Колішнія песні пад старым дубам

Ларыса Быцко, газета "Вечерний Брест", 28.08.2009

Бельская «Жэмэрва»: сплаý маладосці і вернасці
нацыянальным традыцыям. Фота Ларысы Быцко.

Па слядах беларуска-польскай фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі.

Колькі старадаýніх песень, танцаý і абрадаý можна было пачуць і ýбачыць з 3 па 8 жніýня ý асобных вёсках Пружанскага, Драгічынскага і Бярозаýскага раёнаý!

Справа ý тым, што тут пралягаý маршрут беларуска-польскай фальклорна-этнаграфічнай экспедыцыі. Арганізавалі яе аддзел традыцыйнай культуры Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра і грамадскае аб’яднанне з польскага горада Бельск-Падляскі «Музей малой Бацькаýшчыны ý Студзіводах».

А пачалася даследчыцкая вандроýка з рамантычных блуканняý па Белавежскай пушчы ý пошуках хутара, дзе жыве народны майстар РБ Мікалай Тарасюк. Праліýны дождж размыý дарогу ý вёску Стойлы і перакрэсліý намеры гасцей спыніцца на начлег у палатках на сядзібе знакамітага разьбяра. Пра гэта так марылася юнакам і дзяýчатам з бельска-падляскага фальклорнага ансамбля «Жэмэрва»! На наступны дзень знаёмства з Мікалаем Тарасюком усё ж адбылося і пакінула шмат уражанняý.

Праграма экспедыцыі будавалася наступным чынам. Зранку і на працягу дня збіральнікі фальклору сустракаліся з яго носьбітамі, слухалі і запісвалі іх. А ýвечары сіламі гаспадароý і гасцей ладзіліся канцэрты.

Першае такое супольнае выступленне адбылося ý вёсцы Леснікі Драгічынскага раёна. Месца сустрэчы было выбрана невыпадкова. Гэтым летам трыо сясцёр Лук’яновіч мела гонар быць двойчы запрошанымі на фестывалі ý Бельск. А цяпер іх польскія сябры прыехалі, можна сказаць, у адведкі. Знайшлі магчымасць падтрымаць ідэю экспедыцыі і паýдзельнічаць у канцэрце яшчэ адны знаёмцы па бельскаму фестывалю: народны фальклорны гурт «Журавушка» з в. Атвержычы, капэла музыкаý «Вярэнька» са Стахава і Алімпіяда Леанавец з Гарадной, Столінскага раёна.

Стаяла цудоýнае надвор’е, пад раскідзістым дубам ліліся песні, што дайшлі да нашага часу з сівой даýніны… І як жа захацелася зрабіць гэты куток традыцыйным месцам сустрэч аматараý аýтэнтычнага фальклору. Для гэтага ёсць галоýная перадумова: тут жыве багатая веданнем народнай творчасці сям’я Лук’яновіч. Бабуля Зося навучыла старадаýнім песням сваіх галасістых унучак. А тыя — малодшае пакаленне, якое ýжо прымае ýдзел у мясцовых і раённых канцэртах. Нават двухгадовая Сашачка спрабуе падпяваць старэйшым.

Наступны пункт вандроýкі — вёска Какорыца, «драгічынская Венецыя». Дабіраліся да яе сем кіламетраý па грэблі, назіраючы па абодва бакі сапраýдны палескі пейзаж з непраходнай багнай. А да таго падарожнікі завіталі ва унікальны музей «Бездзежскі фартушок», дзе пад каларытную мясцовую гаворку дырэктара музея Марыі Астаповіч любаваліся вытанчанымі прыгожымі вырабамі.

Фальклорна-этна-графічны гурт «Купалінка» з Без-дзежа, «Папінскія музыкі» - фальклорны ансамбль з Новай Папіны - у кампаніі з польскай «Жэмэрвай» падаравалі жыхарам Какорыцы шмат кранаючых хвілін, а людзей сталага веку вярнулі ý маладосць.

З энтузіязмам і цеплынёй сустракалі членаý экспедыцыі спораýцы. Адзін з бельскіх хлопцаý нават пажартаваý, што яму вельмі хочацца паставіць палатку ля возера і застацца ý Спораве назаýсёды. Пасля таго як ансамбль з Польшчы праспяваý публіцы “Многая лета”, яна, стоячы, апладыравала хвілін пятнаццаць, не меней.

Прыемна ýразіý нашых гасцей клуб аматараý фальклору «Праталінка» з вёскі Хрысы Бярозаýскага раёна. Яны далі высокую ацэнку той рабоце з дзецьмі па захаванні традыцыйнай культуры, што праводзіць дырэктар мясцовага Дома культуры Галіна Суліма.

І ýвогуле не перастаеш здзіýляцца зацікаýленасці і адказнасці работнікаý культуры Бярозаýскага раёна. На працягу ýсяго знаходжання на Бярозаýшчыне нашу дэлегацыю акружалі ýвагай начальнік аддзела культуры Таццяна Кавалёк, дырэктар раённага метадычнага цэнтра Людміла Кісель і метадыст Наталля Кавалевіч.

А з якім настроем завяршылі работу сябры з Бельска-Падляскага? Слова — кіраýніку праекта з польскага боку, старшыні грамадскага аб’яднання «Музей малой Бацькаýшчыны ý Студзіводах» Дарафею Фіоніку.

- Пятая палеская экспедыцыя нашага музея (першая была ý жніýні 2005 года) атрымалася вельмі ýдалай. Па-першае, сапраýдным набыткам стала сустрэча з народным майстрам РБ Мікалаем Тарасюком. Надоýга застануцца ý сэрцах моладзі разважанні вясковага філосафа пра сэнс жыцця, пра адносіны да матухны-зямлі. Па-другое, нам пашчасціла запісаць багаты этнаграфічны матэрыял (асабліва вясельны) у в. Леснікі Драгічынскага раёна. Мяркуем выпусціць дыск з леснікоýскім фальклорам.

Карысна было пабываць у вёсцы Гнілец каля Хомска. Там жывуць нашчадкі перасяленцаý, што пераехалі сюды на пачатку XX стагоддзя з заходняй ускраіны Белавежскай пушчы. Гнільчане памятаюць пра карані, захавалі сваю мову.

Незабыýны ýспамін застанецца і ад наведвання вёскі Какорыца, дзе пазнаёміліся з калектывам з Бездзежа і сустрэліся са старымі знаёмымі — спявачкамі і музыкамі з Новай Папіны (яны былі ý нас на фестывалі ý 2007 годзе). Канешне, уразіла ýсіх Спораýскае возера і гасціннасць спораýцаý.

Асабіста для мяне важным момантам з’явілася сустрэча ý Перасудавічах з мясцовымі спявачкамі. Гэта быý першы калектыý, які я пачуý ужывую падчас экспедыцыі 2005 года (знаходзіýся ý ёй разам з сястрой Ганнай, кіраýніком «Жэмэрвы», і вядомым беларускім знаýцам народнай творчасці Ірынай Мазюк). Дарэчы, даючы канцэрт у вёсцы Хрысы, на радзіме Ірыны, мы выказвалі даніну павагі ёй і яе бацькам. Бо менавіта ад ганка іх дома пачыналіся першыя палескія экспедыцыі. Да таго ж Ірына Мазюк — адна з галоýных стваральніц падляска-палескага фестывалю «Там по маёвуй росі».

Мы ýдзячны беларускім калегам і за магчымасць пабачыць шэраг этнаграфічных экспазіцый.

Можна сказаць, што з нашага жнівеньскага падарожжа па Палессі пачалася падрыхтоýка да наступнага падляска-палескага фестывалю.

Ларыса Быцко, загадчыца аддзела традыцыйнай культуры абласнога грамадска-культурнага цэнтра


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта