
Колішняя сядзіба роду Пашкевічаý. Да сённяшняга часу захаваліся рэшткі пейзажнага парку. Паркавая кампазіцыя будавалася адносна невялікага аднапавярховага палаца, размешчанага ý цэнтры сядзібы.
![]() |
![]() |
| Парк. Від ад царквы | Рэшткі гаспадарчых пабудоý |
Палац быý пабудаваны з тоýстага бруса векавых соснаý Белавежскай пушчы. Пасля прыходу савецкай улады ý 1939 г. у палацава-паркавым ансамблі быý адкрыты дзіцячы дом. Пасля вайны ý 1944 г. палац быý разабраны і перавезены ý Камянец на гаспадарчыя патрэбы. З гаспадарчых пабудоý маёнтка засталіся паýзруйнаваны будынак стайні, рэшткі скляпоý.
![]() |
![]() |
| Куток парку | Куток парку |
На двары царквы ёсць некалькі пахаванняý з надмагільнымі мураванымі помнікамі цікавай архітэктуры, у т.л. помнік маршалку Магільніцкаму. Каля царквы захаваліся рэшткі капліцы-пахавальні тайнага стацкага саветніка, генерал-лейтэнанта, князя Пятра Пятровіча Троіцкага, першага дырэктара Белавежскай пушчы.
![]() |
![]() |
| Куток парку | Парк |
Рэшткі Сюлкаýскага парку, капліцы-пахавальні генерала Троіцкага і руіны царквы павінны быць узяты на ýлік і пад ахову дзяржавы.
![]() |
![]() |
| Сажалка | Сажалка |
Крыніца: Л.М. Несцярчук
Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х-ХХ стагоддзяý
Мінск, "БЕЛТА", 2002
Фотаздымкi вялiкага памеру глядзiце з сайта першакрынiцы "Radzima.org"
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта