
Спадчына


Для зямель Беларусi 14 стагоддзе было часам юнавання ý асноýным так званага звычайнага права, г. зн. традыцыi. У архiвах не выяýлены дакументы аб арганiзацыi аховы лясных багаццяý у той перыяд. Важнай перадумовай i аргументам да пачатку зараджэння запаведных нормаý можна лiчыць увядзенне першай земскай прывiлеi ВКЛ 1387 г., якой гарантавалiся правы i вольнасцi шляхты каталiцкага веравызнання. Стаý умацоýвацца iнстытут прыватнай уласнасцi, што ý сваю чаргу прывяло да размежавання земляý i правоý па ix выкарыстаннi, у тым лiку лясных масiваý, памiж дзяржавай j прыватнымi асобамi (шляхтай).

У прыватнасцi, праводзiлася даследчая работа з фондамi канцылярыi Гродзенскага губернатара, Гродзенскага губернскага прыродаахоýнага камiтэта. Фондам кiравання Белавежскай удзельнай пушчы, iншымi фондамi, у тым лiку расiйскiмi, дзяржаýнага гстарычнага архiвa Лiтвы i iнш., сярод якiх - з6opнiкi на лацiнскай мове, акты Вiленскай археаграфiчнай кaмicii, акты Лiтоýска-Рускай дзяржавы, многiя прыватныя дакументы. У працэсе выканання праекта ýсяго было выяýлена i апрацавана 232 справы 16-20 вякоý, якiя адносяцца да гiстоpыi Белавежскай пушчы i арганзацыi сiстэмы яе аховы i выкарыстання.
Аналiз вывучаных матэрыялаý дазволiý зрабiць наступныя вывады: першы - у apxiвax захоýваецца значная колькасць матэрыялаý па гiстоpыi i арганiзацыi ciстэмы аховы i выкарыстання Белавежскай пущчы: другi - асноýная частка багатага пласта дакументальных матэрыялаý яшчэ не ýведзена ý навуковы абарот; трэцi - у архiýных i pyкaпicных фондах ёсць нямала крынiц, якiя не маюць прамога дачынення да ýстанаýлення даты ýвядзення запаведнага рэжыму ý пушчы; чацвёрты - неабходна далейшае вывучэнне багатага дакументаль нага матэрыялу, што дазволщь аб'ектыýна апiсаць многiя старонкi гiстоpыi Белавежскай пушчы, гicтоpыi Айчьiны.

Дзякуючы комплексу прыродаахоýных мерапрыемстваý на тэрыторыi Белавежскай пушчы iснавалi зубры, што выгадна адрознiвала гэты прыродны комплекс ад iншыx пушчаý у ВКЛ. Дакументы сведчаць, што ýжо ý 16-18 вв. iснавала катэгарычная забарона на паляванне ý Белавежскай пушчы, асаблiва строга яна дзейнiчала ý адносiнах зуброý. Так, пры назначэннi ý 1518 г. на ýтрыманне Камянецкага замка i
волacцi (павета). Богуш Багавiцiновiч атрымаý у кiраванне замак, горад, павет з насельнiцтвам, землямi i лясамi, пры гэтым падкрэслiвалася, што ён «пушчу нашу (господарскую) каменецкую всю мает заведати, и сторожу добрую мети, абы зверу нашому шкоды не было, а отъ кого бы намъ (господарю) шкода была, того намъ маеть объявити, а самь зверю нашего в той пушчы ловити не мает, нижъли маеть ловити по тымъ местомъ, где первый наместъники каменецкии ловливали, и то кроме зубров», (з «Лiтоýскай метрыкi»).
Толькi за вялiкiя заслугi перад дзяржавай, гаспадар - вялiкi князь лiтоýскi - мог дазволiць вяльможам папаляваць або атрымаць якi-небудзь паляýнiчы трафей з пушчы. Так, у 1578 г. лоýчаму ВКЛ Мiкалаю Крыштафу Радзiвiлу за заслугi на дзяржаýнай службе было дазволена паляванне на чатырох зубраý у Белавежскай пушчы, а кароннаму падканцлеру Замойскаму ý той жа час было дазволена атрымаць у белавежскага ляснiчага тушы чатырох зубраý i чатырох ласёý. Для захоýвання папуляцыi зуброý, папярэджання выпадкаý браканьерства ý пушчы не iснавала такой катэгорыi лясных слуг, як стральцы (ix абавязкам была падрыхтоýка i ýдзел у паляваннях вялiкага князя лiтоýскага), хоць яны былi ва ycix iншых ляснiцтвах. А назiранне за звярамi ý час ix «шлюбных» гульняý было ýскладзена на асочнiкаý. Вялiся тыя назiраннi дзеля ýлiку i кантролю папуляцыi дзiкай жывёлы. Свабоднага карыстання ýгоддзямi Белавежскай пушчы прыватнымi асобамi ý той час не iснавала. Толькi шляхцiчы, якiя мелi старадаýнiя правы на карыстанне тымi цi iншымi ýгоддзямi ý межах пушчы, маглi ix выкарыстоýваць. У выпадку адсутнасцi старадаýнiх «правоý на ýводы» ý межах пушчы пры неабходнасцi карыстання яе багаццямi трэба было атрымаць разавы дазвол ад самога манарха.
Асобна падкрэслю, што традыцыi прыродаахоýных мерапрыемстваý маюць дастаткова багатую гiсторыю. Так, выяýленая справа судовага разбору 1776 г. аб правах прыватных уладальыкаý (шляхты) на «ýваходы» ý межы Белавежскай пушчы ýказвае на даýнiя традыцыi карыстання багаццямi пушчы.
Напрыклад, у anicaннi «ýваходаý» у пушчу з боку маёнтка «Вярховiчы» адзначаецца, што гэты маёнтак у якасцi спецыяльнага гаспадарчага комлексу фармiраваýся i перайшоý у прыватную ýласнасць пры вялiкiх князях лiтоýскiх Вiтаýце (1392-1430), Жыгiмонце (1432-1440), Казiмiры (1440-1492), Аляксандры (1492-1506). А выяýлены найбольш раннi дакумент аб «ýваходах» з боку Вярховiч адносiцца да 1506 г. На падставе прыкладзеных дакументаý суд прызнаý права на тыя «ýваходы» ý пушчу законнымi. I хоць сёння дакладная дата надзялення гэтымi «ýваходамi» не ýстаноýлена , аднак спасылка ý судовай спра¬ве на часы Biтaýтa, якую суд не аспрэчваý, дазваляе сцвярджаць, што прыродаахоýны рэжым Белавежскай пушчы пачаý фармiравацца ý часы праýлення гэтага вялiкага князя. Аб гэтым сведчыць той факт, што на пасяджэннi суда каралеýскiх камiсараý у 1567 г. аб прыналежнасцi зямель каля ракi Ciпopa да маёнтка «Вярховiчы» або Белавежскага ляснiцтва ýладальнiк гэтага маёнтка Васiль Копаць заявiý, што «тот грунт около реки Сипоры есть его имение Верховичи с давних и вечных времён не только за тех королей их милости Александра и Жигимонта, но ещё за князя великого Витовта и иных коро¬лей и великих князей литовских, те грунты использова¬лись Верховичскими подданными» (НiАБ, Ф.1705, воп.1, с.66, л. 693). У працэсе далейшага разбору суд прызнаý права В.Копаця на ýказаныя землi. Poбiм вывад: Вярховiчы як асобная гаспадарча-адмiнстрацыйная адзiнка сфармiравалася ý часы Вiтаýта, а неад'емнай часткай гэтага гаспадарчага комплексу былi «ýваходы» ý Белавежскую пушчу. Кароль польскi i вялiкi князь лiтоýскi Аляксандр падарыý у 1506 г. Вярховiчы свайму пicapy Копацю як комплекс, якi склаýся з yciмi землямi, сенажацямi, лясамi, ловами i ýваходамi ...
Ускосным падцвярджэннем гiпотэзы аб фармiраваннi запаведнага рэжыму ý Белавежскай пушчы на пачатку 15 стагодцзя з'яýляецца наступнае. Мiкола Гусоýскi ý сваей «Песнi пра зубра», напiсанай у пачатку 16 веку, называý Biтaýтa вынаходнiкам палявання на зубра. Аб тым свед¬чыць i выдадзенае ý 1420 г. распараджэнне аб парадку спагнання платы з борцяý, якiя знаходзяцца на тэрытоpыi пушчы i належаць iншаму ýладальнiку. Плата за карыстанне борцямi магла замяняцца часткай мёду. Калi ýладальнiку лесу тая плата не была своечасова ýнесена, можна было звярнуцца ý суд.
Такiм чынам, фактычныя матэрыялы сведчаць, што на пачатку 15 веку ý пушчы iнтэнсiýна праводзiлiся мерапрыемствы па вядзеннi паляýнiчай гаспадаркi, упарадкаваннi правоý карыстання ляснымi ýгоддзямi. Аб тым, што запаведны рэжым Белавежскай пушчы пачаý фармipавацца ý пачатку 15 стагоддзя, сведчыць i тое, што князь лiтoýcкi Вiтаýт i кароль польскi Ягайла мелi права рэгулярна паляваць у пущчы. Апублiкаваныя крынiцы сведчаць аб ix паляваннях, а першае ýпамiнанне адносiцца да 1409 г., калi кароль Ягайла паляваý на працягу васьмi дзён з мэтай нарыхтоýкi npaвiзii для ваеннага паходу 1410 г. Гэтае паведамленне - першае ý пiсьмовых крынiцах Белавежскай пушчы (Белавежы). Апiсаны паляваннi манарха i ý iншыя гады, напрыклад, на мядзведзя ý 1426 г., калi Ягайла нават зламаý нагу. Пры двары Ягайлы icнавaý цэлы штат паляýнiчых. А вось аб пра¬ве iншыx асоб на паляванне ý пушчы няма нiводнага ýпамiнання. Верагодна, што з таго часу пушча стала паляýнiчым угоддзем манарха.
Пасля завяршэння першага этапа комплекснага навукова-даследчага праекта «Белавежская пушча: гiсторыя i сучаснасць» зроблены вывад, што пачатак фармiравання запаведнага рэжыму ý Белавежскай пушчы адносiцца да 1409 года. На гэта ýказвае наяýнасць «уваходаý» у пушчу, да таго ж 1409 г. стаý годам першага ýпамiнання Белавежскай пушчы як запаведна-паляýнiчай гаспадаркi (заказнiка). Як элементы запаведнага рэжы¬му адзначым абмежаванне права на паляванне ý межах пушчы, iснаванне правоý карыстання яе багаццямi («ýваходаý») жыхарамi прылягаючай да пушчы тэрыторыi. Вядома, пры гэтым трэба ýсведамляць, што прыродаахоýны комплекс пушчы прайшоý працяглы перыяд фармiравання, якi ахоплiвае 15-20 вв.
А кароткi вывад на першым этапе выканання праекта такi: пачаткам увядзення першых элементаý прыродаахоýных мерапрыемстваý, якiя сталi асновай устанаýлення запаведнага рэжыму на тэрыторыi Белавежскай пушчы i яе выкарыстання ý якасцi запаведна-паляýнiчай гаспадаркi правамерна лiчыць 1409 год. 3 той пары неýзабаве мiнe 600 год.
Яýгенiй БУСЬКО,
намеснiк Генеральнага дырэктара НП «Белавежская пушча» па навукова-даследчай рабоце,
доктар бiялагiчных навук, прафесар

Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта