"Лес – мой храм"

Святлана ЯДРАНЦАВА, журнал "Родная прырода", № 1, 10.02.2006

Першае ýражанне, галоýны ýспамiн дзяцiнства - "лёгкае дыханне" Белавежскай пушчы. Нiдзе ý свеце не сустракаý потым Канстанцiн САЕВIЧ, прафесар экалогii, дэкан гуманiтарна-экалагiчнага факультэта БДАТУ, такога цудоýнага паветра, настоеннага на водары лясных кветак, траý, лiсця...

Канстанцiн Саевiч
Канстанцiн Саевiч
Пяць пакаленняý Саевiчаý, кажучы высакамоýным стылем, прысвяцiлi сваё жыццё служэнню лесу. I ýдзень, i ýначы вартавалi яго багацце, передавалi нашчадкам вопыт, веды, сваю любоý да Пушчы. У дакументах XVII стагоддзя згадваецца егер Акольнiцкага ляснiцтва Рыгор Саевiч. Зараз нельга сказаць з упэýненасцю, цi быу ён iх прамым продкам. Аднак Канстанцiн Фёдаравiч перакананы - быý! I прапрадзед Фёдар, i прадзед Мiхаiл, i дзед Канстанцiн, i дзедаý брат Антон, i бацька Фёдар Канстанцiнавiч, i малодшы брат - усе так цi iнакш звязалi сваё жыццё з лесам, з пушчай.

Прапрадзед Фёдар быý заснавальнiкам вёскi Ясень. Узнiкла яна ý 1846 годзе на паýднёвым ускрайку Белавежы, на вузенькiм перашыйку памiж непралазнымi балотамi, i стала своеасаблiвымi "варотамi пушчы", яе прапускным пунктам з так званай рагаткай — шлагбаýмам. У той час запаведныя лясы былi ýласнасцю царскай сям'i i ýезд-выезд строга кантраляваýся.

Гiсторыя пушчы неаддзельная ад гiсторыi чалавецтва. Чаго толькi не давялося ей перажыць: пажары, ураганы, снегаломы, усёзнiшчальныя войны, царскiя (а ý савецкiя часы – урадавыя) паляваннi, суцэльныя высечкi каштоýных дрэý... Усе гэта падрабязна апiсана ý кнiзе Ф.К. Саевiча "Запiскi ляснiчага Белавежскай пушчы". У ей - больш чым паýтаравекавая гiсторыя роду Саевiчаý, гiсторыя Белавежы, розныя цiкавыя здарэннi, якiх было нямала ý жыццi тутэйшых людзей.

"У царскiя часы ýладкавацца на працу леснiком было няпроста: людзей падбiралi па росце, па здольнасцях, па веданнi лесу... I, вядома, патрабавалiся рэкамендацыi". Усе гэта Фёдар Канстанцiнавiч меý. Аднак, пачынаючы ý сярэдзiне 50-х гадоý працу ý лясной гаспадарцы, ён разумеý, што, акрамя ýсяго iншага, леснiку неабходны пэýныя сучасныя веды: час патрабаваý адукаваных людзей. I Фёдар Канстанцiнавiч заканчвае спачатку Полацкi лясны тэхнiкум, пасля - Усесаюзны сельскагаспадарчы Iнстытут па спецыяльнасцi бiёлаг-паляýнiцтвазнавец.

Фёдар Саевiч
Фёдар Саевiч
Пачынаý працоýную бiяграфiю Фёдар Саевiч простым рабочым лесу, праз нядоýгi час яго перавялi ý леснiкi. Тады ён усур'ёз узяýся за ахову звяроý i лесу, бо, як ён сам выказаýся, "запаведнiк не прахадны двор", а браканьеры ý той час былi асаблiва "злосныя i нахабныя". Пазней працаваý аб'ездчыкам, потым памочнiкам ляснiчага i, нарэшце, ляснiчым Ясенскага ляснiцтва.

Адзiн час цяжка хварэý "з-за пераахалоджванняý у дажджлiвае надвор'е, у снегапад, калi вымакнеш да нiткi, а дабiрацца дадому даводзiцца на канi, часам на веласiпедзе або на матацыкле".

Дарэчы, пра матацыкл яго сын Канстанцiн Фёдаравiч расказаý даволi цiкавы выпадак. "Зубры - жывёлы непрадказальныя. Нораý маюць гарачы. Калi што не па iх - тады толькi трымайся! Неяк бацьку далi новы матацыкл з каляскай, а зубры чамусьцi вельмi неýзлюбiлi гэты "транспартны сродак", вiдаць, раздражняý iх Гук яго рухавiка. Дагнаý адзiн такi звярына бацьку на звiлiстай лясной дарозе i пайшоý у наступленне на ненавiсны механiзм. Бацька лiтаральна грудзямi засланiý матацыкл. Стаý памiж iм i зубрам i з месца не сышоý. Сабраýся ýжо смальнуць з ружжа ý паветра, але абышлося. Зубр пазлаваýся: пачмыхаý носам, парыý капытом зямлю i памалу адышоý. Калi б нервы ý бацкi не вытрымалi, уступiý зверу, ад новага матацыкла мог бы толькi блiн застацца. Такiя выпадкi здаралiся. Хадзi потым пешкi"

Усе жыццё Фёдар Саевiч аберагаý пушчанскiх звяроý, як свой асабюты статак. Закладваý для iх кармавыя паляны ý лесе, у снежныя суровыя зiмы - падкормлiваý. Ратаваý асiрацелых, хворых i аслабленых зверанят.

- Бацька нiводнага жывога дрэва не аддаý пад сякеру. Нават дзеля навукi не мог ахвяраваць, - гаворыць Канстанцiн Фёдаравiч. - 3 мяне вось калегi кпяць, калi я пiшу на абодвух баках паперы: думаюць, што ад сквапнасцi. Я ж як уяýлю, колькi дрэý пераводзiцца на гэтыя самыя паперы, у тым лiку i непатрэбныя, - не магу не эканомiць!

Канстанцiн Фёдаравiч у сваiм служэннi лесу ý некаторым сэнсе пайшоý далей за бацьку. Старонкi не хопiць, каб пералiчыць адны тытулы, якiя, дарэчы, дазваляюць акрэслiць шырыню навуковых поглядаý, кола яго iнтарэсаý. Вось толькi некаторыя з iх: кандыдат сельскагаспадарчых навук па спецыяльнасцi "Лесазнаýства, лесаводства, агралесамелiярацыя, лясныя пажары i барацьба з iмi", прафесар, доктар бiялагiчных навук па спецыяльнасцi "Экалогiя", лаýрэат прэмii Ленiнскага камсамола Беларусi ý галiне навукi за манаграфiю "Рацыянальнае выкарыстоýванне лясных рэсурсаý", акадэмiк Славацкай ДАН...

Не простым быý шлях да гэтых вяршынь. Калi вучыýся недзе класе ý 7-м у Камянецкай сярэдняй школе (за 30 кiламетраý ад Ясеня), усяго адзiн толькi раз за зiму пабываý дома - надта моцныя завеi былi ý той год. Недзе гадоý з шасцi цi сямi марыý стаць ляснiчым. 3 таго, вiдаць, часу, як разам з малодшым братам цягнуýся па снезе ýслед за бацькам на першае ý жыццi паляванне.

Пасля сярэдняй школы паступiý вучыцца ý Беларускi тэхналагiчны iнстытут iмя С.М. Кiрава. Дзед Канстанцiн быý вельмi рады, што ýнук выбраý спецыяльнасць лесавода, а не паляýнiцтвазнаýца, як сын.

Пасля iнстытута Канстанцiн Саевiч працаваý у Негарэльскiм лясгасе, потым доýгi час быý начальнiкам водабалансавай станцыi Беларускага ýправления па гiдраметэаралогii i кантролi стану прыроднага асяроддзя. Гэта быý, бадай, самы плённы перыяд у яго жыццi. Тут Канстанцiн Фёдаравiч напiсаý доктарскую дысертацыю, прысвечаную ахове прыроды ý сучасных умовах. Менавiта тут ён вынайшаý спосаб вызначэння велiчынi выпарэння вiльгацi ý лясных экасiстэмах для ажыццяýлення клiматычнага кантролю. Адначасова iм былi распрацаваны рэкамендацыi, якiя дагэтуль выкарыстоýваюцца не толькi Мiнiстэрствам лясной гаспадаркi, але i Мiнiстэрствам аховы здароýя, Мiнiстэрствам прыродных рэсурсаý i аховы навакольнага асяроддзя, арганiзаваý навуковае таварыства "Юны эколаг". Чаго варта сачыненне юнага аматара прыроды тае пары! Вось толькi адзiн сказ з гэтага твора: "Я выглянуý з-за дрэва i ýбачыý лася - вышынёй, як трактар "Беларус", - даýжынёй, як трактарны прычэп". Зараз Канстанцiн Фёдаравiч збiраецца выдаваць кнiжку, якая будзе складзена цалкам з дзiцячых расказаý i малюнкаý аб прыродзе.

Яго старанiямi ý Беларускiм дзяржаýным аграрным тэхнiчным унiверсiтэце, дзе ён цяпер працуе, акрамя трох спецыялiзацый у галiне экалагiчнай бяспекi i рэсурсазахавання, быý адкрыты спецкурс "Экалагiчныя i бiялагiчныя асновы комплекснага вядзення агралесапаляýнiчай гаспадаркi" i грамадская спецыяльнасць "Iнспектар эколаг-паляýнiцтвазнавец".

Студэнты БДАТУ
Студэнты БДАТУ
- Разумееце, - тлумачыць Канстанцiн Фёдаравiч, - усе гэтыя маладыя людзi -- нашы сённяшнiя студэнты - вернуцца на вёску спецыялiстамi сельскай гаспадаркi, носьбiтамi культуры i прагрэсу. Iм такiя веды ого-як спатрэбяцца! Быць паляýнiцтвазнаýцам - зусiм не азначае без канца паляваць на звяроý або адстрэльваць хворых жывёл, ваýкоý, рэгулюючы iх колькасць (хаця i без гэтага не абысцiся). Паляýнiцтвазнаýства прадугледжвае арганiзацыю падкоркi i лячэння дзiкiх жывёл, iх развядзенне i абарону ад браканьераý. Тэта таксама ахова калгасных i сялянскiх палеткаý ад аматараý паласавацца салодкiм аýсом цi свежай бульбачкай...

- Складана? Ды не... Якiя пудзiлы?! - смяецца Канстанцiн Фёдаравiч. - Каля лесу сеюць ячмень або жыта. Галоýнае, каб у збожжавых быý цвёрды - доуп асцюк. А недзе пасярод лесу на паляне трэба пасадзiць той жа тапiнамбур, бульбу, буракi для падкормкi дзiкоý, тады i ýрон калгаснаму полю ад iх будзе меншы.

Цяпер па тэлевiзары часта паказваюць, як весцi уборку збожжавых, пачынаючы з сярэдзiны поля, каб звяры паспелi ýцячы, не трапiлi ý механiзмы сельгасмашын. Мы ж з адным маiм малодшым калегам вынайшлi ýнiкальнае прыстасаванне для адпуджвання дзiкiх жывёл у час правядзення сельгасработ.

Студэнты павiнны быць у курсе гэтых праблем, ведаць, як з iмi спраýляцца. У час вучобы мы з iмi ловiм браканьераý на прыгарадных вадасховiшчах, ачышчаем узбочыны дарог вакол Мiнска ад смецця... Спадзяюся, пасля такой працатэрапii самi яны не стануць выкiдваць пустыя бутэлькi з вокнау электрычкi.

Прафесар Саевiч можа бясконца расказваць пра сваю працу. Пры гэтым ён так захапляецца, што яго запал i энергiя перадаюцца субяседнiку.

- Аднаго жыцця мала, каб ва ýсiм дасканала разабрацца. Чалавек лiчыць сябе вянцом тварэння прыроды. Дык вось няхай не задаецца. Дрэва гэтак жа цяжка спазнаць да канца. Яно такое ж звяно прыроды, як i чалавек. Вырасцiць яго вельмi складана, а ссячы – нiчога не каштуе. Вось I ý нас каля вучэбнага корпуса карчавалi елкi, пасаджаныя пры яго будаýнiцтве адразу пасля вайны. Дзякуй Богу, я быý у адпачынку. Не давялося браць грэх на душу.

- Але ж елкi былi пасаджаны занадта блiзка да фасада, не прапускалi святло ý аудыторыi.

- Я ýсе разумею, - махае рукою Саевiч. - Але ж яны не вiнаватыя, што iх там пасадзiлi! Наогул сячы лес можна, абавязкова яго ýзнауляючы.

Уся Еýропа - голае поле супраць нас. Толькi ý Славакii лес захаваýся недзе прыблiзна на 40 працэнтах тэрыторыi дзякуючы гарыстай, цяжкадаступнай мясцовасцi. Экалагiчная культура там вышэй за нашу, iнакш iм нельга было б выжыць. А экалагiчных праблем у iх не менш. I так паýсюль. Нельга гаварыць пра экалагiчныя праблемы ý асобна ýзятай краiне. Яны агульныя. А самая галоýная праблема - выхаванне чалавека. Тэхнiчны прагрэс не павiнен iсцi паперадзе маралi. Дарэчы, эколагi вызначылi, што чалавек павiнен рабiць на 50 гадоý наперад. На жаль, людзi яшчэ не гатовы выконваць гэтыя рэкамендацыi. Аднак я веру, што чалавецтва ýрэшце рэшт знойдзе спосаб падтрымлiваць экалагiчную раýнавагу на зямлi.

Для сына Фёдара, названага так у гонар дзеда, Канстанцiн Фёдаравiч не жадае нiчога iншага, як паýтарэнне лёсу свайго, сваiх продкаý. Фёдар Канстанцiнавiч-старэйшы, дарэчы, вельмi хацеý бы таго ж. Зараз Фёдар-малодшы яшчэ вучыцца ý школе, але ýсе свае канiкулы прападае з дзедам у пушчы, пазнае яе таямнiцы i шчаслiвы ад гэтага. I хто ведае - магчыма, калi-небудзь ён прадоýжыць сямейную традыцыю.


Написать отзыв / комментарий / мнение на Форум сайта