Фрагменты для тастаменту альбо, Толькі праýда ýратуе пушчу

Уладзімір Дацкевіч, Валерый Дранчук, спецыяльна для сайта "Белавежская пушча - 21 стагодзе" (артыкул у скарочаннай версыi апублiкаваны ý газеце "Новы Час"), 18.09.2009

У Белавежскай пушчы жыве чалавек, які да 600-годдзя ýстанаýлення тут пэýных правілаý прыродаашчаднасці прапануе знакаміты Віскулёýскі палац перадаць навуцы дзеля будучыні, гэта значыць, студэнтам прыродазнаýчых факультэтаý краіны і свету, якія будуць сюды прыязджаць, праходзіць практыку і весці экалагічныя даследаванні. Пра гэта ды іншае з эколагам, пушчанскім патрыярхам Уладзімірам Дацкевічам гутарыць публіцыст Валеры Дранчук.

Дацкевіч Уладзімір Апанасавіч. З карэнных жыхароý. Жыве ý Камянюках – цэнтральнай сядзібе нацыянальнага парка. Ветэран пушчанскай навукі. Былы загадчык і адзін са стваральнікаý мясцовага Музея прыроды (60-я гг.). У штаце з 1945 па 1985. Кантактаваý і сябраваý з выбітнымі вучонымі Беларусі і былога Саюза, вядомымі дзяржаýнымі дзеячамі (Машэраý, Кісялёý). Даýно і паслядоýна разбурае міф пра Белавежскую пушчу як "першародны лес": трымаецца пераканання, што Пушча ніколі не была запаведнай, не адпавядала і статусу асабліва ахоýнай прыроднай тэрыторыі, была ýласнасцю польскіх каралёý, рускіх цароý і "генсекаý". Першым выказаýся пра неабходнасць міжнароднай экспертызы Белавежскай пушчы -- месца Сусветнай прыроднай спадчыны (тым часам, лічыць У.Дацкевіч, сённяшні стан Пушчы яшчэ больш цяжкі і патрабуе незалежнага дыягназу дзеля ýратавання). Мае дзесяткі друкаваных прац, найперш манаграфію "Гістарычны нарыс і некаторыя вынікі арніталагічных даследванняý у Белавежскай пушчы (1945 – 1985)", навуковыя і навукова-папулярныя працы па клімаце, біялагічнай разнастайнасці пушчы.

Маё інтэрв’ю – не зусім інтэрв’ю, хоць я прыехаý у Белавежскую Пушчу сустрэцца з яе даýнім выразнікам і абаронцам найперш дзеля гутаркі і ягоных адказаý на мае пытанні. Адказы я пачуý. Нават больш. Тое, што пачуý я і што перадумаý мой суразмоýца за апошнія гады на парозе свайго 85-годдзя, пакідала выразнае адчуванне сумленнасці і праýдзівасці гэтага роздуму; я назваý бы развагі пушчанца інакш: фрагменты для тастаменту, накіды для завяшчання. Так атрымалася, на гэта вяло, і я ýдзячны лёсу, які чарговы раз прывёý мяне ý Пушчу, на ціхую камянюкскую вуліцу, каб паслухаць і выслухаць Уладзіміра Апанасавіча Дацкевіча. Падстава, аднак, была і аператыýна-гістарычная. Па-першае, уладай зараз адзначаецца сумнеýны юбілей -- 600-годдзе запаведнага рэжыму ý Белавежскай пушчы. Па-другое, на сумежжы 2008-2009 гг. Савет Еýропы ýхваліý План кіравання Белавежскай пушчай на перспектыву -- пяць і дваццаць гадоý. Эксперты са Страсбургу паверылі ý магчымасць перамен у найстарэйшым лесе Еýропы, больш дакладна, беларускай яго часткі. Што да майго суразмоýца, паверыць або не, мела рэтраспектыýны характар: дзесяць гадоý таму Уладзімір Апанасавіч быý катэгарычна перакананы, што зрухі да лепшага магчымыя толькі ý выпадку істотнай змены палітыкі беларускай дзяржавы.

ВЫВЕСКІ ПРА ААЗІС І НЕРУШ – МІФ І ПОЎНАЯ ЛУХТА

Я прыехаý у Камянюкі праз дзень, як Уладзімір Апанасавіч перагарнуý апошнюю старонку інтэрнет-раздрукоýкі "еýрапейскага" Плана. "І як Вам накрэсленыя перспектывы?" – спытаý я.

Уладзімір Дацкевіч. Пакуль што чыстыя дэкларацыі (тут напісана бачанні), у якія могуць паверыць хіба што тыя, хто іх пісаý. Я не бачу ні рэальнага грунту, ні людзей, якія пачнуць тут нешта рабіць у напрамку зрухаý да лепшага. Для каго ýсё гэта напісана? Для Кіраýніцтва справамі Прэзідэнта, якое гаспадарыла пятнаццаць гадоý, пабудавала магутную лесапілку і працягвае несумяшчальную дзейнасць? Для адміністрацыі парка, генеральнага дырэктара? Я моцна сумняюся, што яны гэта ýвогуле прачыталі... Магчыма, напісана для Савета Еýропы, каб там ацанілі і як хутчэй вярнулі прэстыжны Дыплом.

-- "Бачанні" накрэслены акадэмічным інстытутам на замову нацыянальнага парка, які ý сваю чаргу выконваý умову Савета Еýропы. Прыпыненне Дыплома, патрабаванне ад кіраýніцтва парка плана на перспектыву, то бок, пэýных гарантый – адчувальны ýдар па ілжыва-міфічнай мадэлі Пушчы ý год так званага 600-годдзя ýсталявання тут запаведнага рэжыму. А каму, на Вашу думку, гэты міф быý патрэбны, хто яго ствараý, падтрымлівае сёння і ý чым шкоднасць міфалагізацыі Белавежскай пушчы?

Уладзімір Дацкевіч. Міф у тым, што Белавежская пушча –запаведная тэрыторыя, гэтакі не крануты цывілізацыяй куток, еýрапейская тайга, дзікія нетры, цуд свету і гэтак далей. Поýная лухта! Я даводжу пра іншае: пушча спаганеная і растаптаная. За вітрынай і вывескай ні на хвіліну не спыняецца лесапрамысловая і паляýнічазнішчальная гаспадарчая дзейнасць. Менавіта такой, у адрозненне ад афіцыйна-кніжнай, была і застаецца Белавежская пушча. Міф патрэбны тым, хто працягвае эксплуатаваць пушчу, хто робіць стаýку на паляванні, іншую несумяшчальную камерцыйную дзейнасць, хто хавае рэальны стан рэчаý ад шырокай грамадскасці. Па-другое, наступае турызм, асабліва паляýнічы, з Еýропы, а гэта для адміністрацыі самы просты і надзейны спосаб зарабіць валюту. Таму і трэба раскручваць міф, каб на прыгожую вывеску прыехаý аматар са стрэльбаю, скажам, з Расіі, Германіі. Актыýна развіваецца экалагічны турызм – і тут патрэбны прыгожыя словы ды розныя вывескі пра аазіс і неруш.

Але сама Пушча -- як спадчына, як эталон, як духоýная каштоýнасць -- застаецца на апошнім месцы, яе інтарэсы і стан не бяруцца да ýвагі, любая крытыка, заýвагі ці прапановы на гэты конт не прымаюцца. Я заýважаю, што і простыя наведнікі, якія сюды прыязджаюць з добрымі намерамі – убачыць нешта прыгожае і велічнае, -- не жадаюць развітвацца з міфам. Яно зразумела. Людзі адстаронены ад прыгожых лясоý, ад хрэстаматыйных вобразаý. Яны пакідаюць шэры асфальт і хочуць бачыць казачную прыроду. Ім цяжка паверыць, што з пушчай нешта адбываецца.

ПРАЗ 600 ГАДОЎ ПУШЧУ РАБУЮЦЬ І ДАБІВАЮЦЬ

-- Пад гэткія пастаральна-міфічныя настроі сёння і ствараецца новы фасад, глянцавіты і фешэнебельны, разлічаны выключна на густ і ýзровень абывацеля: музей прыроды, рэстаран, гасцінічны комплекс, басейн ды іншае. Пад’езды і падыходы асфальтуюцца, апранаюцца ý шэрую гарадскую плітку. Будуюцца дарогі і ý самой пушчы, дарэчы сказаць, што нетры парку паласуюць сотні кіламетраý аýтатрас. Яны не для шпацыру экатурыстаý, а для цяжкагрузнай лесанарыхтоýчай тэхнікі. Днямі я праехаý па пушчы на ровары, мяне пераганялі і рухаліся насустрач не такія ж аматары, як я, а лесавозы і трактары. Не забягаючы ý лес, я на адрэзку першых дзесяці кіламетраý налічыý сотні пнёý, дзесяткі новых лесараспрацовак, а на турыстычным веламаршруце (рухаýся выключна па ім) панаваý той хуткасны рэжым, які нельга назваць сумяшчальным з экатурызмам… калі экатурызм наагул правамерна лічыць сумяшчальным у гэткіх умовах. Вось тое, што крыху за фасадам, у радыусе 5-8 кіламетраý ад гасцініцы і Музея прыроды. А да касы, што перад шлагбаýмам, зрэдку падыходзяць наведнікі – мамы і таты з дзецьмі -- у іх пытаюцца, што будзем глядзець, і яны адказваюць: "Вальеры і Дзеда Мароза". Гэта -- перад фасадам… Можа, Уладзімір Апанасавіч, гістарычна выглядае не так блякла, як сёння? Кажуць, запаведнасці ý пушчы 600 гадоý. Якая спадчына ЗА ці ПЕРАД гістарычным фасадам? Як Вы ýспрымаеце гэты юбілей, гэтую дату?

Уладзімір Дацкевіч. Запаведнасці 600 гадоý?.. Нельга так казаць. Гэта занадта вольнае абыходжанне з гісторыяй, скажэнне гістарычнай праýды і падмена паняццяý. Тое, што кароль абмежаваý паляванні ý сваіх уладаннях, паставіý тут службу аховы, каб ашчадзіць сваю ýласнасць, яшчэ не сведчыць пра нешта надзвычайнае, як запаведную ідэю. Гаспадар сваёй маёмасці і сёння гэтак робіць. Ёсць ахова Белпушчы, так званы пушчанскі "амон", які нядаýна прымусіý Вас пакінуць нацыянальны парк. Гэтыя хлопцы пільнуюць маёмасць, прыватныя інтарэсы, а не прыроду – адчуваеце розніцу? Дый што казаць пра стагоддзі назад, калі па сёння гэтай запаведнасці ý пушчы няма! У такім выпадку, што ж мы святкуем? Адно што магу сказаць – так, былі эпізоды, былі пэýныя намаганні соцень людзей зрабіць нешта лепш. Але ý рэшце рэшт, якую спадчыну мы маем? На жаль, не створана нават школы, нейкага прэцэдэнту, на які можна было б раýняцца. Мы не бачым ніводнай больш-менш годнай традыцыі, за якой не 600, а хоць бы 200 ці 100 гадоý "запаведання". Няма таго, чым можна было б ганарыцца, перадаючы нашчадкам гэты лес. Дарэчы, польскі бок не далучыýся да "святкавання", бо, мяркую, не падзяляе святочнага пафасу і штучнасці гэтай даты. Я быý у польскай Белавежы пяць гадоý таму і прыемна пераканаýся: там глядзяць у корань і займаюцца рэальнай прыродааховай, рэальнай дыдактыкай на выхаванне сённяшніх і будучых прыродалюбаý, а не прапагандай, падменай паняццяý, як у выпадку з "нашым" Дзедам Марозам і "нашым" 600-годдзем… Раіý бы пераняць вопыт бліжэйшых суседзяý. Ён выключна пераканальны, часам настолькі, што лепш не прыдумаеш. Бяры – і баста! У іхнім парку нарадовым (нацыянальным парку), значна меншым па плошчы, знаходзіцца шмат асяродкаý-філіялаý прыродазнаýства: інстытута лесу, Акадэміі навук (аддзел сысуноý), інстытутаý батанікі і метэаралогіі. Але гэта да слова.

Тым жа, хто сёння рухае "наш" так званы запаведны юбілей, мне шмат чаго ёсць сказаць ды прыгадаць. Памятаю, 60-я гады, для хімічнай прамысловасці спатрэбіліся насмоленыя карчы. Правіý тады Раманаý, дырэктар запаведна-паляýнічай гаспадаркі. Вёска Ясень – цэнтральная частка Пушчы. Тут і пачаліся, як тады казалі, падрыýныя работы. Выбухі гучалі больш як год. Можаце сабе ýявіць, які быý стрэс для прыроды! У рэшце рэшт, дайшло да пажару, і здабыча спынілася. Выгарала трыццаць гектараý лесу.

Нарыхтоýчая дзейнасць заýжды вяла да спусташэння. У Пушчы – ужо Сусветнай спадчыне, біясферным запаведніку, нацыянальным парку -- яна была, ёсць і працягваецца па сёння. Нічога не змянілася. Толькі ý горшы бок – людзі, адказныя за лес, навучыліся лепш красці, так, што не падкапаешся. Я не бачу ý пушчы ні эколагаý, ні спецыялістаý прыродаахоýнага накірунку. Наýзвоч не бачу. Ідзе татальнае раскраданне драýнінных рэсурсаý, выбіванне мясцовай фауны. Вазьміце сезоннасць рубкі. Здаýна драýніну нарыхтоýвалі зімой. Такі закон. Ад 1 кастрычніка да 1 сакавіка. І месяц на вываз -- да 1 красавіка. Яны ж даýно парушылі гэтае правіла. Іхні спосаб нарыхтоýкі – лесапавал круглы год. Другое -- вываз. Цягнуць праз лес, што плугам, -- суцэльная зачыстка. Пляжыцца падрост, лес моцна церпіць. Негаспадарлівасць і папушчальнасць -- куды не кінь. У лесе – варугі, п’янота. Я пастаянна цікаýлюся, распытваю ý людзей, мне самі прыходзяць расказваюць. Тыя падрыýныя аперацыі сёння працягваюцца ý выглядзе бясконцых камерцыйных здзелак, падробак, купляý-продажаý на целе "запаведнай" прыроды. Шкода велізарная, стратаý не палічыць. Якая тут "біялагічная разнастайнасць", Сусветная спадчына! Які "цуд свету"! Ідзе апустэльванне пушчы. Гэта страшна сказаць. Ягад практычна не стала. Грыба няма! Раней паýнюткія кладоýкі, шчодры ýраджай з году ý год. Вада ý Лясной не замярзала, была ýсцяж на донных крыніцах… Быццам усё стаіць як стаяла, а насамрэч адбываецца працэс дэградацыі -- развал асяроддзя. Галоýная прычына – абязводжванне лясных нетраý, наступствы 60-х. Так, з пушчы сышла вада. Катастрофа. Але ж пара сказаць "СТОП": куды мы ідзём, куды прыйшлі? Бо лепш не стане. Пакоціцца па нахільнай далей, перспектыва змрочная… Дык не, малюем тыя самыя міфічныя замкі, адзначаем 600-гадовы юбілей – ЮБІЛЕЙ ЧАГО?

-- Людзі, карэнныя жыхары, старэйшае пакаленне адчуваюць гэты развал?

Уладзімір Дацкевіч. Сустракаюцца і плачуць. Усё ж на іх вачах. Зачыняюцца школы, пусцеюць хутары, старэйшае пакаленне пакідае гэты свет без надзеі -- не дае рады абслугоýваць прыватную гаспадарку, моладзь раз’ехалася, каму жыць? Але галоýнае і самае горкае, што пушчу не ратуюць, а дабіваюць. І людзі з’язджаюць, шукаюць лепшыя месцы. Як сыходзяць браты нашы меншыя – казуля, зубр, алень, так і людзі следам за імі. На польскім баку – там насельніцтва яшчэ трымаецца, зусім не так, як у нас. І пілараму даýно спынілі ý Гайнаýцы, улада прыслухалася да голасу эколагаý.

ПУШЧУ ЗАГУБІЦЬ "НЯПРОФІЛЬНЫ" КАНТЫНГЕНТ

-- З дзесятак гадоý таму ý беларускай пушчы працавалі сацыёлагі. Ужо тады апытанне пушчанцаý дало трывожныя тэндэнцыі, але сігнал не быý пачуты...

Уладзімір Дацкевіч. Не ведаю, хто да іх мог прыслухацца. Дзесяць гадоý таму як пабудавана магутная лесапілка. Лесавозы не сціхалі, па дваццаць рэйсаý штодня. Людзі на шлагбаýмах лічылі, памятаюць. Пачаліся наезды "новых рускіх", паляýнічыя туры. Я скажу сёння так: ружэйнікаý і пільшчыкаý трэба як мага выставіць з Пушчы. Раз і назаýсёды ачысціць ад іх усе запаведныя тэрыторыі, зачыніць за імі дзверы. Яны не змогуць нічога зрабіць, не здольныя – гэта не спецыялісты ý нацыянальным парку, іх нельга такімі назваць. Адстрэльшчыкі і лесарубы – гэта так, але не спецыялісты ý галіне прыродааховы. Ад іх толькі шкода і толькі бяда. Турызм – экалагічны, прыродаашчадны, а не галоп на сядзібу Дзеда Мароза, як гэта цяпер, -- я аддаý бы профільным турыстычным арганізацыям, мясцовым энтузіястам, хто развівае экалагічны напрамак. Аддаý бы з гандлем сувенірамі і ýсім астатнім – няхай займаюцца!

-- Як у нацыянальных парках Амерыкі. Там працуюць канцэсіі – мэтаскіравана, на прыродаахоýную ідэю, на папулярызацыю зялёных каштоýнасцяý. І галоýнае, у згодзе з законам. У нас жа дзяржчыноýнікі займаюцца знішчэннем гэтых каштоýнасцяý за бюджэтную зарплату, запаведную ідэю не развіваюць і пра канцэсіі, прыватны сектар чуць не жадаюць.

Уладзімір Дацкевіч. Затое са сваім Дзедам Марозам. Колькі ні запрашалі мяне наведаць гэтую сядзібу, я туды не еду і ніколі не паеду. Ігнарую рашучым чынам! І Дзед Мароз, і ýся пабудова, дзе калісьці сканаý апошні зубр, адмыслова ýпісаліся ý развал Пушчы. Навошта ж мне гэта бачыць? Я ніколі туды не паеду.

-- Па сутнасці і характары прыродаахоýнай установы – цалкам пабочны аб’ект, антыэкалагічны і неадэкватны, адцягвае ýвагу, працоýны і бюджэтны рэсурс нацыянальнага парка. Штодня дзесяткі аýтобусаý паляць гаручае, шыбуюць праз неруш да Дзед-марозаýскай брамы – дваццаць пяць кіламетраý дарогі ý адзін канец. Па некалькі рэйсаý. Далучыце гэты "турыстычны" след да лесавозаý -- што ý рэшце рэшт атрымаецца? І што там убачыць наведнік, пераважна школьнага ýзросту? Прабяжыць па драýляным насціле – а гэта, між іншым, тысячы квадрата-кубаметраý лепшай драýніны з пушчы. Ну купіць там салодкай ваты, нейкі сувенір, сфатаграфуецца. Гэта што – дыскатэка, кірмаш? Ці асабліва ахоýная тэрыторыя, неруш, дзе павінны вяршэнстваваць іншы дух свабоды, скразная ідэя захавання эталоннай прыроды?

Уладзімір Дацкевіч. Ведаеце, сённяшнія шчыраванні паркатрымальнікаý хутка могуць не спатрэбіцца. Сядзіба Дзеда-Мароза ýжо непатрэбная. Гэта выкінутыя на вецер грошы. Можа, не адзін мільён даляраý. Нават простыя людзі, калі іх папытаюць, нікому не раяць туды ехаць. Улады гэта зразумелі, робяць масавасць -- спрабуюць неяк падперці гэты кіч сродкамі дзяржбюджэту, прычым прымусова: праз органы адукацыі ý час школьных канікулаý сюды прывозяць дзяцей. Цяпер новае дзіва -- музей і рэстаран. Разгарнулі будоýлю -- трэба бачыць!..

-- Я быý і ýсё бачыý. "Алмазная бібліятэка" нумар два. З прыстаýкай: "У дрымучых лясах Белавежы, сярод казачнай першароднай прыроды…"

Уладзімір Дацкевіч. Дык вось і гэта намарна! Паверце мне, што нічога не атрымаецца. Бо ýкладваюцца не мазгі, а вялікія грошы. Праект сыры і неперспектыýны. Выстаýка-аднадзёнка, а не музей. "Алмазная бібліятэка" ý Мінску – там іншае. А тут прафанацыя самой ідэі, бо стаýка музейных экспазіцый робіцца на царскія паляванні, на паляýнічы азарт, а не на добрыя пачуцці да жывога свету, дзікай прыроды, без скіраванасці ý будучыню, якая вымагае іншых падыходаý і светапогляду. Можам не сумнявацца, рэстаран пераýзыдзе ýсе чаканні, тут, я мяркую, патрапяць у густ.

-- Пад "разліý" аддаюць і будынак былога Музея прыроды разам з вежай, на якой, дарэчы, была пазначана гістарычная дата "1960" (наýрад ці яна захаваецца). А музей жа ствараýся па крупінках, пакаленнямі супрацоýнікаý і вучоных, у пэýнай меры – і пакаленнямі наведнікаý. І вось цяпер, на добры густ і глузд, гэтыя сцены трэба было б як мінімум захаваць… Але пытанне, у рэшце рэшт, адно -- хто сюды паедзе? Няпрофільны кантынгент?

Уладзімір Дацкевіч. Калі мець на ýвазе нацыянальны парк і яго задачы, тут павінны бываць найперш "профільныя" наведнікі: хто цікавіцца дзікай прыродай, займаецца даследваннямі ці экалагічным выхаваннем, хто спалучае адпачынак з лясным краявідам, любіць акунуцца ý цішыню і спакой. Але стаýка адміністрацыі робіцца на іншы кантынгент: перш-наперш паляýнічыя туры і ý першую чаргу замежныя – Расія, Германія, Францыя… Першая хваля, магчыма, і дасць эфект. Крыку-звону будзе шмат. Уяýляеце, які фурор узнімуць. Тым не менш, падкрэсліваю, гэта ненадоýга. Адна з перашкодаý – эканамічны крызіс. Другая – міф пра Белавежскую пушчу як "цуд свету" будзе з кожным годам разбівацца аб супрацьдзеянне экалагічнай грамадскасці. Ехаць сюды будзе дорага і непрэстыжна, а для многіх, і гэта самае галоýнае, -- не ехаць будзе асабістай нязгодай, пратэстам супраць падману і фальсіфікацый.

ТОЛЬКІ ПРАЎДА ЎРАТУЕ ПУШЧУ!

-- Скажыце, змена арыентацый дзяржавы можа неяк змяніць сітуацыю ý пушчы? На што Вы спадзеяцеся?

Уладзімір Дацкевіч. Калі я кажу, што ý пушчы няма запаведнасці, прыродаахоýнага рэжыму, гэта значыць, што трэба ýсё пачынаць – зараз жа, неадкладна. Пытанне дыягназу Пушчы. Яно вырашальнае толькі праз міжнародных экспертаý, нейкую міжнародную арганізацыю па лініі ААН, напрыклад, ЮНЭСКА ці Міжнародны саюз аховы прыроды (МСАП). Пра магчымасць такой дапамогі неяк заявіý у сваім інтэрв’ю прадстаýнік ААН у Мінску. Праýда, з дыпламатычнай агаворкай: у выпадку, калі дапамогі папросіць беларускі бок, наш урад. Зразумела, што кіраýніцтва Беларусі не хутка пойдзе на такі крок. Але і гэта магчыма, калі знойдуцца разумныя ýплывовыя людзі, якія здолеюць інакш паглядзець на рэчы, давесці альтэрнатыýную думку да чалавека, які прымае рашэнні.

Што трэба для Пушчы? Я б сфармуляваý гэта коратка: каб захаваць рэшткі таго, што знікае, трэба пачынаць вяртаць усе кампаненты, на якіх прырода ýзрасла. Па пунктах – першае, другое, трэцяе... Перадусім гэта вільгаць, ад якой пайшло ýсё жывое. Асушальная меліярацыя пакінула ý пушчы пагібельны след. Працэсы адбываюцца неýпрыкмет, найчасцей незваротна. Патрэбны грунтоýныя ýзнаýляльныя гідралагічныя работы. Неабходна брацца за балоты, паспрабаваць адрадзіць. Гэта немагчыма ý прынцыпе, але важны прынцып спрыяння. Былі прапановы замежных інвестараý, свет, як бачым, шырокі.

Паляванні ý нацыянальным парку -- нонсэнс. Не павінна тут быць страляніны, паляýнічых расстрэльных вышак, варварскіх біятэхнічных прыёмаý. Тое, што прыжылося ý пушчы і называецца словам "сэрвіс" – не паляванне, а вывіх, стралецкія оргіі, садызм і псіхічны сіндром.

Перакананы: не павінна быць у лясах Белавежы і санітарных рубак. Як і штучных лесапасадак. Трэба як мага абмежаваць доступ гаспадарніка ý лясныя нетры. Пакінуць цэнтральныя дарогі выключна на патрэбу турызму, а не лесавывазу ды "аýтагонак" высокіх чыноýнікаý.

Замест лясніцтваý я прапаную стварыць экалагічныя ýчасткі, даць ім і шырокія правы, у тым ліку на штрафныя санкцыі. І без гвалту, спакойна наводзіць парадак.

Наогул, пушчу было б справядліва аддаць навуцы. Сёння ад яе тут нічога не засталося. Трэба вярнуцца да годных традыцый, абавязкова ствараць новыя. І даць шанец навуковай моладзі пачынаючы з ранніх стадый. Маніторынг, сігналізацыя, асветная дзейнасць, папулярызацыя светапогляду -- колькі цікавага на карысць пушчы і запаведання можна зрабіць!.. Дайце магчымасць бываць тут студэнтам – Сахараýскага , політэхнічнага, БДУ. Віскулі – чым не база для філіяла Нацыянальнай акадэміі. Пабудавалі катэджы ý Ляцкіх – аддайце іх студэнтам, навучэнцам. Здыміце замкі, адчыніце для светлай дапытлівай моладзі, якая любіць прыроду, жадае паслужыць ідэалам! У цэлым навука хворая на папулізм, на лысенкаýшчыну – я гэта памятаю з 50-х. Многія даследчыкі шукаюць кампрамісы, займаюцца руцінай дзеля заробку, іншыя пакідаюць навуку ці з’язджаюць за мяжу. Калі навука павернецца да пушчы, пушча падтрымае навуку!

Сёння ж кожны дзень гаспадарання непапраýна вядзе нас да катастрофы. Мы гублялі стагоддзямі і губляем цяпер. Штодня. Трэба спыніцца – даць белавежскай прыродзе поýны спакой з шанцам на адраджэнне. Міф не можа працягвацца вечна. Толькі праýда ýратуе пушчу!

Валеры Дранчук
Белавежская пушча – Мінск

Валеры Дранчук. Публіцыст, грамадскі эксперт. Заснавальнік і галоýны рэдактар аýтарскай прыродалюбнай газеты "Белавежская пушча" (1995 – 2008). Лаурэат прэміі Генры Форда "За захаванне культурнай спадчыны і навакольнага асяроддзя". Аýтар кнігі "Белавежская пушча. Рэзалюцыя SOS. Хроніка красы і змагання", 2004. Некалькі тыдняý таму ахова Белавежскай пушчы гвалтоýна перапыніла знаходжанне публіцыста ý нацыянальным парку, спаслаýшыся на рашэнне Кіраýніцтва справамі прэзідэнта. Гэтае інтэрв’ю і фотаздымкі – адзін з першых вынікаý "крамольнай" камандзіроýкі.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта