
Духоýнасць
Белавежская пушча — еýрапейская казка. Магутны старажытны лес, якi памятае нашых першапродкау i мамантаý, паводле некоторых звестак стаý опошнiм месцам, дзе знiклi легендарныя яцвягi. Пушчу на многiя стагоддзi аблюбавалi цары i каралi для палявання. А калi не стала каранаваных паляýнiчых, апошнiм валадаром пушчы застаýся калматы зубр. Вежа — у небе, зубр — на зямлi, так яны i ýладараць.

Апошнiм часам вырашыý пасялiцца тут i наш Дзед Мароз — чаго блукаць па свеце i трэсцi барадою ý скрусе? Лепшага кутка для палаца i не трэба. Але сядзiба новага валадара з'явiлася не сама па сабе. Шмат добрых рук дапамаглi Дзеду Марозу займець прыгожае казачнае «кубло». Пра жыццё тут, пра лясныя справы, пра аднаго з таленавiтых майстроý пушчы i пойдзе гаворка.
Завiхурыла, замяла завея палi i дарогi... Добра Дзеду Марозу — усюды шлях. Адно пытанне: дзе асесцi, адбудавацца, зажыць сваiм дваром. О Беларусь! Беласнежжа, Белавежжа, Беламоýе! Як пiсаý некалi я ý вершы:
Ёсць на свеце адзiн абавязак —
Баранщь, як дзяцiнства, паданнi.
Мы — нашчадкi разбураных казак,
Дзе разгульваюць зданi.
Камянi старажытнага слова,
3 вас — муры i на небе — аблокi.
Бараню камянi твае, мова,
Быццам замак высокi.
Супраць сiлы чужой i гвалтоýнай
Не далiнай цi чорнаю ямай,
А спрадвечнай стаiць валатоýкай
Мая Белая Брама.
Бялюткi баль, срэбны сон. Белымi бомамi стаяць, пяюць сосны i ялiны. I мы, беларусы, падобныя на дрэвы — усе з аднаго лесу, з аднаго бору. Залатыя, драýляныя, бурштынавыя. Наша радзiма ý пушчы, наша пяшчотная шапатлiвая мова адтуль, з лесу. I моц у нас — старая, зубрыная.
Паехаý Дзед Мароз на белым котку да Белай вежы. Мажлiва, туг можна знайсцi сабе прытулак? Ехаý ды й стрэý на лясной паляне дзяýчыну. Шчокi — чырвоныя яблыкi, вочы сiнiя, вясёлыя, рукi працавiтыя. Ходзiць дзяýчына i дрэвы аглядвае. Стукне па дрэве i слухае — iдзе ад яго залаты гук, срэбны цi жалезны? Цi нiякага? А побач сямейка дзятлаý завiхаецца — звiняць дзюбамi, дапамагаюць: дрэнныя, гнiлыя дрэвы выяýляюць. Спынiý Дзед Мароз конiка:
- Што робiш, красуня? Дрэва на скрыпку шукаеш?
- Не, для пеýня. Буду пеýня рабiць, парк упрыгожваць.
- Мастачка, значыць. А ý Снягуркi да мяне пойдзеш? Шукаю я месца для палаца.
Засмяялася дзяýчына:
- Муж у хаце i дзецi, шукай маладзейшых.
- Нiчога. Мне памочнiца трэба, каралеýна Лiстападава!
- Ой, дзядуля! Вы i мае дзявоцкае прозвiшча ведаеце?
- Чаму ж не? Дзед Мароз — Дзед Усявед. Сядай у санi, мастачка.
- Дзякуй, я на сваiх колах.
I паехалi яны ý пушчу — Дзед Мароз на крыштальных санях, а мастачка Iрына Кушнярук (па мужу) на сваей небагатай машыне. Грымнуý чарадзей посахам: быць тут рэзiдэнцыi Дзеда Мароза ýсяе Беларусi i навакольнага свету! I ýзнiклi тры палацы — Музей пушчы, церам Дзеда Мароза i дамок Снягуркi. Але пра дзiвоснага Дзеда i яго таленавiтую Снягурку пагаворым нiжэй, а пакуль пазнаёмiмся з навакольным жыццём — сур'ёзнае яно, дзяржаýнае.
Чаму захацеý Дзед Мароз жыць у пушчы? Тайна прыроды, пра якую мала вядома. Цi ведае хто, што Белавежская пушча — унiкальны зялёны масiý, дзе тэмпература нiжэй сярэднегадавой па краiне на два градусы! Тут своеасаблiвы полюс холаду, першабытны таянiчы лес.
Два чароýныя куткi грэюць сэрца палешука — Прыпяць i Белавежская пушча. Прыпяць i зямля птушак, рыб i раслiн схавалiся на самым поýднi, i ý паляшуцкi край балот i лесу трэба рабiць падарожжа. Так што таямнiцы Герадотава мора, што сiнела тут, зберагло ýдалае геаграфiчнае месца. Загадка гiсторыi тычыцца ляснога царства: Белавежская пушча ляжала i ляжыць на шляху, па якiм iшоý, ехаý, ляцеý на Заход i Усход кожны — i свой, i чужы, i вораг, i родны. I як тут захавалася пушча i яе вежа — адзiн Бог ведае.
125 тысяч гектараý зялёнай казкi i здароýя патрабуюць дзяржаýнай апекi i аховы, мудрасцi i замiлавання. Тут апошнi прытулак тысячаý вiдаý флоры i фауны i зубр-цар ТОЛЬКI самы вядомы з iх. Але пушча — не толькi прырода, тэта — людзi, паляшуцкая гiсторыя i культура.

Такiм чынам, адрас на планеце: усходняя частка Бельскай раýнiны, Беларуская града i Надбужская нiзiна. Тут — беларускае Белавежжа: натуральная раслiннасць з суполкамi першабытнага паходжання. Неандэрталец, што змагаýся з лесам, нiбыта ворогам, пашкадаваý тэты край, палiчыý яго сакральным, якi ахоýвае сам Творца. Продкi пабаялiся чапаць запаведнасць, дзе жыве тайна. У XX ст. мы мала шкадавалi сваю зямлю, сваю тайну. I трэба сiла дзяржаýнай волi i першародная любоý да Айчыны, каб, як зрэнку вока, берагчы пушчу i людзей пушчы.
Увайдзi ý пушчу, беларус! Увайдзi ý зялёную браму i плач — як плачуць дзецi, калi iм балiць, калi пакрыýдзiш, калi заблукалi. Так i мы сёння — урбанiзацыя хутка зводзiць вёскi!. Колькi з iх ужо не ведаюць, што такое дзiцячая калыска! А калi няма малечы, то хутка не будзе i старэчы.
Апошнi звер, апошняя птушка забiваюцца на таемны востраý Прыпяцi, у цёмны кут Белавежжа. А куды ýбiцца табе, беларус, калi праз цябе з дзiкай хуткасцю соýгаюцца, пнуцца, стрымгалоý цiснуцца Захад i Усход, Поýнач i Поýдзень. Цi ведалi беларусы, што ёсць на свеце чачэнцы i афрыканцы, а iх сёння часам на дорогах Бярэсця больш, чым пералётных птушак.
Наша сэрца не ý Еýропе, наша мара не ý Азii. Наша сэрца — Беларусь, наша старажытнае прыроднае, лясное сэрца — Белавежжа, таму абрысы Белай Русi падобныя на кляновы лiст, на крону дрэва, на адбiтак пушчы. Няма ý нас алтароý i свяшчэнных могiлак за морам. Ёсць толькi Беларусь з сакральнай Белавежскай пушчай, божай моцы якой мы покуль не асэнсавалi. Навошта турэцкая Анталья, навошта Ражаство ý Празе, якiмi спакушаюць нас турфiрмы, выцiскаючы апошнiя грошы?
Ты прыедзь, чалавеча, у пушчу, ты сустрэнь Ражаство ý зялёным княстве. Пачуй успамiны зямлi i неба, аповеды дубоý i соснаý, прыслухайся да старой памяцi. У той памяцi наша збавенне i вечнае аднаýленне. Не спяшайся быць еýрапейцам i сусветным iндывiдам, чалавеча, спярша стань сапраýдным, карэнным беларусам! Каб не знiкнуць у глабалiзме, як туземец. Хто б нi быý на пушчанскай зямлi, кожны адчуваý невыразнае, мiстычнае, нябачнае. Тут ЧАС СПЫНIÝСЯ, тут пануе ВЕЧНАСЦЬ.
У каго з гiсторыкаý першыя словы пра пушчу? Канешне, у Герадота. Намёкi ý Тацыта, Плiнiя, звесткi ý Iпацьеýскiм летапiсе, а знакамiты араб-географ Абу Абдалах Мухамед iбн Мухамед iбн Абдалах аш-Шэрыф ал-Iдрыс у 1154 годзе зрабiý сусветную карту, дзе ёсць город Бармунiя — наша Бярэсце. Працавалi ý пушчы i географы-шпiёны. Так каралеýскi картограф Рэчы Паспалiтай француз Шарль дэ Пэртэес зрабiý самыя дакладныя на той час карты рэгiёна. А потым вярнуýся ý Парыж i ýзброiý iмi армiю Напалеона, якая пайшла на Расiю.
Але веравызнаýчыя i этнiчныя межы ý лясным царстве адносныя. Таму i дзейнiчала тут i працягвае iснаваць у новым аблiччы мiжнародная трансгранiчная праграма «Пушча без межаý». Без межаý ляцяць буслы i журавы, без межаý ходзяць зубры. Без межаý, то на зямлi, то на небе жыве Дзед Мароз, якi лётае i кiдае падарунак у кожны комiн, кожнаму дзiцятку — у валёначак.
Без межаý жыве душа мастака i творцы, добрыя рукi якога (ды не аднаго, а дзесяткаý!) так сёння запатрабаваны ý Белавежскай пушчы. Бо менавiта нашы мастакi i таленты павiнны зрабiць гэта месца лялечкай, беларускай, так бы мовiць, Меккай. А для маленькiх — лясным дыснэйлэндам на беларускi капыл.
Дацкае агенцтва па ахове навакольнага асяроддзя (DАNСЕЕ) вырашыла падтрымаць Белавежскую пушчу i прафiнансавала праект «Пушча без межаý», каб дапамагчы Нацыянальнаму парку «Белавежская пушча» (Беларусь) i Белавежскаму Нацыянальнаму парку (Польшча). На нашым баку непасрэдным выкананнем займаюцца Праграма развiцця ААН у Рэспублiцы Беларусь i грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Беларусi». У вынiку дзейнасцi ёсць галоýная формула — шанаванне каштоýнасцей прыроды павiнна аб'ядноýвацца з грамадска-гаспадарчым развiццём. Працы на нашым баку яшчэ шмат, i зялёныя хвалi лесу не могуць схаваць праблем — ахова прыродна-культурнай спадчыны Белавежскай пушчы, прыродазнаýчая адукацыя, экалагiчны турызм. Гэта — жывыя справы, ад якiх пакуль толькi галаýны боль.
Што патрэбна? Кансалiдацыя высiлкаý грамадства, навукi, улады, iснуючых прыродаахоýных арганiзацый, дапамога жыхарам краю. Леснiкi, настаýнiкi, мясцовая адмiнiстрацыя спадзяюцца: будуць жыць жыхары, як увесь свет, культурным турызмам, а магутная маýклiвая пушча стане беларускай шыкоýнай гасцёýняй!

Пушча такi ж беларускi брэнд, як славутыя Брэсцкая крэпасць i Нясвiжскi замак, але покуль яна знаходзiцца для беларускага розуму i нашай залiшне гарадской супольнасцi нiбыта за мяжой. А сюды трэба ехаць кланяцца i вазiць дзетак, як кожны японец едзе да Фудзiямы, а кiтайцы — да сваей Вялiкай сцяны. I беларусы павiнны ехаць на паклон да сваей прыгажосцi, жамчужыны маýклiвага векавечча.

Але беднавата яшчэ ý пушчы i многа чаго тут ляжыць у крушнях i патрабуе ýвагi ýсяго грамадства. Пра лямпачку ý пад'ездзе цi дрэнны асфальт пад нагамi бывае больш крыку, чым пра тое, чым жыве i ад чаго пакутуе наша правiнцыя. Скажу больш, замкi ý Нясвiжы i ý Мiры лягчэй аднавiць, чым зберагчы унiкальны рэгiён Белавежжа. Там — лакальная архiтэктура, а тут жывы запаведны край беларускай таямнiчай культуры.
У кожнага старажытнага культурнага ландшафту сёння ý свеце ёсць некалькi праблем, якiя трэба пiсаць чырвонымi лiтарамi: заняпад i забыццё традыцый (паглынае чужое — i за свабоднымi эканамiчнымi зонамi трэба вока ды вока); незапатрабаванасць традыцыйных рамёстлаý; знiшчэнне унiкальнай i важкай адметнай народнай спадчыны: старэнне i заняпад вёсак; забудова iншароднай i эклектычнай архiтэктурай; наплыý чужой культуры — купля нерухомасцi, так бы мовiць, качэýнiкамi. Гэта глабальная бяда чалавецтва. I ý нас — адзiнокiя хаты па вёсках на мяжы з пушчай. Сам бачыý тэта — буслоý тут больш, чым людзей.

На дзiвосных птушак пажадалi б паглядзець i веласiпедысты, i пешыя турысты, i хоць цяпер адкрывай буслiны шлях па маршруце Камянюкi — Дзмiтравiчы — Чвiркi — Панасюкi — Селiшча. Чухаюць патылiцы старшынi сельсаветаý. Але да справы далека. Трэба дапамога навукоýцаý-арнiтолагаý, мастакоý, а хто зробiць iнфраструктуру? Дзе дарогi, аýтастаянкi, утульныя кафэ-бiстро, гiды? Дзе фiнансавыя ручаi?
З iнвентарызацыяй культурнага багацця пушчы трэба спяшацца. Але i сёння ясна, што цэлыя вёскi па перыметры пушчы ý тых жа Вярховiцкiм i Дзмiтравiцкiм сельсаветах трэба аб'яýляць помнiкамi найкаштоýнейшай гiстарычнай спадчыны. Мiкалай Чэркас, таленавiты навуковы супрацоýнiк з парку «Белавежская пушча», шмат клапацiýся, бiý у званы, а хто пачуý? Навуковай базай Белавежжа трэба займацца больш сур'ёзна, чым сёння.
Мне пашчасцiла быць у вёсцы Ражкоýка Камянецкага раёна i пiсаць пра Ражкоýскую Божую Мацi паýтара года таму («БД», 2004, № 5), але сiтуацыя выглядае так, што мiнiмум тры вёскi — Ражкоýка, Чвiркi i Панасюкi ý Дзмiтравiцкiм сельсавеце з арыгiнальнай забудовай другой паловы XIX ст. i шматлiкiмi будынкамi павiнны стаць драýлянымi музеямi.
У Чвiрках адмысловая драýляная архiтэктура i двухсотгадовыя (!) студнi, у Ражкоýцы унiкальная курная хата — узор Сярэднявечча, якой няма нiдзе ý Еýропе i якой месца ý музеi, а у нас яе сябры — дождж i снег. Побач у Вярховiцкiм сельсавеце такi ж музей пад небам — вёска Капылы з дзiýнай каменнай архiтэктурнай сядзiбай: двор, свiран, стайня, парк, сад, якiя нават у разбураным стане выглядаюць як каралеýскiя забудовы. А калi аднавiць? Але ж — каму, дзе тыя добрыя рукi?
Старшыня Дзмiтравiцкага сельсавета Iван Ярашук змог падзялщца толькi марамi i спадзяваннямi:
- Ажывiць край трэба. Сельская гаспадарка ý нас звычайная — мяса, малако, прапашныя землi. Але няма адчування, што побач — пушча, няма каларыту. Як стварыць iнфраструктуру? Праблема кадраý — у маленыкiх вёсках адны старыя. Дзе маладыя, жвавыя? У летнi перыяд адпачываць прыязджаюць сюды, але што мы можам прапанаваць? Што пакажам турысту, як атрымаем з яго грошы? Канешне, Брэст з творчай iнтэлгiгенцыяй можа дапамагчы. Ды й свая мясцовая суполка павiнна варушыцца. Мiнск на свята пiсьменнасцi прыехаý i з'ехаý, а мы засталiся.
Прыродны i культурны анклаý Белавежскай пушчы мае такiя ландшафтныя адметнасцi, што яго каштоýнасцi i здабыткi, гiстарычныя мясцiны i помнiкi мусяць стаць асновай АКТЫÝНАЙ ПАМЯЦI беларусаý, нашай вiзiтнай этнаграфiчнай карткай i ЗАПАВЕДНIКАМ КУЛЬТУРЫ ЭТНАСУ. У нас, дзе нi капнi,— новы цуд. Едзе наш беларускi Шлiман — Пятро Фёдаравiч Лысенка ý Тураý i знаходзiць у зямлi трэцюю пасля Кiева i Полацка старажытную Сафiю (цi першую?). А колькi яшчэ цудаý на Палессi? Ну, i дзе тыя рукi маладых археолагаý?
Чаму нiхто з маладых мiнскiх i такiх галасiстых мастакоý, занадта ачмурэлых ад мадэрнiзму еýрапейскага разлiву, не даедзе да Белавежжа? Патрэбны тут штогод пленэры, патрэбны тут рэспублiканскi экалагiчны фестываль.
Але спачатку трэба збудаваць для звычайных людзей гасцiнiцу, таму што гатэль з нумарам у 60 долараý за суткi, якi тут ёсць, — не для беларусаý. I не для дзяржаýных журналiстаý — я сам хацеý прыехаць сюды, напiсаць грунтоýна пра пушчу, але пачуý пра капiталiстычныя цэны — i застаýся наш часопiс без нарыса. А цi можа сабе дазволiць простая сям'я спынiцца у пушчы хоць бы на ноч? Адчуць асалоду роднай прыроды? Даýно час аблвыканкаму паклапацiцца пра адпачынак тут для мноства людзей, калi Берасцейшчына не на паперы думае жыць экалагiчным турызмам. А калi ýзяцъ медыцынскi аспект? У пушчы можна i лячыцца, а праездам — не налечышся. Рубель, укладзены ý пушчу, абернецца дзесяццю.
Пачнём з заходняй часткi краiны, з Белавежскай пушчы, гiстарычную, архiтэктурную i культурную iнвентарызацыю спадчыны Беларусi! Вельмi многа мы згубiлi, каб раскiдвацца. Акрамя аховы гэта стане i базай выкарыстання рэсурсаý культуры ý турыстычнай i рэкрэацыйнай сферах, а гэта прывядзе да эканамiчна-гаспадарчага развiцця рэгiёна. Гiнуць драýляныя помнiкi, пакуль мы завiхаемся вакол будынкаý са шкла i бетону. Глабальны стыль паглынае старажытнасць, але ж яна, спрадвечная беларушчына, а не бетон прывабяць турыстаý.
Як нам пачаць ладзiць не толькi «а-ля еýрапейскiя» мястэчы, але i ратаваць беларускiя драýляна-разьбяныя вёскi? Стане Беларусь урэшце гасцёýняй для турыстаý i калi? Наша старажытнасць — гэта не толькi наша памяць i выхаванне дзетак, гэта яшчэ i наш дабрабыт, нашы грошы. Таму драýлянае, унiкальнае Палессе — беларускi зялёны Кландайк, якi «Сiлiконавай» далiне iнтэлектуалаý толькi на карысць.
Па звестках Мiнiстэрства замежных спраý нашай краiны пра становiшча знешняга гандлю паслугамi станоýчае сальда за восем месяцаý 2005 г. вырасла i склала 578,9 млн. долараý. Але найбольш пасiýнае сальда зафiксавана ý графе «Паездкi» — мiнус 185,3 млн. долараý. Гэта значыць, беларусы ездзяць па свеце больш, чым едуць да нас. Такiм чынам, некалькi мiльёнаý доýгу ляжыць i на Белавежскай пушчы. Альбомы пра пушчу выпускаць прасцей, чым зрабiць яе сапраýднай гасцёýняй.
Трансгранiчны праект «Пушча без межау» працягвае развiваць Праграма развiцця ААН (ПРААН), i менавiта развiццё агратурызму ý Беларусi абмяркоýвалася ý лiпенi: на выязным пасяджэннi гэтай арганiзацыi, у якiм удзельнiчалi прадстаýнiкi рэспублiканскiх i мясцовых органаý выканаýчай улады Беларусi i Польшчы, дыпламатычнага корпуса, мiжнародных суполак. Разглядаýся праект «Экалагiчная ýстойлiвасць рэгiёна "Белавежская пушча": сумяшчэнне аховы прыроды i сталага развiцця».
Адзначым: у Беларусi пачалася рэалiзацыя праграмы малых грантаý Глабальнага экалагiчнага фонду. Прадстаýнiк ААН у Белорусi Джыхан Султаноглу падкрэслiла, што важную ролю ý рэалiзацыi праграмы будзе iграць мясцовае насельнiцтва: «Адным з ключавых фактараý поспеху нашай праграмы ва ýсiм свеце з'яуляецца апора на мясцовых жыхароý у вырашэннi глабальных пытанняý экологii. Скарыстоýваючы нязначныя фiнансавыя сродкi, мясцовыя абшчыны могуць ажыццяýляць дзейнасць, якая вядзе да змен у iх жыццi i навакольным асяроддзi». Першы намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаý i аховы навакольнага асяроддзя Васiль Падаляка заявiý: беларускi ýрад вiтае адкрыццё праграмы, таму што яна пойдзе на карысць у вырашэннi такiх праблем, як бiяразнастайнасць, змяненне клiмату, мiжнародныя водныя шляхi, дэградацыя зямель i забруджанасць.
А праект вясковага турызму ý Белавежскай пушчы дзейнiчае з 2002 г. Адрас аховы унiкальнай пушчы выбраны адназначна i прафiнансаваны Глабальным экалагiчным фондам (ГЭФ). Быý акрэслены вялiзны рэгiён, куды увайшлi Камянецкi, Пружанскi, Свiслацкi, Зельвенскi i Ваýкавыскi раёны.
«Праект уяýляе найбольш аптымальнае спалучэнне аховы прыроды i ýстойлiвага развiцця рэсурсаý, падтрымкi мясцовага насельнiцтва, павышэння эканамiчнай актыýнасцi i ýмацавання трансгранiчнага супрацоýнiцтва, — адзначыý намеснiк прадстаýнiка ПРААН у Беларусi Леван Буадзэ. — Спадзяюся, што яго комплекснасць i адкрытасць паслужаць пачаткам будучай адзiнай мiжнароднай праграмы па развiццi трансгранiчнага турызму з выкарыстаннем патэнцыялу прыгранiчных тэрыторый» (Бюлетзнь ААН, 2005, лiпень — жнiвень) .

«Дадзены праект — сiмвалiчны. Гэга вiзiтная карта для далейшага iнвесцiравання ý сферу агра- i экатурызму як з польскага i беларускага боку, так i з боку мiжнародных арганiзацый», — падкрэслiý намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаý i аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Апацкi.
Памятаю, пашчасцiла мне трапiць у Валдайскi запаведнiк у Расii, куды з'ехалiся на злёт юныя эколагi з акругi. Аказалася, расiяне даýно жывуць экатурызмам — звычайныя школьнiкi праторваюць экалагiчныя сцежкi. Леснiкi робяць аб'екты для турыстаý. Вось што значыць з розумам накiраваць людзей i наладзiць працу. Iх жыццё прымусiла, а чаму нас — не? Экалагiчныя школы ý Брэсцкай вобласцi павiнны працаваць так, каб iх было чуваць. Як чуваць, напрыклад, юных ратаýнiкоý-пажарных. Мiнiстэрства надзвычайных сiтуацый зрабiла многа — у хлопчыкаý i дзяýчынак i форма, i фестывалi, i выставы, i маршы, i гучныя справы, i спаборнiцтвы. I дарослыя ратаýнiкi бяруць залатыя медалi, перамагаючы нават майстроý з Расii i Еýропы!

Над святам славянскай пiсьменнасцi ý Камянцы панаваý чырвоны слуп Белай вежы. Весялiлася эстрада, паэты чыталi вершы, фальклорныя калектывы то iшлi ý скокi, то спявалi спрадвечную спадчыну. Прыгожыя людзi, чысцюткi Камянец, не восеньскае, летняе, сонца. А побач з вежай — выстава драýлянай скульптуры майстроý пушчы. Светлыя, бурштынавыя слупы з постацямi беларускiх асветнiкаý.
Была тут i скульптура пушчанскай Снягуркi — Iрыны Кушнярук, прысвечаная Сiмяону Полацкаму. Адгуло свята, а скульптуры засталiся навечна ý Камянцы — драýляным сямействам каля вежы.
Майстрыня Iрына атрымала дыплом свята i паспяшалася на працу — разам з яшчэ адным скульптарам яны ýпрыгожваюць санаторый ветэранаý i iнвалiдаý «Белая вежа» пад Камянцом. Шмат там справы для рук у будынку, а яшчэ больш на прыродзе, дзе каля возера можна стварыць драýляную казку. Магчыма, Iрына зробiць тут драýляную зялёную жабку-царэýну са стралою — блiзнятка той жабы, на якую заглядваюцца дзецi, наведвальнiкi рэзыдэнцыi Дзеда Мароза ý пушчы.
Бiяграфiя працавiтай Снягуркi самая творчая. Нарадзiлася Iрына Лiстападава ý вёсцы Муравiлье ý Касцюковiцкiм раёне, аднак да юнацтва пражыла ý Магiлёве, адкуль паступiла ý знакамiтае Бабруйскае мастацкае вучылiшча № 15. Пашанцавала ей вучыцца ý аднаго з «багародскiх» разьбяроý, так называецца школа самай вытанчанай скульптуры, калi дрэва становiцца амаль што жывым. Так яна i прыйшла да рэлiгiйнага разьбярства, да драýлянай iконы, але гэта было ýжо ý Белавежжы.

Разам з мужам Уладзiмiрам Кушнеруком i маладымi мастакамi трапiла ý 1983 г. па размеркаванню ý пушчу. Прыехалi тады мастак Мiкалай Ермаловiч, майстры сувенiраý i рэзчыкi Марыя i Мiхаiл Навумовiчы, токар па дрэве Мiхаiл Каплiнскi. Да iх далучылiся сталяр-рэзчык Уладзiмiр Пракаповiч, рэзчык Уладзiмiр Кошман. Усе гэтыя таленты i склалi брыгаду, якая шмат добрага зрабiла ý пушчы. Працы тут — мора. Гэтыя майстры ладзiлi i рэзыдэнцыю Дзеда Мароза.
Якiя тут працы Iрыны Кушнярук?
Рэзчыца i яе майстры абшывалi знутры драýляныя палацы, абшалёýвалi вокны ý домiку Снягуркi i музеi, рабiлi мэблю — крэслы i стол у музеi, разьбу над камiнам, 10 крэслаý у палацы Дзеда Мароза, жывыя скульптуры зайца, снегавiка, малпы, казы, мядзведзя, грыбок-хатку, точаныя калоны ýсюды — 40% усей працы. Вельмi шмат зрабiлi леснiкi i лесарубы з пушчы — уся пляцёнка iх на плоце, уся прыгажосць, але прозвiшчаý вы не пачуеце. А яшчэ плот вакол рэзiдэнцыi. А гэта не адна сотня слупоý з разьбой. Праца была настолькi маштабная, што мастачка спецыяльна памеры зробленага памяншала, каб заплацiлi. Падаеш на аплату на 200 тысяч беларускiх, а табе кажуць — стаý 100. Цi гэта рэальна, каб майстры высокага узроýню працавалi за капейкi? Спецыялiстаý трэба шанаваць. I не спыняцца на дасягнутым. Зрабiлi сядзiбу Дзеда Мароза — i далей. На дзiцячых аб'ектах проста абавязаны панаваць вясёлы дух перамен, фантазii. Цуд жыве подыхам творчасцi.
Але, аказваецца, усё стварыý тут толькi адзiн чалавек — А. Масла, сябра гендырэктара, але ж калодзеж i дзве крамкi па баках, альтанку i домiк Снягуркi рабiлi пушчанскii сталяры. Будаддзел быý з нетутэйшых — прыехалi i з'ехалi. А як жыць мясцовым майстрам? Людзей шкадаваць трэба, асаблiва калi iх у пушчы мала. Падчас брыгадзiрства Кушнярук нiхто не браý у рот нi кроплi i праца была. А працы ý пушчы не на адну брыгаду, калi думаць пра iнфраструктуру для турыстаý. Але дзе гэта ýсе? Дзе кансалiдацыя пушчанскiх творцаý?
Чаму не вучымся шанаваць лепшых, а iх так багата на Палессi! Шмат папрацавала Кушнярук: рэзала ý тым лiку крэсла Дзеда Мароза i постацi з карагода жывёл-месяцаý — казачнага пеýня, конiка, казу ý фартуху. Упрыгожыла яна i рэстаран. Зрабiла лагатып — эмблему рэзыдэнцыi Дзеда Мароза (разам з Н. Богуш). Добрых слоý заслугоýваюць майстрыня Iрына Кушнярук i людзi пушчы. Было б добра увекавечыць iх прозвiшчы на драýляным прыгожым шчыце.

Дзеткi пiшуць лiсты Дзядулю Марозу, для iх наш беларускi Дзед Мароз — натуральная жывая казка. Ды казкi трэба мацаваць справамi i канкрэтыкай. Калi мы хочам, каб яны жылi доýга.
Наш Прэзiдэнт клапоцiцца пра таленавiтую моладзь, яго словы i думкi на галаву вышэй за тое, што думаюць i пiшуць многiя «спецы» ад педагогiкi i культуры. Вось што сказаý А. Р. Лукашэнка пра Белавежскую пушчу, гэтыя шчырыя думкi набылi за два гады яшчэ большую актуальнасць:
«Я концептуально определяю, что мы должны помогать конкретным людям. Талантливым людям, молодежи, которая талантлива, но не имеет возможности выйти вперед...
... Кто из вас прикоснулся к этой хорошей идее? Она с перспективой. Дети — наше будущее. Вы же идейные, вы же умные, вы же деньги хотите заработать. И есть такая возможность... Говорю: к Новому году построй "резиденцию Деда Мороза". Из Москвы сотни, тысячи людей готовы туда ехать, это же Беловежская пуща, это же красота. Традиция есть. Сделали наши художники, которые в союзах не состоят. В деревне нашли людей, энтузиастов, они бензопилой понавырезали такое, на что и вам стоило бы посмотреть. Мы будем развивать этот центр для деток. И там не какой-то Санта Клаус и даже не этот из Лапландии, а наш. Вот когда-то разрушили его жилище, и он уехал в Финляндию. Сегодня мы жилище возродили, и он к нам вернулся. И дети потянулись туда. Они поверили, что вернулся их Дед Мороз.
Хорошая идея, нормальная. Я к примеру об этом говорю. А где ваши такие идеи, за которые можно было бы заплатить?
Там же кусок хорошей работы, сотни тысяч долларов вложено. То, что в России обошлось в миллионы. Мы за счет своих материалов, своих людей сделали это хорошее дело. Этот центр будем развивать. Это и большой коммерческий проект. Конечно, с детей много не возьмешь. Но надо же подарок купить. Они приезжают туда. Деда Мороза встречают и прочее. С интересом посмотрят и на зверюшек. Лосята маленькие ходят. Ребенок может приехать, эту нетронутую природу пощупать и погладить».
На 15 гектарах пушчы сапраýды па даручэнню Прэзiдэнта амаль што сто будаýнiкоý i рэзчыкаý зрабiлi прыгожую сядзiбу, i 15 снежня 2003 г. да зуброý у госцi прыляцеý на белым конiку Дзед Мароз. 4000 агеньчыкаý заззялi на велiчнай ялiне. Ад Брэста сюды больш за 50 км, ад Мiнска 350. Ад вёскi Камянюкi да сядзiбы Дзеда Мароза 10 км — праз КПП пагранiчнiкаý, ад якога 5 км да гранiцы з Польшчай.

I яшчэ: генеральны дырэктар Нацыянальнага парку «Белавежская пушча» Мiкалай Бамбiза ý iнтэрв'ю «Комсомольской правде» («КП», 2003, 22 лiстапада) сказаý, што ýсiм дзецям будзе падарунак. Сцiплыя падарункi ёсць. Але няма шмат чаго казачнага, што можна было б тут разгарнуць, калi пажадаць гэтага. «Комсомольская правда» намалявала перад адкрыццём карту рэзiдэнцыi, дзе значылася майстэрня падарункаý. Якiх, цiкава? Калi нават сувенiраý не хапае, асаблiва — драýляных. Кожны, хто едзе ý пушчу, хоча набыць нешта тутэйшае, з пахам старажытнага дрэва... Колькi цудоýнага можна было б рабiць тут! Але сваiх майстроý засталося толькi тры чалавекi. Бывае, заскочаць «варагi», цi, як тут iх называюць,— «талiбы»... Мастацкай брыгады Iрыны Кушнярук, як i яе самой, на працы ý пушчы ужо няма. Драýляныя сувенiры набываюць у iншых месцах i завозяць у пушчу, нiбыта свае. Але i гэтага не хапае — i керамiка не задавальняе попыт.
Казка, пра якую гучна напiсалi i любяць пiсаць адзiн раз пад Новы год, спiць у гушчы. Колькi жыве разьбярства пад адкрытым небам? Мiне крыху часу, i драýляная казка можа пайсцi трэшчынамi i парасце мохам. Не дай Бог. Па лёсах людзей, тутэйшых майстроý, трэшчыны пайшлi ýжо. Майстроý, якiя зрабiлi прыгажосць, не прынялi нi ý якiя творчыя саюзы, няма iх дзiвосных прац нi на якiх выставах... Сталiца ад пушчы вельмi далёка. Паспрабавала Iрына Кушнярук зрабiць выставу сваiх драýляных iкон у Мшску — 600 долараý каштуе месца. Такiх грошай мастакi ý пушчы не маюць — iх талент тут ацэньваюць у 200 тысяч нашых рублёý у месяц. Вось такая казка... У якой, тым не менш, спадзяюся, будзе добры канец. Бо Дзед Мароз-чараýнiк дапаможа.
Iшла Каляда, калядуючы, Каляда-калядзiца, добрая маладзiца. Несла дары добрым людзям: бочку пшанiцы, бочку ярыцы, рэшата аýса, наверх каýбаса. Прыехала Каляда да Снягуркi Iрыны на двор. Добры дзень вам у хату, мастакi-Кушнерукi! А Дзед Мароз напявае: «Ой, лялён-рана, каралеýна ýстала, каралеýна ýстала, кавалёý будзiла. Куйце сякеры, рабiце масточкi, едзе да нас святое Ражаство, едзе да нас святое Хрышчэнне. Ражаство едзе на чырвоным канi, Хрышчэнне едзе на белым канi».

«Я зараз размясцiýся ý найпрыгажэйшым куточку нашага краю — у Белавежскай пушчы. Такую дзiвосную красу за сваё доýгае жыццё ýбачыý упершыню. Тут мне, старому, велъмi ýтульна адпачываць пад магутнымi дубамi, якiя даюцъ моц i цяпло, i ýзрост iх можна параýнаць амаль што толькi з маiм. А колькi тут разнастайных звяроý i птушак!
Так што, мой маленькi дружа, я буду чакаць цябе да сябе ý госцi. А для таго, каб да мяне прыехаць, ёсць некалькi ýмоý, якiя ты павiнен абавязкова выконваць. Па-першае: добра вучыцца, слухацца бацькоý i старэйшых, любiць i шанаваць свой родны кут. Па-другое: напiсаць i даслаць да мяне лiст з прыдуманай тобой казкай, вершам, сачыненнем цi малюнкам. Так што пiшы, я буду вельмi чакаць твайго лiста, а таксама цябе да сябе у госцi. Жадаю табе моцнага здароýя, поспехаý у вучобе, каб наша Радзiма яшчэ болей квiтнела i багацела разам зтваiмi поспехамi».
Дзед Мароз, вядома ж, беларускi патрыёт. А як мы дапамагаем яму? Угледзiмся ý партрэт Беларусi:
Iшла Каляда ýпярод Ражаства.
Прыйшла Каляда на Белую Русь.
Цi спiш-ляжыш, Дзед Мароз, белы цар?
Стаiць цяром вышэй усiх харом.
Вярэi тачоныя, закруткi залачоныя,
У адным акне — ясен месяц,
У другiм акне — чырвоная зара,
У трэцiм акне — дробныя зоркi,
У чацвёртым акне — цёмная ночка.
Ясен месяц — Дзед Мароз,
Чырвоная зара — красуня Снягурка,
Дробныя зоркi — беларускiя дзеткi,
Цёмная ночка — Белавежская пушча.
3iхацяць золатам драýляныя iконы-барэльефы, якiя выразала Iрына Кушнярук, ёсць тут i Хрышчэнне Iсуса з Iаанам Хрысцiцелем i голубам, Духам Святым. Святая гiсторыя пануе ý яе прыгожым доме, якi можа лiчыцца хрысцiянскiм жытлом-музеем. Цi ёсць большая справа у чалавека на зямлi, як упрыгожыць яе творчасцю свайго сэрца, сваiх рук? Былi б усе такiя руплiвыя, працавiтыя, як майстрыня Iрына, якiм святам стала б наша Беларусь, як бы заззяла яна на ýвесь свет, што чакае ад нас такога чыстага святла! Але ж — цёмная ночка Белавежская пушча. Многа трэба вырашыць тут, каб цёмная ночка заззяла белай заранiцай.
Фота Iрыны КУШНЯРУК