Каляндар: 2009 памятных дат Беларусі на 2009 год

Мікола КУПАВА, газета "Народная воля", № 13-14, 27.01.2009

2500 гадоý таму ý "Гiсторыi" Герадота згадваецца пра тэрыторыю Белавежскай пушчы, пiшацца пра Нурскую зямлю i неýраý, каторыя жылi ý далiнах рэк Нарвы, Лясной і Нурчанкi (V ст. да н.э.).

1000 гадоý таму першае ýзгадванне ý пісьмовых крыніцах наймення "Лiтва" (1009, у лацiнскiм запiсе Litua). Яе фiксацыя ý еýрапейскiх Кведлiнбургскiх аналах паýстала з трагiчнай нагоды забойства яцвягамi вядомага прапаведнiка, магдэбургскага канонiка i мiсiйнага бiскупа, святога апостала Прусii Бруна з Кверфурту (каля 970 — 9.03.1009). Ён прагнуý хрысцiянiзаваць i люцiчаý, i печанегаý, быý у Польшчы, Венгрыi, Кiеýскай Русi. Спроба пашырыць хрысцiянства сярод прусаý i яцвягаý скончылася забойствам яцвягамi святога Бруна i яго 18 спадарожнiкаý. Загiнулi яны ад рук паганцаý на мяжы Лiтвы i Русi 9 сакавіка 1009 года. Пасля апостал Бруна быý абвешчаны святым i яго ýспамiн адзначаецца 15 верасня.

Тэрыторыя летапiснай Лiтвы разлеглася ад Падляшша да Заслаýя i ад Шчары да Вiлii. Як сведкi старажытнай гiсторыi Лiтвы раскiданы паселiшчы па гэтай тэрыторыi пад назвай "Лiтва", "Лiтоýка", "Лiцвяны" ды "Лiтоýскi лес", якiя i сёння нам нагадваюць пра 1000-гадовую даýнiну.

Больш як праз 200 гадоý ад згаданай даты на гэтай зямлi была ýтворана дзяржава Вялiкае княства Лiтоýскае са сталiцай у Наваградку. А ý 1253 г. Мiндоýг стаý каралём гэтай дзяржавы. 2009 год у Беларусі аб'яýляецца годам Адраджэння нацыянальнай памяці.

980 гадоý таму нарадзіýся гаспадар полацкі князь Усяслаý Чарадзей (1029—14.04.1101).

965 гадоý таму памёр полацкі князь Брачыслаý. Пачатак княжання ý Полацку Усяслава Брачыслававіча (1044).

Паход войска Яраслава Мудрага на Літву (1044).

905 гадоý таму нарадзілася Еýфрасіння Полацкая, асветніца, нябесная заступніца Беларусі (1104?—1173).

Паход кіеýскіх князёý на Полацк (1104).

Каля 900 гадоý таму былi створаны Барысавы камянi — манументальныя помнiкi эпiграфiкi пачатку ХІІ ст. На Беларусi ý межах Полацкага княства выяýлена сем вялiкiх валуноý з высечанымi на iх 6-канцовымi крыжамi i надпiсамi. Захавалiся тры помнiкi-камянi: каля Дзiсны (у 1888 г. падняты са дна Дзвiны i адпраýлены ý Маскву), каля вёскi Падкасцельцы Полацкага павета (у 1981 г. усталяваны каля Сафiйскага сабора ý Полацку), каля мястэчка Друя. Крыжы i тэксты на камянях высечаны паводле загаду полацкага князя Барыса Усяславiча.

880 гадоý таму полацкія князі былі выгнаны ý Візантыю кіеýскімі князямі (1129). Уладаранне ý Полацку перайшло да кіеýскага намесніка.

Запрашэнне на княжанне ý Вільню полацкіх князёý Давіла і Маýкольда (1129).

790 гадоý таму першая згадка ý летапісах пра Вялікага князя Міндоýга (1219).

755 гадоý таму пачалася агрэсія галіцка-валынскіх князёý супраць Наваградскага каралеýства Міндоýга (1254) (сталiца Наваградак).

750 гадоý таму адбыýся першы паход татара-манголаý на Вялікае княства Літоýскае (1258—1259), якi быý адбiты войскам Мiндоýга.

725 гадоý таму адбыýся напад крыжакоý на Гародню (1284).

720 гадоý таму адбыýся паход літоýскага войска на Прусію (1289).

715 гадоý таму Вялікі князь Віцень рушыý паходам на Польшчу. Перамога літоýскага войска над войскамі польскага князя Казімежа каля Сахачава (1294).

695 гадоý таму Давыд Гарадзенскі перамог нямецкіх рыцараý у Белавежскай пушчы, пад Гародняю, у Наваградку (1314).

690 гадоý таму дружына Давыда Гарадзенскага рушыла на Прусію (1319).

685 гадоý таму дружына Давыда Гарадзенскага здзейснiла вайсковы паход на Мазовію (1324).

650 гадоý таму Бранскае княства далучана да ВКЛ (1359).

645 гадоý таму нарадзіýся Рыгор Цымблак (1364—1450?). Рэлігійны дзеяч, пісьменнік, першы мітрапаліт ВКЛ.

635 гадоý таму адбыýся паход Вялікага князя Кейстута на Прусію (1379).

625 гадоý таму Вітаýт вярнуýся ý Літву (9.07.1384).

Паход Ягайлы на Мазовію.

Ягайла даý згоду на абранне яго польскім каралём (1384).

615 гадоý таму адбыýся паход крыжакоý на Вільню (ліпень—жнівень 1394).

610 гадоý таму адбылася бітва з татарамі войскаý ВКЛ на чале з Вялікім князем Вітаýтам на рацэ Ворсклі. Параза ý бітве ліцвінскага войска. Гібель апошняга полацкага князя з вялікакняскай дынастыі Андрэя Альгердавіча (1399).

605 гадоý таму была заключана мірная дамова паміж ВКЛ і Прускім ордэнам.

Перадача Вялікім князем Вітаýтам Ордэну Жамойцкага княства (24 траýня 1404).

Вяртанне Смаленскага княства ý склад ВКЛ. 24 снежня 1404 г. У Смаленску ýзялi верх прыхiльнiкi Вiтаýта, i жыхары горада адчынiлi Браму для войска ВКЛ.

600 гадоý таму спрадвечны вялiкi лясны масiý, якi ý ХІІІ ст. называýся Камянецкай, а пазней Камянецка-Белавежскай пушчай, стаý называцца афiцыйна Белавежская пушча. У гэты ж час у Белавежскай пушчы быý усталяваны рэжым запаведнасцi i ýпершыню пачалi ýжывацца ахоýныя нормы. Але Ягайла права палявання на буйнога звера пакiнуý за сабой i Вiтаýтам.

Зімой 1409—1410 гг. па загадзе Яґайлы і Вітаýта ý Белавежскай пушчы вялося інтэнсіýнае паляванне і нарыхтоýка мяса зубра, тура, дзіка ды лася для забеспячэння вялікага саюзнага войска ý будучай вайне 1410 г. супраць прускага крыжацкага ордэна. Салёнае мяса па 200 бочак на плытах сплаýлялі на рэках Нарве, Заходнім Бузе і Вісле ý адмысловыя склады.

Адначасова вёýся адлоý дзікіх пушчанскіх коней-тарпанаý. Шэра-гнядыя, з чорным пасам на спіне, каранастыя тарпаны вылучаліся большай цягавітасцю. Злоýленых арканам коней аб'язджалі і папаýнялі імі слынную тады на ýсю Еýропу літоýскую конніцу.

Спробы заканадаýчага рэгулявання выкарыстання пушчанскіх лясоý адносяцца да гадоý кіравання Жыгімонта І Старога. III Статут ВКЛ 1588 г. дэталёва вызначыý парадак карыстання ляснымі ýгоддзямі, рэгламентаваý правілы палявання, бортніцтва, рыбнай лоýлі. Нормы, закладзеныя ý Статуце, спрыялі ахове навакольнага асяроддзя, рэдкіх відаý жывёл і птушак.

Пасля захопу Вялікага княства Літоýскага Расійскай імперыяй Белавежская пушча становіцца царскім паляýнічым угоддзем. Царыца Кацярына ІІ раздавала ý якасці ýзнагароды найлепшыя тэрыторыі пушчы сваім прыбліжаным, якія прымалі ýдзел у вайсковых дзеяннях у разборы ВКЛ (Рэчы Паспалітай). За два дні палявання ý пушчы 6—7 кастрычніка 1860 г. імператар Аляксандр ІІ ýпаляваý 10 зуброý, 10 коз, 8 ланяý, 2 ласі. Іншымі асобамі світы былі забітыя 18 зуброý, 6 коз, 2 лані, 10 дзікоý і г.д. У час палявання Мікалая ІІ з 28 жніýня па 6 верасня 1897 г. было забіта 35 зуброý, 25 аленяý, 3 ласі, 37 ланяý, 69 казуляý, 16 дзікоý… А з 18 па 30 жніýня 1900 г. забіта 40 зуброý, 53 алені, 26 ласёý, 325 казуляý, 138 дзікоý… (!)

У 1939 г. Белавежская пушча абвешчана дзяржаýным запаведнікам. З 1957-га — дзяржаýная запаведна-паляýнічая гаспадарка СССР. З 1991-га — Нацыянальны парк Рэспублікі Беларусь. У 1993-м уключана ЮНЕСКА ý спіс біясферных запаведнікаý. Паводле рашэння 16-й сесіі Камітэта сусветнай спадчыны (1992) Белавежская пушча абвешчана аб'ектам сусветнай культурнай спадчыны. 2009 год — у Беларусі абвяшчаецца годам Белавежскай пушчы.

600 гадоý таму ý Берасці сустрэліся Ягайла і Вітаýт, каб абмеркаваць план вайны з Прускім ордэнам (17.10.1409).

585 гадоý таму выведзены войскі ВКЛ з Чэхіі (1424).

580 гадоý таму адбыýся з'езд магнатаý ВКЛ у Луцку, на якім адбылося абмеркаванне магчымай каранацыі Вітаýта на караля Літвы (студзень—люты 1429).

560 гадоý таму падпісана саюзная дамова ВКЛ з Цвярскім княствам. Паход войска ВКЛ на Калугу. Падпісанне міру з Масковіяй (1449).

540 гадоý таму падпісана саюзная дамова ВКЛ з Залатой Ардой (1469).

515 гадоý таму завяршылася Першая вайна ВКЛ з Масковіяй (1494).

Шлюб князя Аляксандра Казіміравіча з Аленай Іванаýнай, маскоýскай княгіняй (1494).

510 гадоý таму Менск атрымаý Магдэбургскае права і мястовы герб "Панна Марыя і анёлы".

495 гадоý таму меýся быць заключаны нямецка-маскоýскі саюз супраць ВКЛ і Польшчы (1514).

Масква распачала вайну супраць ВКЛ (1514—1522).

Узяцце маскавітамі Смаленска (29 чэрвеня 1514).

Адбылася адна з найбуйнейшых бітваý у Еýропе — бітва пад Оршай, у якой вялікалітоýскае (беларускае) 30-тысячнае войска пры падтрымцы польскага войска і наёмнікаý з Еýропы ýшчэнт разбілі 80-тысячнае маскоýскае войска (8 верасня 1514 г.). Страты маскоýцаý: 40 тысяч загінула, узята ý палон 10 ваяводаý, 17 военачальнікаý, 2 тысячы баяраý, 2 тысячы ратнікаý, 20 тысяч коней.

495 гадоý таму пачалася аблога войскамі ВКЛ Смаленска (верасень 1514).

485 гадоý таму была збудаваная Маламажэйкаýская царква Раства Мацi Божай "Мураванка" у в.Скрыбаýцы Шчучынскага павета Гродзенскай вобласцi. Храм абароннага тыпу познегатычнай архiтэктуры з элементамi Рэнесансу (каля 1524 г.)

480 гадоý таму ýведзены Першы статут ВКЛ (29.09.1529). Першы збор законаý у Еýропе. Помнік юрыдычнай думкі на старажытнай беларускай мове.

Першая беларуская Канстытуцыя.

475 гадоý таму распачалася чарговая маскоýская агрэсія супраць ВКЛ. Пачалася вайна Маскоýскай дзяржавы за ýсходнія землі Вялікага княства (1534—1537).

465 гадоý таму на Берасцейскім сойме Жыгімонт Казіміравіч перадаý уладу ý ВКЛ Жыгімонту Аýгусту (06.10.1544).

460 гадоý таму ý Нясвіжы нарадзіýся Мікалай Крыштуп Радзівіл (Сіротка). Дзяржаýны дзеяч ВКЛ. Надворны літоýскі маршалак. З 1579 года Маршалак вялікі літоýскі. У Нясвіжы пабудаваý мураваны замак, езуіцкі і дамініканскі кляштары. У 1589 годзе заснаваý Нясвіжскую ардынацыю. Дамогся Магдэбургскага права і герба Нясвіжа. З 1590 года Троцкі ваявода (02.08.1549—28.02.1646).

450 гадоý таму Мсціслаýскі стараста Рыгор Багданавiч Валовiч у "Рэвiзii пушчаý і пераходаý звярыных у ВКЛ" зрабiý першае навуковае апiсанне Белавежскай пушчы (1559).

445 гадоý таму адбылася бітва на рацэ Уле (1564). Войскі ВКЛ пад камандаваннем Найвышэйшага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога ýшчэнт разбілі маскоýскае войска (24 тыс. чал.), якім кіраваý П.Шуйскі. Загінула 9 тыс. чалавек. Захоплена 3 тыс. вазоý і артылерыя. Аддзелы ВКЛ прымусілі ýцякаць авангард маскоýскіх войскаý з-пад Оршы (26.01.1564).

435 гадоý таму нарадзіýся ý в.Рута Наваградскага ваяводства Язэп Вільямін Руцкі. Пісьменнік, палеміст, царкоýна-палемічны дзеяч, уніяцкі мітрапаліт. Пахаваны ý Віленскім Святатроіцкім кляштары (1554 — 05.02.1637).

430 гадоý таму войскі Сцяпана Батуры вызвалілі Полацк ад маскоýскай акупацыі (31. 08 1579).

Заснаваны Віленскі універсітэт (Езуіцкая акадэмія) (1579).

405 гадоý таму літоýскае войска пад камандаваннем найвышэйшага гетмана Яна Караля Хадкевіча перамагло шведскае войска Андрэя Ліндэрсона пад Белым Каменем (23.09.1604).

Паход Ілжэдзмітрыя на Маскву. (10.1604)

400 гадоý таму пачалася вайна Рэчы Паспалітай з Масквой за вяртанне ý склад ВКЛ Смаленскай зямлі (1609—1618). Аблога Смаленска войскам ВКЛ (19 верасня 1609 г.).

380 гадоý таму заключана замірэнне паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй. Страта Рэччу Паспалітай Лівоніі і берагавой часткі Прусіі (26 верасня 1629 г.).

Нарадзіýся Сімяон Полацкі — Самойла Пятроýскі-Сітняновіч (1629 г.).

375 гадоý таму на ýсходніх землях ВКЛ завершана пятая вайна Масквы супраць Рэчы Паспалітай (1632—1634). У выніку Смаленск застаýся ý складзе Вялікага княства Лiтоýскага.

360 гадоý таму войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам перамагло пад Лоевам казацкае войска С.Крычэýскага.

355 гадоý таму пачалася вайна Масквы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) — 13-гадовая вайна, у якой загiнуý кожны другi жыхар ВКЛ.

Бітва пад Шкловам (12.08.1654).

Здача Смаленска (26.09.1654).

320 гадоý таму ý Варшаве пакараны смерцю філосаф-вальнадумец Казімір Лышчынскі родам з маёнтка Лышчыцы (Берасцейшчына).

280 гадоý таму нарадзіýся Яýхім Язэп Літавор Храптовіч (04.01.1729—04.03.1812). Грамадскі, палітычны і дзяржаýны дзеяч ВКЛ. Міністр замежных спраý з 1791 г., канцлер ВКЛ з 1793 г. Паэт, філосаф, рэфарматар эканомікі, сацыёлаг, уладальнік найбуйнейшай бібліятэкі ý родавым маёнтку Шчорсы Наваградскага ваяводства.

265 гадоý таму было задушана сялянскае паýстанне ý Крычаýскім старостве (1744).

260 гадоý таму ý Нясвіжы нарадзіýся Мацей Радзівіл (10.11.1749—02.10.1800). Драматург, кампазітар. Аýтар лібрэта оперы "Агатка" (1784), "Войт Альбанскага сяла" (1786). Пісаý паланэзы, санаты, серэнады. З 1790 г. кашталян Віленскі. Удзельнік нацыянальна-вызвольнага паýстання пад кіраýніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі.

225 гадоý таму ý маёнтку Шаýры Лідскага павета нарадзіýся Тэадор Нарбут (8.11.1784—3.10.1848). Беларускі гісторык і археолаг, этнограф, фалькларыст. Даследаваý гісторыю ВКЛ. Аýтар 9-томнага выдання "Гісторыя літоýскага народа" (1835—1841).

225 гадоý таму ý Радзiвiлаýскiм тэатры ý Нясвiжы адбылася прэм'ера оперы "Агатка" Яна Голанда. Дырыжорам быý Джаакiна Альберцiнi (кастрычнiк 1784 г.).

225 гадоý таму нарадзіýся Міхал Баброýскі (19.11.1784—3.10.1848). Беларускі славіст, арыенталіст. Доктар тэалогіі. Сябра археалагічнай акадэміі ý Рыме, Парыжскага і Лонданскага навуковых таварыстваý, адкрывальнiк iмя Ф.Скарыны.

215 гадоý таму пачалося нацыянальна-вызвольнае паýстанне пад кіраýніцтвам Андрэя Тадэвуша Касцюшкі. У ВКЛ паýстаннем кіраваý генерал Якуб Ясінскі. Бітва беларускіх касінераý з расійскай рэгулярнай арміяй пад Соламі ý Смаргонскім павеце (1794).

215 гадоý таму нарадзіýся Ян Баршчэýскі (1794?—12.03.1851). Беларускі пісьменнік, мысляр, выдавец. Адзін з пачынальнікаý новай беларускай літаратуры.

205 гадоý таму нарадзіýся Вінцэнт Стафановіч. Беларускі музыка, дырыжор, педагог, папулярызатар музычнай культуры. З 1837 года кіраýнік Менскага гарадскога аркестра і музычнай школы. (16.08.1804 — ?).

205 гадоý таму нарадзіýся Міхал Глінка (01.06.1804—15.02.1857) у маёнтку Новаспаскае Смаленскай губерні. Расійскі кампазітар, заснавальнік рускай нацыянальнай класічнай музыкі. У многіх творах адлюстроýваý беларускую нацыянальную музыку, ствараý беларускі музычны вобраз. Беларускасць музыкі Глінкі — вынік глыбокіх музычных і фальклорных традыцый, якія засвоіý кампазітар у сябе на радзіме — на Смаленшчыне.

205 гадоý таму нарадзіýся Антон Эдвард Адынец у в.Гейстуны Ашмянскага павета (25.04.1804—15.01.1885). Паэт, выдавец.

205 гадоý таму ý Мінску нарадзіýся Язэп Азямблоýскі (1804?—27.08.1878). Беларускі мастак, аýтар літаграфіі "Славянскі нявольнік" ("Беларускі раб"). Твор атрымаý выдатную ацэнку А.Герцэна і А.Міцкевіча.

205 гадоý таму нарадзіýся Аляксандр Ходзька (3.08.1804—27.12.1891). Беларускі паэт, фалькларыст, славіст, прафесар універсітэта Калеж дэ Франс.

195 гадоý таму нарадзіýся Язэп Гашкевіч (1814—05.10.1872). Дыпламат, вучоны-мовазнаýца, даследнік Японіі, Кітая і Карэі. Першы расійскі консул у Японіі. Выдаý першы японска-расійскі слоýнік.

195 гадоý таму ý Лагойску нарадзіýся граф Яýстах Тышкевіч (06.04.1814—08.07.1873). Беларускі археолаг, гісторык, этнограф, краязнаýца, музеязнаýца. Разам з братам Канстанцінам заснавальнік беларускай навуковай археалогіі. Ганаровы сябра Пецярбургскай АН, сябра Дацкага таварыства аматараý старажытнасцяý, Стакгольмскай каралеýскай Акадэміі выяýленчага мастацтва і старажытнасцяý, Лонданскага археалагічнага інстытута. Заснавальнік археалагічных музеяý у Лагойску і Вільні.

190 гадоý таму ý фальварку Убаль нарадзіýся кампазітар Станіслаý Манюшка (05.05.1819—04.06.1872). Заснавальнік беларускай нацыянальнай класічнай оперы. У Мінску ý 1852 годзе пастаýлена опера "Сялянка". Заснавальнiк польскай нацыянальнай оперы.

185 гадоý таму нарадзіýся Юльян Бакшанскі (1824 — 04.04.1863). Удзельнік нацыянальна-вызвольнага паýстання пад кіраýніцтвам Кастуся Каліноýскага. Загінуý у вёсцы Свечка, пахаваны ý в.Плябані Маладзечанскага павета.

175 гадоý таму ý маёнтку Дудзічы нарадзіýся Аляксандр Ельскі (16.06.1834—10.09.1916). Беларускі пісьменнік, гісторык, этнограф, краязнаýца, перакладчык, публіцыст. У 1864 годзе ý мястэчку Замосце заснаваý музей.

170 гадоý таму царкоýны сабор маскоýскай праваслаýнай царквы ý Полацку прыняý акт пра ліквідацыю грэка-каталіцкай царквы (уніі) у Беларусі. Пачалася гвалтоýная русіфікацыя духоýнага і культурнага жыцця ý Вялікім княстве Літоýскім (1839).

145 гадоý ад часу задушэння маскоýскiмi карнымi войскамi Вызвольнага паýстання ý Польшчы, Лiтве і Беларусi. Кiраýнiка паýстання К.Калiноýскага маскоýскiя ýлады пакаралi смерцю праз павешанне ý Вiльнi на Лукiшскай плошчы. (22.03.1864).

140 гадоý таму нарадзіýся Пётра Крачэýскі (07.08.1879—08.03.1928). Беларускі палітычны дзеяч, удзельнік І Усебеларускага з'езда 1917 г. Ад 13.12.1919 старшыня Рады БНР. Паэт, гісторык.

125 гадоý таму пачаý выходзіць часопіс "Гоман", орган беларускай фракцыі "Народнай волі" (1884).

125 гадоý таму нарадзіýся Антон Луцкевіч, беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, ідэолаг беларускага Адраджэння (1884—1946?).

105 гадоý таму нарадзілася Ларыса Александроýская, выбітная беларуская спявачка (02.02.1904—25.05.1980).

105 гадоý таму нарадзіýся Адам Русак, беларускі паэт і музыка. Аýтар тэкстаý больш як 300 беларускіх песень (11.05.1904—21.03.1987).

95 гадоý ад пачатку Першай сусветнай вайны (1.08.1914).

91 год таму была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. 25 сакавіка — Дзень Волі (25.03.1918).

85 гадоý таму нарадзіýся вялікі беларускі пісьменнік Васіль Быкаý (19.06.1924 — 22.06.2003). 2009 год аб'яýляецца годам Васіля Быкава.

80 гадоý ад часу нараджэння Анатоля Грыцкевіча, доктара гістарычных навук, прафесара (31.01.1929).

80 гадоý ад часу нараджэння Леаніда Лыча, доктара гістарычных навук. (08.02.1929).

80 гадоý таму нарадзіýся Арлен Кашкурэвіч (15.09.1929). Народны мастак Беларусі, лаýрэат дзяржаýнай прэміі.

80 гадоý таму нарадзіýся Марат Казей (10.10.1929; в.Станькава Койданаýскага раёна), беларускі партызан-герой. 11.05.1944 пасля разведкі трапіý у засаду, гранатай узарваý сябе і забіý некалькі гітлераýцаý.

75 гадоý ад часу нараджэння Уладзіміра Конана, літаратуразнаýцы, філосафа, гісторыка, доктара філасофскіх навук (23.04.1934).

70 гадоý таму ý в.Старыя Васілішкі Наваградскага павета нарадзіýся Чэслаý Неман (Выдрыцкі). Вялікі польскі пясняр беларускага паходжання. (16.02.1939—17.01.2004).

70 гадоý таму 30 лістапада 1939 года Савецкі ýрад развязаý захопніцкую вайну супраць Фінляндыі. У гэтай вайне тысячы беларусаý вымушаны былі ваяваць і гінуць за чужыя інтарэсы. Вайна была "пераможна" скончана 12.03.1940 г. Савецкая мяжа была адсунута ý глыб Фінляндыі на 150 км.

70 гадоý таму пачалася Другая сусветная вайна (01.09.1939).

65 гадоý таму нарадзіýся Зянон Пазьняк, грамадскі, палітычны, культурны дзеяч Беларусі, паэт, публіцыст, гісторык, мастацтвазнаýца (24.04.1944).

18 гадоý таму Вярхоýны Савет Беларусі зацвердзіý назву нашай краіны "Рэспубліка Беларусь". У якасці дзяржаýнага герба быý зацверджаны старажытны беларускі герб "Пагоня", а ý якасці дзяржаýнага сцяга — бел-чырвона-белы гістарычны сцяг (19.09.1991).


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта