

У ціхай даліне Белавежскай пушчы, сярод векавых дубоў у адлегласці трох кіламетраý ад Гайнаýкі і пяці кіламетраý ад роднага прыходу ý Дубінах, згодна з Божымі планамі, было створана святое месца са святой крыніцай, якое сучаснікам ведама пад назваю “Крыначка”.
Найстарэйшыя жыхары сцвярджаюць, што звычай хадзіць да “Крыначкі” сягае да часоý, калі на гэтыя землі прыйшло хрысціянства. Гавораць яшчэ, што традыцыю ýвялі манахі Кіеýска-Пячэрскай Лаýры, якія хаваліся тут ад татарскіх нашэсцяý. Пры крынічцы паставілі маленькую царкву і з тае пары сыходзяцца сюды людзі, каб памаліцца.

Штогод у другі і трэці дзень святой Тройцы ý “Крыначку” сыходзяцца, з’язджаюцца людзі. Прыбываюць не толькі з Падляшша, але і з усяе Польшчы. Прыбываюць, каб згодна са словамі Ісуса Хрыста “нарадзіцца на нова” і змяніцца духоýна. Большасць з іх, кіруючыся да “Крыначкі”, бяруць з дому хустачку, каб ля святой крыніцы ýмыцца, абцерці хустачкай хворыя і збалелыя месцы і пакінуць яе на плоце або на карчы. Заставіць хваробу, клопаты, турботы. Пакінуць і адроджаным вярнуцца дамоý. І кожнага, хто хоць аднойчы быý на святой Гары Грабарцы, уражвае колькасць крыжоý, так у “Крыначцы” уражвае колькасць хустачак. Звычай абцірацца хустачкамі на “Крыначцы” існуе з векапомных часоý. Немагчыма сказаць, хто ýвёý гэтую традыцыю, але яна жыве ý людзях, і хустачкі на карчах і плоце з’яýляюцца сведчаннем веры.

Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта