Сюды едуць за натхненнем

Вольга ЮР’ЕВА, "Народная Газета", 17.09.2009

Белавежская пушча “акрыляе” нават людзей не творчых прафесій, што ж казаць пра мастакоý...

Людзі мастацтва — частыя госці ý Белавежскай пушчы. У свой час яна натхніла пісьменніка Мікалая Ляскова, які перамясціý дзеянні свайго твора “Некуды” менавіта ý гэты запаведны лес. Трохі пазней пасля сумеснага наведвання пушчы свае нататкі і эсэ апублікавалі польскі літаратар Генрык Сянкевіч і вядомы энцыклапедыст Зігмунт Глогер. Знакаміты майстар пейзажаý Іван Шышкін прыязджаý сюды ý 1883 і 1892 гадах. Мастак напісаý некалькі эцюдаý, і можна толькі ýявіць, колькі творчых ідэй у яго тут нарадзілася...

Што ж тады казаць пра сучаснікаý! Другі год запар Белавежская пушча прымае таленавітых пейзажыстаý. Сёлета тут арганізаваны “святочны” пленэр “Белавежжа-2009”, прымеркаваны да 600-годдзя ýвядзення ахоýнага рэжыму пушчы.

Летась у такім жа мастакоýскім зборы ýдзельнічалі толькі творцы з Брэста. Зараз пленэр падняýся нават не на адну, а на некалькі прыступак вышэй — стаý міжнародным. Большасць гасцей прыехала з таго боку Белавежскай пушчы — з Польшчы, а беларускі горад-рэкардсмен па колькасці ýдзельнікаý — Мінск. Далучыліся і мастакі, якія жывуць у беларускай глыбінцы.

— Малюецца заýсёды цікава, — з захапленнем разважае пасля “працоýнага” дня палескі мастак Янка Рамановіч. — У мінулым годзе я тут таксама быý — тады на палотнах застыла восень. А зараз на карцінах — лета. Ужо і фарбы іншыя — больш зелені, неба святлейшае і “цяплейшае”.

Янка расказаý, што шмат чаго цікавага бачыý, бо не раз выбіраýся з роднай вёсачкі Моталь Брэсцкага раёна, каб перанесці на палотны краявіды роднай Беларусі і замежжа.

— Калі чалавек жыве ý горадзе, ён пазбаýлены многага, — працягвае Янка. — І тады яго здзіýляе ýсё, што ён бачыць у прыродным асяроддзі, не гаворачы ýжо пра дзівосы Белавежскай пушчы. Але ж і мне ýсё гэта заýсёды цікава. Малюешь сабе паціху, а побач вавёрка па дрэве скачыць ці заяц прабяжыць. А ýчора, напрыклад, бачыý дзіка...

Малады польскі графік Лукаш Левандоýскі жыве каля лесу, але прызнаýся, што ніколі не быý у Белавежскай пушчы нават з яе польскага боку. У Беларусь прыехаý дапамагчы сваім сябрам-мастакам.

— А яшчэ цікава стаяць, глядзець на гэты лес і разумець, што, можа, некалі тут стаялі знакамітыя Ягайла і Вітаýт, — распавядае Лукаш. — Калі ехаý сюды, больш за ýсё хацелася гэтага: падзівіцца на мясціны агульнай гісторыі Польшчы і Беларусі.

Карціны, якія былі створаны ý пушчы ý мінулым годзе, дасюль упрыгожваюць пакоі мясцовай гасцініцы. Што тычыцца “юбілейнай” серыі палотнаý, то яны, як абяцаюць арганізатары пленэра, адправяцца “вандраваць” па беларускіх гарадах.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта