
Прыгажосць некранутай беларускай прыроды вымушае іншаземцаý губляць дар мовы і нават плакаць ад захаплення

ДАВЕДКА «ЗВЯЗДЫ»
Сярэднi ýзрост лясоý Белавежскай пушчы складае звыш 100 гадоý, асобныя ýчасткi маюць узрост 250—350 гадоý. У пушчы зарэгiстравана больш за тысячу дрэý-велiканаý. Тут растуць 350-гадовыя ясенi i сосны, 250-гадовыя елкi. З-за свайго размяшчэння (на мяжы дзвюх геабатанiчных зон), гэты лясны масiý уяýляе сабой «вузел канцэнтрацыi» бiялагiчнай разнастайнасцi i па колькасцi вiдаý раслiн i жывёл, якiя растуць i жывуць на яе тэрыторыi, не мае сабе роýных на Еýрапейскiм кантыненце. Па багаццю i захаванасцi бiяразнастайнасцi ЮНЕСКО ставiць Белавежскую пушчу побач з сусветна вядомымi сельвай Амазонкi i трапiчным лесам рэспублiкi Габон.
На тэрыторыi Парка знаходзiцца шмат культурных помнiкаý i гiстарычных месцаý. Сярод iх сядзiба графа Тышкевiча, знакамiты ýрадавы комплекс «Вiскулi», дзе ý 1991 годзе было падпiсана вядомае «Белавежскае» пагадненне, паганскія культавыя камянi i курганы.
НАЦЫЯНАЛЬНЫ ПАРК БЕЛАВЕЖСКАЯ ПУШЧА — АДЗIН З САМЫХ ТЫТУЛАВАНЫХ У СВЕЦЕ. УСЯГО ДВА НАЦЫЯНАЛЬНЫЯ ПАРКI НА ПЛАНЕЦЕ — наш i Плiтвiцкiя азёры ý былой Югаславii — маюць статус i Сусветнай спадчыны ЮНЕСКО, i бiясфернага запаведнiка, i дыплом Савета Еýропы. Гэта самыя высокія тытулы, якiя толькi iснуюць у галiне аховы прыроды. Прычым яны не пажыццёвыя i патрабуюць рэгулярнага пацвярджэння. Для гэтага патрэбна выконваць рэкамендацыi мiжнародных экспертаý, пастаянна ýдасканальвацца. Так, напрыклад, сёлета напрыканцы жнiýня Белавежа прымала экспертаý Савета Еýропы. Яны правяралi выкананне ранейшых рэкамендацый па 18 пунктах. Нараканняý не выклiкаý нi адзiн. Асаблiва ýразiла прадстаýнiкоý аýтарытэтнай арганiзацыi далучэнне новых тэрыторый да Нацыянальнага парку. Зроблена гэта было з мэтай стварыць своеасаблiвую буферную зону вакол самага старадаýняга i адзiнага ý сваiм родзе ляснога масiву ý Еýропе i тым самым абаранiць яго ад знешняга негатыýнага ýздзеяння. I вось, дзякуючы iнiцыятыýнасцi, настойлiвасцi генеральнага дырэктара парку Мiкалая Бамбiзы, падтрымцы яго дзеянняý вышэйшым кiраýнiцтвам Беларусi за адносна невялiкi перыяд тэрыторыя Нацыянальнага парку амаль падвоiлася! Што гэта за тытанiчная праца, не спецыялiсту зразумець цяжка. А вось эксперты Савета Еýропы нейкi час нават адмаýлялiся верыць сваiм вушам i перакладчыку. Толькi калi iм некалькi разоý паказалi новыя межы парку на карце, неýразуменне змянiлася захапленнем.
Навука i турызм для Нацыянальнага парку — паняццi ýзаемазвязаныя. Навука забяспечвае турызм, а турызм падтрымлiвае навуку.
— На першым месцы ý нас вывучэнне прыроднага багацця пушчы, а на другiм — яго прапаганда, — расказала старшы навуковы супрацоýнік НП «Белавежская пушча Ганна Дзянгубенка. — Таму для турызму мы рыхтуем i экалагiчныя маршруты, i сцежкi, пастаянна павышаем квалiфiкацыю гiдаý.
Рознiца памiж беларускiмi турыстамi i iншаземцамi, канешне, ёсць. Апошнiя стараюцца цалкам акунуцца ý прыроду, непасрэдна ýбачыць нейкую раслiну, птушку, жывёлу, пешшу прайсцiся па пушчы, зазiрнуць у аддаленыя запаведныя куточкi лесу... Прычым зрабiць гэта няспешна, грунтоýна. Такiя паводзiны абсалютна натуральныя: iншаземцы прыязджаюць да нас здалёк, нiчога падобнага яны не толькi не маюць у сябе, але i нiдзе ý iншым месцы не бачылi. А можа ýжо нiколi i не пабачаць... Вiдаць, таму белавежскi неруш, яго прыгажосць выклiкаюць ва ýрбанiзаваных еýрапейцаý такую буру эмоцый. I слёзы замiлавання на iх тварах зусiм не рэдкасць. Найбольш уражвае далёкiх гасцей вялiкаýзроставы лес, векавыя дубравы, дзе на адлегласцi 50—100 метраý адзiн ад аднаго стаяць 500—600-гадовыя волаты.
Сярод беларускiх турыстаý падобную ýвагу да прыроды выказваюць перавжна настаýнiкi, якiя прывозяць групы вучняý. Яны часта падрабязна цiкавяцца тымi цi iншымi раслiнамi, жывёламi, iмкнуцца паказаць iх дзецям у прыродным асяродку, а не толькi ý музеi. Спадзяюся, у хуткiм часе большая зацiкаýленасць да экалогii з’явiцца i ý iншых беларускiх турыстаý. Сёння, напрыклад, усё большую папулярнасць набываюць веласiпедныя прагулкi, а там ужо i да пешых маршрутаý i экасцяжынак недалёка. Выбар, што пабачыць, даволi шырокi. Пастаянна з’яýляюцца новыя маршруты. Iдэi многiх з iх падказвае сам генеральны дырэктар, якi даволi многа часу праводзiць непасрэдна ý пушчы.
Увогуле, людзi сталi жыць лепш, больш думаюць i пра адпачынак, i пра новыя веды i ýражаннi. Цяпер у пятнiцу-суботу на аýтастаянцы свабодных месцаý амаль няма. Вабiць магчымасць з карысцю адпачыць на прыродзе. Тым больш што сёння гэта можна зрабiць з поýным камфортам.

Былi i тыя, хто скептычна ставiýся да такой задумы. Нядобразычлiýцы, як унутры краiны, так i за мяжой, iмкнулiся яе ачарнiць, прадставiць людзям як шкодную для Белавежы. Але прайшоý час, i плынь наведвальнiкаý пушчы, дзякуючы таму, што там пасялiýся самы любiмы дзед усёй дзятвы, вырасла больш як у тры разы i дасягнула 180 тысяч чалавек! Сюды едуць круглы год. Сем’ямi, класамi i нават школамi. З вобласцi, з рэспублiкi i далёка з-за яе межаý... I ýсе без выключэння, нягледзячы на ýзрост, сацыяльны статус i займаемыя пасады трапляюць у рукатворную казку, на некалькi гадзiн пераносяцца ý самую светлую пару жыцця — дзяцiнства. Для ýсiх у Дзеда Мароза знаходзiцца цёплае слова i шчырае пажаданне. Кожны можа пачаставацца чаем з чароýных белавежскiх зёлак i паласавацца блiнамi з варэннем, ягады на якое з любоýю збiралiся цi не ý самым экалагiчна чыстым месцы ý свеце...
Не дзiва, што сярод прадпрымальных людзей знайшлося нямала i тых, хто хацеý бы стварыць нешта падобнае i ý iншых месцах. Паставiць, што называецца, на камерцыйную аснову. Бiзнэсмены адной з суседнiх дзяржаý нават выйшлi на разбяра Аляксандра Лявонцьевiча Масла, сiламi i талентам якога аформлена большая частка сядзiбы. Аднак майстра, не зважаючы нi на якiя ганарары, адмовiýся. Сапраýды, такое ствараецца толькi аднойчы ý жыццi. I яго сэрца, як i сэрцы ýсiх, хто трапляе ý Белавежскую казку, назаýсёды засталося ý самай галоýнай у свеце пушчы.
Прайшло не так многа часу з дня адкрыцця сядзiбы, а спытайце любое беларускае дзiця, i пачуеце ý адказ: сапраýдны Дзед Мароз жыве ý Белавежы.
...Не скарыстацца магчымасцю сустрэцца з казачным дзедам у яго сядзiбе было б грахом. Таму мы з радасцю накiравалiся «на прыём». Нягледзячы на тое, што ý пушчы пакуль валадарыць восень, Дзеда Мароза мы засталi на «баявым пасту». Паводле яго слоý, наведвальнiкаý у цёплы сезон менш, чым узiмку. Таму ý вольны ад экскурсiй час стары ý Скарбнiцы чытае дзiцячыя пiсьмы i паштоýкi i чакае iх да сябе ý госцi.
— А што, Дзядуля, зiма хутка прыйдзе? I якой будзе?
— Зiма сёлета будзе проста казачнай. Але каб завiтаць да мяне ý госцi, чакаць яе зусiм не трэба — вароты маёй сядзiбы для добрых людзей адчынены ýвесь год.

У сувязi з гэтым у паветры даýно вiтала пытанне аб тым, калi ж упершыню быý устаноýлены запаветны рэжым у Белавежы? Першымi адказ на яго сталi шукаць не гiсторыкi, а цяперашняе кiраýнiцтва Нацыянальнага парку. Генеральны дырэктар яшчэ раз перачытаýшы сваю настольную кнiгу — «Белавежская пушча: 1382—1902» Георгiя Карцава — звярнуý увагу на дату, якую раней чамусьцi не заýважалi iншыя чытачы: 1409 год.
Для пошуку адказу на пытанне быý створаны навуковы калектыý, у якi ýвайшлi навуковыя супрацоýнiкi як Нацыянальнага парку, так i Iнстытута гiсторыi Акадэмii навук Беларусi. А кiраýнiком праекта стаý дырэктар Iнстытута гiсторыi Акадэмii навук доктар гiстарычных навук, прафесар Аляксандр Каваленя. У вынiку напружанай навукова-даследчай работы было апрацавана 430 спраý з 35 фондаý архiваý Беларусi, Расii, Польшчы, Лiтвы. Праведзены параýнальны аналiз матэрыялаý у апублiкаваных крынiцах, зборнiках дакументаý, спецыяльнай гiстарычнай лiтаратуры, навукова-папулярных выданнях, успамiнах, шматлiкiх публiкацыях у навуковым i перыядычным друку.
У ходзе гэтых навуковых даследаванняý была вылучана гiпотэза, што запаведны рэжым на тэрыторыi Белавежскай пушчы пачаý складвацца ý канцы ХIV—пачатку ХV стагоддзя.
Важнай перадумовай i аргументам да пачатку зараджэння запаведных нормаý можна лiчыць увядзенне першай земскай прывiлеi Вялiкага княства Лiтоýскага 1387 года, якой гарантавалiся правы i вольнасцi шляхты каталiцкага веравызнання. Стаý умацоýвацца iнстытут прыватнай уласнасцi, што ý сваю чаргу прывяло да размежавання зямель i правоý па iх выкарыстанню, у тым лiку лясных масiваý, памiж дзяржавай i шляхтай.
Даследчая праца праводзiлася з фондамi канцылярыi Гродзенскага губернатара, Гродзенскага губернскага прыродаахоýнага камiтэта, фондам Кiравання Белавежскай удзельнай пушчы, iншымi фондамi, у тым лiку расiйскiмi, і дзяржаýнага гiстарычнага архiва Лiтвы i iнш., сярод якiх — зборнiкi на лацiнскай мове, акты Вiленскай археаграфiчнай камiсii, акты Лiтоýска-Рускай дзяржавы, многiя прыватныя дакументы. У працэсе выканання праекта ýсяго было выяýлена i апрацавана 232 справы ХVI—ХХ стагоддзяý, якiя адносяцца да гiсторыi Белавежскай пушчы i арганiзацыi сiстэмы яе аховы i выкарыстання.
Устаноýлена, што ВКЛ як дзяржава мела значныя плошчы лясоý. У дзяржаýнай уласнасцi знаходзiлiся важнейшыя пушчы — Белавежская, Гродзенская, Пярштунская i iнш. На дзяржаýным узроýнi распрацоýвалiся i сiстэматычна выдавалiся дакументы, якiя былi накiраваны на ýдасканаленне аховы i эксплуатацыi лясных багаццяý. У ХVI стагоддзi да такiх дакументаý можна аднесцi адпаведныя артыкулы «Уставы на валокi» 1557 г., Лясную уставу 1567 г., iнструкцыю рэвiзорам 1576 г., «Рэвiзiю пушчаý i звярыных пераходаý» 1559 г. Гэтыя дакументы насiлi агульнадзяржаýнае значэнне, пад iх дзеянне трапляла i Белавежская пушча.
Даследчыкi выявiлi прывiлеi Жыгiмонта Старога 20-х гадоý ХVI ст., якiя замацавалi за Белавежскай пушчай статус вялiкакняжацкага домена. У той час, згодна з дакументамi, вялося рэфармаванне i ýдасканаленне аховы пушчы, прыродаахоýныя мерапрыемствы насiлi тыповы характар. Ужо ý 1616 г. iнспектар-кантралёр дзяржаýных маёмасцяý ВКЛ Мiкалай Пузялеýскi называý Белавежскую пушчу «гонарам i ýпрыгожаннем» усёй дзяржавы перад iншымi народамi. Гэта — пераканаýчае сведчанне таго, што наша пушча ýяýлялася ýнiкальным прыродным аб’ектам, у якiм захоýваýся прыродаахоýны рэжым, не пазней за ХVI стагоддзе. Асаблiвасцю Белавежскага лесу можна лiчыць тое, што ý яго межах зафiксаваны выпадкi мэтанакiраванага развядзення i аховы прадстаýнiкоý лясной фаýны. Так, у сярэдзiне ХVI стагоддзя лясная ахова (асочнiкi) з вёсак Амелянец i Палiчнае вырошчвалi зубранят i нават адвозiлi iх у Вену i Варшаву. А ý пачатку 1578 года кароль польскi i вялiкi князь лiтоýскi Стэфан Баторый даваý распараджэннi белавежскаму ляснiчаму Ф. Махвiчу ý арганiзацыi мерапрыемстваý па выхаванню i выкормлiванню зубранят i ласянят.

Толькi за вялiкiя заслугi перад дзяржавай гаспадар — вялiкi князь лiтоýскi мог дазволiць вяльможам папаляваць або атрымаць якi-небудзь паляýнiчы трафей з пушчы. Так, у 1578 г. лоýчаму ВКЛ Мiкалаю Крыштафу Радзiвiлу за заслугi на дзяржаýнай службе было дазволена паляванне на чатырох зуброý у Белавежскай пушчы, а кароннаму падканцлеру Замойскаму ý той жа час было дазволена атрымаць у белавежскага ляснiчага тушы чатырох зуброý i чатырох ласёý.
Для захоýвання папуляцыi зуброý, папярэджвання выпадкаý браканьерства ý пушчы не iснавала такой катэгорыi лясных слуг, як стральцы (iх абавязкам былi падрыхтоýка i ýдзел у паляваннях вялiкага князя лiтоýскага), хоць яны былi ва ýсiх iншых ляснiцтвах. А назiранне за звярамi ý час iх «шлюбных» гульняý было ýскладзена на асочнiкаý. Вялiся тыя назiраннi дзеля ýлiку i кантролю папуляцыi дзiкай жывёлы. Свабоднага карыстання ýгоддзямi Белавежскай пушчы прыватнымi асобамi ý той час не iснавала. Толькi шляхцiчы, якiя мелi старадаýнiя правы на карыстанне тымi цi iншымi ýгоддзямi ý межах пушчы, маглi iх выкарыстоýваць. У выпадку адсутнасцi старадаýнiх «правоý на ýваходы» ý межах пушчы пры неабходнасцi карыстання яе багаццямi трэба было атрымаць разавы дазвол ад самога манарха.
Выяýленая справа судовага разбору 1776 г. аб правах прыватных уладальнiкаý (шляхты) на «ýваходы» ý межы Белавежскай пушчы ýказвае на даýнiя традыцыi карыстання багаццямi пушчы. Напрыклад, у апiсаннi «ýваходаý» у пушчу з боку маёнтка Вярховiчы адзначаецца, што гэты маёнтак у якасцi спецыяльнага гаспадарчага комплексу фармiраваýся i перайшоý у прыватную ýласнасць пры вялiкiх князях лiтоýскiх Вiтаýце (1392—1430), Жыгiмонце (1432—1440), Казiмiры (1440—1492), Аляксандры (1492—1506). А выяýлены найбольш раннi дакумент аб «уваходах» з боку Вярховiч адносiцца да 1506 г. На падставе прыкладзеных дакументаý суд прызнаý права на тыя «ýваходы» ý пушчу законнымi. I хоць сёння дакладная дата надзялення гэтымi «ýваходамi» не ýстаноýлена, спасылка ý судовай справе на часы Вiтаýта, якую суд не аспрэчваý, дазваляе сцвярджаць, што прыродаахоýны рэжым Белавежскай пушчы пачаý фармiравацца ý часы праýлення гэтага вялiкага князя. Аб гэтым сведчыць той факт, што на пасяджэннi суда каралеýскiх камiсараý у 1567 г. аб прыналежнасцi зямель каля ракi Сiпора да маёнтка Вярховiчы ýладальнiк гэтага маёнтка Васiль Копаць заявiý, што «тот грунт около реки Сипоры есть его имение Верховичи с давних и вечных времён не только за тех королей их милости Александра и Жигимонта, но еще за князя великого Витовта и иных королей и великих князей литовских, те грунты использовались Верховичскими подданными». У працэсе далейшага разбору суд прызнаý права В. Копаця на ýказаныя землi. Робiм выcнову: Вярховiчы, як асобная гаспадарча-адмiнiстрацыйная адзiнка сфармiравалiся ý часы Вiтаýта, а неад’емнай часткай гэтага гаспадарчага комплексу былi «ýваходы» ý Белавежскую пушчу. I кароль польскi, i Вялiкi Князь лiтоýскi Аляксандр падарыý у 1506 г. Вярховiчы свайму пiсару Копацю В. як комплекс, якi склаýся з усiмi землямi, сенажацямi, лясамi, ловамi i ýваходамi ...
Ускосным пацвярджэннем гiпотэзы аб фармiраваннi запаведнага рэжыму ý Белавежскай пушчы на пачатку ХV стагоддзя з’яýляецца i знакамiтая «Песня пра зубра». Мiкола Гусоýскi ý сваiм творы, напiсаным у пачатку ХVI стагоддзя, называý Вiтаýта вынаходнiкам палявання на зубра. Аб тым сведчыць i выдадзенае ý 1420 г. распараджэнне аб парадку спагнання платы з борцяý, якiя знаходзяцца на тэрыторыi пушчы i належаць iншаму ýладальнiку. Плата за карыстанне борцямi магла замяняцца часткай мёду. Калi ýладальнiку лесу тая плата не была своечасова ýнесена, можна было звярнуцца ý суд.

Пасля завяршэння першага этапу комплекснага навукова-даследчага праекта «Белавежская пушча: гiсторыя i сучаснасць» зроблена выснова аб тым, што пачаткам увядзення першых элементаý прыродаахоýных мерапрыемстваý, якiя сталi асновай устанаýлення запаведнага рэжыму на тэрыторыi Белавежскай пушчы i яе выкарыстання ý якасцi запаведна-паляýнiчай гаспадаркi правамерна лiчыць 1409 год. З той пары неýзабаве мiне 600 гадоý.
Як адзначыý генеральны дырэктар НП «Белавежская пушча» Мiкалай Бамбiза, аб праведзенай рабоце i яе вынiках праiнфармаваны Камiтэт па сусветнай спадчыне ЮНЕСКО, iншыя зацiкаýленыя мiжнародныя арганiзацыi. Напрыканцы восенi плануецца правесцi сумесную з польскiмi калегамi навуковую канферэнцыю, на парадак дня якой будзе вынесена i пытанне аб даце пачатку запаведнасцi Белавежы.
...Параýнанне Белавежы з Мекай у загалоýку артыкула ý многiм умоýнае, аднак i пэýная сiмволiка тут таксама ёсць. Сёння пушча з’яýляецца самай вядомай i найбольш папулярнай для турыстаý прыродаахоýнай тэрыторыяй у рэспубліцы. У Белавежскай пушчы — каранi нашага народа, душа Беларусi. Вакол гэтага былiннага лесу некалi развiвалася еýрапейская цывiлiзацыя, а парой вяршыýся лёс яе дзяржаý i народаý. Таму наведаць Белавежу хоць раз у жыццi, дакрануцца да вытокаý — святы абавязак кожнага беларуса i гонар для любога iншаземца.
Материалы подготовили
Сергей ПРОТАС, Елена ДОВЖЕНОК,
Мария ЖИЛИНСКАЯ (фото).
![]() 5. Супрацоýнiкi Нацыянальнага парку Святлана Апацкая I Вячаслаý Сiпач запрашаюць на веласiпедную экскурсiю |
![]() 6. Вартаýнiк Дзеда Мароза |
![]() 7. Зараз Дзед Мароз чытае шматтысячныя пасланнi дзяцей |
![]() 8. У паляýнiчай зале рэстарана "Белавежская Пушча" |
![]() 9. Нумары гасцiнiцы прыемна ýражваюць камфортам I чысцiнёй |
![]() 10. У Нацыянальным парку можна пазнаёмiцца адразу з некалькiмi вiдамi аленяý |
![]() 11. Белавежа не мае натуральных азёр. Але хто скажа, што гэта прыгажосць "штучная"? |
![]() 12. Да паслуг аýтатурыста ý - бензазаправачная станцыя |
![]() 13. Музей прыроды, багаты ýнiкальнымi экспанатамi, з'яýляецца найбольш наведваемым аб'ектам Нацыянальнага парку "Белавежская Пушча" |
Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта