

Беларусь і Польшча сёлета адзначаюць 600-годзьдзе Белавескай пушчы. Што гэта значыць? Мы папрасілі растлумачыць нам гэты юбілей доктара біялёгіі Томаша Самойліка, які працуе ý Інстытуце дасьледаваньня сысуноý Польскай акадэміі навук у Белавежы.
Самойлік: Гэты год па абодва бакі мяжы, у Польшчы і Беларусі, абвешчаны годам 600-годзьдзя Белавескай пушчы, а дакладней, годам 600-годзьдзя аховы Белавескай пушчы. А насамрэч, сёлета мінае 600 гадоý з часу першай згадкі Белавескай пушчы ý пісанай крыніцы як каралеýскай пушчы ці вялікакняскай пушчы. Проста ý „Хроніцы” Яна Длугаша пад 1409 годам згадваецца паляваньне караля Польшчы ýладзіслава Ягайлы перад вялікай бітвай з ордэнам крыжакоý. Паводле запісу, Ягайла тут паляваý восем дзён, робячы запасы харчоý перад расправай з крыжакамі. Канешне, гэтая пушча існавала і да 1409 году, але запіс Длугаша сьцьвярджае ýпершыню, што гэтая пушча мела статус каралеýскай пушчы і была каралеýскай маёмасьцю. А гэта азначае, у перакладзе на сёньняшнюю мову, што пушчу тады ахоýвалі. Тая ахова не нагадвала сёньняшняй аховы, бо пушча не была прыродным запаведнікам ці нацыянальным паркам. Гэта была каралеýская маёмасьць падобнага характару, як замак Вавэль у Кракаве. Ніхто беспакарана ня мог увайсьці ý гэтую пушчу і вынесьці адтуль нешта без каралеýскага дазволу.

Што яшчэ? Тое вялікае паляваньне караля Ягайлы сьведчыць, што тады існавала вялікая грамада каралеýскай службы — асочнікаý, галоýнай функцыяй якіх было абслугоýваньне каралеýскіх паляваньняý і дапамога ý ім. Але паміж каралеýскімі паляваньнямі яны ахоýвалі каралеýскую маёмасьць, гэта значыць, пушчу. Ахоýваліся перад усім пушчанскія нетры са зьвярынай, дзе яна разводзілася і пражывала. Потым тая асочніцкая служба відазьмяналася і разрасталася, да яе далучаліся стралкі, наглядчыкі і г.п. У XVIII стагодзьдзі пушчу пільнаваý гурт каля 300 чалавек, разьмешчаных у навакольных вёсках.
Максімюк: А як сёньня выглядае сытуацыя з аховай Белавескай пушчы?
Самойлік: Сёньняшняя сытуацыя па абодва бакі мяжы адрозьніваецца. Як вядома, пасьля ІІ сусьветнай вайны было прынятае палітычнае рашэньне падзяліць пушчу паміж Савецкім Саюзам і Польшчай. Усходняя частка з самага пачатку гэтага падзелу была абвешчаная прыродным запаведнікам — хоць, безумоýна, з пэýнымі выключэньнямі адносна гаспадарчай дзейнасьці. А з польскага боку сытуацыя выглядае зусім іначай. Нацыянальны парк, які тут стварылі, пачаткова ахопліваý ýсяго 10 адсоткаý паверхні пушчы з нашага боку. Цяпер ён складае 16 адсоткаý гэтай паверхні. А астатняя частка адмініструецца трыма лясьніцтвамі: Гайнаýкай, Белавежай і Броýскам. І ý гэтай пераважнай частцы пушчы вядзецца лясная гаспадарка, уключна з высечкай.
На шчасьце, існуе імавернасьць, што гэтая сытуацыя зьменіцца. Мы спадзяемся, што яна зьменіцца ýжо сёлета, таму што польскае Міністэрства прыроднага асяродзьдзя вельмі актыýна імкнецца пашырыць абшар Белавескага нацыянальнага парку. Мы яшчэ ня ведаем, якая канцэпцыя пераможа. Адна канцэпцыя прапануе пашырыць нацыянальны парк на ýсю польскую частку пушчы. А другая крыху сьціплейшая: яна прапануе ýключыць у нацыянальны парк палову сучаснага польскага абшару пушчы. Аднак нягледзячы на тое, каторая з гэтых канцэпцый пераможа, гэта будзе вялізны крок уперад. І гэта будзе знакаміты перагук з гістарычнай традыцыяй, калі пушча была каралеýскай і ахоýвалася ý цэласьці.
Максімюк: Я прыгадваю сабе, што некалькі добрых гадоý таму тутэйшыя, пушчанскія людзі пратэставалі супраць пашырэньня нацыянальнага парку, баючыся, што яны згубяць працу і крыніцу ýтрыманьня. Як выглядае грамадзкая думка на гэты конт цяпер?
Самойлік: Цяпер жыхары зьмянілі свой падыход да праблемы, хоць не да канца. Гэтая зьмена зьвязаная з тым, што на працягу тых некалькіх гадоý, якія мінулі пасьля першай спробы пашырыць нацыянальны парк, зьмянілася эканамічная сытуацыя тутэйшых людзей. Штораз больш людзей жыве з пушчы, не высякаючы яе, а выкарыстоýваючы яе турыстычныя і адукацыйныя якасьці. Кажучы папросту, людзі здаюць свае дамы на кватэры агратурыстам, водзяць турыстаý на экскурсіі. І людзі бачаць, што якраз у гэтым найбольшая вартасьць пушчы — ня ý тым, каб нешта высекчы і вывезьці адсюль, а ý тым, што пушча дзейнічае як магніт на турыстаý з усяго сьвету. Спосаб думаньня, як я ýжо казаý, памяняýся яшчэ не да канца, і пушчанскія гміны ýсё яшчэ выстаýляюць свае патрабаваньні ý сувязі з пашырэньнем нацыянальнага парку. Я спадзяюся, што гэтым разам да ýсіх нарэшце дойдзе, што пашырэньне нацыянальнага парку — гэта эпахальная справа.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта