследчыя ýстановы.

Так, у сферы адукацыі Беларусь удзельнічае ý праграме TEMPUS — агульнаеýрапейскай мадэлі супрацоýніцтва ý сферы вышэйшай адукацыі. Гранты выдзяляюцца як групам універсітэтаý, якія супрацоýнічаюць, гэтак і асобным выкладчыкам або чыноýнікам адпаведных ведамстваý.

У сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй на праект MIGRABEL беларускаму аддзяленню Міжнароднай арганізацыі па міграцыі было выдзелена 700 тысяч еýра. Праект закліканы павысіць абарону беларускіх замежных дакументаý і віз ад падробак, прывесці іх у адпаведнасць з міжнароднымі нормамі бяспекі, у тым ліку біяметрычнымі.

BUMAD 3 — праект у сферы прадухілення гандлю наркотыкамі ý Беларусі, Малдове і ва Украіне. У межах яго было выдзелена беларускім уладам амаль 680 тысяч еýра на двухгадовы праект для ýзмацнення магчымасцяý дзяржавы і няýрадавых арганізацый у барацьбе з наркотыкамі.

У 2000—2005 гадах Беларусі аказана сур'ёзная тэхнічная дапамога і падтрымка ý рэалізацыі праектаý Bombel III, у прыватнасці па будаýніцтве пагранпераходу "Казловічы-2", дэмаркацыі дзяржаýнай мяжы, узмацненні пагранічнага і мытнага кантролю.

Вялікая ýвага надаецца праграмам трансмежавага супрацоýніцтва: "Рэгіён Балтыйскага мора", Польшча — Беларусь — Украіна, Латвія — Літва — Беларусь. У суме бюджэт для беларускіх удзельнікаý гэтых праграм на перыяд да 2013 года складае 250,546 мільёна еýра.

Трансмежавыя праграмы ахопліваюць вельмі вялікую колькасць сфер. Сярод польска-беларуска-ýкраінскіх — праект па стварэнні інфармацыйнай платформы для развіцця трансмежавага супрацоýніцтва, развіцці турызму ý Белавежскай пушчы, праект падтрымкі бізнесу, стварэнне агульнай для трох краін воднай стратэгіі ý басейне ракі Буг, увядзенне інавацыйных метадаý для падрыхтоýкі спецыялістаý у прыгранічных раёнах.

Праект "Тры Палессі" прадугледжвае распрацоýку стратэгіі захавання і экалагічнага выкарыстання прыгранічных лясоý. Праект "Невядомая Еýропа" закліканы ýмацаваць эканамічнае развіццё трансмежавай тэрыторыі Аýгустоýскага канала і ракі Нёман, а таксама стварыць неабходную інфраструктуру, каб прыцягнуць у гэты рэгіён турыстаý.

Асобныя польска-беларуска-ýкраінскія праекты прысвечаны ахове навакольнага асяроддзя, развіццю супрацоýніцтва паміж уладамі і жыхарамі прыгранічных абласцей, стварэнню сеткі станцый хуткай медыцынскай дапамогі, утылізацыі таксічных пестыцыдаý у басейнах рэк Сан і Заходні Буг. Праект у рэгіёне Белавежскай пушчы скіраваны на "гарманізацыю турыстычных паслуг" з абодвух бакоý беларуска-польскай мяжы — тут прадугледжваецца абуладкаванне веласіпеднага маршруту, падрыхтоýка сайта і серыі публікацый аб агульнай культурнай і прыроднай спадчыне.

Праекты супрацоýніцтва прыгранічных рэгіёнаý Беларусі, Латвіі і Літвы прысвечаны прасоýванню культурных традыцый Марка Шагала і Марка Роткі, паліятыýнай дапамогі дзецям, прадухіленню і барацьбе з наступствамі аварый на хімічных прадпрыемствах, паляпшэнню экалагічнасці агульнага воднага басейна. У прыватнасці, праект Bella Dvina мае на мэце паляпшэнне турыстычных паслуг на беларуска-літоýскай мяжы.

Усё гэта яшчэ раз кажа пра тое, што Еýрасаюз застаецца найбуйнейшым і жаданым замежным донарам Беларусі.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта