Дзікае паляванне караля Саса

Виктор КОРБУТ, "Народная Газета", 29.09.2009

Каму трэба паставіць помнік у Белавежскай пушчы.

У народзе амаль да нашага часу захавалася каларытная прымаýка: “За караля Саса было хлеба і мяса, а настаý Панятоýскі, стаý хлеб не такоýскі”. Запісанае на пачатку ХХ стагоддзя трапнае выслоýе адносіцца да тых даýніх часоý, калі Беларуссю кіравалі каралі. Памятае пра іх і наша слаýная Белавежская пушча. Але лес маýчыць, хавае сваю праýду. А ý чалавека памяць кароткая. І таму пры згадцы запаведнага лесу ý галаву абывацелю прыходзяць у лепшым выпадку словы чароýнай песні Пахмутавай і Дабранравава, а ý, так бы мовіць, горшым разе — як тут баляваý рускі цар Мікалай ІІ. Цара часам увогуле лічаць “заснавальнікам” запаведніка. Хаця ён тут быý толькі госцем на даýно асвоенай зямлі. “Прыручаць” пушчу пачалі манархі з даволі рэдкімі на сённяшні дзень імёнамі — Ягайла, Аýгуст...

Што мы ведаем пра першых гаспадароý пушчы? На ýездзе ý нацыянальны парк нічога не сведчыць пра іх дачыненне да лесу. Старажылы раскажуць, як тут палявалі Хрушчоý і Брэжнеý, а падзеі даýно мінулых часоý могуць згадаць толькі гісторыкі. А між тым ведаць пра тое, як тут і што было задоýга да нас, вельмі карысна не толькі для агульнага развіцця. Узятая з глыбінь стагоддзяý інфармацыя можа быць выкарыстана для стварэння незвычайных турыстычных маршрутаý.

Цяпер мы адзначаем юбілей ахоýнага рэжыму пушчы. 600 гадоý таму назад тут паляваý польскі кароль Ягайла, сустракаýся з вялікім князем літоýскім Вітаýтам, раіýся з ім наконт таго, як лепш ударыць па нахабных тэýтонскіх рыцарах, што квапіліся на нашы землі. Адсюль, можна сказаць, пачыналася эра свабоды для народаý Усходняй Еýропы — ад нямецкіх захопнікаý, якія гатовы былі праглынуць гэтую частку свету і ýсталяваць тут свой “новы парадак”. У 1409 го-дзе Ягайла з Вітаýтам спаткаліся ý Белавежскім лесе, а ý 1410 го-дзе каля вёскі Грунвальд (Зялёны Лес) у Прусіі разбілі крыжацкі ордэн. Лічыцца, што харчаванне для войска пераможцаý дастаýлялі акурат з нашай пушчы. Так, забівалі звяроý, нішчылі няшчасных. Але ж, як кажуць, усё для Перамогі!

Пасля Ягайла ýстанавіý першыя абмежаванні на паляванні ý пушчы. Вось чаму “запаведны рэжым” адлічваецца ад указа гэтага караля. Аднак помнік сапраýднаму заснавальніку запаведніка дагэтуль не з’явіýся перад брамай нацыянальнага парку. Адзіным напамінам пра Ягайлу ý лесе з’яýляецца дуб, названы ý гонар караля. Праýда, не сучаснікамі, а рамантыкамі ý ХХ стагоддзі. Дрэва знаходзіцца на цяперашняй польскай тэрыторыі пушчы, хаця яно ýжо мёртвае — ад старасці звалілася яшчэ ý 1974 годзе. Між тым на беларускай тэрыторыі запаведніка яшчэ і цяпер стаяць дубы і хвоі, век якіх пяцьсот і болей гадоý. Побач з такім волатам нішто не замінае стварыць легенду: маýляý, гэты дуб “бачыý” самога Ягайлу. Трэба толькі пафантазіраваць. Бо і сапраýды ж мог бачыць: ніхто сёння не скажа, якімі сцежкамі вандраваý у тутэйшай глушы кароль — мог і каля гэтага дрэва спыняцца. Дакладна вядома толькі, што манарх не раз наведваý пушчу. У 1426 годзе ён хаваýся тут са сваёй жонкай Соф’яй Гальшанскай, дарэчы, напалавіну беларускай, ад эпідэміі, якая панавала ý той час у Поль-шчы. Вось яшчэ адзін сюжэт для стварэння прыгожага падання...

Хаця, калі грунтоýна вывучыць падзеі мінулага, легенды не спатрэбяцца, бо дакладных фактаý знойдзецца на некалькі запаведнікаý. Адзін з зафіксаваных эпізодаý, што зацікавяць турыстаý, — дуэль польска-літоýскага караля Аýгуста і белавежскага мядзведзя. Аýгуста сучаснікі нездарма празвалі Моцным. Ура-джэнец Саксоніі (за што атрымаý другую мянушку — Сас) сябраваý яшчэ з адным волатам эпохі — рускім царом Пятром І, разам яны ваявалі супраць Карла XII у Паýночнай вайне. Дык вось, гэты Сас у 1705 годзе ý паядынку з мядзведзем ледзь не загінуý.

Я з задавальненнем сфата-графаваýся б ля скульптуры Аýгуста, які схапіýся з касалапым. А між тым “прыгоды” Аýгуста Моцнага працягнуý яго сын — Аýгуст Сас. У польскай частцы пушчы захаваýся абеліск у гонар караля з мудрагелістым надпісам, які сведчыць, што 27 верасня 1752 года гэты манарх забіý 42 зуброý, 13 ласёý і яшчэ ýсякай “драбязы”. Менавіта пра гэтага ýладара-паляýнічага склалася прымаýка “За караля Саса было хлеба і мяса”. Відаць, добра жылося народу, калі столькі звяр’я вадзілася ý лясах... Аднак неýзабаве на змену Сасу прыйшоý Панятоýскі і наступіла іншая эра.

Расійскія цары сталі займацца ýсур’ёз пушчай толькі з другой паловы XIX стагоддзя, ператварыýшы яе ý забаýляльны звярынец. Пасля фашысты секлі тут векавыя дрэвы на патрэбы свайго фронту.

Апошняга зубра забіý у 1919 годзе ці то нейкі тутэйшы браканьер, ці то салдат-марадзёр. Новая гісторыя пушчы пачалася ý 1929 годзе. Тады сюды прывезлі з заапаркаý Германіі і Швецыі апошніх зуброý, якія ацалелі ý свеце. З той пары адлічваецца панаванне новай “царскай дынастыі” Белавежжа. Хто былі тыя энтузіясты, якія вярнулі вялікаму лесу яго гаспадароý? Іх постаці, безумоýна, варты нашай памяці. Пасля святкавання 600-годдзя ýстанаýлення запаведнага рэжыму пушчы, хочацца спадзявацца, не толькі працягнецца даследаванне яе нетраý, але і паглыбіцца вывучэнне гісторыі — бацькаýшчыне на карысць, турыстам на роздум.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта