Вызначэнне беларуска-польскай мяжы ý 1939-1948 гг.

С. Хоміч, Интернет-сайт "Jivebelarus.net", 06.01.2008

Праблема савецка-польскай мяжы пачынаючы з восені 1939 г. істотна ýскладняла знешнепалітычнае становішча СССР. Злучаныя Штаты Амерыкі і Вялікабрытанія, якая дала прытулак польскаму эмігранцкаму ýраду, як вядома, не прызналі новай заходняй мяжы СССР. Урады гэтых краін неаднаразова падкрэслівалі ý сваіх заявах, што ý 1939 г. мела месца інкарпарацыя Усходняй Польшчы ý склад СССР, а таму пасля перамогі над Германіяй Польшча павінна быць адноýлена ý межах, у якіх яна існавала да верасня 1939 г. Такую ж пазіцыю займаý і польскі эмігранцкі ýрад у Лондане, які не прызнаваý за беларусамі і ýкраінцамі права на існаванне ва ýласных нацыянальных рэспубліках і катэгарычна адмаýляýся ад перагляду савецка-польскай мяжы, што склалася ý выніку Рыжскага мірнага дагавора 1921 г. [1]

Напад Германіі ý чэрвені 1941 г. прымусіý кіраýніцтва Савецкага Саюза да пошуку кампрамісу з ЗША і Вялікабрытаніяй па спрэчных пытаннях,у тым ліку і па пытанні аб усходняй мяжы Польшчы. Актыýнае абмеркаванне прынцыпаý аднаýлення савецка-польскіх узаемаадносін і вызначэння пасляваеннай савецка-польскай мяжы пачалося ýжо ý першыя месяцы Вялікай Айчыннай вайны. Нягледзячы на пагрозлівае становішча на фронце,урад СССР з самага пачатку заняý цвёрдую пазіцыю па гэтым пытанні. У канцэнтраваным выглядзе яна была выкладзена ý тэлеграме-інструкцыі паслу СССР у Лондане I. Майскаму ад 3 ліпеня 1941 г.: "Па пытанні аб аднаýленні нацыянальнай дзяржаýнасці Польшчы мы стаім за стварэнне незалежнай польскай дзяржавы ý межах нацыянальнай Польшчы, уключаючы некаторыя пункты і вобласці, якія не так даýно адышлі да СССР, пры гэтым пытанне аб характары дзяржаýнага рэжыму ý Польшчы савецкі ýрад лічыць унутранай справай саміх палякаý" [2].

Палякі такі падыход лічылі для сябе непрымальным. Савецка-польскія перамовы, якія пачаліся 5 ліпеня 1941 г., паказалі, што разыходжанні бакоý па пытанні аб мяжы маюць прынцыповы характар. Прадстаýнік СССР настойваý на тым, што польскі ýрад павінен пагадзіцца з межамі,якія склаліся пасля 17 верасня 1939 г.,польская ждэлегацыя прызнаць змяненні межаý адмовілася. Няýдачай скончыліся і перамовы ý канцы 1941 г. з удзелам кіраýнікоý дзвюх дзяржаý - I. Сталіна і Сікорскага [3].

Вырашэнне праблемы савецка-польскай мяжы ý значнай ступені залежала ад пазіцыі па гэтым пытанні ЗША і Вялікабрытаніі. Разумеючы гэта, кіраýніцтва СССР зрабіла значныя знешнепалітычныя намаганні, каб пераканаць англічан і амерыканцаý у неабходнасці прызнаць СССР у межах 1939 г. Вялікую вастрыню тэрытарыяльнае пытанне набыло на перамовах 16-21 снежня 1941 г. у Маскве з кіраýніком брытанскага знешнепалітычнага міністэрства А. Ідэнам. Ад СССР у перамовах прымалі ýдзел I. Сталін і В. Молатаý. Планавалася, што вынікам перамоваý стане падпісанне шырокамаштабнага двухбаковага дагавора аб узаемадапамозе ý вайне супраць Германіі і пасляваеннай арганізацыі свету. Аднак дагавор не быý падпісаны. Пры гэтым галоýнай прычынай правалу перамоваý стала пытанне аб пасляваеннай савецка-польскай мяжы. Як вынікае з дакладаý А. Ідэна ý Лондан і пратаколаý перамоваý, у якасці галоýнай умовы падпісання савецка-брытанскага дагавора I. Сталін выставіý патрабаванне аб прызнанні заходняй мяжы СССР па лініі 1941 г. Гэтая тэма была ýзнята савецкім бокам 17 снежня 1941 г. Як пазней успамінаý у сваіх мемуарах А. Ідэн, у гэты дзень "характар гутаркі, да гэтага спакойны, неспадзявана змяніýся, і Сталін паказаý свае кіпцюры. Ён пачаý з таго, што запатрабаваý неадкладнага прызнання савецкіх межаý 1939 г., якія будуць адзначаны ý пасляваенным мірным дагаворы". Аднак А. Ідэн адмовіýся даць якія-кольвек гарантыі з боку Вялікабрытаніі адносна савецка-польскай мяжы, спасылаючыся на ýмовы Атлантычнай хартыі, якая не прадугледжвала змянення статуса дзяржаý без згоды на тое іх насельніцтва, а таксама на грамадскую думку ý Англіі і неабходнасць абмеркаваць гэтае пытанне са Злучанымі Штатамі [4].

Пытанне аб заходняй мяжы СССР заставалася адным з найбольш актуальных у знешнепа-літычнай дзейнасці Савецкага Саюза і ý наступныя гады вайны. Яно абмяркоýвалася ý час знаходжання В. Молатава ý Лондане (22-27 мая 1942 г.) і Вашынгтоне (29 мая - 5 чэрвеня 1942 г.). Нявырашанасць пытання аб савецка-польскай мяжы з'яýлялася стрымліваючым фактарам у супрацоýніцтве СССР з іншымі членамі антыгітлераýскай кааліцыі. Адначасова яно служыла прычынай пастаянных абвастрэнняý ва ýзаемаадносінах паміж савецкім кіраýніцтвам і польскім урадам у эміграцыі. На працягу 1942 г. савецкі і польскі ýрады абмяняліся серыяй дыпламатычных нотаý, тэмай якіх была дзяржаýная прыналежнасць тых ці іншых тэрыторый. Эфектыýнасць гэтай дыпламатычнай перапіскі была вельмі нязначная.

Паляпшэнне становішча на фронце дазволіла кіраýніцтву СССР заняць больш незалежную пазіцыю па пытанні аб пасляваеннай савецка-польскай мяжы. 25 красавіка 1943 г. адносіны паміж урадам СССР і польскім урадам Сікорскага былі разарваныя. Каментуючы разрыý дыпламатычных адносін, кіраýніцтва СССР сярод іншага тлумачыла свой крок тым, што "лонданскія" палякі спрабуюць "зрабіць націск на савецкі ýрад з мэтай вырваць з яго тэрытарыяльныя саступкі за кошт інтарэсаý савецкай Украіны, савецкай Беларусі і савецкай Літвы".

Спыненне дыпламатычных адносін паміж урадамі СССР і Польшчы паýплывала на становішча ýЗаходняй Беларусі. 22 чэрвеня 1943 г. пленум ЦК КП(б)Б, разгледзеýшы праблемы развіцця партызанскага руху ý Заходняй Беларусі, прыняý рэзалюцыю, асноýныя палажэнні якой знайшлі адлюстраванне ý лісце падпольным партыйным органам. У дакуменце падкрэслівалася, што тэрыторыя Заходняй Беларусі - неад'емная частка Беларускай рэспублікі. У сувязі з гэтым у Заходняй Беларусі дазвалялася "дзейнасць толькі тых груп, арганізацый і атрадаý, якія кіруюцца інтарэсамі СССР". Існаванне розных арганізацый, якімі кіруюць польскія буржуазна-нацыяналістычныя цэнтры, разглядалася як незаконнае ýмяшальніцтва ý інтарэсы "нашай Айчыны", а таму загадвалася "ýсімі сродкамі весці барацьбу супраць польскіх буржуазна-нацыяналістычных атрадаý і груп" [5].

Разрыý савецка-польскіх адносін выклікаý вялікую трывогу ý кіраýнічых колах Англі і Злучаных Штатаý Амерыкі, якія непакоіліся, што крызіс прывядзе да аслаблення антыгітлераýскай кааліцыі. Паступова Вялікабрытанія і ЗША мянялі свой погляд на савецка-польскую мяжу, усё больш схіляючыся да "лініі Керзана" як да найбольш аптымальнага варыянта пасляваеннай мяжы паміж Польшчай і СССР. Падабенства ý падыходах СССР, Англіі і ЗША па пытанні аб савецка-польскай мяжы было зафіксавана на Тэгеранскай канферэнцыі з удзелам кіраýнікоý усіх трох дзяржаý (23 лістапада - 1 снежня 1943 г.). Па прапанове У. Чэрчыля ýдзельнікі канферэнцыі пагадзіліся з тым, што ý будучым аснова польскай дзяржаýнасці павінна размяшчацца паміж так званай "лініяй Керзана" і лініяй ракі Одэр. Замест страчаных тэрыторый на ýсходзе пасляваенная Польшча павінна была атрымаць у якасці кампенсацыі землі Германіі - Усходнюю Прусію і Опельнскую правінцыю [6].

3 студзеня 1944 г. Чырвоная армія перайшла былую савецка-польскую мяжу, якая існавала да верасня 1939 г. У сувязі з гэтым 11 студзеня 1944 г. урад СССР выступіý з заявай,у якой адзначалася, што Польская дзяржава павінна адрадзіцца не шляхам захопу беларускіх і ýкраінскіх зямель, а ý выніку вяртання ý склад Польшчы спрадвечных польскіх тэрыторый, захопленых немцамі. Разглядаючы "лінію Керзана"ý якасці найбольш прымальнай мяжы паміжСССРі Польшчай, кіраýніцтва Савецкага Саюза разам з тым выказала гатоýнасць унесці змяненні на карысць Польшчы ý тых раёнах, дзе польскае насельніцтва складала большасць [7].

Цяпер, калі саюзнікі па антыгітлераýскай кааліцыі прыйшлі да прынцыповай згоды адносна будучай савецка-польскай мяжы, заставалася пераканаць "лонданскіх" палякаý у неабходнасці прызнаць ялцінскія пагадненні. Аднак у гэтай справе афіцыйныя Лондан і Вашынгтон сутыкнуліся з вялікімі цяжкасцямі. Польскі эмігранцкі ýрад С. Мікалайчыка, нягледзячы на ціск з боку англічан і амерыканцаý, прадэманстраваý незалежнасць і адмовіýся прызнаць "лінію Керзана"ý якасці ýсходняй мяжы Польскай дзяржавы.

Пакуль саюзнікі імкнуліся паýплываць на палякаý і схіліць іх на карысць "лініі Керзана", кіраýніцтва СССР вырашыла зрабіць стаýку на левыя прасавецкія сілы польскага нацыянальнага руху, галоýным каардынацыйным органам якіх з'яýлялася Краёвая Рада нарадова (КРН), якая знаходзілася пад савецкім кантролем. 23 студзеня 1944 г. КРН выступіла з падтрымкай заявы СССР ад 11 студзеня, прапанаваýшы вырашаць памежную праблему сродкамі сяброýскага пагаднення паміж Польшчай і СССР. Этнічны прынцып ва ýрэгуляванні савецка-польскай мяжы быý пацверджаны і Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ), створаным нз аснове КРН. У маніфесце ПКНВ ад 22 ліпеня 1944 г. гаварылася: "Усходняя мяжа павінна стаць лініяй добрасуседскага сяброýства, а не перашкодай паміж намі і нашымі суседзямі, яна павінна быцьурэгуляванаý адпаведнасці з прынцыпам: польскія землі - Польшчы, украінскія, беларускія і літоýскія землі - Савецкай Украіне, Беларусі і Літве" [8].

Адмовіýшыся ад прэтэнзій на Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну, кіраýніцтва КРН усё ж паспрабавала максімальна адсунуць савецка-польскую мяжу на ýсход. Яшчэ 15 ліпеня 1944 г., за два дні да пачатку фарсіравання савецкімі войскамі Буга і ýступлення на польскую зямлю, упаýнаважаны КРН Э. Асубка-Мараýскі і старшыня Галоýнага кіраýніцтва Саюза польскіх патрыётаý В. Васілеýская накіравалі I. Сталіну ліст, уякім паставілі пытанне аб перадачы Польшчы заходняй часткі Беластоцкай вобласці [9].

Меркаванні лідэраý польскага левага руху, выкладзеныя ý звароце да I. Сталіна, атрымалі далейшае развіццё і пазней сталі афіцыйнай пазіцыяй польскай дэлегацыі на перамовах паміж урадам СССР і ПКНВ, якія адбыліся ý Маскве 24-26 ліпеня 1944 г.

Лінія мяжы, прапанаваная польскай дэлегацыяй, базіравалася на этнаграфічным прынцыпе. Савецкі варыянт акрамя этнаграфічнага моманту ýключаý таксама стратэгічныя меркаванні. Пакідаючы за СССР Кёнігсберг, савецкі праект прадугледжваý перадачу Польшчы Беластокскай вобласці і Сувалак. Вялікую складанасць выклікала пытанне аб прыналежнасці Белавежскай пушчы. Паколькі тут не існавала этнічных праблем, польская дэлегацыя настойвала на тым, каб Белавежская пушча засталася на польскім баку. Дыскусія пра прыналежнасць пушчы прыняла настолькі вострыя формы, што для вырашэння гэтага пытання спратрэбіýся ýдзел I. Сталіна. На сустрэчы з кіраýніком СССР палякі абгрунтоýвалі сваю прапанову тым, што лясы Белавежскай пушчы стануць крыніцай драýніны для польскай прамысловасці, а таксама нацыянальным польскім паркам. I. Сталін, як сведчаць мемуары ýдзельнікаý падзей, першапачаткова не хацеý саступаць, настойваючы на стратэгічнай мяжы, папярэдне выпрацаванай савецкім бокам. Аднак пасля настойлівых просьбаý усіх членаý польскай дэлегацыі паабяцаý разважыць і, параіýшыся з беларусамі, прыняць канчатковае рашэнне. Хутчэй за ýсё, нарада з беларускімі ýладамі I. Сталіну не спатрэбілася. Важнае тэрытарыяльнае пытанне было вырашана хутчэй, чым палякі маглі на тое спадзявацца. Не паспелі яны вярнуцца ý гасцініцу, як туды патэлефанаваý В. Молатаý і паведаміý кіраýніку польскай дэлегацыі Э. Асубка-Мараýскаму аб тым, што I. Сталін пагадзіýся пакінуць за Польшчай частку Белавежскай пушчы [10].

27 ліпеня 1944 г. савецка-польскае пагадненне,якое вызначала мяжу паміж дзвюма дзяржавамі, было падпісана. Артыкул 1 дакумента замацоýваý"лінію Керзана" ý якасці асновы пры правядзенні дзяржаýнай мяжы паміж СССР і Польскай Рэспублікай. Пры гэтым урад СССР пагадзіýся на пэýныя выпраýленні гэтай лініі "на карысць Польшчы, саступіýшы Польскай Рэспубліцы:

а) тэрыторыю, размешчаную на ýсход ад лініі Керзана да ракі Заходні Буг і ракі Салокія, на поýдзень ад горада Крылоý;

б) частку тэрыторыі Белавежскай пушчы на участку Няміраý - Ялаýка, размешчаную на ýсход ад лініі Керзана, з пакіданнем Няміраýца, Гайнаýкі, Белавежы і Ялаýкі на баку Польшчы".

Правядзенне на натуры дзяржаýнай мяжы паміж СССР і Польшчай ускладалася на змешаную савецка-польскую памежную камісію [11].

3 пункту глежання міжнароднага права пагадненне паміж Савецкім Саюзам і ПКНВ ад 27.07.1944 г. мела супярэчлівы характар. ПКНВ, паколькі ён не з'яýляýся паýнапраýным прадстаýнічым органам польскага народа, не меý дастатковых паýнамоцтваý для падпісання дакументаý такога чыну. 3 гэтай прычыны дакумент насіý сакрэтны характар і не выносіýся на абмеркаванне міжнароднай грамадскасці [12].

Тым не менш пагадненне паміж урадамі СССР і ПКНВ па савецка-польскай мяжы мела важнае знешнепалітычнае значэнне. Падпісваючы яго, Савецкі Саюз замацоýваý рашэнне Тэгеранскай канферэнцыі і ствараý умовы для пераводу дасягнутых дамоýленасцяý па савецка-польскай мяжы з залы перамоваý у плоскасць практычнай міжнароднай палітыкі. На выпадак, калі польскі эмігранцкі ýрад, а таксама ЗША і Вялікабрытанія, якія падтрымлівалі "лонданскіх палякаý", адмовяцца прызнаць савецка-польскую мяжу па "лініі Керзана", кіраýніцтва СССР рыхтавала глебу, каб вырашыць тэрытарыяльнае пытанне без польскага эмігранцкага ýрада, адначасова абмежаваýшы магчымасць яго ýдзелу ý пасляваенным аднаýленні Польшчы.

Аднак на шляху да правядзення ý жыццё палаженняý дагавора існавалі значныя перашкоды, перш за ýсё, як адзначалася вышэй, звязаныя з прызнаннем дакумента з боку ЗША і Англіі. Як вядома, саюзнікі СССР па вайне з Германіяй выступалі за тое, каб у пасляваеннай Польшчы быý створаны кааліцыйны ýрад з уключэннем у яго склад прадстаýнікоý эмігранцкіх колаý. I толькі дагавор з такім урадам мог быць падтрыманы міжнароднай супольнасцю. Вымушанае лічыцца з пазіцыяй саюзнікаý, кіраýніцтва СССР не спяшалася з паведамленнем пра падпісанае пагадненне, адначасова не адмаýляючыся ад перамоваý з лонданскімі палякамі.

Летам 1944 г. ЗША і Вялікабрытанія прыклалі значныя намаганні, каб аднавіць адносіны паміж кіраýніцтвам СССР і польскімі эмігрантамі ý Лондане. Чарговая спроба знайсці кампраміс паміж бакамі была зроблена на перамоваху Маскве (29 ліпеня - 9 жніýня) з удзелам I. Сталіна і С. Мікалайчыка. Аднак,які падчас папярэдніх сустрэчаý, перамовы паміж кіраýнікамі ýрадаý, гэтаксама як і перамовы С. Мікалайчыка з дэлегацыяй ПКНВ, вынікаý па тэрытарыяльным пытанні не прынеслі. У мемарандуме ад 29 жніýня 1944 г., падрыхтаваным "лонданскімі" палякамі, эмігранцкі ýрад пагаджаýся прызнаць "лінію Керзана" толькі ý якасці дэмаркацыйнай лініі, з тым каб канчатковае вырашэнне праблемы савецка-польскай мяжы адбылося на будучых перамовах пасля заканчэння вайны.

Для кіраýніцтва Савецкага Саюза такая пастаноýка пытання была катэгарычна непрымальнай, паколькі азначала вяртанне ý польскім пытанні да сітуацыі 1941 г. Прызнанне мемарандума перакрэсліла б усе дыпламатычныя дасягненні савецкага кіраýніцтва за гады вайны. Аднак для такой знешнепалітычнай "капітуляцыі" адсутнічалі ýсялякія падставы - у прыватнасці, кіраýнік брытанскага ýрада У. Чэрчыль на савецка-польскіх перамовах цалкам падтрымліваý савецкую пазіцыю, настойліва пераконваючы палякаý прызнаць новую савецка-польскую заходнюю мяжу. Злучаныя Штаты ý савецка-польскай тэрытарыяльнай спрэчцы таксама, па сутнасці, падтрымалі СССР,адмовіýшыся ад удзелу ý абмеркаванні пытання.

Такая сітуацыя прывяла да крызісу ý польскім урадзе ý Лондане, вынікам чаго стала адстаýка С. Мікалайчыка і замена яго сацыялістам Т. Арцішэýскім, які быý настроены яшчэ больш непрымірыма адносна СССР. 29 лістапада 1944 г. ад імя новага складу ýрада Т. Арцішэýскі абвінаваціý Маскву ý чарговым падзеле Польшчы, адначасова ýсклаýшы на англічан і амерыканцаý гістарычную адказнасць за іх адмову падтрымаць польскія тэрытарыяльныя патрабаванні. Рэзкія заявы новага польскага ýрада ý эміграцыі прывялі да таго, што афіцыйныя Лондан і Вашынгтон звялі да мінімуму кантакты з палякамі, тым самым аддаýшы I. Сталіну ініцыятыву ý вызначэнні лёсу пасляваеннай Польшчы [13].

Польскае пытанне заставалася адным з найбольш актуальных і ý 1945 г. Важныя рашэнні па польскай праблеме былі прынятыя на Крымскай канферэнцыі кіраýнікоý трох саюзных дзяржаý - СССР, Вялікабрытаніі і ЗША (4-11 лютага 1945). Пытанне аб савецка-польскай мяжы абмяркоýвалася на сямі з васьмі пленарных паседжанняý. У выніку Вялікабрытанія і ЗША яшчэ раз пацвердзілі сваю згоду на "лінію Керзана" ý якасці пасляваеннай заходняй мяжы Польшчы. У сваю чаргу Савецкі Саюз пагадзіýся адступіць у некаторых раёнах на 5-8 км ад "лініі Керзана" на карысць палякаý [14].

На Патсдамскай канферэнцыі, якая адбылася ýжо пасля заканчэння вайны з Германіяй (17 ліпеня - 2 жніýня 1945), польская тэма хоць актыýна і абмяркоýвалася, аднак пытанне аб савецка-польскай мяжы больш не ýзнімалася. Удзельнікі перамоваý зыходзілі з таго, што праблему ýсходняй мяжы Польшчы вырашыла Ялцінская канферэнцыя [15]. Савецка-польская мяжа калі і ýзгадвалася, то толькі ý сувязі з пытаннем аб заходняй мяжы Польскай дзяржавы. Дэлегацыя польскага ýрада ý эміграцыі перадала ýдзельнікам канферэнцыі запіску члена прэзідыума КРН прафесара В. Грабскага. Змірыýшыся са стратай тэрыторыі на ýсходзе, В. Грабскі спрабаваý абгрунтаваць неабходнасць максімальнага прырашчэння зямель да Польскай дзяржавы на захадзе. Паводле падлікаý былога прэм'ер-міністра Польшчы (1920, 1923-1925), страты Польшчы на ýсходзе складалі 184 тыс. кв. км. А ýключэнне ý склад Польскай дзяржавы зямель да рэк Одэр і Заходняя Нейса давала прырашчэнне толькі ý 105 тыс. кв. км. Запіска В. Грабскага канстатавала скарачэнне тэрыторыі Польшчы ý выніку Другой сусветнай вайны на 74 тыс. кв. км - на 20% - і ставіла пытанне аб кампенсацыі за страчаныя тэрыторыі. Аднак у Патсдаме саюзнікі не вырашылі пытання аб заходняй мяжы Польшчы, паколькі яно цесна залежала ад таго, які ýрад будзе створаны ý пасляваеннай Польшчы і якой будзе яго знешнепалітычная арыентацыя [16].

Рашэнні Крымскай і Берлінскай канферэнцый краін антыгітлераýскай кааліцыі дазволілі Савецкаму Саюзу распачаць канчатковае, у адпаведнасці з міжнародным правам, замацаванне савецка-польскай мяжы. 3 мэтай заключэння дагавора б жніýня 1945 г. з Варшавы ý Маскву выехала польская ýрадавая дэлегацыя ý складзе прэзідэнта КРН Б. Берута прэм'ер-міністра польскага Часовага ýрада нацыянальнага адзінства Э. Асубкі-Мараýскага, віцэ-прэм'ераý С. Мікалайчыка і Мадэлеýскага, міністра Мінца, а таксама групы экспертаýу колькасці чатырнаццаці чалавек [17].

У выніку савецка-польскіх перамоваý у Маскве (15-16 жніýня 1945 г.) замест пагаднення ад 27 ліпеня 1944 г. быý падрыхтаваны двухбаковы дагавор аб савецка-польскай мяжы. 16 жніýня; выконваючы рашэнні Крымскай і Берлінскай канферэнцый саюзных дзяржаý, дагавор падпісалі наркам замежных спраý СССР В. Молатаý і прэм'ер-міністр Э. Асубка-Мараýскі. У адпаведнасці з артыкулам 1 дакумента дзяржаýная мяжа паміж Савецкім Саюзам і Польскай рэспублікай праходзіла ýздоýж "лініі Керзана" з адступленнем ад яе на карысць Польшчы ý некаторых раёнах ад пяці да васьмі кіламетраý. Акрамя таго, СССР дадаткова саступіý Польшчы тэрыторыю, размешчаную на ýсход ад "лініі Керзана" да ракі Заходні Буг і ракі Салокія, на поýдзень ад горада Крылоý з адхіленнем на карысць Польшчы максімальна на трыццаць кіламетраý, а таксама частку тэрыторыі Белавежскай пушчы, на участку Няміраý- Ялаýка, размсшчаным на ýсход ад "лініі Керзана", уключаючы Няміраý, Гайнаýку, Белавеж і Ялаýку, з адхіленнем на карысць Польшчы максімальна на сямнаццаць кіламетраý" [18].

Новая лінія савецка-польскай мяжы была нанесена на карту з маштабам 1:500 000, на аснове якой, пасля ратыфікацыі дагавора, змешаная дэмаркацыйная камісія павінна была правесці мяжу на мясцовасці. 3 перадачай Польшчы амаль усёй Беластокскай вобласці Беларусь страціла Аýгустоýскі, Беластоцкі, Бельскі, Бранскі, Граеýскі, Дамброýскі, Едвабнаýскі, Заблудаýскі, Замбраýскі, Кольнаýскі, Крынкаýскі, Лапскі, Ломжынскі, Манькоýскі, Снядаýскі, Сакольскі, Цэхановіцкі і Чыжэýскі раёны. Ад Брэсцкай воблаці адышлі Кляшчавіцкі і Гайнаýскі раёны [19].

Польскі бок перадаааý БССР усяго толькі 15 вёсак, населеных выключна беларусамі. Усяго ж, у выніку карэктавання "лініі Керзана"і саступак І. Сталіна, паводле савецка-польскага дагавора ад 16 жніýня 1945 г. ад Беларусі ý склад Польшчы пераходзіла 14,3 тыс. кв. км з насельніцтвам, згодна з перапісам 1946 г., каля 638 тыс. чалавек. Па тэрыторыі, прылучанай да Польшчы, Беласточчына была роýная палове такіх дзяржаý,як Албанія ці Бельгія. Пазней М. Хрушчоý у сваіх мемуарах прызнаваý, што да Польшы "адышлі і асобныя землі з чыста беларускім і ýкраінскім насельніцтвам". Такі крок I. Сталіна ён тлумачыý жаданнем "задобрыць" палякаý, каб аслабіць негатыýныя эмоцыі,якія заставаліся ý палякаý ад савецка-германскага дагавора ад 23 жніýня 1939 г. [20] Забягаючы трохі наперад адзначым таксама, што гэта была не апошняя саступка палякам, зробленая зыходзячы з падобных меркаванняý.

Кіраýніцтва БССР, нягледзячы на тое, што рашэнне аб пасляваеннай савецка-польскай мяжы непасрэдна датычылася Беларускай рэспублікі, удзелу ý абмеркаванні тэрытарыяльнага пытання не прымала. Яго роля звялася да адабрэння пастаноý вышэйшых партыйных і ýрадавых органаý. Выступаючы на VI сесіі Вярхоýнага Савета БССР (сакавік 1944 г.), старшыня ВС БССР М. Наталевіч падтрымаý "лінію Керзана"ý якасці савецка-польскай мяжы. Толькі адносна некаторых раёнаý Беластокскай вобласці,у прыватнасці Бельскага, старшыня ВС БССР выказаý сумненне ý абгрунтаванасці прэтэнзій на іх польскага эмігранцкага ýрада. У сувязі з гэтым М. Наталевіч прапанаваý Вярхоýнаму Савету БССР "звярнуць на дадзенае пытанне асаблівуюýвагуі прасіць саюзны ýрад улічыць цалкам законнае і справядлівае жаданне беларускага народа ýз'яднаць усе беларускія землі ý адзіную Беларускую Савецкую дзяржаву" [21].

Між тым у кіраýніцтва Беларусі меліся ýсе падставы, каб больш цвёрда і паслядоýна адстойваць беларускія нацыянальныя інтарэсы адносна Беластокскай вобласці. Справаздачы нізавых партыйных арганізацый, калектыýныя звароты ý адрас ЦК КП(б)Б і ýрада БССР сведчаць аб тым, што ý 1944-1945 гг. сярод насельніцтва Беластокскай вобласці моцнымі былі настроі за тое, каб вобласць засталася ý складзе Беларускай рэспублікі. Заявы ý кіраýнічыя органы БССР паступалі сотнямі і нават тысячамі. Так, восенню 1944 г. звыш 6 тыс. жыхароý Белавежа накіравалі ý ЦК КП(б)Б калектыýнае пісьмо,у якім прасілі далучыць горад і Белавежскую пушчу да БССР. Праз год, у кастрычніку 1945 г., у Народны камісарыят замежных спраý БССР паступілі заявы ад амаль тысячы жыхароý беларускіх вёсак Бельскага, Арлянскага і Клюковіцкага паветаý Беластокскай вобласці з просьбай перагледзець савецка-польскую граніцу [22]. Аднак аб'ектыýная сітуацыя была такой, што, нават маючы такія важкія аргументы, як звароты тысяч грамадзян, магчымасці кіраýніцтва БССР паýплываць на вырашэнне пытання аб беларуска-польскай мяжы былі істотна абмежаваны. Партыйныя і савецкія органы БССР маглі толькі фіксаваць падобныя заявы і затым перасылаць іх у саюзныя органы. Такім чынам, канчатковае вырашэнне пытання аб беларуска-польскай мяжы заставалася прэрагатывай саюзных органаýулады, для якіх беларускія нацыянальныя інтарэсы не з'яýляліся прыярытэтнымі, асабліва калі яны ýваходзілі ý супярэчнасць з глабальнымі амбіцыямі Савецкага Саюза. Дагавор аб савецка-польскай мяжы не абмяркоýваýся ý вышэйшых органах улады БССР, УССР і ЛітССР, чые нацыянальна-дзяржаýныя інтарэсы ён непасрэдна закранаý. У Савецкім Саюзе ý прынцыпе адсутнічаý палітыка-прававы механізм узаемадзеяння і каардынацыі дзеянняý цэнтральныхі рэспубліканскіх органаý улады пры вырашэнні такога складанага і важнага пытання, як змяненне граніц савецкіх рэспублік. Больш за тое, Прэзідыум Вярхоýнага Савета СССР, ратыфікуючы савецка-польскі дагавор, не меý нават фармальнай згоды кіраýніцтва БССР на змяненне граніц рэспублікі, што было патрэбна ý адпаведнасці з Канстытуцыямі СССР і БССР [23].

Падпісанне дагавора аб савецка-польскай мяжы выклікала ý Польшчы неадназначную рэакцыю. Новая палітычная эліта, кіраýніцтва краіны ýсяляк падкрэслівалі справядлівы і карысны для Польшчы характар дагавора. Так, прэм'ер-міністр польскага Часовага ýрада нацыянальнага адзінства Э. Асубка-Мараýскі ý інтэрв'ю прадстаýніку ТАСС з нагоды падпісання савецка-польскага дагавора заявіý: "Толькі што падпісаны дагавор аб устанаýленні польска-савецкай мяжы мае для нашых народаý вялізнае гістарычнае значэнне, паколькі гэтым дагаворам урэгулявана радыкальным чынам не толькі пытанне аб мяжы, якая на працягу сотняý гадоý палала нянавісцю і барацьбой, але і закладзены моцны фундамент сяброýства і братэрскага добрасуседскага суіснавання нашых народаý".

Кіраýнікі Польшчы ý сваіх выступленнях часта падкрэслівалі той факт, што замест страчаных тэрыторый на ýсходзе краіна агрымала значна больш развітыя эканамічна і перспектыýныя для народнай гаспадаркі землі на захадзе. У прыватнасці, прэзідэнт Краёвай Рады нарадовай Б. Берут на прэс-канферэнцыі з нагоды падпісання дагавора адзначаý: "Супастаýленне з эканамічнага пункту гледжання таго, што мы перадаем на ýсходзе, з тым, што мы атрымліваем на захадзе, зусім не суразмерна. На ýсходзе землі балоцістыя, лясістыя, з эканамічнага пункту гледжання бедныя, населеныя ýкраінцамі і беларусамі. Як вядома, гэтыя тэрыторыі былі ачагом вечнага неспакою, ачагом войнаý. Дзякуючы заходнім землям Польшча атрымае магчымасць стаць краінай індустрыяльна-аграрнай, у той час як да сённяшняга часу яны была краінай з нязначным уплывам прамысловасці на эканоміку краіны. Польшча атрымала шырокі доступ да Балтыкі і з гэтай пары будзе прылічана да марскіх дзяржаý" [24].

Польскія ýлады прыкладалі значныя намаганні дзеля таго, каб вышэйпрыведзеная ацэнка савецка-польскага дагавора стала дамінантнай у грамадскай свядомасці. У адпаведным настроі былі вытрыманы і публікацыі ý польскіх афіцыйных сродках масавай інфармацыі. Вядучае польскае выданне "Рэч паспаліта" ý перадавым артыкуле "У інтарэсах Польшчы" адзначала: "Маскоýскі дагавор... рэгулюе ý духу сяброýства і згоды мяжу паміж Польшчай і Савецкім Саюзам". Газета "Глос люду" вызначала маскоýскі дагавор як новую значную перамогу знешняй палітыкі дэмакратычнай Польшчы. Падобныя меркаванні выказвалі і іншыя газеты. Нават амерыканскі польскамоýны друк, як адзначалася ý аглядзе ТАСС ад 23 жніýня 1945 г., станоýча адрэагаваý на падпісанне дагавора аб мяжы паміж СССР і Польшчай [25].

Тым не менш рэакцыя на савецка-польскі дагавор была далёка не такой адназначнай, як гэта можа здацца, калі ýлічваць толькі афіцыйныя публікацыі. Сярод патрыятычна настроенай часткі грамадства існавалі негатыýныя адносіны да дагавора. Прыхільнікі польскага ýрада ý эміграцыі, якіх было нямала ý пасляваеннай Польшчы, разглядалі дагавор як дакумент, які ýзаконіý чарговы тэрытарыяльны падзел Польскай дзяржавы. Імкнучыся хаця б часткова аслабіць негатыýную рэакцыю на савецка-польскі дагавор, юрыдычны аддзел прэзідыума КРН забараніý даваць спасылку на "лінію Керзана"ý друку і ý польскай урадавай дакументацыі нягледзячы на тое, што гэтая дэфініцыя прысутнічала ý дакуменце. Польскія ýлады непакоіліся, што згадванне "лініі Керзана" ýзмоцніць негатыýцы рэзананс, выкліканы дагаворам ад 16 жніýня 1945 г. сярод пэýнай часткі польскага грамадства. I калі спачатку тэрмін "лінія Керзана" яшчэ прысутнічаý у прамовах першых асоб Польскай дзяржавы,то пазней ён перастаý ужывацца.

У савецкага кіраýніцтва таксама ýзніклі пэýныя складанасці з натыфікацыяй дагавора аб савецка-польскай мяжы. Аднак у выпадку з СССР праблема заключалася не ý тым, якой будзе рэакцыя на дагавор насельніцтва краіны (яна была прадказальна станоýчай), а ý тым, якім чынам праінфармаваць міжнародную супольнасць пра савецка-польскі дагавор. Урад СССР непакоіýся, што азнаямленне трэціх дзяржаý з дагаворам можа быць успрынята імі як дапушчэнне Савецкім Саюзам "магчымасці шырокага міжнароднага абмеркавання і адабрэння новай мяжы". У сувязі з гэтым было прынята рашэнне накіраваць адпаведныя ноты толькі пасольствам ЗША і Вялікабрытаніі, што павінна было, з аднаго боку, ліквідаваць магчымасць ігнаравання новай савецка-польскай мяжы, а з другога - нагадаць былым саюзнікам па антыгітлераýскай кааліцыі пра шосты раздзел рашэнняý Берлінскай канферэнцыі. Азнаямленне іншых дзяржаý прадугледжвалася правесці шляхам рэгістрацыі савецка-польскага дагавораý ААН [26].

31 снежня 1945 г. савецка-польскі дагавор аб мяжы быý вынесены на паседжанне сесіі КРН і аднагалосна прыняты без абмеркавання. 13 студзеня 1946 г. закон ратыфікаваý Вярхоýны Савет СССР [27]. 4 лютага ý Варшаве Надзвычайны і паýнамоцны пасол СССР у Польшчы В. Лебедзеý і міністр замежных спраý Польскай рэспублікі В. Жымоýскі абмяняліся ратыфікацыйнымі граматамі дагавора паміж СССР і Польскай рэспублікай аб савецка-польскай мяжы [28]. Такім чынам, усе юрыдычныя фармальнасці былі выкананы, і бакі маглі распачаць працэс дэмаркацыі савецка-польскай мяжы.

Крыніца: часопіс "Спадчына" №1 2008

(Працяг на старонцы 2)


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта