Турысцкая сцяжынка вяртае да вытокаý, або на адпачынак – у Млыны…

Галiна НОВIК, "Навiны Камянеччыны", № 59, 5.07.2006

Сельскi турызм - новы i перспектыýны напрамак у турыстычнай iндустрыi. «Зялёныя» падарожжы цi актыýны адпачынак ля лесу, ракi, возера iмклiва заваёýваюць папулярнасць сярод жыхароý шумных гарадоý.

Гэты вiд турызму мае на ýвазе набор разнастайных паслуг: пражыванне ý сельскiм доме; экатуры, прыгоднiцкiя паходы, непасрэдны ýдзел ý жыццi мясцовага насельнiцтва, бо можна навучыцца даiць карову, лавiць рыбу, ездзiць на канi... А вёска мае што прапанаваць, хоць не заýжды гэта ýсведамляе. На самай справе сэрца гараджанiна кранаюць Лiрычныя сельскiя пейзажы, самабытнасць сялянскага жыцця, спагадлiвасць тутэйшых людзей, далёкiх ад урбанiзацыйнага цынiзму. Нездарма з'явiýся i такi тур, як настальгiчны...

У нашым раёне пяць сядзiб атрымалi права на фiнансавую падтрымку па лiнii Праграмы ААН, накiраванай на развiццё агратурызму ý прылягаючым да Белавежскай пушчы рэгiёне. Першыя грашовыя «порцыi» ýжо атрыманы, i таму ý сядзiбах, дзе турысту неабходна стварыць элементарны камфорт (найпершая ýмова — гарачая вада, душ i санвузел у доме), распачаты рамонтныя работы. Аднак адчуць асалоду прыпущчанскага лета турыст усе ж паспее. Хоць, як зазначаюць гаспадары агратурыстычных сядзiб, якiя ýжо трапiлi ý каталогi турфiрмаý, колькасць жадаючых адпачыць некалькi дзён на ýлонii прыроды звычайна не залежыць ад пары года...

Тым часам доýжыцца рамонт i ý гасцявым доме Георгiя Грыбава ý Млынах. Ён з сям'ёй жыве ý Брэсце (Георгiй Мiхайлавiч — загадчык кафедры фiласофii i культуралогii БДТУ), а ý Млынах, на беразе Лясной, купiлi звычайную вясковую хату. Выгляд сядзiбы сёння (можаце меркаваць па здымках) цешыць вока, гоiць душу. Мiжволi ýяýляеш сябе на месцы турыста, што ýпершыню, параiýшыся ý турагенцтве, наведаýся ý Млыны, да якiх ад Брэста паýгадзiны язды. Дзелавы заможны чалавек прытамiýся ад спраý I паездак, па свеце i жадае адпачыць на ýлоннi айчынных пейзажаý, адчуць сябе ýтульна, камфортна, разняволена ý айчынным райскiм кутку. Напэýна, краявiдамi ваколiц Млыноý ён будзе задаволены: упарадкаваная грэбля, абапал якой аксамiтная лугавая роýнядзь з кучаравымi купiнамi пералескаý, неýпрыкмет прыводзiць да млыноýскай вулачкi, што здаецца нязвыкла вузкай, бо ýсыпаная яблыкамi яблыня з аднаго боку ледзь не змыкаецца вершалiнамi з вiшняком, якi даýно вытыркнуýся за штыкетнiк, - з другога. Рамантычна шчыльныя зялёныя прысады ýпрытык падступаюць да сядзiбы Грыбавых, хаваюць пад векавой лiпай невялiчкую лазню... А на самой сядзiбе, шчыра адкрытай для староннiх вачэй, — мноства «аграрных» цудаý, такiх простых i нечаканых у садовым дызайне, як плецены з лазы паркан, кветкi ý самаробных берасцяных кашпо, старая сячкарня пад паветкай, прасторная «альтанка» пад магутнымi вязамi, «каменная» алея, абапал якой — роýныя радкi пятрушкi, кропу, салаты, духмяных лекавых траý, дагледжаныя кусты сартавых парэчак, фруктовыя дрэýцы. У спалучэннi з любоýю створаным ландшафтам, хораша падабранымi кветкамi (адчуваюцца ýмелыя жаночыя рукi) i экзатычнымi раслiнамi ýсё гэта стварае дзiýную атмасферу. У некалькiх кроках унiз павольна цячэ Лясная ý абдымках зараснiку i адвечнай прахалоды. I над усей той прыгажосцю —жаваранкава песня ýслаýляе велiч i радасць жыцця...

***

На мiнулым тыднi на сядзiбе Георгiя Грыбава адбыýся прадстаýнiчы семiнар з удзелам I тых, хто пачынае прымаць турыстаý у сваiх сядзiбах цi толькi марыць аб гэтым, I тых, хто па доýгу службы (I духоýнай парэбе) аказвае спрыянне актыýным пачынальнiкам новай справы.

Лейтматывам пачатку сустрэчы было зусiм не афiцыйнае: як добра, што ý свой час не была выканана праграма сцiрання граней мiж горадам i вёскай, што засталiся астраýкi сялянскай самабытнасцi, некранутай прыроды...

Пад час семiнара былi прадстаýлены асноýныя накiрункi Праграмы падтрымкi Беларусi Федэральнага ýрада Германii ý святле перспектыý для сельскага турызму; разгледжаны асноýныя аспекты развiцця сельскага турызму на Брэстчыне. Згодна з Указам Прэзiдэнта «Аб мерах па развiццi аграэкатурызму ý Беларусi», якi дазваляе займацца агратурызмам без рэгiстрацыi прадпрымальнiцтва; названы формы перспектыýнага супрацоýнiцтва — сельскi турызм i акадэмiчнае таварыства; прагучаý цiкавы аповяд гаспадара сядзiбы Георгiя Грыбава (ён сам заядлы падарожнiк) аб «разведаным» iм веласiпедным экамаршруце, якi злучае Млыны са славутымi мясцiнамi на прыгранiчнай тэрыторыi Польшчы; паведамлена аб новым экамаршруце «Зорка Высокага свецiць усiм»; адбылося знаёмства з сельскiм турызмам у Польшчы i некаторымi аспектамi самаарганiзацыi i адносiн з мясцовай удадай. Плённай была работа iнтэрактыýных груп, у якiх шукалi адказы на пытаннi: якiя меры можна прыняць дзеля эфектыýнасцi ýзаемадзеяння мiж мясцовай уладай i гаспадарамi сельскiх сядзiб; мiж турфiрмамi, бiзнесам i гаспадарамi сядзiб, мiж самiмi гаспадарамi гэтых сядзiб...

Абнадзейваючым было паведамленне аб тым, што праект Праграмы развiцця ААН «Экалагiчна ýстойлiвае развiццё рэгiёна «Белавежская пушча»: сумяшчэнне аховы прыроды i ýстойлiвага развiцця» прадоýжыцца, i на другiм этапе яго зноý будзе аказана фiнансавая падтрымка гаспадарам сельскiх турыстычных сядзiб. Пакуль жа дапамога аказваецца больш парадамi...

Дарэчы, Камянеччына лiчыцца лiдэрам у Брэсцкай вобласцi па колькасцi сядзiб, што прымаюць цi рыхтуюцца прыняць аматараý сельскага турызму.

Першыя крокi яго ý нас амаль iнтуiтыýныя. Сядзiбы пакуль ствараюцца стыхiйна. Адчуваецца i недастатковасць iнфармацыi. Нямногiя сёння ведаюць, што iснуе такi вiд адпачынку, як вясковы турызм.

Згадваецца нядаýняя гаворка са знаёмай мiнчанкай. У лiпенi збiраецца з дачкою на адпачынак у Адэсу. Толькi купленыя зараней бiлеты «туды i назад» абышлiся ý 240 тысяч. Калi ж пачула аб тым, што ад тлуму i работы можна выдатна адпачыць зусiм недалёка, прычым за тысяч дваццаць ý суткi з трохразовым харчаваннем на свой густ, шчыра пашкадавала, што не ведала аб тым раней...

Сённяшнiя гаспадары сядзiб зазначаюць, што гараджане часам едуць да iх з апаскай: маýляý, што гэта за новы адпачынак? У многiх з iх ёсць сваякi ý вёсках i свае дачы. I яны разважаюць: цi варта плацiць грошы за тое, каб проста пажыць у вясковым домiку? Аднак пасля наведвання сядзiбы, дзе займаюцца сельскiм турызмам, людзi пераконваюцца, што для гаспадара яны не столькi грашовыя клiенты, колькi яго асабiстыя госцi, i да iх — павышаная персанальная ýвага. Людзi прыязджаюць у вёску турыстамi, а нярэдка ад'язджаюць сябрамi.

Мiж iншым, аднавяскоýцам гаспадара турыстычнай сядзiбы такое суседства на карысць: для хатняй сталоýкi ý сялян купляюць свежае малако, смятану, тварог, яйкi, узрастае цiкавасць да вырабаý майстроý народных рамёстваý, могуць быць запатрабаваны i iншыя паслугi, якiя здольны аказаць вяскоýцы.

Як зазначалася пад час семiнара, асаблiвая ýвага будзе звернута на рэгiянальныя асаблiвасцi i «твар» кожнай сядзiбы з тым, каб яны не «дублiравалi» адна адну. Агульны стандарт — культура абслугоування i беражлiвае стаýленне да прыроды. (Было рэкамендавана на кожнай з сядзiб мець сваю плантацыю гаючых траý для прыгатавання разнастайных чаёý).

Занятак агратурызмам i неабходнасць стварэння цiкавых маршрутаý вымушаюць гаспадароý сядзiб i да даследавання ýласных каранёý, ладу жыцця продкаý. Вынiкам такiх актыýных пошукаý можа стаць нават свой, вясковы, музей.

Няма ý Беларусi сваiх радовiшчаý нафты i газу. Але ёсць хараство амаль некранутай прыроды, вясковая самабытнасць, якую часам, на жаль, больш за нас цэняць нашы госцi, у тым лiку замежныя. Вядома па жыццi: хтосьцi з нас даýно адкрыý для сябе iншыя краiны, але пры гэтым нiколi не быý ля сцен Камянецкай вежы. Сваё трэба ведаць i любiць без прэтэнзiй на ролю калумбаý.

Калi навучымся не толькi глядзець, але i бачыць, калi з'явiцца сетка сельскiх турыстычных сядзiб, дзе будуць створаны ýмовы для прыёму гасцей, добрая справа дасць свой плён, бо выгадная яна i для дзяржавы, i для вяскоýцаý, i для турыстаý. У суседняй Польшчы гэта зразумелi раней...

***

Бацькоýская сядзiба Сцяпана Абламскага з багатым каларытам вясковай спадчыны. Яна таксама ý Млынах, амаль што на беразе Лясной. Побач - маляýнiчая сажалка, прасторны луг. i Яе Вялiкасць Цiшыня, парушаемая спевам птушак. Пастаральны вясковы пейзаж - нiбы ялей для душы.

У эпоху Савецкага Саюза Сцяпан Паýлавiч скарыстаý не адну турыстычную пуцёýку за мяжу, пабываý у экзатычных краiнах, але сцвярджае, што нiдзе няма такой мiлай сэрцу прыгажосцi, як у Беларусi...

Ёсць у яго добрая задумка: з часам прычынiцца да новай справы - экалагiчнага турызму. Творчасць, неабыякавасць i шчырасць характару, напэýна, будуць добрай у тым падмогай...

Падрыхтавала Галiна НОВIК
Фота Мiколы ШУМА


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта