

Напэýна, нідзе на Беларусі вы не сустрэнеце гэткую багатую галерэю крыжоý і не знойдзеце такіх вытканых узораý
Вёсачка Вугляны прытулілася ý маляýнічым куточку Камянеччыны — непадалёку ад Белавежскай пушчы на беразе рэчкі Лясной, акурат у кіламетры ад таго месца, дзе Правая Лясная сустракае Левую Лясную. Нікуды адсюль не заедзеш, кажуць тутэйшыя сяляне, — па адзін бок рака, па другі — лес. Адным словам — вугал. Таму і Вугляны.
Можа, менавіта таму пра гэты сціплы куточак Берасцейшчыны і гістарычных звестак захавалася не вельмі шмат. Аднак мясцовы краязнаýца Георгій Мусевіч сцвярджае, што праз Вугляны некалі праходзілі тры галоýныя шляхі: Каралеýскі (Вільна—Кракаý), Бурштынавы — ад берагоý Балтыйскага мора ý краіны паýднёвай Еýропы, і Зварніцкі (саляны) — ад Салотвіна, што ý Закарпацці, да Гародні, дзе меліся вялікія саляныя склады. Праз паселішча ішла дарога на Камянец і Брэст.
Вугляны — вёска ý Рэчыцкім сельсавеце, за сем кіламетраý на паýночны ýсход ад Камянца. Транспартныя сувязі — па аýтадарозе Камянец—Кобрын. 30 гаспадарак, 50 жыхароý (2005 г.)
У пачатку XIX стагоддзя вёска ý Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні адносілася да маёнтка генерала Гальберга. У 1818—1820 гадах тут адбываліся антыпрыгонніцкія сялянскія хваляванні. У 1846 годзе ý складзе маёнтка Камянец-Літоýскі, уласнасць ротмістра Антона Касаржэýскага. 50 двароý, 365 жыхароý, 15 дзесяцін сядзібнай, 83 — ворыýнай зямлі. У 1897 годзе вёска — цэнтр Вуглянскай сельскай гміны. Дзейнічаý хлебазапасны магазін. Як сцвярджаюць даследчыкі, найбольш жыхароý тут налічвалася ý 1905 годзе — 552 чалавекі. Было народнае вучылішча. У 1921—1939 гадах — у складзе Польшчы.
У Вялікую Айчынную вайну ý 1941—1942 годзе нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі трох жыхароý вёскі. Адзін з іх — Карп Каленікавіч Кузько — быý прафесіянальным рэвалюцыянерам. Не маючы зямлі, сялянскі батрак паступіý працаваць на лесапільны завод у Пашуцкай Будзе, дзе яго прынялі ý КПЗБ. Шмат разоý ён пераходзіý граніцу і дастаýляý з СССР палітычную літаратуру, распаýсюджваý яе сярод насельніцтва, чатыры разы арыштоýваýся польскай дэфензівай, сядзеý у турмах. Расстралялі фашысты сялянскага актывіста ý Клепачоýскім лесе. Сямёра аднавяскоýцаý загінулі на франтах і прапалі без вестак.
У 1949 годзе тут арганізаваны калгас імя Кірава. У пачатковай школе тады вучылася 48 дзяцей.
Колькі хвілін ад Камянца, і наш УАЗік спыняецца ý цэнтры Вуглянаý. Вуліца ідзе ýправа, вуліца — улева. А пасярод — незвычайная галерэя крыжоý. Іх восем. Рознай вышыні і таýшчыні, стаяць гуртам, абнесеныя металічнай агароджай. Самы першы крыж тут быý пастаýлены больш за сто гадоý таму. Пра гэта мы даведваемся ад адной з найстарэйшых жыхарак вёскі Ганны Кузько. У хаціне, якая месціцца акурат побач, утульным цяплом вее ад натопленай грубкі, лашчаць вока даматканыя дываны, ходнічкі.
Ганне Іванаýне — 87-мы. У Вуглянах яна нарадзілася. Расказвае, што і людок тады шмат было, і скаціны многа трымалі. Хаткі былі маленькія — гэта потым новых наставілі. У кожнай сям’і — па 8—9 душ.
— Колькі сябе памятаю — заýжды крыжы тут стаялі, — згадвае бабуля. — У суседа Івана Жука цяжка захварэла старэйшая дачка — не выратавалі нават варшаýскія дактары, потым памерла яшчэ адно дзіця. І тады ён паставіý тут вялікі крыж. Гэта я добра ведаю. Пасля таго тры дачкі здаровенькія выгадаваліся. І цяпер, дзякаваць Богу, жывуць. Пра тое, як з’явіліся ý Вуглянах першыя абярэгі, распавядаюць з пакалення ý пакаленне. Вёску напаткала вялікая бяда — эпідэмія ці хвароба, памерла шмат людзей. Тады, каб уратавацца, сяляне прывезлі з пушчы малады дуб, за адну ноч зрабілі з яго крыж, тройчы абнеслі вакол вёскі і ýкапалі там, дзе ён стаіць і зараз. Так вёска і захавалася. Астатнія сем крыжоý побач з галоýным з’явіліся падчас калектывізацыі. Калі сялянскія землі пачалі абагульваць у калгас, людзі перавезлі ý вёску крыжы, якія яны ставілі каля сваіх хат як абярэг ад засухі ці іншай стыхіі.
У перыяд ваяýнічага атэізму ý канцы 50-х гадоý мінулага стагоддзя раённая ýлада вырашыла крыжы знішчыць. Але пра гэта даведалася жонка аднаго з вясковых начальнікаý. Яна папярэдзіла сялян, у якую ноч прыедуць. Тады адна жанчына, накрыýшыся белаю прасціной, стала сярод крыжоý. Калі прыехалі атэісты і ýбачылі белую постаць, дужа напалохаліся ды паýцякалі. Але праз каторы час усё ж давяршылі сваю нячыстую справу — разламалі агароджу, паспільвалі крыжы і вывезлі іх у ямку за суседнімі Мартынюкамі. Толькі людзі вярнулі іх “дадому”, паýкопвалі на сваё месца і абгарадзілі зноý. Кожную вясну, звычайна перад Вялікаднем, агароджу і крыжы фарбуюць, аздабляюць стужкамі ды ручнікамі. І цяпер з малітвамі сюды ідуць. І з вераю, што ахоýваюць крыжы сяло.
Колісь бралі тут благаславенне маладыя пары, збіраючыся да шлюбу. Цяпер іншыя часы — усё больш прыпыняюцца працэсіі з нябожчыкам, адпраýляючы чалавека ý апошні шлях. А ставяць труну на даматканы падвойны дыван, ткаць якія ýмеюць толькі тут, у ваколіцах Вуглянаý.
З даýніх часоý захавалася ý навакольных вёсачках і яшчэ адна асаблівая традыцыя — перш чым маладых на вясельны ручнік запрасіць, на падлозе рассцілалі вялікі шарсцяны дыван, які нагадваý квітнеючы на сонцы луг — гэтак маладой сям’і зычылі шчаслівай долі.
Вёска Вугляны якраз і была старажытным цэнтрам ткацтва на Камянеччыне, дзе жылі самыя выдатныя майстрыхі. Яны і захавалі ýнікальную тэхналогію падвойнага ткацтва. Тут і сёння што ні хата — то сапраýдны музей тканых дываноý, якіх у іншых куточках Брэстчыны не сустрэнеш. Мясцовыя дываны не маюць споду — абодва бакі аднолькава прыгожыя, толькі адзін — люстэркавы адбітак другога, і толькі там, дзе вытканы ýзор на чыстым полі, два колеры пераплятаюцца паміж сабой, нібы зрастаючыся.
Ганна Жук сама родам з суседняй Пружаншчыны. З маладым зухаватым вуглянцам, які толькі-толькі вярнуýся з Германіі, пазнаёмілася на вяселлі роднай сястры. Уласнае ж вяселле з Мікалаем згулялі ý 1948-м. Шмат тады моладзі было ý Вуглянах, узгадвае Ганна Дзянісаýна. Выгадавалі трох дзетак. Лёгка за мужам пражыла Ганна, па-добраму і цяпер зайздросцяць суседкі. На жаль, летась пайшоý з жыцця Мікалай, пакінуýшы сваю 84-гадовую Ганначку далей век векаваць. Учора абодва сыны прыехалі — такая радасць была. Пагаманілі. Снег на падворку раскідалі, у швейную машынку новую іголку паставілі. “Зінгер” заýжды павінен быць пад рукой, так ужо прывыкла бабуля — ці то дзірачку залапіць, ці фартушок змайстраваць.
Майстрыха яна вядомая не толькі ý Вуглянах. Слава пра яе падвойныя дываны далёка за межы раёна разышлася — пазнаюць руку Ганны Дзянісаýны сярод дзесяткаý іншых, не меней прыгожых посцілак. Бо мае яна свой адметны почырк. Сакрэт у тым, што пры перапляценні адну з дзвюх рознакаляровых нітак майстрыха за кроснамі прытрымлівае, а другую пускае больш вольна, і ад таго атрымліваецца малюнак рэльефны, прыгожы. Дэманстраваліся яе творы на выставах і ý Брэсце, і ý Мінску. Вялікі стос на канапе — сапраýднае багацце.
Засеянае поле, стылізаваныя каласкі, валошкі, узыходзячае сонца — гэта ýсё элементы традыцыйнага славянскага арнаменту, які спрадвеку лічыýся абярэгам. Зрэшты, высокага сэнсу ва ýзоры бабуля не ýкладвае. Кажа, пабачыла ý некага — дый сабе захацелася выткаць. Справа гэтая няхуткая, карпатлівая, але за адно лета неяк атрымалася вырабіць адразу тры! Падоіць, бывала, калгасных каровак ранкам, прыйдзе з фермы — і за кросны. Ткаць заýжды любіла. Таму нейкім незвычайным цяплом струменіць ад кожнага яе вырабу. Прадаваць дываны тут не прынята — звычайна перадаюцца яны ад маці дачцэ. А вось родным ды знаёмым раздарыла яшчэ адзін стос.
— А найбольш мне падабаецца вось гэты дыван, з птушачкамі, — Ганна Дзянісаýна беражліва разгортвае зялёна-барвовы, на якім пазначана: 1996 год. Найпрыгажэйшыя з калекцыі рыхтуе да чарговых вяселляý — унукі жэняцца. — З шасці-сямі гадоý нас вучылі снаваць, прасці, ткаць. І гэта была асноýная навука. У вёсцы тады ýсе жылі са сваёй працы. У 12 гадоý ткалі сарочкі. І тая дзяýчына, якая не мела натканага, лічылася няýмекай альбо і ýвогуле няýдалай.
А вось падвойнае ткацтва Ганна Дзянісаýна асвоіла ýжо тут, у Вуглянах. Цётка мужа Акуліна ды мясцовыя майстрыхі дапамаглі. І з уласнага ýмення яна сакрэтаý не робіць — колькі маладзейшых жанчынак сама навучыла. Галоýнае, кажа, каб добрая пража была. Нітка ý бабулі Ганны атрымліваецца мяккая, пушыстая, бліскучая нават — потым “і палатно не злягаецца”.
Авечак тут трымалі заýжды, але да вайны, расказвае супрацоýнік аддзела культуры Камянецкага райвыканкама Тамара Пятручык, якой належаць многія знаходкі ý адраджэнні старажытнага рамяства, дзейнічала настолькі жорсткая сістэма падаткаабкладання сялянскіх гаспадарак, што трымаць авечак стала проста нявыгадна. Таму тэхналогія апрацоýкі воýны была прызабыта. Авечкагадоýля стала адраджацца пасля вайны.
І сёння ý гаспадарцы Ганны Дзянісаýны авечкі водзяцца. Пастрыгчы, памыць воýну, паскубці, занесці счасаць — спраý хапае. За кроснамі самой ужо цяжка, а вось прадзе майстрыха і сёння. Суседка, што купіла хату побач, прасіла на шкарпэткі для ýнукаý. Цяпер майстэрству падвойнага ткацтва вучацца ý Доме культуры суседняй вёскі Падбела. Першай няпростую навуку продкаý асвоіла яго дырэктар Марыя Іванаýна Краýчук. А галоýнай настаýніцай тут — Грыцук Надзея Анатольеýна. Пераймаць яе сакрэты з навакольных пушчанскіх вёсак збіраюцца жанчыны ад 30 да 60 гадоý, у малодшай групе гуртка тэхналогію ніткі вывучаюць 10—13-гадовыя дзяýчынкі, займаецца нават адзін хлопчык — Сярожа Кузь.
— Хто толькі не наведваý наш цэнтр падвойнага ткацтва! — расказвае Марыя Іванаýна. — Вядома, нашы беларускія даследчыкі, прыязджалі госці з Польшчы, Швецыі, Італіі. Усе ý нязменным захапленні і з нязменнай просьбай навучыць. Італьянцы казалі, такі дыван у іх ці не за паýтысячы еýра можна прадаць...
У Вуглянах 31 жыхар, пераважна старыя. Школа — у суседніх Мартынюках. Праýда, з Вуглян сёння туды няма каму хадзіць. Не трапіла вёсачка ý шэраг перспектыýных. Можа, таму, што не шчасціла мясцоваму калгасу на сапраýдных гаспадароý — не надта падняýся ён нават у лепшыя свае 80-я гады, і новае экзатычнае імя СВК “Кансуэла” дабрабыту не прынесла, у чарговы раз рэфармаваць збіраюцца. Зрэшты, сацыяльнай увагай людзі не абдзелены — двойчы на тыдзень на галоýную вясковую плошчу прыязджае аýталаýка. Усё неабходнае можна купіць альбо пакінуць гандлярам заяýку.
Але і недагледжаных дамоý у Вуглянах амаль не сустрэнеш — пра сядзібы, узведзеныя з клопатам і любоýю, дзеці-ýнукі дбаюць, дый пад летнія дачы народ з ахвотаю купляе — чыстае пушчанскае паветра, рэчка блізка, да Камянца рукой падаць, а там і да Брэста. Але не сказаць, каб у шырокім продажы тут хаты былі — галоýным чынам, распавядаюць, начальства купляе.
Так і жыве вёсачка, не згасае. Дарэчы, у яе ваколіцах летась ажно 20 лютага заýважылі першых буслоý. Вось і цяпер дзве буслянкі каля хаты Ганны Дзянісаýны Жук чакаюць з выраю сваіх гаспадароý, ахоýнікаý жыцця.
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта