
Збіраюся на канiкулы адправiць сваiх дзяцей у вёску. Калi прамовiла "Белавежская пушча", яны заскакалi ад радасцi: столькi ж чыталi ý сваiх падручнiках, чулi ад настаýнiкаý, а бачыць — нiколi не бачылi.
Цяпер, калi ý самых розных кутках Беларусi з’явiлiся вясковыя мiнi-гатэлі, ёсць магчымасць самому ýбачыць i дзецям паказаць, наколькi Беларусь прыгожая i разнастайная. Тут ёсць два вельмi прыемныя моманты: даступнасць i магчымасць выбару. Напрыклад, на вясновых канiкулах мае дзецi адпачывалi ý "Дакудава" пад Лiдай: разам з Юрам Агарка лавiлi рыбу, з яго дачкой Ксюшай каталiся на веласiпедах, хадзiлi глядзець бабровую плацiну i буслянку, выцiскалi на фользе мясцовыя краявiды i рабiлi з гiпсу медальёны, гулялi ý мяч, любавалiся паводкай на Нёмане... Света, Ксюшына мацi, адкормлiвала iх блiнамi ды дранiкамi, адпойвала вясковым малаком. Прыехалi румяныя, вясёлыя, паздаравелыя.
Летам старэйшы сын пасля здачы тэстаý адправiýся з невялiкай кампанiяй ý вёску Здзiтава пад Жабiнкай да Генадзя Турыцына, i ýжо ад яго сядзiбы "Рачная" — на байдарках па Мухаýцу ý бок Берасця i назад. Сказаý, калi вярнуýся, што цудоýна адпачыý i зведаý дзiýнае, нi з чым не параýнальнае адчуванне спакою i гармонii. Дык вось, цяпер я прапанавала дзецям вёску Белая ý Камянецкiм раёне, у якой пабывала падчас аýтапрабегу на рэтрааýтамабiлях.
Калi аказваюся ý месцы, якое мне падабаецца, то самае першае i моцнае пачуццё, якое ахоплiвае, — жаданне паказаць усё гэта сваiм любiмым людзям.
Вёска Белая запомнiлася спярша ýтульным цёплым i прасторным домам. Мы прыехалi зацемна, стомленыя i змерзлыя, галоýнае для нас было — печ, вячэра ды ложак. А ý Наталлi — ляжанка ля печкi, да якой можна прыцiснуцца спiнай i нагамi! Больш нiчога не трэба было для шчасця — вось толькi так ляжаць, глядзець, як нехта з гасцей гуляе на падлозе ý шашкi з сямiгадовым Антосем, пляменнiкам гаспадынi, як побач з iмi ýладкаваýся вялiкi чорны i надзвычай ветлiвы сабака Альма, i ýсмiхацца самому сабе, проста ад таго, што — хораша. А потым была смачная вячэра, з ляснымi прысмакамi: дзiчына, марынаваныя рыжыкi, грыбны суп, смажаныя апенькi, травяная гарбата, варэнне з лясных малiнаý... Яшчэ бульба, капустка, блiны, сыр, налiвачка... Адна з "разынак" сядзiбы "Лясная": стравы для гасцей тут часцей за ýсё гатуе мужчына. Ды яшчэ — прафесiйны ýрач. Акрамя таго, Сяргей — вясёлы i лёгкi чалавек, знаёмства з iм само па сабе — суцэльнае задавальненне. Ён i спявае, i легенды мясцовыя ведае, хоць сам не тутэйшы.
Наталля Зямлянiк таксама нарадзiлася не ý Белай. Яна з вёскi Ляцкiя ý самай глыбiнi пушчы. З Ляцкiх да блiжэйшага чалавечага жытла — кiламетраý дзесяць. А Белая, куды перавялi яе бацьку-леснiка, калi яна i пяцёра яе сясцёр былi яшчэ дзецьмi, знаходзiцца на ýскарайку пушчы. Дрэвы тут параýнальна маладыя, скрозь iх прасвечвае сонца, i той лес, што вакол вёскi, мясцовыя жыхары называюць "паркам". Але i ý Белай людзi спакон веку жывуць лесам. У прамым i пераносным сэнсе гэтага слова. Пра тых, хто жыве за кошт апрацоýкi зямлi, яны кажуць: "людзi з палёý". У розныя часы, пры розных дзяржаýных ладах i рэжымах жыхароý Белай i падобных да яе вёсак спрабавалi неяк ад пушчы адасобiць, пасадзiць на зямлю, i тым самым зрабiць больш падкантрольнымi. Але з гэтага мала што выходзiла. У польскiя часы людзi гаспадарку сваю хавалi ад падаткаабкладання ý пушчы — будавалi там вальеры. Яны давяраюць лесу больш, чым чалавеку. Лес — не толькi заробак, ежа, дом (у сэнсе будматэрыялаý), палiва, зёлкi, натхненне, але i самы надзейны паратунак, калi свет вакол робiцца хiсткiм i няпэýным.
Найбольш жорстка спрабавалi "перавыхаваць" людзей з лясных вёсак немцы ý гады акупацыi: яны давалi iм тэрмiн у некалькi гадзiн, каб выселiцца, пасля чаго вёскi спальвалi. Да вайны ý Белай былi царква, школа, аптэка i карчма. Па захаваным падмурку бачна, наколькi вялiкая была царква. Пра старую вулiцу нагадвае лiпавая алея, якую саджалi ý 30-х гадах школьнiкi — i сёння яшчэ жывыя тыя, хто садзiý гэтыя прыгожыя вялiкiя дрэвы. Як толькi немцы сышлi, людзi вярнулiся. На папялiшча. Яны проста не маглi не вярнуцца. Яны без лесу не ýяýляюць свайго жыцця. Як i iх дзецi. Таму сёння ý Белай 20 двароý, у якiх жыве 8 школьнiкаý! Гэта значыць, што хоць вёсачка i маленькая, i аддаленая, але тут разам з бацькамi i пасля жывуць дзецi. Для звычайнай "палявой" вёскi такое немагчыма.
Вось такая асаблiвасць тутэйшых мясцiн.
Турыст гэтую асаблiвасць можа адчуць. Нават за нядоýгi час. Такая магiя вялiкага старога лесу. Нездарма гэтыя мясцiны ýпадабалi вялiкiя князi, каралi, iмператары... Яны будавалi тут палацы, дачы, прыязджалi на паляванне, адпачывалi i вырашалi найважнейшыя дзяржаýныя пытаннi, стваралi мiждзяржаýныя саюзы i разбуралi iмперыi.
Я спытала Наталлю: якую культурна-забаýляльную праграму яна прапаноýвае сваiм гасцям. Тут шмат чаго ёсць у наваколлi: святая крынiца ý вёсцы Вяжнае, Белая вежа i Сiмяонаýская царква ý Камянцы, храм, сядзiба i каплiца ý Высокiм, касцёл у Воýчыне, вальеры i музей Прыроды ý Камянюках, Сядзiба беларускага Дзеда Мароза... Але Наталля адказала: "Пяцiгадзiнныя пешыя прагулкi па лесе". Гэта ý першую чаргу. Бо тое, што чалавек адчуе падчас гэтых вандровак, ён пакiне з сабой назаýсёды. Ён суцiшыцца, прыслухаецца да сябе, да гулу ветру ý верхавiнах дрэý, узгадае нешта забытае i важнае, напрыклад, як з бацькам у дзяцiнстве хадзiý у грыбы, заýважыць, наколькi прыгожы свет, у якiм ён жыве, адчуе, наколькi ён любiць гэтае паветра, святло, гукi... Белавежская пушча — самадастатковая, тут не трэба нiчога прыдумляць, яна здаýна прымала турыстаý.
Вёска Белая — неад’емная i натуральная частка Белавежскай пушчы. І найбольш красамоýна гэта iлюструюць мясцовыя могiлкi — вялiкiя, старажытныя i незвычайныя. Тут ёсць крыжы, датаваныя XVIII стагоддзем. Кажуць, нядаýна былi i старэйшыя, XVII стагоддзя. На жаль, крыжы падаюць i нiхто iх не аднаýляе. Магчыма, што некаторыя з iх не надмагiльныя, а памiнальныя, нешта накшталт сямейнага родавага дрэва, на якiм змешчана малiтва за спачын усiх памерлых сваякоý. Яны вялiкiя, у два-тры чалавечыя росты, на iх напiсана таксама iмя чалавека, стараннямi якога крыж пастаýлены.
У дзень, калi я аказалася ý Белай, стаяла цудоýнае надвор’е: сонца i цiшыня. Ранiцай на траве ляжала памаразь, але гэта не перашкодзiла нам падчас прагулкi знайсцi некалькi баравiкоý, грузд, нарэзаць кошык апенек i падзялёнак, пры тым, што спецыяльна мы грыбы не шукалi, проста нагiналiся, калi тыя траплялiся пад ногi. За намi ýвязаýся сабака Альма — мясцовая славутасць. Альма вядомая тым, што па камандзе сваёй гаспадыні Таццяны Ісаевай караскаецца па дрэвах. Можа падняцца на некалькi метраý. Раней кiпцюры ёй дазвалялi залезцi ледзь не на верхавiну пяцiметровай сасны альбо бярозы. Але неяк сабаку звезлi дзеля забавы паляýнiчыя i кiнулi ý горадзе. Некалькi месяцаý, пакуль яе не знайшлi, Альма жыла на асфальце, кiпцюры сцерлiся, i калi яна зноý вярнулася ý пушчу, то са здзiýленнем выявiла, што лапы, калi яна караскаецца па дрэве, слiзгаюцца. Тым не менш спецыяльна для турыстаý Альма з задавальненнем дэманструе свае незвычайныя здольнасцi, калi дрэва трапляецца трохi нахiнутае альбо дастаткова сукаватае.
Наталля лiчыць, што турысты — выратаванне для Белай i падобных на яе лясных вёсачак. Бо заробкi тут зусiм маленькiя, пражыць на iх немагчыма. Таму ý Белай прымаюць турыстаý ужо дзве вясковыя сядзiбы, i ý хуткасцi далучыцца трэцяя. Наталля Зямлянiк спецыялiзуецца на сямейным адпачынку. За сёлетнi сезон у яе спынiлiся чалавек 50. Летам дзён дзесяць гасцявалi дзецi без бацькоý: вучылiся пячы блiны, адрознiваць грыбы, птушак i раслiны. Сядзiба "Лясная" прымае людзей трэцi сезон, i большасць з тых, хто прыязджаý сёлета, былi ýжо другi альбо трэцi раз. Пакуль не зроблены санвузел i душавая кабiна ý доме, Наталля бярэ па 30 тысяч беларускiх рублёý з дарослага чалавека ý суткi. У гэты кошт уваходзiць трохразовае харчаванне. Дзецi да 12 гадоý — бясплатна. Але як толькi ýдасца зрабiць умовы больш камфартабельнымi (тут гаспадыня вельмi разлiчвае на льготны крэдыт для гаспадароý вясковых сядзiб), цэны зменяцца. Пакуль што зарабiць на турбiзнэсе не ýдаецца. "Напрацоýваю клiентаý, — тлумачыць гаспадыня, — і вопыт".
Неяк з вальераý у Камянюках збег лось. Ён жыý у наваколлi Белай тыднi два. Даваý сябе пачухаць, хадзiý за людзьмi, як цяля. Вялiкi, ажно страшнавата было. Асаблiва было страшна, што выйдзе на дарогу i трапiць пад машыну альбо машына — пад яго. Наталля, калi бачыла яго ля дарогi, угаворвала пайсцi за ёй, ён слухаýся, iшоý некаторы час, а потым у пэýным месцы спыняýся i паварочваý галаву, паказваючы тым самым, што далей не пойдзе. Так яны разумелi адзiн аднаго. Звер i чалавек. Напэýна, так i было калiсьцi, напэýна, так i павiнна быць.
А яшчэ жыý у пушчы воýк, стары, ён хадзiý кожны дзень на адно i тое ж поле лавiць мышэй — мышкаваць, кажуць тут. Хадзiý ён адной i той жа дарогай — мiма двара Наталлi, i мецiý, праходзячы, электрычны слуп. Нiхто яго не кранаý, i ýсе ведалi, нават малыя дзецi, пра гэтага ваýка. I ён, акрамя мышэй, нiкога не кранаý. Так яны i жылi па-суседску. Потым воýк перастаý хадзiць. Можа, скончыýся воýчы век. Але не скончылiся пушчанскiя гiсторыi...
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта