У Нью-Ёрку, Маскве i Брэсце што можна купiць за 10 еýра?

Святлана ЯСКЕВIЧ, Интернет-сайт "21.BY", 21.01.2009

У Нью-Ёрку, Маскве i Брэсце што можна купiць за 10 еýра?

Карэспандэнт радыёстанцыi Dеutsсhе Wеllе прайшоýся па крамах i iншых установах Нью-Ёрка з сумай, эквiвалентнай 10 еýра, i прыкiнуý, што за гэтыя грошы можна купiць. Інiцыятыву калегi падхапiý карэспандэнт "Известий" у Маскве i супаставiý кошт тавараý i паслуг з маскоýскiмi цэнамi. А ваш карэспандэнт захацела параýнаць гэта з коштам прадукцыi ý самым заходнiм горадзе былога Савецкага Саюза, а цяпер Рэспублiкi Беларусь. Калегi пачыналi з "ежы духоýнай", не будзем адступаць ад традыцыi. Так, у Нью-Ёрку за азначаную суму пакупнiк прыгледзеý дзве кнiжкi — зборнiкi Джэка Лондана i О. Генры. У расiйскай сталiцы кнiгi названых аýтараý даражэйшыя. А ý нас, у трох кнiжных крамах, якiя я абзванiла, гэтых аýтараý не знайшлося наогул. Затое на 36 тысяч рублёý можна купiць дзве-тры кнiжкi беларускiх аýтараý, як класiкаý, так i сучасных.

Нямецкi журналiст пахвалiýся, што за дзясятку ён наведаý знакамiты нью-ёркскi "Метрапалiтэн", у Маскве Музей выяýленчага мастацтва iмя Пушкiна можна наведаць за палову гэтай цаны. А вось у нас музейныя цэны проста сiмвалiчныя — квiток у Краязнаýчы музей каштуе для дарослага адну тысячу рублёý, для дзiцяцi — паýтысячы, недарагi ýваход на выставы, розныя музейныя вернiсажы. Затое наведванне рэзiдэнцыi Дзеда Мароза ý Белавежскай пушчы якраз наблiжаецца да запаветных 10 еýра. Мае дзецi разам з класам ездзiлi напярэдаднi Новага года, давялося плацiць па 30 тысяч рублёý (сюды ýваходзiць i праезд з Брэста i назад).

Схадзiць у кiно ý Нью-Ёрку i Маскве абыдзецца ý 7-8 еýра. У нас у кiнатэатры "Беларусь" фiльм можна паглядзець за 1 еýра, каля 2 еýра — крыху больш за 6 тысяч — каштуе бiлет на прэм’ерны паказ. I на канцэрт класiчнай музыкi самыя дарагiя бiлеты дасягалi толькi 30-35 тысяч.

Нямецкi "эксперыментатар" пахвалiýся, што ён добра пад’еý у нью-ёркскiм рэстаранчыку за ýсю суму, маскоýскi журналiст за абед заплацiý прыкладна столькi ж. Брэсцкая не самая дарагая, але i нятанная кавярня "Стары горад" прапаноýвае абеды таксама ад 30 тысяч.

Ну а калi трэба не толькi пад’есцi? Амерыканскi калега купiý за 9 еýра паýтаралiтровую бутэльку добрага iтальянскага вiна, у Маскве столькi ж каштуе напалову меншая бутэлька такога ж напою. У нас добрае вiно таксама нятаннае, а вось гарэлкi можна купiць болей, чым у Амерыцы. Нямецкi калега нагледзеý бутэльку горкай 1,75 л за 10 еýра. Масквiч за гэту суму намерыýся купiць 5 паýлiтровак "Жытняй" i слоiк салёных агурочкаý. А ý нас, калi купiць 5 бутэлек вытворчасцi Брэсцкага лiкёра-гарэлачнага завода, то на гуркi можа i не хапiць, а выйдзе толькi слоiчак кобрынскага зялёнага гарошку. Яблыкi ý нас каштуюць прыкладна як у Амерыцы, а вось апельсiны ý iх значна таннейшыя.

Ну а апранацца лепш за акiянам, у крайнiм выпадку — у расiйскай сталiцы. Фiрмовыя джынсы калега знайшоý у Нью-Ёрку за 10 еýра, у Маскве столькi каштуюць турэцкiя. У Брэсце прыстойныя джынсы, прывезеныя з Турцыi праз Хмяльнiцкi, можна набыць за 80-90 тысяч, ну а фiрмовы тавар менш чым за 100 долараý не знойдзеш.

Можна паiранiзаваць, што ý многiм запавет Мiкiты Хрушчова — дагнаць i перагнаць Амерыку — мы выканалi. Вось толькi з зарплатай трэба падцягнуцца. Але калi на свае зарплаты мы набываем даражэйшыя джынсы i наогул умудраемся нядрэнна жыць, то невядома яшчэ, хто да каго павiнен па вопыт ехаць.

Газета "Звязда"


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта