
Студэнцкі будаýнічы атрад № 17 Брэсцкага дзяржаýнага тэхнічнага ýніверсітэта мае гучную назву «Зубры». Выбар назвы зразумелы – юнакі на працягу месяца працавалі ý Камянюках, адміністратыýным цэнтры Белавежскай пушчы.
14 студэнтаý дапамагалі будаýнікам добраýпарадкоýваць вёску да 600–годзя ýстанаýлення запаведнага рэжыму ý Белавежскай пушчы. Дарэчы, вёска значна змянілася, папрыгажэла: новы мост праз Лясную, пафарбаваны фасады дамоý пад яркімі дахамі, па цэнтральнай вуліцы ýсталёýвываецца новая агароджа... Ва ýсім гэтым ёсць частка студэнцкай працы. Таксама будатрадаýцы прынялі ýдзел ва ýзвядзенні 15 дамоý непадалёк ад дрэвапрацоýчага комплексу. Менавіта праца непасрэдна на будаýніцтве пакінула шмат уражанняý. І аказалася найбольш карыснай для іх: усе юнакі вучацца на будаýнічым факультэце ýніверсітэта і з цягам часу стануць інжынерамі.А тут надалася магчымасць убачыць будоýлю як бы знутры, вачамі рабочых: муляраý, тынкоýшчыкаý,цесляроý...
«Такая практыка, упэýнены, дапаможа ý будучым, калі будзем кіраваць людзьмі,»- зазначыý камандзір «Зуброý» Іван Яхнавец. Увогуле, пасля размовы з ім засталося ýражанне, што пагаварыý з чалавекам, улюбленным у сваю справу. І сапраýдным інжынерам, а не студэнтам. Зрэшты, гэта недалёка ад ісціны – ужо наступным летам Іван атрымае дыплом інжынера. Сёлета яго апошняе будатрадаýскае лета. А ýсяго за час вучобы за яго плячыма ýжо чатыры такія леты. Іншыя ýдзельнікі таксама не «першагодкі»: па два-тры працоýныя сезоны ý кожнага. Будатрады – гэта і практыка, і магчымасць грошай зарабіць, і адпачынак таксама...
Што да сёлетняй працы ý пушчы, то хлопцы засталіся задаволенымі. І умовамі, і адносінамі да іх старэйшых калег, і, галоýнае, тым, што працуюць у Белавежскай пушчы, сапраýднай жамчужыне прыроды. Нават тое, што на работу даводзілася штодзённа ездзіць з Брэста (спецыяльным аýтобусам для рабочых), настрой не псавала...
...а музей - дзяýчаты
Яшчэ адзін студэнцкі атрад ад тэхнічнага ýніверсітэта – дзявочы - працаваý у самым «сэрцы» Белавежскай пушчы: на рэканструкцыі музея і навукова-адміністрацыйнага коплексу. Дзяýчаты на чале з Ганнай Грышчэняй рабілі ýнутраную аддзелку музея - тынкавалі, фарбавалі, клалі плітку... Большасць дзяýчат (усяго працавалі 10) стане інжынерамі-тэхнолагамі. І цяпер, пасля студатрада, яны ведаюць самыя дробныя нюансы той работы, пра якую ведалі з тэарэтычных заняткаý. А лета ý студатрадзе для іх першае. Таму ý размове, у адрозненне, ад юнакоý, якія больш увагі надавалі прафесійным асаблівасцям працы, пераважалі эмоцыі, уражанні ад адчування таго, што яны – студэнцкі будаýнічы атрад, і вядома, ад Белавежскай пушчы. У дзяýчат пасля заканчэння рабочага дня заýсёды заставалася гадзіны дзве вольнага часу – да аýтобуса. У тыя дзве гадзіны яны знаёміліся з пушчай, не толькі з афіцыйнай – вальеры і іншыя турстычныя аб’екты, але і з той, што па-за межамі турыстычных маршрутаý. «Усяго некалькі крокаý у глыб лесу - і цывілізацыя знікае. Такі спакой, такая ýлагоджанасць, здаецца ніколі б і не вярталася ý горад!» – зазначыла Ганна Грышчэня.- Калі ý наступным годзе будзе магчымасць папрацаваць тут, - абавязкова прыездем, мы ýжо так вырашылі.»
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта