На практыцы ý Белавежы

Дзмiтрый ШЧОЧЫН, "Навiны Камянеччыны", № 51, 7.06.2006

Як паведамлялася, 26-28 красавiка г.г. у польскiм горадзе Белавеж прайшоý семiнар «Перадавы вопыт развiцця агратурызму ý рэгiёне Белавежа», арганiзаваны ý рамках праекта Праграмы развiцця ААН «Экалагiчна ýстойлiвае развiццё рэгiёна «Белавежская пушча»: сумяшчэнне аховы прыроды i ýстойлiвага развiцця». У семiнары прынялi ýдзел пераможцы конкурсу фiнансавай падтрымлi пастаýшчыкам агратурыстычных паслуг праектнага рэгiёна «Белавежская пушча» (з Камянецкага, Пружанскага, Ваýкавыскага, Свiслацкага i Зельвенскага раёнаý Беларусi).

Праграма была арганiзавана так, што беларускiя ýдзельнiлi змаглi азнаёмiцца з рознымi тыпамi аграсядзiб, абмяняцца вопытам з польскiмi капегамi.

У першы дзень у пансiянаце «Гаýра» быý арганзаваны трэнiнг «Якасць i стандарты паслуг сельскага турызму — прымяненне польскага вопыту ý Беларусi, якi правёý прафесар Познаньскай сельгасакадэмii Януш Маеýскi!. У даступнай форме, крок за крокам было расказана i паказана на практыцы, як арганiзаваць прыём турыстаý, стварыць утульнасць i камфорт у аграсядзiбе, арганiзаваць там актыýны адпачынак.

Другi дзень семiнара праходзiý у камфартабельным чатырохзоркавым атэлi «Зуброýка». Гукамi паляýнiчага рога вiтаý удзельнiкаý метрдатэль «Зуброýкi», затым некалькi гадзiн асвойвалi рэстаранны этыкет, змаглi ацанiць кулiнарнае майстэрства шэф-повара, адведаýшы вытанчаныя стравы з дзiчыны.

Наступным аб'ектам наведання стала сядзiба «Буды». Гэта —тыповая агратурыстычная сядзiба, на тэрыторыi якой — некалькi гасцявых дамоý. У адным з iх сабрана этнаграфiчная спадчына рэгiёна, захавана славянская культура. Тут сваiмi рукамi можна спячы хлеб, зварыць страву ý чыгунку i дастаць яе з гарачай печы вясковымi вiлкамi. На паддашку дома захаваýся ýнiкальны «комiн», выкладзены з дрэва i абмазаны глiнай. Непаýторны каларыт дадае тын вакол дома, пчалiныя «борцi», дарожкi, абкладзеныя драýляным кругляком. На тэрыторыi сядзiбы ёсць лазня, асобная летняя кухня, вялiкi свiран, для аматараý велапрагулак — больш двух дзесяткаý веласiпедаý. Для прыгатавання блюд нацыянальнай кухнi спецыяльна змайстравалi капцiльню. Пакоi для турыстаý аформлены ý сельскiм стылi, з утульнымi ложкамi, засланымi беласнежнымi коýдрамi. Проста, утульна, нiчога лiшняга!

Для параýнання наведалi яшчэ некалькi аграсядзiб, якiя шэраг гадоý прымаюць аматараý сельскай экзотыкi з усяго свету. А вечарам усiх чакаý гасцiнны прыём у гаспадара аграсядзiбы «Вiшнёвы сад». За кубкам гарбаты прайшла сустрэча са старшынёй i прадпрымальнiкамi польскай асацыяцыi агратурызму «Бiзон». Была цудоýная магчымасць абмяняцца вопытам у нефармальнай абстаноýцы, наладзiць кантакты для плённага супрацоýнiцтва.

— Для мяне агратурызм — не проста адпачынак у вёсцы, — расказаý уладальнiк сядзiбы «Млынок» Георгiй Грыбаý. — Абавязкова яшчэ раз сустрэнуся з польскiмi калегамi ý час велапрабегу, выпрабую новы веламаршрут i пакажу сябрам польскiя аграсядзiбы. У нас сапраýды шмат агульнага...

— У час семiнара мы набылi значны вопыт па абслугоýваннi турыстаý, — дадала гаспадыня сядзiбы «Лясная» Наталля Зямлянiк. — У мяне нарадзiлiся новыя iдэi. А дзякуючы фiнансавай падтрымцы, з'явiлася рэальная магчымасць увасобiць гэтыя iдэi ý жыццё.

Польскiя калегi падрыхтавалi гасцям сюрпрыз: у рэстаране, што размешчаны ý будынку былога вакзала, спецыяльна пабудаванага ý свой час да прыезду iмператара Мiкалая II, была арганiзавана вячэра пры свечках. Апошнi дзень семiнара прайшоý у будынку комплекса «Белавежскi нацыянальны парк», дзе ýдзельнiкi наведалi ýнiкальны музей прыроды.

У рамках праекта наперадзе — складаная праца па падрыхтоýцы iнiцыятыýных людзей, развiццi агратурызму ý Беларусi.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта